Юбілейныя даты, падзеі, хроніка жыцця малой радзімы... 2025 год

2025 Glybokae***  Для персаналій юбілейнымі лічацца
50, 60, 70, 75, 80, 90, 100, 110, 120, 125, 130, 140, 150, 160, 170, 175, 180, 190, 200... год, 

для падзей – 20, 25, 30, 40, 50... (далей як для персаналій) год.

 

385 гадоў назад

1640 год, 20 верасня – мсціслаўскі ваявода Іосіф Корсак падпісаў канчатковую версію фундацыйнага запіса на кляштар кармелітаў босых у Глыбокім. Крыніца:  B.  J.  Wanat  OCD,  Zakon  Karmelitуw  Bosych  w  Polsce. Klasztory  Karmelitуw  i  Karmelitanek Bosych 1605-1975, Kraków 1979, s. 458. 

 380 гадоў назад

1645 – выдадзена першая кніга, напісаная ў Глыбокім “Kazanie przy Exequiach godney pamięći Iego Mośći Alexandra Tyszkiewicza, Sędźiego Ziemskiego Połockiego Przez Oyca Iozaphata od Naświętszey Panny z Góry Karmelu natenczas Przeora Karmelitуw Bosych Klasztoru Głembockiego. W Kośćiele Głembockim die 13 septembris anno 1644 miane.”  Autor: Tyszkiewicz, Jozafat ( -1677?). Data wydania: [post 25 III] 1645. – Miejsce wydania: Wilno / Wydawca: Drukarnia Akademicka (Wilno).
* **           13 верасня 1644 года, настаяцель глыбоцкага кляштара кармелітаў босых айцец Язафат Тышкевіч прамовіў казанне над труной свайго дзядзькі, полацкага земскага суддзі Аляксандра Тышкевіча. Гэтае казанне было выдадзена асобнай кнігай (распаўсюджаная практыка ў XVII стагоддзі).

290 год назад 

1735

  • пасля грунтоўнай перабудовы (архітэктар І. К. Глаўбіц) асвечаны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі кляштара кармелітаў босых у Глыбокім (сучасны кафедральны сабор Ражджаства Прасвятой Багародзіцы) (16.07.1735). 

285  гадоў назад

1740 – ордэнам францысканцаў пабудаваны Касцёл Бязгрэшнага Зачацця Прасвятой Дзевы Марыі ў в.Удзела. Л-ра: Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 15.

250 гадоў назад

1775 – першы пісьмовы ўпамін аб вёсцы Шунеўцы, уласнаці глыбоцкага ордэна кармелітаў.

230 гадоў назад

1795 – першая ўзгадка вёскі Бабічы ў пісьмовых крыніцах. Крыніца“Спис населенных пунктов Минской губернии за 1795 год” – “деревня Бабичи [имение Уречье] владельца Корсака Игната 4 двора, 31 душ.

220 гадоў назад

1805 

170 гадоў назад

1855

140 гадоў назад

1885 

125 гадоў назад 

1910

  • 12 лютага  1910 г.  трупа І.Буйніцкага прыняла ўдзел у Першай беларускай вечарыне ў Вільні і атрымала статус прафесійнага тэатра
  • асвечаны нанова пабудованы касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі Ласкавайпомнік архітэктуры неаготыкі (26.10.1910) (в. Задарожжа, Пліскі с/с.) Літаратура: Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі // Кулагін, А.М. Каталіцкія храмы Беларусі. – Мн., 2008. г. – С. 149.) Fibek Jan. Dzieje parafii i klasztorów katolickich na Białorusi. Część I – Diecezja Witebska. / Гісторыя каталіцкіх парафій і манастыроў Беларусі. Частка I - Віцебская дыяцэзія./ T. 2. S. 482.

Выйшла выданне 

120 гадоў назад

1905

  • заснавана Таварыства Народнай Асветы імя Адама Міцкевіча, пры якім была адчынена першая публічная бібліятэка ў Глыбокім (08.12.1905). КрыніцаKurjer– 1905.– №84.– 09.12.

