Юбілейныя даты, падзеі, хроніка жыцця малой радзімы... 2022 год

 

***  Для персаналій юбілейнымі лічацца
50, 60, 70, 75, 80, 90, 100, 110, 120, 125, 130, 140, 150, 160, 170, 175, 180, 190, 200... год, 

для падзей – 20, 25, 30, 40, 50... (далей як для персаналій) год.

  • 470 гадоў назад (1552 г.) – першы пісьмовы ўпамін у рэвізіі Полацкага ваяводства аб вёсках ГалубічыПлісаПразарокіПсуяКрыніца: Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю. — Мн. : БЕЛТА, 2014. — с. 12. 
  • 470 гадоў назад (1552 г.) – першы пісьмовы ўпамін у рэвізіі Полацкага ваяводства аб вёсках Удзела, Чарневічы, АзярцыКрыніца: // Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10 : Віцебская вобласць, кн. 2 / [В. М. Князева і інш. — 2019. — С. 530 (в. Удзела), с. 537 (в. Чарневічы), с. 392. (в. Азярцы); Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю. — Мн. : БЕЛТА, 2014. — с. 12; Бунто У. Удзела // Веснік Глыбоччыны. — 1993. — 2 сакавіка.
  • 380 гадоў назад (30 ліпеня 1642 г.) – Юзаф Рыгоравіч Корсак Удзельскі заснаваў францысканскі касцёл і кляштар у вёсцы УдзелаФранцысканам пераданы вёскі Шоці, Русакі, Загараднікі, Кавалі, Сапеліна, Зенкаўшчына, Заазер’е.
  • 280 гадоў назад (1742 г.) — у Глыбокім пабудавана сінагогаКрыніца: Глыбоччына. Зямля любімая навечна, дзе Доўгае і Беразвечча... . – Мн.: Літаратура і мастацтва, 2012. — С. 15.
  • 230 гадоў назад (1792) – пабудаваны касцёл Святой Ганны ў вёсцы Мосар, помнік архітэктуры ранняга класіцызму. Крыніца: Памяць. гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна. Мн., 1995. — С. 63; Кулагін, А.М. Каталіцкія храмы Беларусі / А.М. Кулагін ; фатограф А.Л. Дыбоўскі. – Мн., 2008. – С. 239; 
  • 230 гадоў назад (1792) – пабудавана царква Покрыва Прасвятой Багародзіцыў в. Бушыкі. Крыніца: Шарыпкін, Р. Царква ў Бушыках / Р. Шарыпкін // Веснік Глыбоччыны. – 1997. – 31 снежня. — С. 2.
  • 200 гадоў назад (1822) — пабудаваны касцёл Узнясення Дзевы Марыі ў вёсцы Дзеркаўшчына, помнік архітэктуры. Крыніца: Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10 : Віцебская вобласць, кн. 2 / [В. М. Князева і інш. — 2019. — С. 430 ; Кулагін, А.М. Каталіцкія храмы Беларусі / А.М. Кулагін ; фатограф А.Л. Дыбоўскі. – Мн., 2008. – С. ...
  • 145 гадоў назад (1877) – пабудавана царква Узнясення ГасподнягаУзнясення Гасподнягаў вёсцы ПарэччаКрыніца :  Царква ў гонар Узнясення Гасподняга // Кулагін, А.М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А.М. Кулагін. – Мн., 2007. – С. 314-315.
  • 1942 — пачала дзейнічаць падпольная групапад кіраўніцтвам Ю.А.Сабалеўскага. Крыніца : Патрыёты Глыбоччыны. – Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна. — Мн., 1995. — С. 221.
  • На працягу 1961-62 гадоў адбылася газіфікацыязападных раёнаў Віцебскай вобласці, былі ўтвораны Лепельскі, Глыбоцкі і Браслаўскі ўчасткі зжыжанага газу. 
  • 1962 – адкрыты помнік на брацкай магіле воінаў і партызан у г.п. Падсвілле.
  • 1972 – адкрыты помнік загінуўшым землякам у в. Стрынадкі Падсвільскага пассавета. 
  • 1972, ІІ чвэрць – пачатак гісторыі Дзяржаўнай установы адукацыі "Карабоўская дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна імя Р.І.Мацеюна"
  • 1982 – пачатак дзейнасці музею Ігната Цярэнцьевіча Буйніцкага пры ДУА «Празароцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа імя І. Ц. Буйніцкага».  
  • 1992 – выйшла з друку выданне Жарунове, М. и Я. Глубокое : история и памятники / Малгожата и Ян Жарунове.– Издательство «История профутуро», Варшавское издательство «Гриф».– Варшава, 1992. – (Библиотечка «Кресова»). – [Перевёл с польского языка протоиерей Серафим Гоголушко, 1993г.]. 
  • 2012 – адкрыты памятны знак на заснаванне Узрэцкага дэндрапарку ва ўрочышчы Дзядок. 

