Портрет современника-писателя в ноябре – не один. 

 В последний месяц осени популярны среди наших читателей российский автор Ольга Савельева и белорусс…

Працаўнікі вёскі – ганарымся, памятаем, складаем летапіс!  

 Кастрычнік — святоч яц для вяскоўцаў. Ураджай сабраны, каравай спечаны - можна і святкаваць!…

За чистые легкие и жизнь без табака 

   Витебская область присоединилась к республиканской акции "Беларусь против никотина — время вдо…

Выстава-настроение и громкие чтения «Первоклассные стихи для осенней поры!» 

  Осень – прекрасное время года. Это и «... очей очарованье», и утренние холода, и кружевное разн…

Беларусь – энергоэффективная страна 

  С 10 по 20 ноября 2025 года Департамент по энергоэффективности проводит акцию "Беларусь – энерг…

Бібліятэчнаяе жыццё на колах 🚐 

Кастрычнік для бібліобуса Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі пачаўся з падвядзення вынікаў за…

Юбілейныя даты, падзеі, хроніка жыцця малой радзімы... 2026 год

 

 ***  Для персаналій юбілейнымі лічацца

50, 60, 70, 75, 80, 90, 100, 110, 120, 125, 130, 140, 150, 160, 170, 175, 180, 190, 200... год, 

для падзей – 20, 25, 30, 40, 50... (далей як для персаналій) год.

595 гадоў назад

595 гадоў назад

  • 1566 – Пастановай Віленскага сейма Літвы і Беларусі ўзаконены раздзел Глыбокага па рацэ Бярозаўка (Бярэзвіца) паміж Віленскім ваяводствам (паўднёва-заходняя частка) і Полацкім ваяводствам (паўночна-ўсходняя частка). “Віленскае” Глыбокае належала роду Зяновічаў, “Полацкае” – роду Корсакаў.

425 гадоў назад

365 гадоў назад

  • 1661, 6 лістапада – каля Глыбокага войскі Вялікага княства Літоўскага на чале з С.Чарнецкім разбілі маскоўскія войскі пад камандаваннем І.Хаванскага. (Глыбоччына. Зямля, любімая навечна,дзе Доўгае і Беразвечча. — Мн.: ЛіМ, 2012. — С. 15).

235 гадоў назад

140 гадоў назад

  • 1886 год – пабудавана царква ў гонар Праабражэння Гасподняга ў в. Верхняе (1884 (??? 1886). Помнік народнага дойлідства. Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІІ катэгорыі (213Г000376) (Царква ў гонар Праабражэння. – Кулагін, А.М. Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік. – Мн., БелЭн, 2007. – С. 77; “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 26.  Сайт Полацкай епархііПолацкай епархіі “Глубокское Благочиние”.

115 гадоў назад

1911

110 гадоў назад 

1916

1921

  • 1921, 18 сакавіка – падпісаны Рыжскі мірны дагавор, згодна якому Глыбоччына, як частка Заходняй Беларусі, увайшла ў склад Польшчы, дзе знаходзілася да 17 верасня 1939 г.

100 гадоў назад

1926

95 гадоў назад

 1931

  • 1931 – адчынена мячэць, дзе спраўлялі набажэнствы глыбоцкія татары. Мячэць згарэла ў 1944 г. (Вярцінская, А.Мячэць у Глыбокім // Веснік Глыбоччыны.- 2004.- 20 сакавіка)

 85 гадоў назад

1941

  • 1941-1944 – акупацыя Глыбоччыны нямецка-фашысцкімі войскамі
  • 1941выйшаў у свет першы нумар падпольнай газеты “За свабоду” на беларускай мове (1941-1944?). (Перыядычны друк Глыбоччыны (1924-2020) : даведачнае выданне. – Глыбокае, 2020. – 139 с.)

80 гадоў назад

1946

75 гадоў назад

1951

  • 1951 – устаноўлены помнік У. І. Леніну на плошчы 17 верасня. У 2012 г. адпраўлены на рэстаўрацыю. (Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць Мн., 1985.- С. 227.)
  • 1951 – устаноўлены помнік ахвярам фашызму (40 загінуўшых) у вёсцы Псуя
  • 1951 – адкрыўся новы будынак раённага Дом культуры (Мядзелец, А. Гады пасляваеннага аднаўлення рэгіёна / А. Мядзелец // Веснік Глыбоччыны. - 2009. - 17 чэрв.)
  • 1951 – адкрыта Марцэбылінская сельская бібліятэка, да 1955 г. – Літоўшчынская хата-чытальня, з 1955 па 2006 г.– Мярэцкаўская сельская бібліятэка).
  • 1951, кастрычнік – створаны Дом піянераў (Цэнтр піянерскай работы і дзіцячых рухаў – Раённы цэнтр пазашкольнай работы). (Срэдзінская, Ю. “Краіне дзяцінства” – 50 год / Ю.Срэдзінская // Веснік Глыбоччыны.- 2001.- 5 снежня. – С. 2.)

