Юбілейныя даты, падзеі, хроніка жыцця малой радзімы... 2021 год
- 1566 – Постановлением Виленского сейма Литвы и Беларуси узаконен раздел Глубокого по реке Березовка (Березвица) между Виленским воеводством (юго -западная часть ) и Полоцким воеводством (северо -восточная часть). “Виленское” Глубокое принадлежало роду Зеновичей, “Полоцкое” – роду Корсаков
- 1601 – Кароль Рэчы Паспалітай Сігізмунд-Аўгуст заснаваў першы на Глыбоччыне касцёл Маці Божай Ласкавай у в. Задарожжа
- 1901 – нарадзіўся Асяненка Васіль, Герой Сацыялістычнай Працы. (Волкаў, І. Заўсёды ў люднай грамадзе: 60-70-я гады Глыбоччыны // Шлях перамогі.- 1989.- № 101.- 1 студзеня).
- 1906 – адбылося паўстанне сялян у в.Хоцькі. (За справядлівую справу // Сцяг камунізма.- 1958.- 17 жніўня.- С. 2-3)
- 1911 – прадпрыймальнік Перец Мірман пабудаваў першую ў Глыбокім млын на дызельным топліве (сучасны будынак кафэ”Таверна”)
- 1916 – пабудавана царква св. Мікалая ў в.забор’е (Пліскі с\с).
- 1921 – Глыбоччына, згодна Рыжскага мірнага дагавору (18.03.1921), як частка Заходняй Беларусі, увайшла ў склад Польшчы, дзе знаходзілася да 17 верасня 1939 г.
- 1926 – выйшла кніга В.Ластоўскага «Гісторыя беларускай крыўскай кнігі»
- 1931 – адчынена мячэць, дзе спраўлялі набажэнствы глыбоцкія татары. Мячэць згарэла ў 1944 г. (Вярцінская, А. Мячэць у Глыбокім // Веснік Глыбоччыны.- 2004.- 20 сакавіка)
- 1936 – уведзены ў строй буйны мясакамбінат, пачаў работу генератар гарадской электрастанцыі
- 1941-1945 – акупацыя Глыбоччыны нямецка-фашысцкімі войскамі
- 1946 – адкрыта Падсвільская гарпасялковая бібліятэка
- 1951 – адкрыты помнік ахвярам фашызму ў весцы Псуя
- 1951 – адкрыты раённы Дом культуры
- 1956 г. – Адбылася электрыфікацыя вёскі Удзела // газета “За камунізм”: орган партыйнай і камсамольскай арганізацый і праўлення калгаса “За радзіму”- 1958.-31 снежня.- С.2
- 1961 – арганізаваны "Райбыткамбінат" (Глубокское коммунальное унитарное предприятие бытового обслуживания «Новинка») (Нікандрава, А. Калектыву - 45 год. / А.Нікандрава // Веснік Глыбоччыны.- 1991 г.- 22 сакавіка)
- 1961 – па вул. Маскоўскай, паблізу старога будынка гарадской лазні, распачата будаўніцтва новай гасцініцы на 70 месц (Веснік Глыбоччыны.- 2009.– 23 верасня.- С. 3)
- 1966 – пабудаваны Глыбоцкі піўзавод (“Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 65)
- 1966 – устаноўлены помнік У.І.Леніну на на тэрыторіі СПТВ, зараз дзяржпрафліцэй. (Дарагі і блізкі кожнаму // Шлях перамогі. —1976. — 13 сакавіка)
- 1976 – устаноўлены надмагільны помнік І. Буйніцкаму ў в.Празарокі
- 1976 – адкрыты помнік на месцы партызанскага аэрадрому (Псуеўскі сельсавет)
- 1991 – Глыбоцкі дэндралагічны сад аб'яўлены помнікам прыроды рэспубліканскага значэння (Ломако, В. Сохраним и приумножим // Веснік Глыбоччыны.— 1997.— 25 апреля)
- 1996 – устаноўлены помнік “Самалёт СУ”. (Недзведзь, Г. Назаўжды прызямліўся ў Глыбокім // Веснік Глыбоччыны. – 1996)
- 1996 – пачала выходзіць газета «Вольнае Глыбокае» (1996-2020)
- 2006 – падпісаны Дагавор аб супрацоўніцтве паміж Глыбоцкім райвыканкамам і мэрыяй французскага горада Фёр
- 2006 – выйшаў з друку зборнік вершаў Г.Зінкевіч "Шляхам любові"
- 2011 (сакавік) – адкрыты адноўлены помнік загінуўшым землякам у в. Ломашы
- 2011 (ліпень) – адкрыты адноўлены помнік загінуўшым землякам у в.Прыпернае
- 2011 - выйшаў з друку зборнікі вершаў М.Баравік "Прымі, душа, таямніцу", "Камень смутку"
- 2016 – выйшаў з друку зборнік архіўных матэрыялаў, падрыхтаваны калектывам Глыбоцкага занальнага архіва "Культурно-просветительская работа на территории западного региона Витебщины: 1944-1950 гг.: Документы и материалы". — Мінск : Колорград, 2016. — 302 с., ил.
СТУДЗЕНЬ
- 2006 – Указам Прэзідэнта Рэспулікі Беларусь № 36 ад 20.01.2006 зацверджены Герб і сцяг г.Глыбокае
- 5 января 1961 г. – пачало вяшчанне Глыбоцкае раённае радыё (Сцяг камунізма.- 1961.- 7 студзеня.- С.1; http://vg-gazeta.by)
- 9 студзеня – нарадзіўся Феакціст ФЯДОТАЎ (1951 г., в. Новае Запалоўе былога Пліскага раёна), паэт з Наваполацка.
- 19 студзеня – 95 год з дня нараджэння СЯНКЕВІЧА Віктара (псеўданім Язэп Барэйка) (1926 - 20017, в.Гірстуны Дзісенскага павета (зараз Глыбоцкі раён). Эміграцыйны гісторык і журналіст, доктар гістарычных навук. (Скрабатун У. Сянкевіч Віктар / У. Скрабатун // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2001. – Т. 6. Кн. І : Пузелі–Усая. – С. 478; http://cbs.okglub.by/elektronnyya-resursy/bd-glybokae-glybachane/1567-urozhentsy-glubochchiny-deyateli-nauki-n-s. )
ЛЮТЫ
- 25 лютага - 115 год з дня нараджэння КАРУЗА Паўла Іосіфавіча (25.02.1906-1988), ураджэнца Глыбоцкага раёна, беларускага фалькларыста, музыкаведа, кампазітара, харавога дырыжора, аўтара песень. (Глыбоччына. Зямля, любімая навечна, дзе Доўгае і Беразвечча.... – Мн.: Літаратура і мастацтва, 2012.- С. 43; http://cbs.okglub.by/elektronnyya-resursy/bd-glybokae-glybachane/tvorchyya-asoby/kampazitary/1805-karuza-pavel-iosifavich)
- 22 лютага – нарадзілася я Марыя Якаўлеўна БАРАВІК (1946, в.Прэабражэнка Падсвільскага сельсавета), паэтка, члена Саюза беларускіх пісьменнікаў, аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў. (Баравік Марыя // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1992. – Т. 1 : Абуховіч–Ватацы. – С. 548–549; http://cbs.okglub.by/elektronnyya-resursy/bd-glybokae-glybachane/151-chytaem-knigi-zemlyako-maryya-baravik)
САКАВІК
- 13 сакавіка – нарадзілася Валянціна Уладзіміраўна БАХІР (1956 г., г. Лепель) самадзейная паэтка, аўтар вершаваных зборнікаў “Посели в своём сердце любовь” (2009), “Пусть говорят” (У 2012 ). ( http://cbs.okglub.by/elektronnyya-resursy/bd-glybokae-glybachane/152-chytaem-knigi-zemlyako-valyantsina-bakhir )
- 18 сакавіка 1921., – падпісаны Рыжскі мірны дагавор, згодна якому Глыбоччына, як частка Заходняй Беларусі, увайшла ў склад Польшчы, дзе знаходзілася да 17 верасня 1939 г.