  • 2012 – выйшла з друку кніга Там, дзе возера Глыбокае : Глыбоччына літаратурная : проза, драматургія, публіцыстыка. — Мн.: Маст. літ., 2012. – 414 с., 8 [л.] іл. – [Беларусь літаратурная].

  • 2012 – выйшла з друку кніга Глыбокае : повязь часоў: Фотаальбом. – Мн. : ЛіМ, 2012. — 87 с., іл.
  • 2012 – пабачыла свет 2-е выданне кнігі Гедэман, О. Глыбокае: гістарычны нарыс / Отан Гедэман ; пераклад з польск. мовы Міхала Гіля. – Глыбокае – Паставы : Прэфект–Інфо, 2012. – 60 с., іл.
  • 2022  – настаяцельніца Беразвецкага жаночага манастыра ў гонар Архістратыга Божага Міхаіла горада Глыбокае ігумення Міхаіла (Суровцева) ўдастоена звання «Чалавек года Віцебшчыны-2022».

***

СТУДЗЕНЬ 

  • 7 студзеня — 70 год з дня нараджэння Гарановіча Віталя Рыгоравіча (07.01.1952, в. Ермакі, Маладзечанскага раёна — 17.04.2012, г. Глыбокае), настаўніка, паэта, аўтара шасці вершаваных зборнікаў. Крыніца : Жыгуноў, А. Глыбоцкаму паэту Віталю Гарановічу – 60 год / А.Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. — 2012. — 6 студзеня.
  • 7 студзеня — 105 год з дня нараджэння Сухавіла Фёдара Іванавіча(1917, в. Крывічы Зябкаўскага сельсавета — 1994), самабытнага мастака, майстра маляваных дываноў. Крыніца : Волкаў, І. Майстар насценных дываноў / І.Волкаў // Веснік Глыбоччыны. — 2000. — 23 лютага.
  • 20 студзеня — 130 год з дня нараджэння Пятроўскага Канстанціна Максімавіча(20.01.1892, м. Глыбокае —1965, г. Цемрук), Героя Савецкага Саюза ((1942). Крыніца : Веснік Глыбоччыны.– 2013.– 2 ліпеня.  

ЛЮТЫ

  • 2 лютага – нарадзілася Святлана Анатольеўна Скавырка(1972, в. Вішанка Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.), майстар маляваных дываноў, член Саюза народных майстроў Беларусі. Крыніца : Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны. — Віцебск, 2011. — 440 с. — С. 176 ; Жыгуноў А. Зямныя зоркі Святланы Скавыркі / А.Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. — 2017. — 01 красавіка.
  • 14 лютага — нарадзілася Вера Васільеўна Байкова(1952, в. Ліхабалоцце Карабоўскага сельсавета), майстар па ткацтву, член Саюза народных майстроў Беларусі. Крыніца : Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны. — Віцебск, 2011. — 440 с. — С. 402.

САКАВІК

  • сакавік, 1972 – выпушчана першая партыя малочнай прадукцыі на Глыбоцкім малочна-кансервавым камбінацеКрыніца: Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю. — Мн. : БЕЛТА, 2014.— с. 65 ; Гісторыя газеты — гісторыя раёна // Веснік Глыбоччыны. — 2009.– 23 верасня.— С. 5.

КРАСАВІК

  • 29 красавіка — 135 год з дня нараджэння Отана Гэдэмана (29.04.1887, в. Мнішчызна Рэчыцкага пав. Мінскай губ. – 16.05.1937, г. Вільня), краязнаўцы, гісторыка, натураліста і педагога, даследчыка Наддзвіння, аўтара кнігі “Глыбокае: гістарычны нарыс” (1935) і інш. Крыніца : Бунто, Я. Заслугоўвае, каб памяталі : Да 60-х угодкаў смерці О.Гедэмана / Бунто, Я. // Веснік Глыбоччыны.— 1997. — 13 мая.

