5701

01 glybokae 9

Падкатэгорыі


 Усё далей і далей у мінулае адыходзяць суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны. Залячыла раны знявечаная зямля. І толькі помнікі, абеліскі і ўспаміны застаўшыхся ў жывых ветэранаў і сведкаў вайны нагадаюць аб вялікіх і трагічных падзеях, якія калісьці адбыліся, аб мужнай барацьбе савецкіх людзей з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Помнікі Вялікай Айчыннай вайны - гэта сімвал памяці аб подзвігах нашых землякоў. Па падліках, у раёне 70 помнікаў часоў Вялікай Айчыннай, ўзведзеных на месцах асобных і масавых пахаванняў ахвяр вайны і памятных знакаў у гонар подзвігу загінуўшых землякоў.

Пачаткам увекавечання стаў загад №53 Постановление Глубокских райисполкома и РК КП(б)Б  «О приведении в порядок братских и индивидуальных могил воинов Красной Армии, погибших в боях с немецко-фашистскими захватчиками на территории Глубокского района» от 7 сентября 1945 г.

 

Глыбокае і Глыбоцкі раён мае сваю даўнюю і добра вывучаную гісторыю, якая шырока прадстаўлена на прасторах інтэрнета. Відарысы Глыбоччыны знаходзяць сваё адлюстраванне ў цудоўных фотаздымках жыхароў і гасцёй горада. А яшчэ Глыбоччына занатавана ў творах мастакоў і таленавітых майстроў па рабоце ў розных тэхніках і з рознымі матэрыяламі. 

Язэп Драздовіч, адзін з першых мастакоў, які аставіў пасля сябе архітэкурныя і пейзажныя замалёўкі Глыбцкага краю.

Вялікая колькасць прац Эдуарда Мацюшонка, мастака  з Вілейкі, прысвечаная Глыбокаму і сваёй малой радзме – вёсцы Мнюта: “Космас Язэпа Драздовіча”, “Маёнтак у Мнюце”, “Глыбокае. Нядзеля”, “Вяртанне Драздовіча”. Цікаўнасць да тэмы сваёй малой радзімы атрымала працяг у карціне "Абуджэнне (Глыбоцкім дударам)". Гэтыя работы прадстаўляюцца на шматлікіх выставах мастака. 

Літвінскі Дзмітрый, ураджэнец Глыбокага, фотамайстар і відэааматар у сваіх жывапісных работа занатоўвае Глыбокае з розных ракурсаў.

Шмат работ стварылі мінскія мастакі Таццяна Анушка, Ніна Маргаева, Ірына Каўзановіч і Галіна Флікоп падчас правядзення ў Глыбокім мастацкага пленэру з нагоды юбілею Язэпа Драздовіча (2018 г.) 

Творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва — маляваныя дываны (Скавырка Святлана), выцінанкі (Юлія Арэхава),  аб'ёмныя кампазіцыі (Арцём Фамін і Віктар Дудкевіч) ствараюць работнікі Глыбоцкага дома рамёстваў.

Імі ж актыўна распрацоўваецца  Дударская тэма. Карціна Э.Мацюшонка "Дудар" была прэзентаваная падчас фэсту Дударскі рэй 2019, а пазней на выставах у Доме ўрада і Прэзідэнцкай бібліятэцы. Жывапісныя работы Дзмітрыя Літвінскага прыцягваюць увагу гледачоў.

Глыбокае прыцягвае ўвагу мастакоў рознага ўзоўню, ад пачынаючых да прафесіяналаў. Гэта не можа не радаваць і дае надзею, што ўперадзе знаходкі і знаёмствы з новымі жывапіснымі работамі

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

sm

kulturaby

GOD 2022 jpg

01

glub rik

02

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 7

Учора 41

За тыдзень 362

За месяц 1278

Усяго 85367

Перыяд:

2018-01-01 - 2022-09-25

Зарэгістравалася: 228