- 27 сакавіка – 130 год з дня нараджэння ДУШЭЎСКАГА (Дуж-Душэўскага) Клаўдзія Сцяпанавіча (27.3 [паводле іншых звестак 26.04.] 1891– 25.2.1959), ураджэнца г.Глыбокае, архітэктара, аўтара шматлікіх праектаў жылых і грамадскіх будынкаў у Літве, беларускага палітычнага дзеяча, асветніка. ( Рудовіч, С. Палітык, асветнік, дойлід / С. Рудовіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1995. – С. 126–129)
КРАСАВІК
-
- 1976 – заснавана Глыбоцкая школа грэка-рымскай брацьбы. Сярод яе выхаванцаў майстры і кандыдаты ў майстры спорту, першаразраднікі. Гэтым яны абавязаны трэнеру-энтузіясту А.І.Кузняцову (Веснік Глыбоччыны.– 2001.– 26 снежня.– С.1)
- 2001 – Залатым крыжом «Pro Ecclesia et Pontifice» адзначаны душапастарскі шлях ксяндза Задарожскага касцёла Люцыяна Паўліка. Такую узнагароду маюць лічаныя каталіцкія святары свету (Веснік Глыбоччыны.– 2001.– 26 снежня.– С.1)
- 23 красавіка 2006 г. – адбылося асвячэнне 5-метровай скульптуры Хрыста, устаноўленай на могілках в.Мосар ( https://nashaniva.by/?c=ar&i=1618)
- 23 красавіка – нарадзіўся Юрый Барысавіч БАГУШЭВІЧ (1946 г.), мастак-манументаліст, ураджэнец г. Глыбокае. (http://pridvinie.vlib.by/index.php/mtree-lib/mastaki/bagushevich-yuryj-barysavich )
- 29 красавіка – нарадзілася Елізавета Міхайлаўна ДЗМІТРЫЕВА (1951, в. Чабаны Глыбоцкага раёна), заслужаная настаўніца Рэспублікі Беларусь, краязнаўца.
МАЙ
- 60 год з часу арганізацыі Глыбоцкага раённага аб'яднання «Сельгастэхніка» (ОАО «Глыбоцкі аграсэрвіс») (1961 г.)
- 8 мая 1966 г. – адкрыты помнік помнік брыгадзе імя Суворава (в. Псуя) (Захарчонак, Ф. Памяць людская не згасне // Веснік Глыбоччыны. – 2005. – 9 ліпеня)
ЧЭРВЕН Ь
- 1 чэрвеня – 135 год з дня нараджэння ВОЛІНА Барыса Міхайлавіча, (1886-1957), ураджэнца г.Глыбокае, савецкага дзяржаўнага і палітычнага дзеяча, публіцыста (Карніловіч, Э. А. Прафесіянал рэвалюцыі / Э. А. Карніловіч // Шлях перамогі (Глыбокае). – 1986. – 6 лістап. – С. 2 ; 25 лістап. – С. 2 ; 2 снеж. – С. 2 ; 9 снеж. – С. 2 ; 16 снеж. – С. 2 ; 23 снеж. – С. 2.)
- 10 чэрвеня 1941 г. – нарадзіўся Віктар Несцеравіч МАКАТУН , фізікахімік, доктар хімічных навук. (в.ШуневічыГлыбоцкага р-на) (http://cbs.okglub.by/elektronnyya-resursy/bd-glybokae-glybachane/1566-urozhentsy-glubochchiny-deyateli-nauki-m)
- 18 чэрвеня (1911 г.) – юбілей іконы «Достойно есть». 110 год таму назад ікона з'явілася ў Глыбокім. (http://pravoslavie.by/news/100-letnij-jubilej-ikony-dostojno-est-otmetjat-v-glubokom)
- 21 чэрвеня – 80 год з дня нараджэння ЛУПАЧ Сцепаніды Аляксандраўны (1941 г.), носьбіт нематэрыяльнай каштоўнасці «Выпечка хлеба»
ЛІПЕНЬ
- 1961– адкрыўся міжкалгасны дом састарэлых у в. Забелле (Сцяг камунізма.- 1961.- 13 ліпеня.- С.3)
- 1976 – створана арганізацыя “Райсельэнерга”. (Веснік Глыбоччыны.– 2001.– 26 снежня.– С.1)
- 1986 – адкрыты помнік спаленым вёскам у в. ЛАЎРЫНАЎКА (Шлях перамогі.- 1986.- 3 ліпеня)
- 3 ліпеня 2011 г. – устаноўлены помнік Ю.А.Сабалеўскаму па вул. Сабалеўскага г. Глыбокае.
- 22 ліпеня – 95 год з дня нараджэння БУНТО Іосіфа Уладзіміравіча (1926 г.), краязнаўцы, укладальніка кнігі “Памяць. Глыбоцкі раён”.
ЖНІВЕНЬ
- 1971, жнівень – створаны аддзел капітальнага будаўніцтва Глыбоцкага РВК (з 1972 г – упраўленне капітальноага будаўніцтва) (Календарь государственных, профессиональных, религиозных праздников, районных мероприятий, памятных дат из истории района.- Глубокое, 2006.- 28 с.)
- 22 жніўня – 160 год з дня нараджэння БУЙНІЦКАГА Ігната Цярэнцьевіча (1861-1917, в. Празарокі Глыбоцкага раёна), беларускага акцёра, рэжысёра, заснавальніка нацыянальнага прафесійнага тэатра. (Няфёд, У. І. Буйніцкі Ігнат Цярэнцьевіч / У. І. Няфёд // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1984. – Т. 1 : Акапэла–Габелен. – C. 500–511.)
ВЕРАСЕН Ь
- 1 верасня – нарадзіўся Уладзімір Уладзіміравіч САУЛІЧ (1951, в. Мацясы Глыбоцкага раёна), беларускі драматург, журналіст, публіцыст. (Сауліч Уладзімір // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. Сіўко. – Віцебск, 2001. – С. 71–72.)
- 17 верасня 1991 г. адбылася І-я навукова-практычная краязнаўчая канферэнцыя.
КАСТРЫЧНІК
- 14 кастрычніка – нарадзіўся Здзіслаў НЯДЗЕЛЯ (1931-1996), прафесар філалогіі. (Вольнае Глыбокае. — 2008. — 21 жніўня. — №34 (438)
СНЕЖАНЬ
- 17 снежня – 70 год з дня нараджэння КАЛАКОЛЬЦАВА Мікалая Іванавіча (1951 - 2003), рэзчыка па дрэве. (
Каляндар юбілейных краязнаўчых дат Глыбоччыны 2020 года
1640 год, 20 верасня – мсціслаўскі ваявода Іосіф Корсак падпісаў канчатковую версію фундацыйнага запіса на кляштар кармелітаў босых у Глыбокім. (B. J. Wanat OCD, Zakon Karmelitуw Bosych w Polsce. Klasztory Karmelitуw i Karmelitanek Bosych 1605-1975, Kraków 1979, s. 458)
1645 –выдадзена першая ў гісторыі кніга, напісаная ў Глыбокім “Kazanie przy Exequiach godney pamięći Iego Mośći Alexandra Tyszkiewicza, Sędźiego Ziemskiego Połockiego Przez Oyca Iozaphata od Naświętszey Panny z Góry Karmelu natenczas Przeora Karmelitуw Bosych Klasztoru Głembockiego. W Kośćiele Głembockim die 13 septembris anno 1644 miane.Vilnae, Typis Academiae Soc. Iesu. A. 1645. / 13 верасня 1644 года, настаяцель глыбоцкага кляштара кармэлітаў босых айцец Язафат Тышкевіч прамовіў казанне над труной свайго дзядзькі, полацкага земскага суддзі Аляксандра Тышкевіча. Гэтае казанне было выдадзена асобнай кнігай (распаўсюджаная практыка ў XVII стагоддзі).(Вольнае Глыбокае, №7, 16.02.2012).
