Правілы карыстання бібліятэкамі ДУК "Глыбоцкая ЦБС"

 

1. Агульныя палажэнні

Глыбоцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма (далей ЦБС) - аб'яднанне бібліятэк, фунцыяніруючых на аснове агульнага кніжнага фонду, штату супрацоўнікаў, арганізацыйнага і тэхналагічнага адзінства. У склад ЦБС уваходзяць Глыбоцкая цэнтральная бібліятэка і бібліятэкі-філіялы 

1.2  Бібліятэка - установа, якая на аснове ўніверсальнага фонду друкаваных, электронных і аудыё- дакументаў, якая задавальняе ўсебаковыя інфармацыйныя, адукацыйныя і культурныя запыты насельніцтва раёна і прадастаўляе дакументы ў часовае карыстанне фізічным і юрыдычным асобам.

1.3  Заснавальнікам Глыбоцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы з'яўляецца раённы выканаўчы камітэт, які фінансуе яе дзейнасць, ажыццяўляе кантроль за гэтай дзейнасцю, прызначае на пасаду дырэктара сістэмы.

1.4  Вышэйстаячым курыруючым органам ЦБС з'яўляецца раённы сектар культуры Глыбоцкага райвыканкама.

1.5  У сваёй дзейнасці бібліятэка трымае нейтралітэт у адносінах да палітычных партый і грамадскіх рухаў, кіруючыся прынцыпамі гуманізма, палітычнага і ідэалагічнага плюралізма і дзейнічае ў рамках дзяржаўнага развіцця краіны.

1.6  Правілы карыстання бібліятэкай распрацаваны ў адпаведнасці з Кодэксам аб культуры Рэспублікі Беларусь, Статутам дзяржаўнай установы культуры "Глыбоцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма", Палажэннем аб дзейнасці сектара культуры Глыбоцкага райвыканкама.

1.7  У сваёй дзейнасці бібліятэка забяспечвае права вольнага і поўнага доступа да інфармацыі, садзейнічае задавальненню інфармацыйных запытаў, павышэнню самаадукацыі.

1.8  Асобныя (дадатковыя) віды паслуг, якія не супярэчуць законадаўству і мэтам дзейнасці бібліятэкі, могуць быць платнымі.

1.9  Правілы карыстання біблятэкамі - гэта дакумент, фіксіруючы ўзаемаадносіны чытача з бібліятэкай і вызначаючы парадак арганізацыі абслугоўвання чытачоў, парадак доступу да кніжнага фонду, правы і абавязкі бібліятэк і чытачоў.

 

2. Правы жыхароў на бібліятэчнае абслугоуванне

2.1  Карыстацца бібліятэкамі Глыбоцкай ЦБС мае права кожны грамадзянін незалежна ад полу, узросту, нацыянальнасці, адукацыі, сацыяльнага становішча, рэлігійных і палітычных перакананняў і прафесійнай прыналежнасці.

2.2  Асобы, якія не маюць рэгістрацыі ў Глыбоцкім раёне, альбо якія не пражываюць у зоне абслугоўвання дадзенай сельскай бібліятэкі, маюць права на карыстанне дакументамі толькі ў сценах дадзенай бібліятэкі.

2.3  Дзеці і падлеткі да 16 год, пражываючыя ў г. Глыбокае і г.п. Падсвілле, абслугоўваюцца Глыбоцкай і Падсвількай дзіцячымі бібліятэкамі.

2.4  Юрыдычныя асобы абслугоўваюцца на падставе дагаварных адносін.

2.5  Усе карыстальнікі маюць права:

-  бясплатна атрымліваць поўную інфармацыю аб складзе фонду і кансультацыйную дапамогу ў пошуку і выбары крыніц інфармацыі;

-  бясплатна атрымліваць для часовага карыстання дакумент з бібліятэчнага фонду, акрамя дакументаў, вынас якіх забараняецца "Правіламі карыстання бібліятэкай", альбо карыстанне якімі вядзецца на платнай аснове;

-  браць на дом не больш 5 кніг на тэрмін да 30 дзён, часопісы на тэрмін да 5-ці дзён;