 70 гадоў назад

 1956

 65 гадоў назад

 1961

  • 1961, 5 студзеня – пачало вяшчанне Глыбоцкае раённае радыё  (Сцяг камунізма.- 1961? - 7 студзеня.- С.1).http://vg-gazeta.by)
  • 1961 – адкрыўся міжкалгасны дом састарэлых у в. Забелле  (Сцяг камунізма.- 1961. – 13 ліпеня.- С. 3).
  • 1961 – арганізаваны "Райбыткамбінат" (Глыбоцкае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства бытавога абслугоўвання “Навінка”)   (Нікандрава, А. Калектыву - 45 год. / А.Нікандрава //Веснік Глыбоччыны.- - 22 сакавіка).
  • 1961 – створана Глыбоцкая раённае аб'яднанне «Сельгастэхніка» (ОАО «Глыбокі аграсэрвіс») (1961 г.).  (Марцынкевіч, Р. “Райаграпрамтэхніцы” – 40 гадоў / Р.Марцынкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2001. – 30 мая.).
  • 1961 – распачата будаўніцтва новай гасцініцы на 70 месц па вул. Маскоўскай, паблізу старога будынка гарадской лазні. (Веснік Глыбоччыны.- 2009.– 23 верасня.- С. 3).
  • 1961, сакавік – выдзелены ўчастак (14,3 га) на ўскраіне Глыбокага для авіяпляцоўкі (аэрадрома). 

60 гадоў назад

1966

  • 1966 – уведзены ў эксплуатацыю Пліскі ільнозавод (1966-2017). (Зінкевіч А. Слава краю – яго працавітыя людзі /А.Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. - 2014. – 23 жніўня. – С 4.)
  • 1966 – устаноўлены помнік У. І. Леніну на на тэрыторіі СПТВ (УА “Глыбоцкі дзяржаўны коледж). (Дарагі і блізкі кожнаму // Шлях перамогі. —1976. — 13 сакавіка).
  • 1966 – калгас “17 верасня,” на чале з старшынёй Л.К.Пугаўка (в. Бабічы), прымае гасцей Тыдня рускай літаратуры ў Беларусі, пісьменнікаў М.Святлова, М.Лужаніна, П.Панчанку і інш.
  • 1966, 8 мая – адкрыты помнік брыгадзе імя Суворава (в. Псуя). (Захарчонак, Ф. Памяць людская не згасне // Веснік Глыбоччыны. – 2005. – 9 ліпеня).
  • 1966 – пабудаваны Глыбоцкі піўзавод(1996-04.2005). (Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 65)  
  • 1966 – адкрылася Глыбоцкая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа (ДЮСШ) (Дзяржаўная спецыялізаваная навучальна-спартыўная ўстанова “Глыбоцкая раённая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа”).

 55 гадоў назад

 1971

  • 1971, жнівень – створаны аддзел капітальнага будаўніцтва Глыбоцкага РВК (з 1972 г – упраўленне капітальнага будаўніцтва (УКС)) (Календарь государственных, профессиональных, религиозных праздников, районных мероприятий, памятных дат из истории района.- Глубокое, 2006.- 28 с.)
  • Убачыла свет выданне Няфёд, У. І. Ігнат Буйніцкі ― бацька беларускага тэатра: вачыма сучаснікаў і ў памяці нашчадкаў / У. І. Няфёд. - Мінск : Навука і тэхніка, 1991. - 122, [2] с., [20] л. iл., партр., факсім.