1865 - нарадзіўся Генрык Віньча (1865-1922), краязнаўца, фатограф-аматар, аўтар артыкулаў і здымкаў краязнаўчай і этнаграфічнай тэматыкі (Шыталь К. Генрык Віньча - першы глыбоцкі краязнаўца//Вольнае Глыбокае, №38, 19.09.2019). http://cbs.okglub.by/news/1884-genryk-vincha-pershy-krayaznavets-glybochchyny
1910 – нарадзіўся Алесь Дубровіч (сапраўднае імя Аляксей Рэдзька) (1910-1942, в.Каралевічы Глыбоцкага раёна), беларускі паэт (Волкаў, І. Алесь Дубровіч // ІІІлях перамогі.- 1968.- 30 мая .- 3 стар.; Алесь Дубровіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна. - Мн., 1995.- С. 161-162)
1910 – выйшла кніга святара Аляксея Вераксіна “Березвечский монастырь”.
1920 – у Глыбокім заснаваная Беларуская школьная рада, мэтай якой была арганізацыя беларускіх школ на Глыбоччыне. Старшыня рады – Казімір Мядзёлка (“Наша Ніва”, №7, 08.12.1920, с. 4).
1925 – узведзены комплекс будынкаў 7-га батальёна Корпуса Аховы Памежжа ў Падсвіллі (Budowa pomieszczeń dla Kopusu Ochrony Pogranicza i domów dla urzędników państwowych w województwach wschodnich. Zeszyt III. / Будаўніцтва памяшканняў для аховы мяжы Копуса і дамоў для дзяржаўных служачых ва ўсходніх правінцыях.– Warszawa, Ministerstwo Robót Publicznych, 1925).
1925 – нарадзілася Юргель Соф’я Мартынаўна (1925-2007, в. Казюкі Глыбоцкага р-на), Герой Сацыялістычнай Працы (Марцынкевіч, Р. Багацце Соф'і Мартынаўны Юргель // Веснік Глыбоччыны. - 2005. - 25 мая. - С. 2)
1925 – нарадзіўся Глеб Канстанцінавіч Рабіза, разьбяр (накірунак – інсітнае мастацтва), (в. Стрыжанева Шаркаўшчынскага раёна). 3 1965 г. жыў у Глыбоцкім раёне, в. Капыльшчына.
1930 – адкрылася доследна-эксперыментальная станцыя ільну ў Беразвеччы (пач. 30-х гг. – 1939) (Вольнае Глыбокае.– 2006.– №15 (315).– 13 красавіка)
1935 – убачыла свет першае выданне даследвання Отана Гедэмана “Глыбокае”, якое дагэтуль застаецца найлепшай працай у глыбоцкай гістарыяграфіі.
1935 – Глыбоцкі аддзел Польскага Краязнаўчага Таварыства правёў рэстаўрацыю калоны канца XVIII стагоддзя на могілках Копцеўка (Kurjer Wileński, №289, 1935).
1940 – створаны Глыбоцкі раённы архіў (Занальны дзяржаўны архіў г. Глыбокае) (Баравік, Н. Як усё пачыналася // Веснік Глыбоччыны.– 2007.– 18 жніўня)
1945 – створана першая МТС (ОАО “Аграсэрвіс”) (“Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 61; Мядзелец, А. Гады пасляваеннага аднаўлення рэгіёна // Веснік Глыбоччыны. - 2009. - 17 чэрв.)
1950 – арганізаваны калгасы «За Радзіму», «Яблынька» (“Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 62)
1955 – шляхам народнага будаўніцтва пабудавана Кіраўская СШ. (1955- 2016(?)) (Жыгуноў, А. Знаходзіцца ў Абрубе, а называецца Кіраўская // Веснік Глыбоччыны)
1955 – адкрыта Глыбоцкае тэхнічнае вучылішча (СПТВ-31, СПТВ-168 (1982), Глыбоцкі прафесійны ліцэй (2000).
1955 – адкрыты Запрудская, Івесьская (да 1984 г.– Хралянская) сельскія бібліятэкі
1960 – да Глыбоцкага раёна далучана тэрыторыя Дунілавіцкага раёна
1960 – тэрыторыя Глыбоцкага раёна ўвайшла ў склад Віцебскай вобласці
1960 г. – створаны Глыбоцкая і Падсвільская міжкалгасныя будаўнічыя арганізацыі, перасоўная механізаваная калона, аб’яднанні райсельгасхіміі і райсельгастэхнікі
1970 – узведзены Курган партызанскай славы (Псуеўскі сельсавет) (Калодзіч А. Ветэраны ў страі застаюцца // Шлях перамогі.- 1982.- № 79)
1975 – Адкрыты помнік партызанскай брыгадзе імя Ракасоўскага, якая разграміла варожы гарнізон у в. Залессе.
1975 – устаноўлены помнікі землякам загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў вёсках Зябкі, Чарневічы, Мацюкова
1980 – адкрыты дом-інтэрнат для састарэлых у в. Забелле (Веснік Глыбоччыны.- 2000.– 12 студзеня.- С. 3)
1990 – устаноўлены помнік воінам-інтэрнацыяналістам у парку Перамогі г. Глыбокае
1995 – пабудаваны храм Святой Жываначальнай Тройцы в.Псуя. (http://old.eparhia992.by/blagochinia/glubokskoe/istori )
1995 – выйшаў у свет зборнік паэзіі Марыі Баравік “Вір пяшчоты і журбы”
1995 – пабудаваны храм Вялікамучаніка Георгія Пабеданосца ў г.п.Падсвіллі (http://old.eparhia992.by/blagochinia/glubokskoe/istori )
1995 – выйшла кніга “Памяць: Глыбоцкі раён”.
2000 – выйшла кніга Яўгеніюша Забела “Беразвечча: у служэнні Богу і ва ўладзе дэманаў” // Zabiełło Eugeniusz. Berezwecz: w slużbie Boga i w mocy demonów. - Bydgoszcz : TMWiZW, 2000. - 124 s. ; 21 cm. - (Biblioteka Wileńskich Roz-maitości. Seria B; nr 29) (http://eprints.rclis.org/16465/1/kolasa_wilno_2005.pdf )
2005 – адбыўся першы міжнародны фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм – “Magnificat” ( http://fullref.ru/job_e4cd545aede1127afddb3be6d6126592.html )
2005 г. – на тэрыторыі касцёла Св.Ганны (в.Мосар) устаноўлены першы ў Беларусі помнік былому пантыфіку Іоанну Паўлу ІІ. (Глыбоччына. Зямля. Любімая навечна, дзе Доўгаеі беразвечча... / аўт. тэксту У.І.Бацкалевіч ; фота К.Л. Дробава, А.П. Дрыбаса, А.В. Адэдэжы, М.М. Бегунковай ; маст. В.Г. Паўлавец. – Мн.: Літаратура і мастацтва, 2012.- С. 29)
2010 – Глыбоцкі райвыканкам заснаваў прызы імя І.Буйніцкага, Т.Даленга-Мастовіча, Я.Драздовіча, якія ўручаюцца ўдзельнікам Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм “Magnificat”
2010 – ва Удзелаўскім касцёле пачала дзейнічаць батлейка “Люрд і Бэтлеем».
2010 – адкрыты адноўлены помнік загінуўшым землякам у в. Карабы (Веснік Глыбоччыны.- 2010.- 11 мая)
2010 – Выйшла кніга “Глыбоччына ад старажытнасці да сучаснасці” ( Веснік Глыбоччыны.- 2010.- 17 крас.- С.1)
2010 – выйшла кніга “Антэі Прыдзвіння” Уладзіміра Сауліча (Веснік Глыбоччыны. -2010.- 14 чэрвеня.- С.1)
2010 – выйшла кніга “Послевоенное развитие Глубокского района 1944-1950 гг. документы и материалы”.– Минск : Медисонт, 2010.– 422 с. : ил., табл.