110 гадоў назад

1915

  • Пракладзена чыгуначная лінія Глыбокае-Паставы, пабудаваны некалькі станцыйных пуцей для фарміравання і адпраўкі на фронт воінскіх саставаў з тылу 3-й рускай арміі падчас І-й Сусветнай вайны. Л-ра “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 29.

100 гадоў назад

1925 

  • узведзены комплекс будынкаў 7-га батальёна Корпуса Аховы Памежжа ў Падсвіллі. КрыніцаBudowa pomieszczeń dla Kopusu Ochrony Pogranicza i domów dla urzędników państwowych w województwach wschodnich. Zeszyt III. :  Будаўніцтва памяшканняў для аховы мяжы Копуса і дамоў для дзяржаўных служачых ва ўсходніх правінцыях.– Warszawa, Ministerstwo Robót Publicznych, 1925.

95 гадоў назад

1930

  • узведзены касцёл у Падсвіллі (1930 - 1946).
  • адкрылася доследна-эксперыментальная станцыя ільну ў Беразвеччы (пач. 30-х гг. – 1939) 
  • выйшаў першы нумар прыватных часопісаў "Зямля Дзісненская" на польскай мове (1930-1932), "Ведамасці глыбоцкія" на польскай мове (1930-1932), прыватнай  газеты "Глыбоцкае жыццё" на яўрэйскай мове (1930-1936).  Л-ра : Перыядычны друк Глыбоччыны (1924-2020) : даведачнае выданне. – Глыбокае, 2020. – 139 с.

90 гадоў назад

1935 

  • убачыла свет першае выданне даследвання Отана Гедэмана “Глыбокае” : Głębokie: (szkic dziejow) / Otton Hedemann. - Wilno : Nakładem Oddziału Polskiego Towarzystwa Krajoznawczego w Głebokiem, 1935. - 58, [1] c.
  • Глыбоцкі аддзел Польскага Краязнаўчага Таварыства правёў рэстаўрацыю калоны канца XVIII ст. на могілках Копцеўка. Л-ра : Kurjer Wileński, №289, 1935.

85 гадоў назад

1940

  • 15 студзеня 1940 г. указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР створаны Глыбоцкі раён (цэнтр – г. Глыбокае) як адміністрацыйная частка Вілейскай вобласці. У яго склад уваходзілі горад Глыбокае, Глыбоцкая і частка Залескай воласці Дзісненскага павета. 
  • арганізаваны саўгас “Азярцы” (01.1940). Л-ра : Жыгуноў, А. Сельгаспрадпрыемству “Азярцы” – 70 год / А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны.- 2010.- 10 студзеня. - С. 3. 
  • зацверджаны сельскія саветы Глыбоцкага раёна (12.10.1940) (Календарь государственных, профессиональных, религиозных праздников, районных мероприятий, памятных дат из истории района.- Глубокое, 2010.- 24 с.)
  • створаны Глыбоцкі раённы архіў ("Занальны дзяржаўны архіў г. Глыбокае"). Л-ра : Баравік, Н. Як усё пачыналася // Веснік Глыбоччыны.– 2007.– 18 жніўня. 

80 гадоў назад

1945

  • лістапад 1945 г., адкрылася бібліятэка ў г. Глыбокае, сучасная Глыбоцкая раённая бібліятэкаЛ-ра Мядзелец, А. Гады пасляваеннага аднаўлення рэгіёна / А. Мядзелец // Веснік Глыбоччыны. – 2009. – 17 чэрв.; Жыгуноў, А. Пакуль ёсць бібліятэкі -- культура не загіне / А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны .- 2015. - 5 снежня. - С. 2, 5.    

75 гадоў назад

1955

  • выйшаў першы нумар газеты "Сталінец"на беларускай мове, заснавальнік Падсвільская МТС Полацкага раёна (1950-1953),  першы нумар газеты "Калгасная праўда" на беларускай мове, заснавальнік Глыбоцкая МТС Полацкага раёна (1950-1953). Л-ра: Перыядычны друк Глыбоччыны (1924-2020) : даведачнае выданне. – Глыбокае, 2020. – 139 с.
  • адкрыты ЗапрудскаяІвесьская сельскія бібліятэкі. 
  • шляхам народнага будаўніцтва ўзведзена Кіраўская сярэдняя школа ў в. Абруб-Ластавіцкі. (1955 – 11.09.2017) Л-ра Жыгуноў, А. Знаходзіцца ў Абрубе, а называецца Кіраўская // Веснік Глыбоччыны.           

