Юбілейныя даты, падзеі, хроніка жыцця малой радзімы... 2023 год

 

***  Для персаналій юбілейнымі лічацца
50, 60, 70, 75, 80, 90, 100, 110, 120, 125, 130, 140, 150, 160, 170, 175, 180, 190, 200... год, 

для падзей – 20, 25, 30, 40, 50... (далей як для персаналій) год.

1493 – 530 год назад з'явіўся першы пісьмовы ўпамін аб вёсцы Свіла. Л-ра: “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 11. ; Ліст баярам Полацкім Сянковічам на сяло Свіла ў Полацкім павеце / А. Сапуноў, В. Друцкі-Любецкі// Матэрыялы па гісторыі і геаграфіі Дзісненскага і Вілейскага паветаў Віленскай губерні. – Віцебск, 1986. – С.1.

1523 – 500 год назад з'явіўся першы пісьмовы ўпамін аб в. ПразарокіЛ-ра: “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 12.

1628 – 395 год  назад заснаваны парафіяльны касцёл (Троіцкі касцёл) у м. Глыбокае.  Л-ра: “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.– Мн.: БЕЛТА, 2014.– с. 13. ; Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка  Глыбоцкага раёна. Мн., 1995. - С. 62, 74.

1638 385 год  назад  закладзены мужчынскі базыльянскі кляштар у Беразвеччы (адкрыўся ў 1643 г.) Л-ра: “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 14;  Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка  Глыбоцкага раёна. – Мн., 1995. – С. 34.

1668 – 355 год  назад   мястэчка Глыбокае з валодання Зяновічаў перайшло ў валоданне Радзівілаў. Л-ра: Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка  Глыбоцкага раёна. – Мн., 1995. – С. 33.

1698 – 325 год назад  пабудаваны першы каталіцкі касцёл у Празароках, Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

1703 – 320 год  назад  пабудавана царква ў вёсцы Сарокі (Абрубскі сельсавет). Разбурана ў 1963 г. Л-ра: Берніковіч, С. Звон плакаў, глухія сэрцам не чулі // Веснік Глыбоччыны.- 2002.- 12 кастрычніка.– С. 2, 5 

1748 – 275 год  назад пабудаванна Свята-Успенская царква ў вёсцы Кавалі (Абрубскі сельсавет)Л-ра: “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”. – Мн.: БЕЛТА, 2014. – С. 16; Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна.  Мн., 1995. – С. 69.

 1783 –  240 год  назад пабудавана Свята-Іаана-Прадцечанская царква ў в. Бабруйшчына (Псуеўскі сельсавет). Л-ра: Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка  Глыбоцкага раёна. Мн., 1995. – С. 67.  (1873 ?, 1902 ?)  “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 17.

1793 –  230 год  назад  адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай.  Мястэчка Глыбокае ўвайшло ў склад Расійскай імперыі.

1838 — 185 год  назад  у касцёл Святой Ганны ў вёсцы Мосар былі перанесены мошчы Святога Юстыніяна, ушанаванага ў большасці хрысціянскіх канфесій.

1863, верасень – 160 год  назад адбылося пераасвячэнне Глыбоцкага кармеліцкага кляштара ў праваслаўную царкву Ражджаства Прасвятой Багародзіцы. Л-ра: Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка  Глыбоцкага раёна. – Мн., 1995. – С. 61.

1878 – 145 год  назад  з'явіўся першы пісьмовы ўпамін аб Залескай школе, сучаснай ДУА "Залеская сярэдняя школа Глыбоцкага раёна". Л-ра: Шарыпкін, Р. “Развіццё адукацыі на Залесчыне” // Веснік Глыбоччыны. – 1996. – 11 сакавіка.

1878 –  145 год  назад адбылося асвячэнне царквы Ражджаства Прасвятой Багародзіцы ў  Глыбокім. Л-ра: Сауліч, У. Прыхаджанам урычылі ўзнагароду / У. Сауліч // Сельская газета. – 2023. – 26 сентября. – С.12. – У саборы Ражджаства Прасвятой Багародзіцы адзначылі 145-годдзе асвячэння Храма.

1918, лістапад – 105 год  назад у Глыбокім створаны Савет рабочых і сялянскіх дэпутатаў.