2015 – убачыла свет пасмяротнае выданне В.Гарановіча збонік вершаў “Пагавары са мной”
2015 - выйшаў у свет зборнік паэзіі Я.Бартко “Калейдоскоп души моей”
СТУДЗЕНЬ
1970 – арганізаваны саўгас імя Дзяржынскага (Філіял “Прошкава” ААТ “Глыбоцкі аграсэрвіс”)
2 студзеня 1970 г. – арганізаваны саўгас “Івесь” (КУПСХП “Яблынька”) (Календарь государственных, профессиональных, религиозных праздников, районных мероприятий, памятных дат из истории района.- Глубокое, 2010.- 24 с.)
5 студзеня 1940 г. – арганізаваны саўгас “Азярцы”(Жыгуноў, А. Сельгаспрадпрыемству “Азярцы” – 70 год // Веснік Глыбоччыны.- 2010.- 10 студзеня .- С. 3)
7 студзеня 1930 г. – нарадзіўся Волкаў Іван Іванавіч, (1930 - ... , в. Пусташы Гаранскага сельскага савета, Полацкага р-на), заслужаны настаўнік БССР (1966), краязнаўца, паэт. (Волкаў, І. Дыяменты: Прыказкі і прымаўкі Псуеўскага рэгіёна // Віцебскі рабочы.- 1990.- 7 верасня); http://cbs.okglub.by/elektronnyya-resursy/bd-glybokae-glybachane/1671-volka-ivan-ivanavich
7 студзеня 2005 г. – ксёндз пробашч касцёла Св.Ганны в.Мосар Юозас Булька атрымаў дзяржаўную прэмію “За духоўнае адраджэнне”. (Берникович, Д. Его помнят // Народнае слова.- 2013.- 15 студз.; https://vedaj.by/index.php/garady/vitebsk/glyb/mosar )
15 студзеня 1940 г. – утвораны Глыбоцкі і Пліскі раёны Вілейскай вобласці. Першы старшыня Глыбоцкага райвыканкома — П. А. Куксёнак.
15 студзеня 1855 г. – нарадзіўся Мікалай Мінскі (сапраўднае прозвішча Віленкін) (1855-1937, м. Глыбокае), рускі пісьменнік, пісьменнік-містык, перакладчык. (Мікалай Максімавіч Мінскі // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна. - Мн., 1995. - С. 166; Капшуль, С. Паэт Мінскі і сімвалізм // Веснік Глыбоччыны.- 2003.- 15 лютага); http://cbs.okglub.by/elektronnyya-resursy/bd-glybokae-glybachane/1688-nikolaj-minskij
23 студзеня 1955 г. – нарадзіўся Уладзімір Іванавіч Скрабатун, краязнаўца, складальніка кнігі “Глыбокае на старых паштоўках” (1998), заснавальнік і выдавец газеты “Вольнае Глыбокае. («Кола дзён»: каляндар памятных дат Глыбоччыны.– СШ№2, Глыбокае, 2004); http://cbs.okglub.by/elektronnyya-resursy/bd-glybokae-glybachane/1690-krayazna-tsa-uladzimir-ivanavich-skrabatun
24 (11) студзеня 1905 г. – нарадзіўся Тодар Мікалаевіч Дамінікоўскі (1905-1949, г. Глыбокае), беларускі гісторык, бібліёграф, кандыдат сельскагаспадарчых навук, грамадскі дзеяч. (Скалабан, У. Тодар Мікалаевіч Дамінікоўскі // Памяць: Глыбоцкі раён.- Мн., 1995.- с.411; Глыбоччына. Зямля, любімая навечна, дзе Доўгае і Беразвечча.... – Мн.: Літ. і маст., 2012.- С. 51); http://cbs.okglub.by/elektronnyya-resursy/bd-glybokae-glybachane/1704-daminiko-ski-fjodar-mikalaevich
ЛЮТЫ
8 лютага 1975 г. – урачыста адкрыты Дом культуры ў г.п. Падсвілле (Веснік Глыбоччыны.- 2000.– 12 студзеня.- С. 3)
12 лютага 1910 г. – трупа І.Буйніцкага прыняла ўдзел у Першай беларускай вечарыне ў Вільні і атрымала статус прафесійнага тэатра.
САКАВІК
8 сакавіка 1975 г. – адкрыты Глыбоцкі півавараны завод (1975-...)
10 сакавіка 1960 г. – арганізаваны Пліскі вопытны лясгас (ГЛХУ “Дзвінская эксперыментальная база Інстытута лесу НАН Беларусі). (http://www.forinst.basnet.by/node/17/ ; Боровик, Н. У истоков развития лесной науки на Глубоччине // Веснік Глыбоччыны.- 2010.- 28 крас.)
13 сакавіка 1915 г. – нарадзіўся Мацюшонак Міхаіл Міхайлавіч (1915 – 1978, в. Пятроўшчына Глыбоцкага раёна), Герой Сацыялістычнай Працы (Слава и гордость земли Витебской: биогр. справ. / сост. М.Н.Пригожий.- Витебск: Витеб. обл. тип., 2009.- С. 274); http://cbs.okglub.by/elektronnyya-resursy/bd-glybokae-glybachane/1732-matsyushonak-mikhail-mikhajlavich-da-105-goddzya-z-dnya-naradzhennya
16 сакавіка 1950 г. – арганізаваны калгас “За Радзіму” (ААТ “За Радзіму”)
КРАСАВІК
9 красавіка 1990 г. – нарадзілася Марына Шкерманкова (1990, Глыбокае) , беларуская цяжкаатлетка, бронзавы прызёра Алімпійскіх гульняў 2012 года; заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2012).
11 красавіка 1990 г. – нарадзіўся Кастусь Шыталь, (1990, ст. Крулеўшчына Докшыцкага раёна), краязнаўца, журналіст, грамадскі дзеяч, даследчык гісторыі г. Глыбокае і Глыбоцкага раёна. (100 асобаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, Менск, 2017. – С. 222); http://cbs.okglub.by/elektronnyya-resursy/bd-glybokae-glybachane/1749-vedaj-nashykh-katus-shytal
19 красавіка 2015 г. – ля гарадскога стадыёна закладзена Алея "Перамога+спорт”
24 красавіка 1960 г. – нарадзілася Вольга Дзмітрыеўна Гінько, (1960, в.Дзіўнікі, Псуеўскага с\с), краязнаўца, заснавальнік музея І.Буйніцкага пры Празароцкай СШ. (Педагог по призванию // Алеся.- 2012. - № 11.- С 10)
МАЙ
1950 г. – арганізаваны саўгаса “Яблынька” (КУПСХП “Яблынька”)
5 мая 1895 г. – нарадзіўся Лапыр Баляслаў Нікадзімавіч, (1895 – 1945 (?)), аграном, грамадскі дзеяч ((Аграном з Глыбоцкага хутара // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна. - Мн., 1995. - С. 169; http://glubmusej.by/ru/nasledie/zemlyaki/82-2013-05-02-08-33-31 )
ЧЭРВЕНЬ
6 чэрвеня 1970 г. – нарадзіўся Дзмітрый Літвінскі, мясцовы мастак. (Сутула, Г. “Споведзь Глыбокаму” // Веснік Глыбоччыны.- 2009.- 3 кастр.)
26 чэрвеня 1930 г. – адбыўся візіт прэзідэнта Польскай Рэспублікі Ігнацыя Масціцкага ў Глыбокае, Беразвечча і Празарокі. З гэтай нагоды ў Глыбокім была ўзведзена брама (Kurjer Wileński.– 1930.– №145.– 27.06.;
ЛІПЕНЬ
3 ліпеня 2015 г. – устаноўлена манументальна-дэкаратыўная скульптура «Дзед-глыбачанін»
16 ліпеня 1735 г. – пасля грунтоўнай перабудовы асвенчаны (біскупам Ежы Анцута) касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі кляштара кармелітаў босых у Глыбокім (цяпер – кафедральны сабор Раства Багародзіцы).