60 гадоў назад

1965

  • устаноўлены бюст Ф. Э. Дзяржынскаму па вул. Савецкай.
  • устаноўлены помнік І. Ц. Буйніцкаму ў в. Празарокі (10.101965). Аўтары скульптар І. Місько, архітэктар М. Бурдзін.
  • 18 лістапада 1965 г. закладзены сквер ў Падсвіллі. Л-ра Шлях перамогі.- 1965.- 18 лістапада.

55 гадоў назад

1970

  • арганізаваны саўгас імя Дзяржынскага (Філіял “Прошкава” ААТ “Глыбоцкі аграсэрвіс”) 
  • узведзены Курган партызанскай славы (Псуеўскі сельсавет). Л-ра : Калодзіч А. Ветэраны ў страі застаюцца // Шлях перамогі.- 1982.- № 79. 
  • арганізаваны саўгас “Івесь” (02.01.1970-20.02.2001), КУПСГП "Івесь" (20.02.2001-15.03.2004), далучаны да КУПСГП “Яблынька” (15.03.2004). Крыніца: Архивы Беларуси 
  • у  в. Прыпернае (Абрубскі сельсавет) устаноўлены помнік загінуўшым землякам. Новы помнік устаноўлены ў 2011 годзе. 
  • у Азярцах пабудаваны шматкватэрныя дамы, будынкі аддзялення сувязі і сельсаветаЛ-ра : Веснік Глыбоччыны. –  2009. – 23 верасня. – С. 4.

50 гадоў назад

1975

45 гадоў назад

1980

  • памятны знак воінам, памёршым ад ран, устаноўлены ў вёсцы Бацілоўшчына на месцы размяшчэння палявога шпіталя. Л-ра: Капшуль, А. Ізноў кветкі пры дарозе / А. Капшуль //  Веснік Глыбоччыны.- 1990.- 22 мая.
  • у вёсцы Бабічы  ўведзена ў строй аўтаматычная тэлефонная станцыя на 50 нумароў, узведзены новы будынак магазіна. 
  • адкрыты дом-інтэрнат для састарэлых у в. Забелле. Л-ра : Веснік Глыбоччыны.- 2000.– 12 студзеня.- С. 3.

 40 гадоў назад

1985

  • музей Паўла Восіпавіча Сухога адкрыўся ў СШ №1 г. Глыбокае (01.07.1985). Заснавальнік музея – Т. Э. Рабіза. Л-ра Веснік Глыбоччыны.- 2009.– 23 верасня.- С. 6; 1,          
  • створаны Народный клуб ветэранаў ”Маналіт“, філіял №1 Глыбоцкі  гарадскі дом культуры“ ДУК ”Глыбоцкая цэнтралізаваная клубная сістэма“ (30.09.1985). Званне “народны” атрымаў у 2003 годзе. Мастацкі кіраўнік Т. Калантай.

Вышлі з друку кнігі:

  • Баравік, М. Поле долі: вершы / Марыя Баравік. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. - 53, [1] с. - (Першая кніга паэта).
  • Кузьмина, Л. Генеральный конструктор Павел Сухой: (Страницы жизни) / Л.Кузьмина. - М. : Мол. гвардия, 1983. - 237 с., ил., 16 л. ил.