 МАЙ

  • май, 1962  — арганізавана ААТ «Глыбоцкі аграсэрвіс» (Глыбоцкая раённае аб’яднанне «Сельгастэхніка»). Крыніца: Календарь государственных, профессиональных, религиозных праздников, районных мероприятий, памятных дат из истории района. — Глубокое, 2006. — 28 с.
  • 4 мая — 60 год з дня нараджэння Валерыя Зыгмунтавіча Мацюшонка (04.05.1962, в. Мнюта Глыбоцкага раёна), народнага майстра, разьбяра,  загадчыка Падсвільскага філіяла Глыбоцкага дома рамёстваў. 
  • 10 мая — 85 год з дня нараджэння Батвінёнак Галіны Юльянаўны (10.05.1937-?), заснавальніка і першага кіраўніка Глыбоцкага дома рамёстваў.
  • 15 мая — 120 год з дня нараджэння Клімянка Максіма Аляксандравіча (15.05.1902, в. Ніжнія Жары, Брагінскі раён – 04.07.1992), работніка сельскай гаспадаркі, Героя Сацыялістычнай Працы (1966), дэпутата Вярхоўнага совета Беларускай ССР, старшыні калгаса імя Чапаева (в. Верхняе). Крыніца : Памяць. гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна. — Мн., 1995. — С. 405.
  • 29 мая 1982 г. — адкрыўся музей І.Ц.Буйніцкага ў Празароцкай СШ.
  • 31 мая — 70 гадоў з дня нараджэнняТамары Канстанцінаўны Чабан (31.05.1952 – 20.03.1992), ураджэнкі в. Чабаны Глыбоцкага раёна, беларускага крытыка і літаратуразнаўцы. Крыніца : Чабан Тамара // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І.Э. Багдановіч [і інш.]. – Мн., 1995. - Т. 6. - С. 242-243. 

 ЧЭРВЕНЬ

  • 1 чэрвеня – 125 год з дня нараджэння Іофе Сямёна Самуілавіча (1.06.1897 – 1938, уражэнца, м.Глыбокае, Дзісненскага павета Віленскай губерніі), савецкага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча. Крыніца : Глыбоччына. Зямля. Любімая навечна, дзе Доўгае і Беразвечча... . – Мн. : Літаратура і мастацтва, 2012.- С. 39.
  • 26 чэрвеня – 125 год з дня нараджэння Крывічаніна Леаніда [сапр.: Савёнак Леанід Вікенцевіч; іншы псеўданім: Л.Свэн; ], пісьменніка, журналіста, (26.6.1897, в. Вялец Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл. — 21.2.1974, Памон, ЗША). Крыніца : Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна. — Мн., 1995. — С. 413.
  • 29 чэрвеня — нарадзіўся краязнаўца Шарыпкін Рыгор Леанідавіч(29.06.1967, в. Усава Глыбоцкага раёна).
  • 29 чэрвеня 2007 г. — адбылося адкрыццё касцела Маці Божай Ружанцовай і Ісуса Хрыстаў в. Азярцы. Крыніца : Марцынкевіч, Р. Новая святыня на Глыбоччыне / Р. Марцынкевіч // Веснiк Глыбоччыны. — 2007. — 18 ліп. — С. 1-2.

ЛІПЕНЬ

  • Ліпень 1942 г. — 80 год назад пачаўся масавы партызанскі рух на тэрыторыі Глыбоцкага і суседніх раёнаў.  Крыніца :  Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна. Мн., 2004, — С. 177.

 ЖНІВЕНЬ

  • 2012 – у парку Перамогі  ўстаноўлена БМП (баявая машына пяхоты).
  • 3 жніўня 2012 вышла з друку другая кніга серыі “Послевоенное развитие” — Послевоенне развитие системы народного образования Брасловского, Докшицкого, Глубокского, Миорского, Поставского, Шарковщинского районов. 1944-1950 годы : Сб. документов.- Мн.: Медисонт, 2012.- 48 с., падрыхтаваная калектывам Глыбоцкага занальнага архіва. 
  • 31 жніўня 2012 г. — на доме № 22 па вул. М.Горкага адкрылася мемарыяльная дошка ў гонар земляка, грамадскага дзеяча Клаўдзія Сцяпанавіча Дуж-Душэўскага.