22 ліпеня 1895 г. – нарадзіўся Павел Восіпавіч Сухі (1895 – 1975, м. Глыбокае) двойчы Герой Сацыялістычнай працы, авіяканструктар (Кузьміна Л. Генеральный конструктор Павел Сухой: страницы жизни.- Мн.: Беларусь, 1985. г. – 239 с.); http://cbs.okglub.by/elektronnyya-resursy/bd-glybokae-glybachane/396-da-120-goddzya-z-dnya-naradzhennya-pa-la-vosipavicha-sukhoga
ЖНІВЕНЬ
23 жніўня 1880 г.– нарадзіўся Аляксандр Грын (1880 – 1932), расійскі пісьменнік, з роду Грынеўскіх з в.Якубенкі Дзісненскага павету Віленскай губерніі (Глыбоцкі раён) (Лупач, З. Аўтар “Пунсовых ветразяў” – наш зямляк // Вольнае Глыбокае)
23 жніўня 1960 г. – нарадзіўся Віктар Дудкевіч (1960, Браслаў), разьбяр, мастак (Панкрат, А. Секреты мастеров открываются избранным // Веснік Глыбоччыны. - 2009.- 7 кастр.)
29 жніўня 1910 г. – нарадзіўся Віктар Антонавіч Ламака (1910 – 2001, в. Дубіцкая Слабада Мінскага раёна), заснавальнік Глыбоцкага дэндрапарку (Чайка, Л. Щедрое наследие // Веснік Глыбоччыны.- 2002.- 8 чэрвеня)
ВЕРАСЕНЬ
1995 г. – адкрыўся музей П.В.Сухога пры СШ №1. Заснавальнік музея – Тэрэза Эдуардаўна Рабіза
5 верасня 1935 г. – нарадзіўся Фама Васільевіч Ляшонак (1935 – 2004, в.Загор’е Глыбоцкага раёна), паэт, член СП Беларусі (Зінкевіч, А. Бясцэнны дар душы // Веснік Глыбочыны.- 1995.- 12 верасня); http://cbs.okglub.by/elektronnyya-resursy/bd-glybokae-glybachane/151-chytaem-knigi-zemlyako-maryya-baravik
9 верасня 1955 г. – нарадзіўся Грамакоўскі Браніслаў Браніслававіч (в. Дуброўка Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.), самадзейны кампазітар // http://cbs.okglub.by/elektronnyya-resursy/bd-glybokae-glybachane/tvorchyya-asoby/kampazitary/1804-gramako-ski-branisla-branislavavich
КАСТРЫЧНІК
9 кастрычніка 1960 г. – нарадзілася Марыя Вячаславаўна Ермаловіч (г. Глыбокае), народны майстар Беларусі па саломапляценню. (Ермаловіч Марыя Вячаславаўна // Народныя майстры Віцебшчыны.- Віцебск, 2011.- С. 369)
10 кастрычніка 1965 – устаноўлены помнік І.Ц.Буйніцкаму ў в. Празарокі. Аўтары скульптар І.Міські і архітэктар М.Бурдзін
12 кастрычніка 1940 г. – зацверджаны сельскія саветы Глыбоцкага раёна (Календарь государственных, профессиональных, религиозных праздников, районных мероприятий, памятных дат из истории района.- Глубокое, 2010.- 24 с.)
14 кастрычніка 2010 г. – пасля рэканструкцыі адкрыўся гарадскі стадыён на 2,5 тысячы месцаў
26 кастрычніка 1890 г. – нарадзіўся Янка Пачопка (Іван Пятровіч Пачопка) ((8.11)1890 г. г. – 26.05.1977, в. Летнікі Глыбоцкага раёна) беларускі паэт, фалькларыст (Марачкіна, І. Паэт з вёскі Летнікі // Веснік Глыбоччыны.- 2008. - 8 кастрычніка): http://cbs.okglub.by/elektronnyya-resursy/bd-glybokae-glybachane/452-yanka-pachopka-paet-z-vjoski-letniki
26 кастрычніка 1910 – асвенчаны касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі Ласкавай, помнік архітэктуры неаготыкі (в. Задарожжа, Пліскі с/с.) (Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі // Кулагін, А.М. Каталіцкія храмы Беларусі. г. – Мн., 2008. г. – С. 149; Fibek Jan. Dzieje parafii i klasztorów katolickich na Białorusi. Część I – Diecezja Witebska. / Гісторыя каталіцкіх парафій і манастыроў Беларусі. Частка I - Віцебская дыяцэзія./ T. 2. S. 482
ЛІСТАПАД
11 лістапада 1930 г. – устаноўлены помнікі Юзафу Пілсудскаму ў Глыбокім, Плісе, Празароках, Залессі (Słowo, №260, 12.11.1930)
1945 г. – адкрылася Глыбоцкая раённая бібліятэка (Мядзелец, А. Гады пасляваеннага аднаўлення рэгіёна // Веснік Глыбоччыны. - 2009. - 17 чэрв.)
18 лістапада 1965 г. – закладзены сквер ў Падсвіллі (Шлях перамогі.- 1965.- 18 лістапада)
22 лістапада 2015 г. –завершана будаўніцтва першай чаргі лыжаролернай трассы ў Глыбокім ( http://westki.info/artykuly/19274/zaversheno-stroitelstvo-pervoy-ocheredi-lyzherollernoy-trassy-v-glubokom )
21 лістапада 1995 года – асвечаны нанава адбудаваны касцёл Найсвяцейшай Тройцы у в. Канстанцінаў Двор (асвяціў Яго Эмінэнцыя кардынал Казімір Свёнтак) (http://glubmusej.by/be/nasha-spadchyna/gistoryya-glybochchyny/dasledchyya-pratsy-kruglaga-stala-bez-minulaga-nyama-buduchyni )
СНЕЖАНЬ
8 снежня 1905 г. – заснавана Таварыства Народнай Асветы імя Адама Міцкевіча, пры якім была адчыненая першая публічная бібліятэка ў Глыбокім. (Kurjer Litewski.– 1905.– №84.– 09.12.).