50 гадоў назад

1976 

  • 1976, май – арганізаваны саўгас імя Энгельса Глыбоцкага раёна. (Календарь государственных, профессиональных, религиозных праздников, районных мероприятий, памятных дат из истории района.- Глубокое, 2006.- 28 с.; Коллективное хозяйство (колхоз) имени Энгельса, д. Шуневичи Обрубского сельского Совета Глубокского района Витебской области (1950-1975)
  • 1976 – арганізаваны саўгас «Прагрэс» Глыбоцкага раёна (з 2014 г. ААТ «Шуневічы”) (1976-09.2005). (Календарь государственных, профессиональных, религиозных праздников, районных мероприятий, памятных дат из истории района.- Глубокое, 2006.- 28 с.)
  • 1976 – заснавана Глыбоцкая школа грэка-рымскай брацьбы. Сярод яе выхаванцаў майстры і кандыдаты ў майстры спорту, першаразраднікі. Гэтым яны абавязаны трэнеру-энтузіясту А.І.Кузняцову. (Веснік Глыбоччыны.– 2001.– 26 снежня.– С.1).
  • 1976 – створана арганізацыя “Райсельэнерга”(Веснік Глыбоччыны.– 2001.– 26 снежня.– С.1)
  • 1976 – устаноўлены надмагільны помнік І. Буйніцкаму (в. Празарокі) 
  • 1976 – адкрыты помнік на месцы партызанскага аэрадрома (Псуеўскі сельсавет)

 45 гадоў назад

 1981 

 40 гадоў назад

 1986

  • 1986 – адкрыты помнік спаленым вёскам Глыбоцкага раёна ў в. Лаўрынаўка. (Шлях перамогі.- 1986.- 3 ліпеня)
  • 1986 – Выйшла ў свет выданне Жарнасек, І Ліст да сына: апавяданні / Ірына Жарнасек. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. - 155, [2] с. - (Першая кніга празаіка)

35 гадоў назад

1991

  • 1991, 17 верасня – адбылася І-я навукова-практычная краязнаўчая канферэнцыя “Гісторыя Глыбоцкага края”.
  • 1991 – Глыбоцкі дэндралагічны сад аб'яўлены помнікам прыроды рэспубліканскага значэння. (Ломако, В. Сохраним и приумножим // Веснік Глыбоччыны.— 1997.— 25 апреля).

 30 гадоў назад

 1996

  • 1996 – устаноўлены помнік помнік “Самалёт СУ”. (Недзведзь, Г. Назаўжды прызямліўся ў Глыбокім // Веснік Глыбоччыны. – 1996).
  • 1996 – пабудаваны храм (малельны дом) Святога Раўнаапостальнага Князя Уладзіміра ў в. Узрэчча. Адносіцца да Глыбоцкага благачыння.

25 гадоў назад

2001

  • 2001, студзень – убачыў свет 8-тысячны нумар раённай газеты "Веснік Глыбоччыны". (Веснік Глыбоччыны.– 2001.– 26 снежня.– С.1).
  • 2001 – на тэрыторыі Прошкаўскага лясніцтва закладзена алея памяці В. А. Ламака (в. Прошкава). (Шыпко, метадыст экалагічнага цэнтра // Чалавек жыве прыродай / А.Шыпко, метадыст экалагічнага цэнтра . – Веснік Глыбоччыны. – 2001. – №37. – 9 мая).

20 гадоў назад

2006

  • 2006, студзень – Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 36 ад 20.01.2006 г. зацверджены Герб і сцяг горада Глыбокае(Геральдычным сімвалам Глыбокага — 15 гадоў // Веснік Глыбоччыны. — 2021. — 20 студзеня. — С.1, 5). 
  • 2006 – адкрыўся Беразвецкі жаночы манастыр у гонар Архістраціга Божыя Міхаіла.
  • 2006– выйшаў з друку зборнік вершаў Зінкевіч, Г. Шляхам любові: вершы / Ганна Зінкевіч. - Мінск : Беларускі кнігазбор, 2006. - 91, [1] с.

15 гадоў назад

2011

  • Выйшлі з друку выданні:
  • 2011– Ластоўскі, В. Бяздоннае багацце: Апавяданні, легенды, казкі, аповесці: Для ст. шк. узросту / Вацлаў Ластоўскі. - Мн. : Юнацтва, 2001. - 203, [1] с., [4] л. іл.
  • 2011 – выйшаў першы нумар часопіса “Каталіцкі веснік” на беларускай і рускай мовах. Крыніца : Перыядычны друк Глыбоччыны (1924-2020) : даведачнае выданне. – Глыбокае, 2020. – 139 с.
  • 2011– Баравік, М.  Прымі, душа, таямніцу: [зборнік вершаў] / Марыя Баравік. - Глыбокае : Прэфект-інфо, 2011. - 78 с., [1] с. іл.
  • 2011– Баравік, М. Камень смутку : [ зборнік вершаў] / Марыя Баравік. - Глыбокае : Прэфект-інфо, 2011.
  • 2011– Мароз, Г. Душэўная скарбонка: паэзія / Галіна Мароз. - Мінск : Печанко А. Г., 2011. - 103, [1] с.