1933 –  пачатак дзейнасці Падсвільскай школы, сучаснай ДУА "Падсвільская сярэдняя школа Глыбоцкага раёна імя Героя Савецкага Саюза П.М.Казлова".

80 год  назад

1943, 2 сакавіка – арганізавана 1-я партызанская брыгада імя Суворова, якая дзейнічала на тэрыторыі Дзісненскага, Дунілавіцкага, Пліскага, Шаркаўшчынскага раёнаў. Л-ра: Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна. – Мн., 1995. – С. 199 ; Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка  Шаркаўшчынскага раёна.  –  Мн., 2004. – С. 232.

1943, сакавік – арганізавана партызанская брыгада імя ЦК КП(б)Б, якая дзейнічала на тэрыторыі Глыбоцкага, Докшыцкага, Пліскага раёнаў. Л-ра : Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка  Глыбоцкага раёна. – Мн., 1995. – С. 200.

1943, 1 верасня – арганізавана партызанская брыгада “Кастрычнік”, якая дзейнічала на тэрыторыі Глыбоцкага, Дзісненскага, Міёрскага, Пліскага і Шаркаўшчынскага раёнаў. Л-ра:  Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка  Глыбоцкага раёна.  – Мн, 1995. – С. 201.

1943, 18 жніўня  –  было знішчана гета ў Глыбокім. Л-ра: Глыбоччына: ад старажытнасці да сучаснасці. – Мн., 2009.  – С. 322.

1943, 29 жніўня – створаны Пліскі падпольны райкам КПБ(б). Л-ра: Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна. – Мн., 1995. – С. 183.

75 год  назад

1948, 1 верасня – адчыніла дзверы Чарневіцкая сямігадовая школа, сучасная ДУА "Чарневіцкая базавая школа Глыбоцкага раёна".

1948, 12 (16) верасня – арганізаваны калгас “17 верасня” (в.Бабічы), сучасны СПК “Залатая падкова”. Л-ра : Веснiк Глыбоччыны. –– 2008. – 24 верасня.

1948, 7 кастрычніка – арганізаваны калгас імя Чкалава, сучасны СПК “Чарневічы”.  Крыніца :  Госархив в г. Глубокое.Ф. 324. Оп. 1. Д. 2. Л. 1-2.

1948 –  адкрыліся ЛомашаўскаяКарабоўская,  Верхнянская сельскія бібліятэкі. Л-ра: Послевоенное развитие Глубокского района: 1944–1950 гг.: документы и материалы / сост. Н.А.Боровик [и др.].– Минск : Медисонт, 2010. – 424 с. [4] л. ил. – С. 281

70 год  назад

1953, 2 снежня – створаны ААТ «Аўтапрадпрыемства “№16 г.Глыбокае”. Машынны парк налічваў 18 аўтамабіляў. Л-ра: Загадам Міністэрства тарнспарту ў Глыбоцкім раёне створана “Аўтабаза № 16” // Шлях перамогі.- 1973.- 1 снеж.- С.1.; Мядзелец, А. Гады пасляваеннага аднаўлення рэгіёна / Алена Мядзелец  // Веснік Глыбоччыны. - 2009. - 17 чэрв.

1953 –  адкрыліся Глыбоцкая дзіцячая, Бортнікаўская і  Дзеркаўшчынская сельскія бібліяткі. 

65 год  назад 

1958, 28 чэрвеня – вёска Падсвілле Пліскага (зараз Глыбоцкага раёна) набыла стаус гарадскога пасёлка. Л-ра:  Географический указатель к похозяйственным книгам. Ч. 1. – Минск: Медисонт, 2013. – С. 195.

1958 – створана Глыбоцкае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі № 31 (сучасны ДУ «Глыбоцкі прафліцэй»). Л-ра: Глыбоччына: ад старажытнасці да сучаснасці. – Мн., 2009.  – С. 39.

1958, 19 кастрычніка – састаяўся злёт былых партызан. У гарадскім парку на беразе в. Кагальнае адбылася закладка помніка партызанам і савецкім воінам, загінуўшым у час Вялікай Айчыннай вайны. Л-ра: Дзеравенскі, Г. Злёт былых партызан у Глыбокім // Сцяг камунізма.- 1958.- 21 кастр. – С.3.