9 снежня 1955 г.– нарадзілася Ганна Браніславаўна Зінкевіч (в. Рагачы Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.), паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі (http://cbs.okglub.by/elektronnyya-resursy/bd-glybokae-glybachane/149-chytaem-knigi-zemlyako-ganna-zinkevich )
27 снежня 1925 г. – нарадзіўся Ёзас Булька (27.12.1925 – 09.01.2010) каталіцкі святар (http://glubmusej.by/ru/nashe-nasledie/znamenitye-zemlyaki/2012-01-16-13-06-02. )
28 снежня 1895 г. – нарадзіўся Лявонцій Ракоўскі (1895-1979, м. Глыбокае), рускі пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў СССР. (Лявонцій Іосіфавіч Ракоўскі // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна. - Мн., 1995. - С. 166-167) http://cbs.okglub.by/elektronnyya-resursy/bd-glybokae-glybachane/493-rako-ski-lyavontsij-iosifavich ; http://cbs.okglub.by/elektronnyya-resursy/bd-glybokae-glybachane/127-rakvskij-leontij
Каляндар юбілейных краязнаўчых дат Глыбоччыны
2019 года
-
- 1414 – Першы ўпамін у пісьмовых крыніцах (Метрыцы Вялікага Княства Літоўскага) пра мястэчка Глыбокае // У кн.: “Памяць. Глыбоцкі раён”.- Мн, 1995; // ЭБД “Глыбоччына: ад мінулага да сучаснага”
- 1514 – першы ўпамін ў пісьмовых крыніцах пра в.Мосар // У кн.: “Памяць. Глыбоцкі раён”.- Мн, 1995; // ЭБД “Глыбоччына: ад мінулага да сучаснага”
- 1654 – заснаваны касцёл і кляштар кармелітаў босых, сучасны Кафедральны сабор Раства Прасвятой Багародзіцы (1639-1654) // У кн.: “Памяць. Глыбоцкі раён”.- Мн, 1995.- С. 48; Галагушка С. Глыбоцкая царква // Веснік Глыбоччыны.- 2002.- 10 жніўня
- 1764 – пабудаваны касцёл Св. Троіцы (1764 – 1782 гг.., 1902 –1908 гг.. // У кн.: “Памяць. Глыбоцкі раён”.- Мн, 1995; http://strinitas.com/index.php/parafiya/gistoryya
- 1884 – пабудавана царква ў гонар Праабражэння Гасподняга ў в.Верхняе (Помнік народнага дойлідства) // Крыніца: “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 26
- 1884 (ў другой палове XIX ст.) пабудаваны храм Узнясення Гасподня ў в.Парэчча; реканструяваны ў 1989 г. // http://old.eparhia992.by/blagochinia/glubokskoe/istoria
- 1899-1907 – пабудаваны касцёл Унебаўзняцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в.Празарокі // У кн.: “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 27
- 1909 - заснавана Свята-Петрапаўлаўская царква ў в. Празарокі // У кн.: “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 28; Кулагін, А.М.; Праваслаўныя храмы Беларусі // А.М. Кулагін ; маст. Э.Э.Герасімовіч, У.П.Свентахоўскі. – Мн., БелЭн, 2007. – С. 377. - ф.835, воп. 1 спр. 313, арк 1;
- 1909 – у будынку былой аўстэрыі Л.Я.Ромам заснавана прыватнае выдавецтва па выпуску паштовак // У кн.: “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 28
- 1914 – Пабудаваны храм Раства Прасвятой Багародзіцы ў в. Галубічы // http://old.eparhia992.by/blagochinia/glubokskoe/istoria
- 1914 – Пабудаваны храм Свяціцеля Мікалая Цудатворцы ў в.Забор’е (помнік народнага дойлідства) // http://old.eparhia992.by/blagochinia/glubokskoe/istoria ; Кулагін, А.М. Праваслаўныя храмы Беларусі. – Мн., БелЭн, 2007. – С. 170
- 1919 – нарадзілася Плыгаўка Лідзія Пятроўна, Герой Сацыялістычнай Працы. (в. Ліхабалотцы Дзісенскага павета Віленскай губерні (цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці) // У кн.: “Памяць. Глыбоцкі раён”.- Мн, 1995.- С. 406
- 1919 – 7 лiпеня рашэннем Вiленскага губваенкома Лiтоўска-Беларускай рэспублiкi ў Чарневiчах адкрылася iзба-чытальня. Сучасная гicторыя бiблiятэкi пачалася ў 1947 г.
- 1924 – выйшла кніга В.Ластоўскага «Падручнік расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік».- Коўна, 1924
- І 1939 – адкрылася Дзеркаўшчынская школа. // ЭБД “Глыбоччына: ад мінулага да сучаснага”
- 1939 – у Беразвеччы створана турма НКУС (статус міжраённай).
- 1944 вясна – Пачатак ваеннай аперацыі нямецкіх войскаў супраць партызан “Веснавое свята” і “Лівень” // У кн.: “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 55; “Памяць. Глыбоцкі раён”.- Мн, 1995.- С. 242-243
- 1944 – адкрылася Глыбоцкае педвучылішча (Установа адукацыі «Глубоцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй») (Спецыяльнасць—настаўнік пачатковых класаў. Зачынілася 1.09.1955 года) // У кн.: “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 61; Мядзелец, А. Гады пасляваеннага аднаўлення рэгіёна; Алена МЯДЗЕЛЕЦ.- Веснік Глыбоччыны. - 2009. - 17 чэрв.; ЭБД “Глыбоччына: ад мінулага да сучаснага”
- 1944 – Глыбоцкі і Пліскі раёны ўключаны ў склад Полацкай вобласці // У кн.: “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 61
- 1944 – адноўлена дзейнасць калгаса імя Сталіна («ХХ партз'езд») Глыбоцкага р-на (ОАО «Канстанцінаў Двор») Крыніца: Календарь государственных, профессиональных, религиозных праздников, районных мероприятий, памятных дат из истории района.- Глубокое, 2009.- С. 2.
- 1944 – аднаўлена работа Глыбоцкага мясакамбіната (ОАО «Глыбоцкі мясакамбінат») Крыніца: Календарь государственных, профессиональных, религиозных праздников, районных мероприятий, памятных дат из истории района.- Глубокое, 2009.- С. 2.
- 1944 – аднаўлена работы Глыбоцкай цэнтральной раённай бальніцы (Установа аховы здароўя «Глыбоцкая цэнтральная раённая бальніца») Крыніца: Календарь государственных, профессиональных, религиозных праздников, районных мероприятий, памятных дат из истории района.- Глубокое, 2009.- С. 2.
- 1944 – адноўлена дзейнасць саўгаса «Азярцы» Азярэцкага сельсавета (РУПСП «Азерцы») Крыніца: Календарь государственных, профессиональных, религиозных праздников, районных мероприятий, памятных дат из истории района.- Глубокое, 2009.- С. 2.
- 1944 – адноўлена дзейнасць Глыбоцкага лясгаса (ГЛХУ «Глыбоцкі вопытный лясгас») Крыніца: Календарь государственных, профессиональных, религиозных праздников, районных мероприятий, памятных дат из истории района.- Глубокое, 2009.- С. 2.
- 1949 – пачатак масавай калектывізацыі ў Глыбоцкім раёне // У кн.: “Памяць. Глыбоцкі раён”.- Мн, 1995
- 1949 год – уведзены ў строй кансервавы завод (выпуск кансерваў з ягад, садавіны, гародніны).
- 1949 год – у Плісе механізаваны маслазавод
- 1949 г. – адкрыта Празароцкая сельская бібліятэка // ЭБД “Глыбоччына: ад мінулага да сучаснага”.- ЭБД “Гісторыя бібліятэк раёна”
- 1954 – адкрыўся кінатэатр «Родина» г. Глыбокае (зараз "Гарадскі цэнтр культуры") // У кн.: “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 6; Мядзелец, А. “Гады пасляваеннага аднаўлення рэгіёна” // Веснік Глыбоччыны. - 2009. - 17 чэрв.