-  карыстацца паслугамі міжбібліятэчнага абанемента, унутрысістэмнага кнігаабмена і іншымі відамі паслуг, у тым ліку платнымі, якія вызначаны бібліятэкай;

-  прымаць удзел ва ўсіх мерапрыемствах, якія праводзяцца ў бібліятэцы;

-  выказваць свае думкі і меркаванні аб дзейнасці бібліятэкі і супрацоўніках кіраўніцтву бібліятэкі, уносіць прапановы па паляпшэнню работы бібліятэкі;

-  абскардзіць ва ўстаноўленым законадаўствам парадку дзеянні службовых асоб бібліятэкі, якія ўшчамляюць іх у правах;

-  асобы, якія не могуць наведваць бібліятэку па месцы жыхарства з прычыны сталага ўзросту і іншых прычын, маюць права на нестацыянарныя формы абслугоўвання.

3. Парадак запісу карыстальнікаў у бібліятэку.

3.1  Кожны жыхар раёна мае права на бібліятэчнае абслугоўванне ў любой бібліятэцы сістэмы, незалежна ад месца яго пражывання.

3.2  Карыстальнік павінен пазнаёміцца з Правіламі карыстання бібліятэкай і падцвердзіць згоду на выкананне правілаў сваім подпісам на фармуляры.

3.3  Запіс грамадзяніна ў бібліятэку ажыццяўляецца па прадстаўленню дакументаў, якія падцвярджаюць яго асобу (пашпарт, ваенны білет). Пры запісу ў бібліятэку грамадзянін павінен паведаміць неабходныя для рэгістрацыі звесткі.

 

4. Абавязкі карыстальнікаў.

4.1  Карыстальнікі бібліятэкі абавязаны выконваць Правілы карыстання бібліятэкай.

4.2  Карыстальнік абавязаны:

-  беражліва адносіцца да бібліятэчных дакументаў: не рабіць у іх ніякіх адзнак, не вырываць і не загінаць старонкі кніг;

-  своечасова вяртаць дакументы ў азначаны бібліятэкай тэрмін;

-  не  выносіць дакументы  з  памяшкання  бібліятэкі  без запісу  ў фармуляры;

-  не парушаць растаноўку фонда ў аддзелах з адкрытым доступам;

-  не вымаць карткі з каталогаў і картатэк;

-  пры падпісанні абхаднога ліста поўнасцю разлічыцца з бібліятэкай.

4.3  Карыстальнікі, якія страцілі дакументы з фонду бібліятэкі, або нанеслі ім шкоду, павінны замяніць іх адпаведнымі ці прызнанымі бібліятэкай раўназначнымі (у т.л. і копіямі зрубленых дакументаў), а пры немагчымаці замены - кампенсаваць страты, альбо затраты бібліятэкі на іх аднаўленне ў формах і памерах, устаноўленымі "Правіламі карыстання бібліятэкай" і прадугледжанымі дзеючым законадаўствам.

4.4  Карыстальнікі могуць быць пазбаўлены права карыстання дакументамі з фонду бібліятэкі тэрмінам да 1 года ў наступных выпадках:

-   за нанясенне дакументам шкоды (парэзаныя, вырваныя, забруджаныя дакументы);

-  за вынас літаратуры з бібліятзкі без запісу;

-  за адмову плаціць грошы пры затрымцы дакументаў з камерцыйнага і вячэрняга абанементаў звыш тэрміну;

-  за адказ кампенсаваць страту дакументаў;

-  пры неаднаразовым несвоечасовым вяртанні дакументаў у бібліятэку.

4.5  У выпадку кражы дакументаў карыстальнік пазбаўляецца права карыстання бібліятэкай назаўжды, а звесткі аб гэтым выпадку перадаюцца па месцы працы ці вучобы.

4.6  За асобныя парушэнні, прадугледжаныя дзейнічаючым законадаўствам, карыстальнікі нясуць адміністратыўную, грамадзянска-прававую (матэрыяльную) або крымінальную адказнасць.

4.7  Наведвальнікі ў нецвярозым стане не абслугоўваюцца.

5. Правы бібліятэкі

5.1  Правы бібліятэкі вызначаюцца ў адпаведнасці з арт. II Закона РБ "Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь".