1958 – уведзены ў эксплуатацыю цагельны завод у в.Верхняе. Л-ра: Пашкевіч, І. “Калгасны цагельны завод” // Сцяг камунізма.- 1958.- 16 верасня.- С. 2

1958 – адкрылася Суклінская СШ  –  ДУА "Дзіцячы сад-сярэдняя школа Суклінская" –  ДУА "Суклінскі дзіцячы сад Глыбоцкага раёна" (2023).  Л-ра: Зінкевіч, А. “З творчым натхненнем” / А.Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2008. – 3 снеж.

1958 –  у калгасе “17 верасня” пачала дзейнічаць электрастанцыя (в. Бабічы) Л-ра: Электрастанцыя ў калгасе “17 верасня” // Сцяг камунізма.- 1958.- 6 ліп.- С. 3.

60 год  назад

1963 –  у гонар 50-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі, закладзены Глыбоцкі дэндралагічны садЛ-ра: “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 64 ; Веснiк Глыбоччыны. – 2013, 13 лютага.

55 год  назад

1968 – у в. Ломашы ўстаноўлены помнік землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны (адноўлены ў 2005 г., аўтары А.І.Тухто, У.І.Жбанаў). Л-ра: Жыгуноў, А. “Пад крылом бусловым – цішыня” // Веснік Глыбочыны.- 2005.- 31 жніўня.

1968 – у в. Пятроўшчына,  Капыльшчына ўстаноўлены помнікі землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны (адноўлены ў 2004 і г 2014 г. адпаведна).

1968 – у Глыбокім арганізаваны будаўнічы ўчастак "Витебского СМУ ОПС" згодна загаду ад 19.01.1968. Першым начальнікам стаў Г.І.Шчэцінін

50 год  назад

1973 – пачатак дзейнасці Азярэцкай сярэдней школы, сучаснай ДУА «Азярэцкая дзіцячы сад–сярэдняя школа».

1973 – у в. Дзеркаўшчына ўстаноўлены помнік землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

1973, 10 снежня – пачаў працаваць Глыбоцкі камбікормавы заводПершы дырэктар –  І. І. Ільіноў. Л-ра: “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.– Мн.: БЕЛТА, 2014.– с. 65; Крыніца: Госархив в г. Глубокое. Ф. 185. Оп. 1. Д. 8. Л. 77.

1973, 1 студзеня –  арганізавана Глыбоцкая ПМК-46 (сучасная УП «Глубокская ПМК мелиоводхоз»). Л-ра: «Веснiк Глыбоччыны». – 2013. – 13 сакавіка.

35 год  назад

1988 – у в. Лучайка ўстаноўлены помнік землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Помнік унесены ў Дзяржаўны спіс нерухомых помнікаў гісторыі мясцовага значэння.

1988, 9 чэрвеня – арганізаваны народны камерны хор Глыбоцкага Дома культуры. Кіраўнік Дар'я Волкава. Званне «народны» прысвоена ў 1991 годзе.  Л-ра:  Веснiк Глыбоччыны. – 2013. –  19 чэрвеня.

1988, 1 верасня  –  заснаваны школьны краязнаўчы музей  ДУА "Падсвільская сярэдняя школа Глыбоцкага раёна імя П. М. Казлова"” (відэа)

30 год  назад

1993 – адкрыты адноўлены мамарыяльны комплекс ва ўрочышчы Барок, аўтар комплексу В.Якавенка.

1993 – выйшла з друку кніга Ул. САУЛІЧА “Халімон камандуе парадам: п’есы. – Мн.: Маст. літ. –  1993. –  143 с.

1993 – выйшла з друку кніга А. Тарыкава Зарницы в глубинах озер. - Мн. : Полымя, 1993. - 150 с. - (По родному краю)

25 год  назад

1998 – устаноўлены помнік на брацкай магіле яўрэйскага насельніцтва, расстралянага фашыстамі 1 чэрвеня 1942 года ў в. Пліса.

1998 – у в. Мікулічы ўстаноўлены помнік падпольшчыкамЛ-ра: Лукашэвіч, А. “Хутар у Мікулічах” // Шлях перамогі.- 1998.- 19 ліпеня.

1998 – у в. Арэхаўна ўстаноўлены помнік расстраляным італьянцамЛ-ра: Сауліч, Ул. “Трагедыя ля Арэхаўна” // Веснік Глыбоччыны.- 1998 .- 17 чэрвеня.- С.2

1998 – у в. Галубічы (урочышча Жвіроўня) устаноўлены помнік землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны 

1998 –  арганізаваны Глыбоцкі цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці.