- 1954 г. – адкрыта Бабічоўская сельская бібліятэка (да 1977 г. – ізба-чытальня ў в.Стары Двор калгаса “17 верасня”) // ЭБД “Глыбоччына: ад мінулага да сучаснага”.- “Гісторыя бібліятэк раёна”
- 1954 г. – адкрыта ізба-чытальня ў в.Узрэчча калгаса “Перамога” // ЭБД “Глыбоччына: ад мінулага да сучаснага”.- “Гісторыя бібліятэк раёна”
- 1954 г. – адкрыта Удзелаўская сельская бібліятэка // ЭБД “Глыбоччына: ад мінулага да сучаснага”.- “Гісторыя бібліятэк раёна”
- 1954 год – Глыбоцкі раён удзельнічаў у ВДНГ СССР у Маскве. У кн.: “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 63
- 1964 верасень – здадзены ў эксплуатацыю новы будынак СШ № 2 // “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 64
- 1964-68 – адкрыты помнік загінуўшым 75 землякам у в. Псуя // ЭБД «Помнікі ВА вайны на Глыбоччыне» // http://cbs.okglub.by/elektronnyya-resursy/pomniki-vav/1370-pomniki-vyalikaj-ajchynnaj-vajny-psue-skaga-selsaveta
- 1969 – адкрыты помнік 83 загінуўшым землякам у в. Верхняе // ЭБД «Помнікі ВА вайны на Глыбоччыне» // http://cbs.okglub.by/elektronnyya-resursy/pomniki-vav/1504-pomniki-vyalikaj-ajchynnaj-vajny-udela-skaga-selsaveta
- 1974 год - пабудаваны Глыбоцкі хлебазавод // У кн.: “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 65
- 1974 – устаноўлены помнік 56 загінуўшым землякам у в. Абруб // ЭБД «Помнікі ВА вайны на Глыбоччыне» // http://cbs.okglub.by/elektronnyya-resursy/pomniki-vav/1317-pomniki-vyalikaj-ajchynnaj-vajny-na-terytoryi-abrubskaga-selsaveta
- 1974 – устаноўлены помнік 60 загінуўшым землякам у в. Абруб-Беразвецкі // ЭБД «Помнікі ВА вайны на Глыбоччыне» // http://cbs.okglub.by/elektronnyya-resursy/pomniki-vav/1318-pomniki-vyalikaj-ajchynnaj-vajny-azyaretskaga-selsaveta
- 1974 – адкрыты помнік 37 загінуўшым землякам у в. Запруддзе // ЭБД «Помнікі ВА вайны на Глыбоччыне» // http://cbs.okglub.by/elektronnyya-resursy/pomniki-vav/1361-pomniki-vyalikaj-ajchynnaj-vajny-na-terytoryi-zaleskaga-selskaga-saveta
- 1974 – адкрыты помнік 63 загінуўшым землякам у в. Зарубіна // ЭБД «Помнікі ВА вайны на Глыбоччыне» // http://cbs.okglub.by/elektronnyya-resursy/pomniki-vav/1361-pomniki-vyalikaj-ajchynnaj-vajny-na-terytoryi-zaleskaga-selskaga-saveta
- 1979 – арганізаваны гідралагічны заказнік “Возера Доўгае”, “Возера Белае” // Новыя кнігі Беларусі.- 2008.- № 7
- 1989 – устаноўлены помнік землякам, воінам-інтэрнацыяналістам, загінуўшым у Афганістане. Крыніца: “Увекавечанне подзвігу воінаў-афганцаў. Новае скульптурнае рашэнне” // Веснік Глыбоччыны.- 2000.- 6 верасня.– [Аб праекце новага помніка землякам, воінам-інтэрнацыяналістам, загінуўшым у Афганістане]
- 1989 –– заснаваны Узрэцкі дэндрасад. З 2009 г. – ландшафтны заказнік мясцовага значэння “Дзядок”. На памятным знаку-валуне шыльда з надпісам: “Дендросад заложен в 1989 году трудовым коллективом Узречского лесничества под руководством лесничего Глушина Виктора Викентьевича»
- 1989 – нарадзілася Ірына Бельская, (в. Чарневічы Глыбоцкага р-на), паэтка, лаурэат прэміі часопіса “Дзеяслоў” “Залаты апостраф” // ЭБД “Глыбачане. Вядомыя ўраджэнцы краю”
- 1994 – выйшаў зборнік паэзіі А.Жыгунова “Мая Тройца”
- 1999 – адкрыты помнік экіпажу самалёта ІЛ-2, загінуўшаму ў 1944 г. ля в.Гірстуны. // http://cbs.okglub.by/elektronnyya-resursy/pomniki-vav/1361-pomniki-vyalikaj-ajchynnaj-vajny-na-terytoryi-zaleskaga-selskaga-saveta
- 2004 – выйшаў зборнік паэзіі А.Жыгунова “Пагавары са мной пра восень”.- Мн.: Веды, 2004.- 107 с.
- 2004 – Ёзас Булька, пробашч касцёла св.Ганны (в.Мосар) атрымаў прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”
- 2009 – выйшла кніга Живица, В., Стельмах, Е. "Глубокские вершины" [Текст] / Василь Живица, Елена Стельмах.– Мн.: Энциклопедикс, 2009. – 208 с., 8 с. ил.
- 2009 – выйшла кніга "Глыбоччына: ад старажытнасці да сучаснасці" / рэдкал. : Т.У.Бялова [і інш.].– Мінск. : Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2009. – 735 с., іл.
- 2014 – выйшаў у свет зборнік фальклору "Глыбоччыны духоўнасці глыбіні: народная духоўная культура Глыбоцкага раёна". - Мн. : БЕЛТА, 2014. - 303 с.
- 2014 – адкрыта Дошка Славы Герояў Сацыялістычнай Працы.
- 2014 – У Глыбокім з'явіўся свой "нулявы" кіламетр, устаноўлены скульптурныя кампазіцыі “Іісус і самаранка” (http://news.tut.by/society/396633.html ), “Барон Мюнхаўзен” (Веснік Глыбоччыны.- 2014.- 23 мая), адкрыты Сквер маладажонаў
- 2014 – падрыхтаваны да друку “Туристический атлас Глубоччины” / составитель Е.М.Дмитриева. – Глубокое, 2014.- 25 с. (Е.М.Дзмітрыева, настаўніца Кіраўскай СШ)
- 2014 – аграэкасядзіба «Нарушоўка» прызнана “Лепшай аграэкасядзібай 2013 года на Віцебшчыне”. Крыніца: Веснік Глыбоччыны.- 2014.- 26 лістапада
-
СТУДЗЕНЬ
- 4 студзеня 1894 г. нарадзіўся Пугачэўскі Палікарп Восіпавіч, савецкі военачальнік (1894-1939, в.Чарневічы Глыбоцкага р-на). Камбрыг, камендант Ленінграда. Па “справе Тухачэўскага” прыгавароны да вышэйшай меры пакарання. // У кн.: “Памяць. Глыбоцкі раён”.- Мн., 1995.- С. 164-165; http://glubmusej.by/be/nasha-spadchyna/znakamityya-zemlyaki/pugache-ski-palikarp-vosipavich
- 8 студзеня 1954 г. г. Глыбоцкі раён (згодна новаму адміністрацыйнаму падзелу) уключаны ў склад Маладзечанскай вобласці (1954 —1960 гг.)// У кн.: “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 63
- студзень,1964 г. – пачалася ўстаноўка газавых пліт з зжыжаным газам у дамах жыхароў Глыбокага. // Крыніца: Шлях Перамогі.- 1964.- 24 студзеня
ЛЮТЫ
- 4 лютага 1934 г. нарадзіўся САВІЦКІ Мікола Іванавіч (в. Паўлаўшчына Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл.), беларускі вучоны ў галіне эканамічнай інфарматыкі, прафесар. // У кн.: Савіцкі М.І. Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы.- Мн. Энцыклапедыкс, 2009.- с. 299; http://cbs.okglub.by/elektronnyya-resursy/bd-glybokae-glybachane/1472-znakamityya-radzhentsy-glybochchyny
- 6 лютага 2014 г. – Традыцыйны абрад “Насіць намётку” жыхароў в.Папшычы унесены ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь з прысваеннем катэгорыі “А” (поўная аўтэнтычнасць і дакладнасць якіх безумоўныя і нязменныя). Матэрыял прадстаўлены студэнтам гістарычнага факультэта БДУ Дзянсам Уладзіміравічам Філіпчыкам
- 9 лютага 2004 г. Указам Прэзідэнта Рэспублкі Беларусь ад 09.02.2004 № 60 зацверджана Палажэнне аб гебе гарадскога пасёлка Падсвілле Глыбоцкага раёна. Крыніца: Указ Президента Республики Беларусь от 09.02.2004 № 60 "Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области"
- 21 лютага 1949 г. арганізаваны калгас «Празароцкі» (СПК «Празароцкі») Крыніца: Календарь государственных, профессиональных, религиозных праздников, районных мероприятий, памятных дат из истории района.- Глубокое, 2009.- С.5
- 27 лютага 1954 г. нарадзіўся Жыгуноў Алесь Міхайлавіч, паэт, журналіст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Крыніца: ЭБД “Глыбоччына: ад мінулага да сучаснага”; http://cbs.okglub.by/elektronnyya-resursy/bd-glybokae-glybachane/147-chytaem-knigi-nashykh-zemlyako-ales-zhyguno
САКАВІК
- 4 сакавіка 1949 г. арганізаваны калгас «1 Мая» (СПК «Сельцы»)
- 9 сакавіка 1949 г. арганізаваны калгас «Перамога» (СПК «Пятроўшчына») .
- 21 сакавіка 1949 г. арганізаваны калгас ім. Свердлава (філіял «Галубічы» ОАО «Глыбоцкі мясакамбінат»)
- 22 сакавіка 1949 г. арганізаваны калгас ім.Чапаева (СПК «Верхняе») Крыніца: Календарь государственных, профессиональных, религиозных праздников, районных мероприятий, памятных дат из истории района.- Глубокое, 2009.- С. 8.