10 гадоў назад

2016

  • 2016 – заснаваны Санаторна-курортны комплекс «Пліса» 
  • Выйшлі з друку выданні:
  • 2016 – Культурно-просветительская работа на территории западного региона Витебщины: 1944-1950 гг.: Документы и материалы. — Мінск : Колорград, 2016. — 302 с. ил., - [Зборнік архіўных матэрыялаў, падрыхтаваны калектывам Глыбоцкага занальнага архіва]
  • 2016 – Жыгуноў, А. У храме радасці і смутку / Алесь Жыгуноў. - Мінск : Харвест, 2016. - 189, [1] с. - (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі).

5 гадоў назад

2021

  • 2021, 1 верасня — у Глыбоцкім дзяржаўным прафесійным ліцэі адкрыты  цэнтр дакладнага земляробства і падпісаны дагавор аб адкрыцці філіяла кафедры сельскагаспадарчых машын факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. (Веснік Глыбоччыны.- 2021.- 2 верасня).

Выйшлі з друку выданні:

  • 2021 – Па родных мясцінах: зборнік даследчых прац настаўнікаў і навучэнцаў Іўеўскага і Глыбоцкага раёнаў / Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Рыма-каталіцкі касцёл у Беларусі. - Мінск : ІВЦ Мінфіна, 2021. - 359 с. - (Серыя "Беларусь і Эдвард Вайніловіч").
  • 2021 – Разрушение Глубокого (Глубокое, Беларусь) / The destruction of Glubokie (Hlybokaye, Belarus) / original book edited by M. and Z. Rajak. / Разрушение Глубокого (Глубокое, Беларусь) / оригинальная книга под редакцией М. и З. Раяк. - New York : JewishGen, 2021. - XVIII, 443 с. – [халакост, гета].
  • 2021 – Осипова, Е. Жизнь: рассказы / Елена Осипова. - Минск : Колорград, 2021. - 82 с.

 ***

СТУДЗЕНЬ

  • 9 студзеня – 75 год з дня нараджэння Феакціста ФЯДОТАВА (1951 г., в. Новае Запалоўе былога Пліскага раёна), паэта з Наваполацка. 
  • 31 студзеня 1901 г. – 125 год з дня нараджэння АСЯНЕНКА Васіля Мікалаевіча, Героя Сацыялістычнай Працы (01.1916 – 13.06.1977) (Волкаў, І. Заўсёды ў люднай грамадзе: 60-70-я гады Глыбоччыны. // Шлях перамогі.- 1989.- № 101.- 1 студзеня)

ЛЮТЫ

  • 22 лютага – 80 гадоў з дня нараджэння Марыі Якаўлеўны БАРАВІК (1946), паэткі, аўтара шматлікіх паэтычных зборнікаў. (Баравік Марыя // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1992. – Т. 1 : Абуховіч–Ватацы. – С. 548–549). 
  • 25 лютага – 120 гадоў з дня нараджэння КАРУЗА Паўла Іосіфавіча (25.02.1906-1988), ураджэнца Глыбоцкага раёна, беларускага фалькларыста, музыкаведа, кампазітара, харавога дырыжора, аўтара песень. (Глыбоччына. Зямля, любімая навечна, дзе Доўгае і Беразвечча.... – Мн.: Літаратура і мастацтва, 2012.- С. 43).

САКАВІК

  • 13 сакавіка – – 80 гадоў з дня нараджэння Валянціны Уладзіміраўны БАХІР(1956, г. Лепель) самадзейнай паэткі, аўтара вершаваных зборнікаў “Посели в своём серце любовь” (2009), “Пусть говорят” ( 2012 ).
  • 27 сакавіка 135 гадоў з дня нараджэння ДУШЭЎСКАГА (Дуж-Душэўскага) Клаўдзія Сцяпанавіча(27.3 [паводле іншых звестак 04.1891, г. Глыбокае – 25.2.1959]), архітэктара, аўтара праектаў жылых і грамадскіх будынкаў у Літве. (Рудовіч, С. Палітык, асветнік, дойлід / С. Рудовіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1995. – С. 126–130).