1998 – выйшла з друку кніга  Ул. СКРАБАТУНА “Глыбокае на старых паштоўках”. – Глыбокае на старых паштоўках / Уладзімер Скрабатун. – Менск [Мінск] : Глыбокае : БГАКЦ, 1998. – 134, [1] с.

1998, 8 кастрычніка — устаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар Т. ДАЛЕНА-МАСТОВІЧА на вул. Савецкай, д. 4 г. Глыбокае.

20 год  назад

2003 – рашэннем Глыбоцкага райвыканкама ад 19.02.2003 г. Віктару Антонавічу ЛАМАКУпершаму на Глыбоччыне, прысвоена званне "Ганаровы грамадзянін горада Глыбокае”.  

15 год  назад

2008,  21 сакавіка -- вёскі Карабы-2, Ломашы, Марцыбыліна, Азярцы Глыбоцкага раёна набылі статус аграгарадка. Крыніца : Госархив в г. Глубокое. Ф.129-ОАФ. Оп.2. Д.60. Л.82.

2008 – устаноўлены памятны знак настаўнікам-землякам на месцы былой школы ў вёсцы Храмыя. Аўтар знака – А.К.Лысёнак.

10 год  назад

2013, 16 студзеня  – традыцыйныя стравы Глыбоччыны - “маслены баран” і “аржаны хлеб” (носьбіты Марына Іванаўна Хрол (в. Мацюкова), Сцепаніда Аляксандраўна Лупач (в.Дзеркаўшчына) занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

2013, чэрвень – устаноўлена манументальна-дэкаратыўная кампазіцыя “Глыбоцкая вішня”.  Аўтар -- віцебскі скульптар Іван Казак. 

2013, 28 жніўня –  настаўнікі Вольга Дзмітрыеўна ГІНЬКО (Празароцкая СШ), Тэрэза Эдуардаўна РАБІЗА (СШ№1 г. Глыбокае) узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

2013, жнівень – выйшла з друку кніга ўспамінаў З. НАВАЕНКА “Дзяцінства ў тумане вайны”.

2013, кастрычнік – пасля капітальнага рамонту адкрылася Бабічоўская бальніца сястрынскага догляду.

2013, 5 лістапада  – пасля капітальнай рэканструкцыі адкрылася дзіцячая мастацкая школа імя Язэпа Драздовіча.

2013, снежань – цацка “Конік-качалка Орлік” (аўтар К.Кляпацкая) Глыбоцкага дома рамёстваў прызнана "лепшай цацкай Віцебшчыны".

5 год  назад

2018, 9 мая – адкрыты помнік да 100-годдзя Ўзброеных Сіл Беларусі і помнік-самалёт СУ-27П.

2018,  чэрвень – адкрыўся музей Йозаса Булькі

2018 – па выніках 2018 года пераможцам рэспубліканскага конкурсу "Горад культуры" у намінацыі "Лепшы горад раённага падпарадкавання" прызнана Глыбокае.  

2018, снежань  у Глыбоцкі раён завязлі 43 высокародных аленяў.

2023 год

2023, студзень – Глыбоцкі ліцэй змяніў свой статус і стаў коледжам. Л-ра: Пашкевіч, Т. Ліцэй стаў каледжам / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2023. – 10 января. – С.6. 

2023, люты  – Настаяцельніца Беразвецкага Жаночага Манастыра ў Гонар Архістратыга Божага Міхаіла горада Глыбокае Ігумення Міхаіла (Суровцева) ўдастоена звання «Чалавек года Віцебшчыны-2022». 

2023, люты – У Глыбокім пачаў дзейнічаць гарадскі ваенна-патрыятычны клуб "Северный". Л-ра: Озерский, А. Школа настоящих патриотов / А. Озерский // Витебские вести. – 2023. – 28 февраля. – С.7. 

2023, май – «Культура беларускай дуды Віцебшчыны» уключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей  Рэспублікі  Беларусь

2023, май – Сцяг Глыбоцкага раёна развёрнуты на Паўночным полюсе. Л-ра:  Озерский, А. Далекий путь на Северный полюс / А. Озерский // Витебские вести. – 2023. – 12 мая. – С.24. 