5.2 Бібліятэка мае права распрацоўваць і ўзгадняць са сваім заснавальнікам Правілы карыстання, распарадак работы, пералік і кошт платных паслуг, від і памер кампенсацыі за нанесены матэрыяльны ўрон, штрафныя санкцыі за парушэнне парадку карыстання кніжным фондам. Выключаць дакументы з сваіх фондаў і прадавань іх насельніцтву ва ўстаноўленым парадку.

 

6. Абавязкі бібліятэкі

6.1  Ствараць усе ўмовы для ажыццяўлення правоў карыстальніка на свабодны доступ да інфармацыі і дакументаў з фонду бібліятэкі.

6.2  Вывучаць і поўна задавальняць запыты карыстальнікаў. Ажыццяўляць даведачна-бібліяграфічнае і інфармацыйнае забеспячэнне з улікам патрабавання часу.

6.3  Забяспечваць высокую культуру абслугоўвання чытачоў, аказваць ім кансультацыйную дапамогу ў пошуку неабходных матэрыялаў.

6.4  У выпадку адсутнасці ў фондзе неабходных чытачам дакументаў, заказваць іх па міжбібліятэчнаму абанементу і унутрысістэмнаму кнігаабмену з іншых бібліятэк.

6.5  Ажыццяўляць улік, зберажэнне і выкарыстанне дакументаў з фондаў бібліятэкі ў адпаведнасці з устаноўленымі "Правіламі карыстання бібліятэкай".
Супрацоўнік бібліятэкі пры выдачы дакумента абавязаны ўважліва праглядаць яго і, ў выпадку знаходжання дэфектаў, зрабіць адпаведныя адзнакі, альбо
выдаць такі ж непашкоджаны дакумент. У адваротным выпадку чытач не нясе адказнасць за выяўленую дэфектнасць.

6.6  Пастаянна кантраляваць своечасовасць вяртання ў бібліятэку дакументаў, якія выдадзены чытачам на дом.

 

7. Правілы карыстання аддзелам абанемента

7.1  Абанемент - структурнае падраздзяленне бібліятэкі, якое ажыццяўляе выдачу дакументаў для іх выкарыстання па-за межамі бібліятэкі на пэўны тэрмін на пэўных умовах.

7.2  Карыстальнікам абанемента ЦРБ можа быць толькі жыхар горада Глыбокае, які мае гарадскую прапіску і жыхары вёсак, якія ўваходзяць у зону абслугоўвання Глыбоцкай ЦРБ.

7.3  Карыстальнікам абанемента сельскай бібліятэкі можа быць жыхар, які мае прапіску ў Глыбоцкім раёне і пражывае ў зоне абслуговання дадзенай сельскай бібліятэкі.

7.4  Штогод пры перарэгістрацыі карыстальнік абавязкова прадстаўляе пашпарт для ўдакладнення анкетных данных.

7.5  Карыстальнік можа атрымліваць на дом адначасова не болей чым 5 экзэмпляраў выданняў на тэрмін да 30 дзён. Карыстальнік павінен распісацца за кожны выданы экзэмпляр ў фармуляры чытача. Фармуляр чытача з'яўляецца асноўным дакументам.

7.6  Карыстальнік можа прадоўжыць тэрмін карыстання дакументам не больш чым два разы, калі на дакумент няма запыту з боку іншых карыстальнікаў. Максімальны тэрмін карыстання - тры месяцы пры ўмове своечасовага яго прадлення. Прадленне тэрміна карыстання выданнямі ажыццяўляецца ў прысутнасці чытача з яго абавязковым подпісам у фармуляры.

7.7  Пры атрыманні бібліятэчных дакументаў з дефектамі, карыстальнік павінен паведаміць аб гэтым бібліятэкару, які абавязаны зрабіць на іх адпаведныя адзнакі, альбо замяніць непашкоджанымі выданнямі.

7.8 Выдача літаратуры карыстальнікам абанемента спыняецца за 5 хвілін да закрыцця бібліятэкі.