ВЕРАСЕНЬ

  • 1 верасня 1952 г. —    адчынена музычная школа-сямігодка, зараз ДУК “Глыбоцкая школа мастацтваў”. Крыніца: Мядзелец, А. Гады пасляваеннага аднаўлення рэгіёна / А.Мядзелец // Веснік Глыбоччыны. — 2009. — 17 чэрвеня.
  • 3 верасня 1982 г. —   адкрыўся школьны музей Ігната Цярэнцьевіча Буйніцкага дзяржаўнай ўстановы адукацыі «Празароцкая дзіцячы сад – сярэдняя школа Глыбоцкага раёна».
  • 1 верасня 2012 г. —  адбылося рэспубліканскае Свята беларускага пісьменства і друку.
  • 1 верасня 2012 г. — на будынку Глыбоцкай бібліятэкі сямейнага чытання змешчана мемарыяльная дошка ў гонар земляка, рускага пісьменніка Лявонція Ракоўскага.
  • 1 верасня 2012 г. — устаноўлены памятны знак “Прысвячэнне Кнізе, аўтар Марозаў Дзмітрый Станіслававіч.
  • 2 верасня 2012 г. — да Дня беларускага пісьменства і друку адкрылася Алея гонару, зараз Сквер знакамітых землякоў.
  • 7 верасня 2012 г. – адкрылася капліца Святого велікамучаніка і лекара Панцелеймона на тэрыторыі Глыбоцкай раённай бальніцы. Крыніца: Глыбоцкай ЦРБ – 70 год  // Веснік Глыбоччыны.- 2014. - 14 чэрвеня.
  • 17 верасня 1942 г. – партызанскай брыгадай “Смерць фашызму” праведзена Шошынская аперацыя, якая завяршылася разгромам ахоўнага гарнізона і знішчэннем чыгуначнага маста праз р. Шоша ў Глыбоцкім раёне на лініі Маладзечна – Полацк.

КАСТРЫЧНІК

  • 20 кастрычніка — нарадзілася Ганна Казіміраўна Шакола (1957, в.Мышкі Пастаўскага раёна), самадзейны кампазітар, аўтар песенных зборнікаў. 
  • 22 кастрычніка – 150 год з дня нараджэння Вераксіна Аляксандра Сяргеевіча (1872-1918), царкоўнага, палітычнага і грамадскага дзеяча, члена III дзяржаўнай Думы ад Віленскай губерніі, аўтара гістарычнага нарыса “Гісторыя Беразвецкага манастыра”.

  ЛІСТАПАД

  • 15 лістапада — 120 год з дня нараджэння Лытысава Міхаіла Васільевіча (11.1902,в. Блізняціна Невельскага р-на Пскоўскай вобл -13.02.1979)Героя Сацыялістычнай Працы. Крыніца: Лытысов Михаил Васильевич // Слава и гордость земли Витебской: биогр. справ. / Витебский областной исполнительный комитет / сост. М.Н.Пригожий.— Витебск: Витеб. обл. тип., 2009. — 351, [1] с. : портр.— С. 268.

СНЕЖАНЬ

  • Снежань 1942 г. — пачаў дзейнічаць Пліскі падпольны райком ЛКСМКрыніца: Календарь государственных, профессиональных, религиозных праздников, районных мероприятий, памятных дат из истории района. — Глубокое, 2007. — 44 с. ; Глыбоччына. Зямля любімая навечна, дзе Доўгае і Беразвечча... / [аўтар тэксту У. І. Бацкалевіч. – Мн.: Літаратура і мастацтва, 2012. — С. 16-17. ; !!! У выданні Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю. — Мн. : БЕЛТА, 2014. — с. 50.  — пачатак дзейнасці 12 лістапада 1942 г.  

Пошук па сайту

Russian Belarusian Chinese (Traditional) English French German Italian Spanish
Версия для слабовидящих

Banner 2 belyj fon

Simvaly RB

kulturaby

2024 gk

80 гадоў вызвалення Беларусі

mchs

pravo.by logo main

glub rik

02

kidspomogut.by

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

scyag gerb

ncpi

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 192

Учора 341

За тыдзень 1671

За месяц 3737

Усяго 185032

Перыяд:

2018-01-01 - 2024-12-13

Зарэгістравалася: 286