2023, чэрвень – Пасля рэканструкцыі ў Глыбокім адкрылася аўтазаправачная станцыя на трасе Мінск-Браслаў. Л-ра: Панкрат, А. В Глубоком открылся современный АЗС-мультикомплекс / А.Панкрат // Веснік Глыбоччыны. -- 2023. -- 28 чэрвеня. -- С.3   

2023, чэрвень – горад Глыбокае ў ліку пераможцаў рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў за 2022 год. Л-ра: Пашкевич, Т. Чистый и красивый город / Т. Пашкевич // Витебские вести. – 2023. – 2 июня. – С.24. 

2023, ліпень – Глыбоцкі райвыканкам і адміністрацыя Паўночна-Байкальскага раёна Рэспублікі Бурація падпісалі мемарандум аб узаемадзеянні. Л-ра: Пашкевич. Т. Пути взаимодействия определены / Т. Пашкевич // Витебские вести. – 2023. – 14 июля. – С.5. 

2023, ліпень – Глыбоцкі Савет народных дэпутатаў і Наваполацкі савет гарадскі Савет дэпутатаў падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Л-ра: Пашкевич, Т. Крепнут отношения между регионами / Т. Пашкевич // Витебские вести. – 2023. – 14 июля. – С.5. 

2023, ліпень – у Глыбокім адкрылася хлебабулачная пекарня ”Пекаренка“. Л-ра: Пашкевич, Т. Что пекут в тандыре? / Т. Пашкевич // Витебские вести. – 21 июля. – С.24. 

2023, жнівень – адбылося перазахаванне астанкаў 15 байцоў Чырвонай Арміі, загінуўшых на Глыбоччыне ў першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны. Л-ра: Пашкевич, Т. Проводили в последний путь / Т. Пашкевич // Витебские вести. – 2023. – 11 августа. – С.4.

2023, верасень – у Глыбоцкім лясгасе адкрылі памятную шыльду Заслужанаму лесаводу БССР Таццяне Адамаўне Калантай

2023, верасень – адкрыўся новы будынак Глыбоцкага міжраённага аддзела прымусовага выканання. Л-ра: Озерский, А. Долгожданное новоселье / А. Озерский // Витебские вести. – 2023. – 19 сентября. – С.8

2023, кастрычнік  – Пасля капітальнага рамонту асвечана царква Парскевы Пятніцы ў в. Пліса Глыбоцкага раёна. Л-ра: Сауліч, У. Месца супакою і малітвы / У. Сауліч // Сельская газета. – 2023. – 14 октября. – С.27.

2023, кастрычнік  – у парку "Паўночны" залажылі Алею  пераемнасці да 105-годдзя Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі.

2023, кастрычнік  – у в. Пліса адкрылася станцыя абезжалезвання вады. Л-ра: Пашкевіч, Т. ”Чыстая вада“ ў Плісе / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2023. – 13 октября. – С.4.

2023,  13 кастрычніка  –  у Глыбокім адкрыўся прыватны медыцынскі цэнтр «МедАвис».

2023, лістапад – Праект "Уварава І Глыбокае - дзве вішнёвыя сталіцы - Расіі і Беларусі" у намінацыі "Лепшы праект па папулярызацыі падзейнага турызму" на Міжнароднай прэміі Russian Event Awards заняў 1-е месца.

 

 

СТУДЗЕНЬ

110 год назад,  у 1913 годзе нарадзіўся Бернард Берзон яўрэйскі грамадскі і рэлігійны дзеяч, рабін.

90 год назад, у 1933 годзе нарадзілася Паўловіч (Дземідовіч) Аляксандра Ульянаўна, Заслужаны настаўнік БССР (1933-2019).

***

85 год назад –  6 студзеня 1938 г.,  нарадзіўся РЭШЭТНІКАЎ Уладзімір Мікалаевіч, член-карэспандэнт Нацыянальнай акдэміі навук Беларусі, Заслужаны дзеяч навук РБ, ганароваы грамадзянін г. Глыбокае.

