Восеньская пятніца радуе паэтычна-кветкавым настроем
Школьники в гостях у библиотеки: юбилей земляка и знакомство с профессией
Віншаванне работнікам культуры!
Вечер-встреча с ветеранами труда сферы культуры ”Года - лишь мудрости ступенька“
Велапакатушкі па родных гатаўшчынскіх мясцінах
Юбілейныя даты, падзеі, хроніка жыцця малой радзімы... 2027 год
1 октября — День пожилого человека
В связи с празднованием юбилея известного земляка Владимира Саулича, а также в целях повышения интереса к деятельности библиотеки и профессии библиотекаря, Глубокскую центральную районную библиотеку посетили учащиеся 9”... Читать далее...
6 октября  сотрудники Глубокской ЦРБ совместно с Белорусским профсоюзом работников культуры, информации, спорта и туризма организовали вечер-встречу ”Года - лишь мудрости ступенька “ для ветеранов труда сферы ... Читать далее...
  О, дзіўны край маіх дзядоў,Гасцінцаў край і сцежак вузкіх.Край сэрцаў шчырых, край садоў,Пяшчотны край мой беларускі! ... Читать далее...
Откройте для себя литературу, где мудрость возраста обретает голос. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-10-11

Зарегистрировалось:

301

Сёння 229

Тыдзень 3,212

Месяц 5,723

Усяго 517,487

Abrub 01

 На тэрыторыі Абрубскага сельсавета знаходзіцца тры помнікі землякам, загінуўшым падчас Вялікай Айчыннай вайны.

 

Імем расстраляных, закатаваных, паўшых
Мы вам свет завяшчаем без слёз і вайны.
Толькі ў вашых сэрцах, у памяці вашай
Хай ніколі не змоўкнуць нашы званы!

 Г.Бураўкін

Побач з будынкам былой Кіраўскай сярэдняй школы ў вёсцы Абруб-Ластавіцкі ўстаноўлены помнік – скульптура воіна. 

Гісторыя помніка-абеліска загінуўшым землякам у в. Абруб пачынаецца ў 1973 годзе, калі на агульным сходзе калгаса імя Кірава было прынята рашэнне ўстанавіць помнік землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У працу актыўна ўключыліся настаўнікі і вучні Кіраўскай сярэдняй школы. Помнік устанавілі ў цэнтры вёскі перад будынкам школы на тэрыторыі кольшняга школьнага стадыёна. 3 чэрвеня 1974 г. адбылося яго ўрачыстае адкрыццё. 

 Помнік прадстаўляе сабой чатырохметровую фігуру салдата ў плашч-палатцы, які салютуе ў гонар Перамогі, устаноўленую на пастамент вышынёй тры метры. На мемарыяльнай пліце ўпісаны 58 імёнаў землякоў, загінуўшых у баях за Айчыну.

Спісы загінуўшых для занясення на мемарыяльныя пліты былі ўзяты з архіўных звестак, складзены сваякамі загінуўшых і запісаны са слоў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

Abrub SAM 1953Abrub SAM 1953 1Abrub SAM 1953 2 

 

   

Pripernae SAM 1953 2 У цэнтры вёскі Прыпернае ў  1970 годзе ўстаноўлены помнік-стэла на ўшанаванне памяці 52 жыхароў вёсак Прыпернае, Сарокі, Харашкі, Шуневічы, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

На стэле надпіс “Памяти павших будьте достойны, вечно достойны. 1941-1945”  і прозвішчы загінуўшых воінаў-землякоў.  

Pripernae SAM 1953 3

 

 

 

 

 

Pripernae SAM 1953 1

Летам 2011 г. адбылося адкрыццё новага помніка. 

Трохгранны абеліск устаноўлены на пастамент. На гранях — імёны загінуўшых землякоў.  На абеліску —  стылізаваны беларускі ручнік з лаўровымі веткамі і даты «1941—1945». Завяршае помнік зорка.

Крыніца:  Капшуль, А. Мы помним, скорбим и гордимся / А.Капшуль // 
Веснік Глыбоччыны. – 2011. – 11 ліпеня. -- С. 1-3. 

   

Batilovzhchina SAM 1953 1У 1980 годзе, напярэдадні 45-й гадавіны з дня Перамогі, у вёсцы Бацілоўшчына на месцы палявога шпіталя ўстаноўлены памятны знак воінам, памёршым ад ран у медсанбаце.
На помніку надпіс “Вечная память павшим воинам. 1941-1945 д.Батиловщина”.

Медыцынскі санітарны батальён размясціўся ў Бацілоўшчыне ў 1944 годзе адразу пасля вызвалення Глыбоччыны ад нямецка-фашысцкай акупацыі. Па словах сведкаў, у брацкай магіле пахавана 30-35 салдат. Імёны большасці памерлых невядомы. 
Помнік устаноўлены па ініцыятыве парторга саўгаса імя Энгельса У. Б. Хмялеўскага.

Літаратура: Капшуль, А. Ізноў кветкі пры дарозе  //  Веснік Глыбоччыны.- 1990.- 22 мая.

  

Lavrinovka 1На маляўнічым месцы ў лесе, недалёка ад вёскі Лаўрынаўка ўстаноўлены памятны знак спаленым вёскам Глыбоччыны. Гэта шматпакутныя вёскі Мурзы, Лаўрынаўка, Галубічы, Слабада, Барыкаўшчына, Пліса, Чашкі, Бабуліна, Хралы, Калечполле, Скрабатуны, Гарані, Галінова, Латышы, Вострава, Надазер'е, Вуглы... 

Помнік устаноўлены ў 1986 г. па ініцыятыве І-га сакратара Глыбоцкага РК ЛКСМБ М.П.Чарапкоўскага. Актыўны ўдзел прымалі камсамольскія арганізацыі г. Глыбокага і Кіраўскай СШ. 
Помнік знаходзіцца за 2 км на захад ад в.Лаўрынаўка, па дарозе Глыбокае-Галубічы. 

Памятны знак уяўляе сабой архітэктурную кампазцыю ў цэнтры якой  знаходзіцца  трохвугольны абеліск, сімвалізуючы бетонны дах хаты.
У цэнтры — надпіс: «Мы ажылі ў памяці, граніце, над нам сінява нябёсаў, шыр – жыццё любіце і жыццё цаніце, і беражыце, беражыце мір». Перад памятнікам —  17 бетонных пліт  з назвамі спаленых вёсак Глыбоччыны, блакітныя елкі, туі і ... вечны агонь – сімвал жыцця на зямлі...  

Lavrinovka 2Lavrinovka 3

Літаратура: Марцынкевіч, Р. Гэта трэба жывым // Шлях перамогі.- 1986.- 3 ліпеня.