35 гадоў назад

1990

  • устаноўлены помнік воінам-інтэрнацыяналістам у парку Перамогі г. Глыбокае.
  • арганізаваны Глыбоцкі Дом рамёстваў. Л-ра : “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 67.
  • у Глыбокім прайшло першае беларускае свята кавалёўЛ-ра : Веснік Глыбоччыны.- 2009.– 23 верасня.- С. 6. 
  • рэканструяваны храм Вялікамучаніцы Параскевы Пятніцы ў в. Пліса (1884).  
  • перад касцёлам Св.Ганны ў в.Мосар устаноўлена скульптура "Піета(копія вядомага твора Мікеланджэла "Аплакванне Хрыста"). Закладзены парк з рэдкімі раслінамі, фантанамі і садам камянёў.  
  • фальклорны калектыў “Галубчыкі” прыняў удзел у фестывалі “Музычная ленінградская вясна-90”. Іх музыка запісана на пласцінку фірмы “Мелодыя” (04.1990)  Л-ра : Паляк, М. Глыбоцкія музыкі ў Ленінградзе // Веснік Глыбоччыны. –1990. – 21красавіка.  – [Пра музыкаў С.А.Арэхава У. І. Глінскага з вёскі Галубчыкі]

Выйшла з друку кніга:

  • Ломако, В.А. Дендрологический сад Глубокского лесхоза / В. А. Ломако. - Минск : Ураджай, 1990. - 111 с.

30 гадоў назад

1995

  • пабудавана царква Вялікамучаніка Георгія Пабеданосца ў г. п. Падсвілле.
  • пабудаваны храм Святой Жываначальнай Тройцы ў в. Псуя.
  • асвечаны нанава адбудаваны касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў в. Канстанцінава (24.11.1995).
  • створана народная эстрадная студыя “Архив”, філіял №1 Глыбоцкі горадскі дом культуры  ДУК ”Глыбоцкая цэнтралізаваная клубная сістэма“ (01.05.1995).

Вышлі з друку кнігі:

  • Баравік, М. Вір пяшчоты і журбы: вершы / Марыя Баравік. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1995. - 141, [1] с.
  • Ляшонак, Т. Запознены дар: Вершы / Тамаш Ляшонак. - Мн. : Маст. літ., 1995. - 175 с.
  • Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / Беларуская Энцыклапедыя. - Мінск : БелЭн, 1995. - 450, [4] с. 

25 гадоў назад

2000

Выйшлі з друку кнігі:

  • Новик, С. Восторги любви: Стихи / Светлана Новик. – 2000. – Мн.: Технопринт, 2000. – 167 с.
  • Волкаў, І.І. Легенды і паданні азёрнага краю. ­/ І.І.Волкаў. – Глыбокае - Наваполацк, 2000. – 50 с., мал.

 20 гадоў назад

2005

  • створаны філіял Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея ў вёсцы Мосар (08.08.2005). 
  • створаны аграгарадок "Азярцы".
  • на тэрыторыі касцёла Св.Ганны (в.Мосар) устаноўлены першы ў Беларусі помнік былому пантыфіку Іаану Паўлу ІІЛ-ра: Глыбоччына. Зямля любімая навечна, дзе Доўгае і Беразвечча.... – Мн.: Літаратура і мастацтва, 2012.- С. 29.

Выйшла з друку кніга:

  • Ляшонак, Ф. Апошні лістапад: зборнік вершаў / Фама Ляшонак. - Мн. : Сталія, 2005. - 80 с. 

15 гадоў назад

2010

  • Створаны аграгарадкі – «Абруб», «Чарневічы», «Прошкаква», «Гатаўшчына»
  • пасля рэканструкцыі адкрыўся гарадскі стадыён на 2,5 тысячы месцаў (14.10.2010).
  • Глыбоцкі райвыканкам заснаваў прызы імя І. Буйніцкага, Т. Даленга-Мастовіча, Я. Драздовіча, якія ўручаліся ўдзельнікам Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм "Magnifikat".
  • згодна рашэнню Глыбоцкага райвыканкама, плошча ў цэнтры горада стала іменавацца Цэнтральнай.  Л-ра : Веснік Глыбоччыны. - 2010.- 10 сакавіка.
  • батлейка "Люрд і Бэтлеем" створана пры Удзелаўскім касцёле.
  • адкрыты адноўлены помнік загінуўшым землякам у в. Карабы. Л-ра : Веснік Глыбоччыны.- 2010.- 11 мая.