165 год – 17 студзеня нарадзіўся Элізэр БЭН-ІЕГУДА (1858-1922), «бацька сучаснага іўрыта», заснавальнік гебраізма. Л-ра: Глыбоччына. Зямля любімая навечна, дзе Доўгае і Беразвечча... / аўт. тэксту У.І.Бацкалевіч ; фота К.Л. Дробава, А.П. Дрыбаса, А.В. Адэдэжы, М.М. Бегунковай ; маст. В.Г. Паўлавец. – Мн.: Літаратура і мастацтва, 2012.- С. 38 ;  Глубокое: память о еврейском местечке. – М., 2017. – С. 40.

 70 год – 17 студзеня 1953 г. нарадзілася Ірына ЖАРНАСЕК (в.Чаронкі Глыбоцкага р-на),  беларуская пісьменніца.

 ЛЮТЫ

 65 год – 13 лютага 1958 г. нарадзілася Людміла АНДЗІЛЕЎКА (г.Глыбокае), мастак аматарскага жывапісу, аўтар кніг “Проста ноч на дварэ” (1998), “Гэта ты” (2013). Л-ра: Народная культура Віцебшчыны : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі "Працэсы мадэрнізацыі народнай культуры і вопыт устаноў культуры і адукацыі Віцебшчыны па захаванню традыцый", 26―27 мая 2005 г. : прысвячаецца 160-годдзю М. Нікіфароўскага / [рэдкалегія: Л. Вакар і інш.]. ― Віцебск : ВДУ, 2007. — 271 с. : іл., табл. ; 30 см.

 САКАВІК

 65 год – 7 сакавіка 1958 г. нарадзіўся Эдуард МАЦЮШОНАК (в. Мнюта Глыбоцкага раёна) мастак, жыве і працуе ў Вілейцы.

 90 год – 8 сакавіка нарадзіўся Вайтэцкі Уладзімір Канстанцінавіч (1933 – 2017), в.Мярэцкія Дзісненскага павету, зараз Глыбоцкі раён) брыгадзір паляводчай брыгады калгаса імя Калініна Глыбоцкага раёна, Герой Сацыялістычнай працы, узнагароджаны орденам Леніна. Л-ра: Слава и гордость земли Витебской. Биографический справочник. – Витебск, 2009. – С. 214.

40 год   18 сакавіка 1983 нарадзіўся Віталь ВОРАНАЎ, літаратар, дудар, ініцыятар правядзення ў Глыбокім міжнароднага фестывалю дударскіх рэгіёнаў "Дударскі рэй".

КРАСАВІК

85 год – 9 красавіка нарадзіўся Алег ТАРЫКАЎ (1938 – 1996, в. Мікулічы Глыбоцкага раёна), аўтар краязнаўчай кнігі “Зарніцы ў глыбінях азёр”.– Мн.: Полымя, 1993.

МАЙ

80 год – 6 мая нарадзіўся Касцёл Успенія Прасвятой Дзевы Марыі (06.05.1943 - 2014, в. Пліса Глыбоцкага раёна)журналіст, публіцыст, член Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь.

ЧЭРВЕНЬ

80 год – 1 чэрвеня 1943 г. нарадзіўся Андрэй Георгіевіч МАЙСЯЁНАК (г.Глыбокае), доктар біялагічных навук, член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі, краязнаўца. Крыніца : Госархив в г. Глубокое. Ф. 200. Оп. 22. Д. 27. Л. 1.

60 год – 14 чэрвеня 1963 г. нарадзілася Галіна СУТУЛА (в. Мацясы Глыбоцкага раёна), журналістака, пісьменніца, аўтар кніг "След на вечным гасцінцы" (1999), “Дзённікі простага смяротнага” (2002), “Прычасціцца любоўю”, “Вазьміце слова ў падарунак” (2012).

ЛІПЕНЬ

130 год – 24 ліпеня нарадзіўся Пётр Міхайлавіч КАЗЛОЎ (1893—1944 г., в.Калена (цяпер в.Залесная) Глыбоцкага раёна) генерал-лейтэнант, Герой Савецкага Саюза.  Л-ра: Глыбоччына. Зямля любімая навечна, дзе Доўгае і Беразвечча... – Мн.: Літаратура і мастацтва, 2012.- С. 19 Слава и гордость земли Витебской. Биографический справочник.  – Витебск, 2009. – С. 63.