КРАСАВІК

  • 23 красавіка – 80 гадоў з дня нараджэння БАГУШЭВІЧА Юрыя Барысавіча (04.1946 г. – 20.12.2022 ), мастак-манументаліст, ураджэнец г. Глыбокае. 
  • 29 красавіка – 75 гадоў з дня нараджэння Лізаветы Міхайлаўны ДЗМІТРЫЕВАЙ (1951, в. Чабаны Глыбоцкага раёна), заслужанай настаўніцы Рэспублікі Беларусь, краязнаўцы, стваральніка сацыяльна-геаграфічнага “Атласа Глыбоцкага раёна”, лаўрэата звання “Чалавек года Віцебшчыны” (Л. Дзмітрыева: сутнасць жыцця не ў гадах, а ў справах.– Веснік Глыбоччыны. – 2021. – 5 мая)

 МАЙ

 ЧЭРВЕНЬ

  • 13 чэрвеня – 140 гадоў з дня нараджэння ВОЛІНА Барыса Міхайлавіча, (06.1886–15.02.1957), ураджэнца г. Глыбокае, савецкага дзяржаўнага і палітычнага дзеяча, публіцыста (Карніловіч, Э. А. Прафесіянал рэвалюцыі / Э. А. Карніловіч // Шлях перамогі (Глыбокае). – 1986. – 6 лістап. – С. 2 ; 25 ліст. – С. 2 ; 2 снеж. – С. 2 ; 9 снеж. – С. 2 ; 16 снеж. – С. 2 ; 23 снеж. – С. 2.); Волін Б.М. // Шлях перамогі.- 1989.- 22 красавіка.- С.2).
  • 10 чэрвеня– 85 гадоў з дня нараджэння МАКАТУНА Віктара, фізікахіміка, доктара хімічных навук. (1941 г., в.Шуневічы Глыбоцкага р-на) 
  • 25 чэрвеня – 85 гадоў з дня нараджэння ЛУПАЧ Сцепаніды Аляксандраўны (1941, х. Паўлава, Брэсцкая вобласць - 2023?), носьбіта нематэрыяльнай каштоўнасці “Выпечка хлеба”.

 ЛІПЕНЬ

  • 22 ліпеня – 100 гадоў з дня нараджэннякраязнаўцы БУНТО Іосіфа Уладзіміравіча (07.1926 г. - 09.2016), краязнаўцы, укладальніка кнігі “Памяць. Глыбоцкі раён”. (“Кола дзён”: каляндар памятных дат Глыбоччыны.– СШ№2, Глыбокае, 2004.– С.20).

 ЖНІВЕНЬ

  • 22 жніўня – 155 гадоў дня нараджэння БУЙНІЦКАГА Ігната Цярэнцьевіча (1861-1917, в. Празарокі Глыбоцкага раёна), беларускага акцёра, рэжысёра, заснавальніка нацыянальнага прафесійнага тэатра. (Няфёд, У. І. Буйніцкі Ігнат Цярэнцьевіч / У. І. Няфёд // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1984. – Т. 1 : АкапэлаГабелен. – C. 500–511).

 ВЕРАСЕНЬ

  • 1 верасня – 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Уладзіміравіча  САУЛІЧА (1951, в. Мацясы Глыбоцкага раёна), беларускага драматурга, журналіста, публіцыста. (Сауліч Уладзімір // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. Сіўко. – Віцебск, 2001. – С. 71–72.

 КАСТРЫЧНІК

СНЕЖАНЬ

  • 17 снежня –75 гадоў з дня нараджэння КАЛАКОЛЬЦАВА Мікалая Іванавіча (1951 г. - 2003), рэзчыка па дрэве, народнага майстра. (Федарыстава, Н. Дрэва жыцця // Веснік Глыбоччыны. - 1999. - 14 ліпеня). 

Пошук па сайту

Russian Belarusian Chinese (Traditional) English French German Italian Spanish
Версия для слабовидящих

Simvaly RB

kulturaby

2025gb25

80 peramoga

mchs

pravo.by logo main

glub rik

02

kidspomogut.by

nlbby1

vlib

vggazetaby

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

scyag gerb

ncpi

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 494

Учора 545

За тыдзень 494

За месяц 9084

Усяго 280495

Перыяд:

2018-01-01 - 2025-11-17

Зарэгістравалася: 293