Выйшлі з друку кнігі:

  • Баравік, М. Зорка гасцюе ў месяца : вершы. – Глыбокае, 2010. – 72 с.
  • Сауліч, У.Антэі Прыдзвіння: нарысы / Уладзімір Сауліч. - Мінск : Парадокс, 2010. - 270, [1] с., [8] л. ил. Крыніца : Веснік Глыбоччыны. -2010.- 14 чэрвеня.- С.1.
  • Послевоенное развитие Глубокского района 1944-1950 гг. : документы и материалы”.– Минск : Медисонт, 2010.– 422 с. : ил., табл.
  • Шломан, В. Песни озёрных ветров: Книга стихов. – Бобруйск, 2010. – 115 с. – [Шломан В. ураджэнец г. Глыбокае] 

 10 гадоў назад

2015 

  • пачата будаўніцтва храма ў гонар Архістратыга Божага Міхаіла г. Глыбокае.
  • новы гандлёвы аб'ект РУП "Белпошта" адкрыўся  ў Глыбокім (18.04.2015).
  • падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве Глыбоцкага раёна з Вілянскай краявой думай (Латвія) (18.04.2015). 
  • закладзена Алея "Перамога + спорт” ля гарадскога стадыёна (19.04.2015).
  • закладзены парк Працоўнай Славы Глыбоцкага раёна (07.05.2015).
  • Устаноўлена манументальна-дэкаратыўная кампазіцыя «Дзед-глыбачанін»Аўтар А.Тухто. Л-ра:  Берникович, Д. «Дед-глубочанин» из рода Соболевских / Д. Берникович // Витебские вести. – 2015. – 7 июля. – С. 5.
  • завершана будаўніцтва першай чаргі лыжа-ролерной трассы ў Глыбокім (22.11.2015).

Выйшлі з друку кнігі:

  • Андзілеўка, Л. Паляванне на музу: кніга прозы / Людміла Андзілеўка. - Мінск : Кнігазбор, 2015. - 167, [1] с.
  • Бартко, Я. Калейдоскоп души моей : вершы. – Глыбокае, 2015. – 46 с., іл.
  • Гарановіч, В. Пагавары са мной... : памяці Віталя Гарановіча / [укладанне Л. Гарановіч]. - Мінск : Кнігазбор, 2015. - 295 с., [6] л. іл.
  • Новікава, М. Паверу ў цуды: Кніга паэзіі. – Глыбокае, 2015. – 80 с.
  • Родники Глуботчины / [В. М. Байчоров, Ю. Г. Гигиняк, В. В. Колтунов]. - [Б. м. : б. и., 2015?]. - 27 с.

5 гадоў назад

 2020

  • Адкрыты помнік на месцы спаленай вёскі Шарагі Празароцкага сельсавета. Л-ра : Зінкевіч, А. Месца, дзе смутак і памяць жывуць / А.Зінкевіч //  Веснік Глыбоччыны.– 2020.– 13 мая.–  С.4.
  • адкрылася прадпрыемства ООО “Фішмэн Пауэр” па пераапрацоўцы рыбы на вытворчай плошчы падсвільскага вінзавода. Л-ра :  Зинкевич, А. В Подсвилье открылось предприятие по переработке рыбы / А. Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны.- 2020.- 22 ліпеня.
  • у вёсцы Бабічы і Мікуліна паявіўся новы від ацяплення жылога памяшкання  -- электраэнергіяй.
  • адкрылася пляцоўка для міні-футбола са штучным пакрыццём па вул. Леніна, 138 (11.12.2020). Л-ра : Панкрат, М. Подарок всем футболистам // Веснік Глыбоччыны.– 2020.– 16 снежня.– с. 4.
  • адкрыўся фірменны магазін “Снедь” глыбоцкага мясакамбіната ў Падсвіллі.
  • адкрыты памятный знак на месцы размяшчэння сінагагальнага комплекса глыбоцкай яўрэйскай абшчыны па вул. Маскоўскай. 

Выйшла з друку кніга:

  • Беларусь, Глыбоцкі край і Эдвард Вайніловіч: матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, г. Глыбокае, 25 верасня 2020 г. - Мінск : ІВЦ Мінфіна, 2020. - 458 с. - (Серыя "Беларусь і Эдвард Вайніловіч")

 ***

 СТУДЗЕНЬ

455 гадоў з дня нараджэння фундатара двух храмаў у Глыбокім Язэпа Корсака (1570-1643). Л-ра : Глыбоччына. Зямля любімая навечна, дзе Доўгае і Беразвечча... – Мн.: Літаратура і мастацтва, 2012.- С. 39-40.