КРАСАВІК
- 2004 г., красавік - адкрыта раённая нацыянальная гімназія // Крыніца: http://gymnasium.rooglub.gov.by/o-gimnaziii/12-o-shkole.html
- 19 красавіка нарадзіўся а. Серафім (Серафім Адамавіч Гагалушка) (1919-1997), настаяцель Сабора Раства Прасвятой Багародзіцы і благачынны Глыбоцкага благачынія // http://cbs.okglub.by/news/1523-serafim-adamovich-gogolushko-zhizn-v-sluzheni-bogu
- 25 красавіка 1824 г. нарадзіўся Самуіл Магілевер, габрэйскі рэлігійны дзеяч, рабін, (25.04.1824— 10.06.1898, Глыбокае, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя) — піянер рэлігійнага сіянізму і адзін з заснавальнікаў руху «Хавявэй Сіён». Крыніца: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki
- 23 красавіка 2014 г. адбылося адкрыццё і асвячэнне помніка "Іісус і самаранка". Ідэя належыць скульптару Вячаславу Долгаву, а ажыццявілі яе Мікалай Сталяр і Яраслаў Парахневіч.
МАЙ
-
1944, май – Партызанская брыгада імя Суворава разам з іншымі брыгадамі ў раёне вёскі Кульгаі (Глыбоцкі раён) прарвала кальцо блакады. // Кола дзён: Каляндар памятных падзей Глыбоччыны.– Глыбокае: СШ №2, 2004. – 42 с. – С.14
-
1989 г. 2 мая – створаны кааператыў кавалёў “Дэкор”. Узначальваў кааператыў А.С. Дубіна. Крыніца: Каб не пагас агонь у горне… // Веснік Глыбоччыны.- 2012.- 19 красавіка; Таленты Глыбоччыны // “Памяць. Глыбоцкі раён”.- Мн:, 1995.–– С.431
ЧЭРВЕНЬ
- 2004 – адбыўся І-ы Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм "Magnifikat"
- 2014 – адкрыты сквер маладажонаў, устаноўлены скульптуры малых форм на набярэжнай возера Кагальнае
- 30 чэрвеня 2014 г. – асвечаны Паклонны крыж па вул. М.Горкага
ЛІПЕНЬ
- 2 ліпеня1944 – г.п. Падсвілле вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў // У кн.: “Памяць. Глыбоцкі раён”.- Мн, 1995
- 3 ліпеня1944 – г. Глыбокае вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў // У кн.: “Памяць. Глыбоцкі раён”.- Мн, 1995
- 2 ліпеня 1994 г. – адкрыты помнік 21 загінуўшаму земляку ў в. Мярэцкія Крыніца: Усцінаў, А. Сімвал памяці // Веснік Глыбоччыны.-1994.- 8 ліпеня // http://cbs.okglub.by/elektronnyya-resursy/pomniki-vav/1504-pomniki-vyalikaj-ajchynnaj-vajny-udela-skaga-selsaveta
- 4 ліпеня 2014 г. – устаноўлены бюст Ю.А.Сабалеўскага ў Скверы славутых людзей // http://zviazda.by/be/news/20140708/1404766873-nagoda-zavitac-u-gosci
- 4 ліпеня 2014 г. – адбылося адкрыццё Дошкі Славы Герояў Сацыялістычнай Працы // http://zviazda.by/be/news/20140708/1404766873-nagoda-zavitac-u-gosci
- 1969 (1968?) г. на месцы спаленай вёскі Вуглы ўстаноўлены помнік // http://cbs.okglub.by/elektronnyya-resursy/pomniki-vav/1370-pomniki-vyalikaj-ajchynnaj-vajny-psue-skaga-selsaveta
- 13 ліпеня 1949 г.– арганізаваны калгас «Заря» (СПК «Капыльшчына») Крыніца: Календарь государственных, профессиональных, религиозных праздников, районных мероприятий, памятных дат из истории района.- Глубокое, 2009.- С. 19; Веснік Глыбоччыны.- 2009.- 15 ліпеня
- 5 ліпеня 2014 – праведзена гашэнне паштовай маркі спецыяльным штэмпелем у гонар 600-годдзя горада
ЖНІВЕНЬ
- 31 жніўня 1949 г. арганізаваны калгаса ім. Кірава (СПК «Каралі») Крыніца: Календарь государственных, профессиональных, религиозных праздников, районных мероприятий, памятных дат из истории района.- Глубокое, 2009.- С. 21
- адбылося перазахаванне ахвяр латыгальскай трагедыі (13 чэрвеня 1943г.) з в.Латыгаль на могілкі в. Харашкі Крыніца: Зінкевіч А. 3 любоўю да роднай зямлі і магіл сваіх продкаў // Веснік Глыбоччыны.- 2009.- 5 жніўня // http://cbs.okglub.by/elektronnyya-resursy/pomniki-vav/1363-pomniki-vyalikaj-ajchynnaj-vajny-karaboshchskaga-selsaveta
- 2009 – Па рашэнні Удзелаўскага сельскага выканаўчага камітэта на тэрыторыі парафіі касцёла Святой Ганны ў вёсцы Мосар створана зона цвярозасці. // Крыніца: Веснік Глыбоччыны.- 2009.- 13 лістапада
ВЕРАСЕНЬ
-
17 верасня 1939 – часткі Чырвонай Арміі занялі Глыбокае. Быў прызначаны ваенны камендант, пачало працаваць Часовае праўленне – адміністрацыйная ўлада Глыбоцкага павета
- 25 верасня 1939 – вышаў 1-ы нумар раённай газеты «За свабоднае жыццё» (Установа «Рэдакцыя раённай газеты «Веснік Глыбоччыны» Глыбоцкага раёна») Крыніца: Зярніцкі, М. Нараджэнне газеты // Шлях перамогі.- 1964.- 5 мая; Капшуль, Г. Юбілейны выпуск// Веснік Глыбоччыны.-.2014.- 27 верасня (?); Буклет “Глыбокае. Глыбоцкі раён. Даты. Падзеі. Людзі”
КАСТРЫЧНІК
-
- 24 кастрычніка 1919 г. - мястэчка Глыбокае стала цэнтрам Дзісненскага павету // Dziennik Urzędowy Zarządu Cywilnego Ziem Wschodnich.
- 27 кастрычніка 1939 г. – адбыліся выбары ў Народны сход Беларусі. У Глыбокім удзел у галасаванні ўзялі 5621 чалавек. Праз тыдзень у Беластоку Народны сход аб’явіў аб уваходжанні заходнебеларускіх земляў у склад БССР // Кола дзён: Каляндар памятных падзей Глыбоччыны.– Глыбокае: СШ№2, 2004.– 42 с. – С.28
- 2004 г. 5 кастрычніка – пачатак газіфікацыі Глыбоцкага раёна. Прэзідэнт РБ А.Р.Лукашэнака падчас наведвання раёна, запаліў факел, сівалізуючы прыход прыроднага газу ў г.Глыбокае.
- 2004, кастрычнік – усталяваны самы высокі ў Беларусі 23-метровы крыж, "як сімвал уладарання Хрыста над тутэйшымі мясцінамі і над душамі вернікаў".
- 7 кастрычніка 2014 г. – у вёсцы Карабы-ІІ (Карабоўскі сельсавет) асвечаны храм св. Архістратыга Міхаіла Крыніца: Винникович, А. И снова праздник в Коробах // Веснік Глыбоччыны .-2009.- 5 снежня
- СНЕЖАНЬ
- 1989 – арганізаваны Глыбоцкі Дом рамёстваў (“Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 67, у выданні памылка, год акрыцця - 1989 )
-
- 1934 – адкрылася гімназія імя Люблінскай Уніі, зараз ДУА “СШ №1 г. Глыбокае імя П.В.Сухога”
- 20 снежня 1994 г. - падпісаны да друку першы нумар газеты “Вольнае Глыбокае”
- 2009 – уведзена ў строй станцыя абезжалезвання вады г.Глыбокае