7.9 Чытачы, якія страцілі кнігі, іншыя матэрыялы з фонда аддзела, або нанеслі ім шкоду, павінны замяніць іх адпаведнымі. За парушэнне правіл карыстання аддзелам абанемента да чытача прымяняюцца наступныя адміністратыўныя меры:

– пасля 3-х папярэджванняў аб парушэнні тэрміна карыстання кнігамі чытач пазбаўляецца права карыстання аддзелам;

– калі чытач з'яўляецца даўжніком 1 год, то ён пазбаўляецца права карыстання бібліятэкай;

7.10 Літаратура павышанага попыту з камерцыйнага абанемента выдаецца згодна «Палажэння аб дадатковых платных паслугах у бібліятэках Глыбоцкай ЦБС».

8. ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ ЧЫТАЛЬНАЙ ЗАЛАЙ

8.1 Чытальная зала – структурнае падраздзяленне бібліятэкі, у якім захоўваюцца найбольш каштоўныя выданні, якое дае ў часовае карыстанне дакументы з фонду толькі ў межах чытальнай залы, без іх вынасу за межы бібліятэкі.

8.2 Чытальная зала абслугоўвае ўсіх жадаючых грамадзян.
8.3 Агульная колькасць дакументаў, што выдаюцца ў карыстанне не абмяжоўваецца.

8.4 Выносіць дакументы без запісу з фонда чытальнай залы забараняецца!

8.5 Літаратура павышанага попыту на начным абанеменце чытальнай залы выдаецца згодна «Палажэння аб дадатковых платных паслугах у бібліятэках Глыбоцкай ЦБС».

8.6 Неабходныя карыстальніку дакументы могуць быць адксеракапіраваны згодна «Палажэння аб дадатковых платных паслугах у бібліятэках Глыбоцкай ЦБС».

8.7 Пасля заканчэння работы ў чытальнай зале карыстальнік павінен здаць дакументы работніку чытальнай залы.

8.8 Выдача дакументаў у чытальнай зале спыняецца за 10 хвілін да закрыцця бібліятэкі.

8.9 Карыстальнікі пазбаўляюцца права карыстання чытальнай залай за парушэнне правіл карыстання:

– за нанясенне дакументам шкоды (парэзаныя, вырваныя, забруджаныя дакументы);

– за вынас дакументаў з бібліятэкі без запісу;

– за адмову плаціць грошы пры несвоечасовым вяртанні дакументаў;

– за адказ кампенсаваць страту дакументаў.

9. ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ МІЖБІБЛІЯТЭЧНЫМ АБАНЕМЕНТАМ (МБА)

9.1 Карыстальнікі, якія не знайшлі неабходных дакументаў у фондзе бібліятэкі, могуць заказаць яе з фонду іншых бібліятэк ЦБС па ўнутрысістэмнаму кнігаабмену ці з бібліятэк рэспублікі па міжбібліятэчнаму абанементу. Для гэтага яны павінны запоўніць бланк-заказ на кожны патрэбны дакумент.

9.2 Тэрмін карыстання атрыманымі па МБА дакументамі (без уліку часу на перасылку):

– на кнігі – 30 дзён;

– на перыядычныя выданні – 15 дзён;

– на мікракопіі – 45 дзён;

Тэрмін карыстання па МБА дакументамі павышанага попыту можа быць скарочаны да 10 дзён.


9.3 Па МБА не выдаюцца арыгіналы:

– газет;

– рэдкіх і каштоўных дакументаў;

– дысертацый;

– аудыёвізуальных матэрыялаў;

– карт;

– даведачных выданняў;

– нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі.

Мастацкая літаратура высылаецца толькі для навуковай працы, падрыхтоўкі лекцый, перакладчыцкай дзейнасці.

9.4 Афармленне заказа і перасылка літаратуры ажыццяўляецца на платнай аснове згодна «Палажэння аб дадатковых платных паслугах у бібліятэках Глыбоцкай ЦБС».

Пошук па сайту

Russian Belarusian Chinese (Traditional) English French German Italian Spanish
Версия для слабовидящих

Banner 2 belyj fon

Simvaly RB

kulturaby

gb 2025

80 гадоў вызвалення Беларусі

mchs

pravo.by logo main

glub rik

02

kidspomogut.by

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

scyag gerb

ncpi

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 286

Учора 266

За тыдзень 841

За месяц 4370

Усяго 193082

Перыяд:

2018-01-01 - 2025-01-22

Зарэгістравалася: 290