ЖНІВЕНЬ

125 год – 10 жніўня нарадзіўся Тадэвуш ДАЛЕНГА-МАСТОВІЧ, (1898 – 1939, маёнтак Акунёва Глыбоцкага раёна), польскі пісьменнік, сцэнарыст. Л-ра: Глыбоччына. Зямля любімая навечна, дзе Доўгае і Беразвечча... – Мн.: Літаратура і мастацтва, 2012.- С. 3010 ; Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка  Глыбоцкага раёна. – Мн., 1995. – С. 167-168.

70 год – 11 жніўня нарадзіўся Аляксандр ДУБІНА (1953-2003, в. Запруддзе Глыбоцкага раёна), член Саюза народных майстроў Беларусі, Саюза кавалёў Рэспублікі Беларусь.

60 год – 16 жніўня 1963 г. нарадзілася Ганна ВЯЗІЦКАЯ (в. Балтрамеі Шаркаўшчынскага р-на), настаўніца, аўтар вершаў. На верш “Тумановы вечар” кампазітар М.Яцкоў напісаў песню.

ВЕРАСЕНЬ

 

100 год – 29 верасня нарадзіўся Юрый Аляксандравіч САБАЛЕЎСКІ (1923 – 2002), адзін з кіраўнікоў камсамольскага падполля ў Глыбокім у час Вялікай Айчыннай вайны, доктар тэхнічных навук, заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь. Л-ра: Глыбоччына. Зямля любімая навечна, дзе Доўгае і Беразвечча... – Мн.: Літаратура і мастацтва, 2012.- С. 40; Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна. – Мн., 1995. – С. 412.

КАСТРЫЧНІК

135 год –  13 кастрычніка 1888 г. нарадзіўся Язэп ДРАЗДОВІЧ (1888 – 1954, засценак Пунькі Дзісненскага павету, зараз Глыбоцкі р-н), беларускі мастак, графік, пісьменнік, этнограф. Л-ра: Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка  Глыбоцкага раёна. – Мн., 1995. – С. 145.

ЛІСТАПАД

75 год – 6 лістапада 1948 г. нарадзілася Дар’я БЕЛЬСКАЯ (в.Міхайлаўка Глыбоцкага р-на), член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці (2001). Л-ра: Народная культура Віцебшчыны : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі "Працэсы мадэрнізацыі народнай культуры і вопыт устаноў культуры і адукацыі Віцебшчыны па захаванню традыцый", 26―27 мая 2005 г. : прысвячаецца 160-годдзю М. Нікіфароўскага / [рэдкалегія: Л. Вакар і інш.]. ― Віцебск : ВДУ, 2007. — 271 с. : іл., табл. ; 30 см.

140  год – 8 лістапада нарадзіўся Вацлаў ЛАСТОЎСКІ (1883 -1938, засценак Калеснікава Глыбоцкага раёна), беларускі палітычны дзеяч, гісторык, этнограф, пісьменнік, публіцыст, літаратуразнаўца. Л-ра: Глыбоччына. Зямля любімая навечна, дзе Доўгае і Беразвечча... – Мн.: Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 37 ; Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка  Глыбоцкага раёна. – Мн., 1995. – С. 118-120.

125  год – 25 лістапада нарадзіўся Ігнат Іванавіч КАРПЕЗА (1898 – 1987 г., в.Кугалёўка Глыбоцкага раёна), савецкі ваенаначальнік, генерал-лейтэнант. Л-ра: Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна. – Мн., 1995. – С. 266-267 ; Глыбоччына. Зямля любімая навечна, дзе Доўгае і Беразвечча... – Мн.: Літаратура і мастацтва, 2012.- С. 21.

СНЕЖАНЬ

18 снежня 1988 г.  нарадзілася Маргарыта КАЖАНЕЎСКАЯ, краязнаўца, даследчык гісторыі яўрэйства на Глыбоччыне.

Пошук па сайту

Russian Belarusian Chinese (Traditional) English French German Italian Spanish
Версия для слабовидящих

Banner 2 belyj fon

Simvaly RB

kulturaby

2024 gk

80 гадоў вызвалення Беларусі

mchs

pravo.by logo main

glub rik

02

kidspomogut.by

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

scyag gerb

ncpi

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 1

Учора 192

За тыдзень 1672

За месяц 3738

Усяго 185033

Перыяд:

2018-01-01 - 2024-12-14

Зарэгістравалася: 286