160 гадоў з дня нараджэння  фатографа-аматара, краязнаўцы, Генрыка Віньчы (1865, маёнтак Літоўшчына каля в. Мярэцкія – 1922).  

100 гадоў з дня нараджэння майстра інсітнага накурунку, разьбяра Глеба Канстанцінавіча Рабіза (1925, в. Стрыжанева Шаркаўшчынскі р-н – …), з 1965 г. жыў у в.Капыльшчына Глыбоцкага раёна.

***

15 студзеня – 170 гадоў з дня нараджэння рускага пісьменніка-містыка, аднаго з пачынальнікаў сімвалізму, перакладчыка Мікалая Мінскага (сапр.: Мікалай Максімавіч Віленкін, 15 (27) студзеня 1855, м. Глыбокае, Дзісненскі пав., Віленская губ. — 02.07.1937, г. Парыж, Францыя). Л-ра : Мікалай Максімавіч Мінскі // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна. - Мн., 1995. - С. 166.

7 студзеня – 95 гадоў з дня нараджэння заслужанага настаўніка БССР (1966), краязнаўцы Івана Іванавіча Волкава (1930, в. Пусташы Гаранскі с/с, Полацкі р-н – снежань 2001 г., в. Псуя Глыбоцкі р-н). Л-ра : Волкаў, І. Дыяменты: Прыказкі і прымаўкі Псуеўскага рэгіёна // Віцебскі рабочы. - 1990. - 7 верасня.

24 (11) студзеня – 120 гадоў з дня нараджэння беларускага гісторыка, бібліёграфа, кандыдата сельскагаспадарчых навук, грамадскага дзеяча Тодара Мікалаевіча Дамінікоўскага (1905, г. Глыбокае, Дзісненскі пав., Віленская губ., Расійская імперыя – 08.04.1949). Л-ра : Скалабан, У. Тодар Мікалаевіч Дамінікоўскі / У.Скалабан // Памяць: Глыбоцкі раён.- Мн., 1995.- С. 411; 

ЛЮТЫ

25 лютага – 90 гадоў з дня нараджэння кандыдата эканамічных навук, дырэктара саўгаса імя Ціміразева (з 1963 па 2003 гг.) Аляксандра Палікарпавіча Сясіцкага (25.02.1935, в. Гняздзілава, Докшыцкі р-н – 2020, в. Ломашы, Глыбоцкі р-н).

САКАВІК

10 сакавіка – 115 год з дня нараджэння беларускага паэта Алеся Дубровіча (2) (сапр.: Аляксей Рыгоравіч Рэдзька, 10.03.1910, в. Каралевічы, Дзісненскі пав., Віленская губ. – 1942, в. Каралевічы, Глыбоцкі р-н). Л-ра Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна. - Мн., 1995. - С. 161-162.; Волкаў, І. Алесь Дубровіч // ІІІлях перамоігі.- 1968.- 30 мая.- С. 3. 

13 сакавіка – 110 гадоў з дня нараджэння Героя Сацыялістычнай Працы, звеннявога льнаводчай брыгады калгаса “Перамога” (в. Пятроўшчына) Міхаіла Міхайлавіча Мацюшонка (13.03.1915, в. Пятроўшчына, Дзісненскі пав., Віленская губ. – 25.12.1978, в. Пятроўшчына, Глыбоцкі р-н). Л-ра : Слава и гордость земли Витебской: биогр. справ. / сост. М. Н. Пригожий.- Витебск: Витеб. обл. тип., 2009. – С. 274. 

КРАСАВІК

9 красавіка 1990 г. – нарадзілася Марына Шкерманкова (1990, Глыбокае) , беларуская цяжкаатлетка, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2012).

МАЙ

5 мая – 130 гадоў з дня нараджэння агранома, грамадскага дзеяча Баляслава Нікадзімавіча Лапыра(05.05. 1895, г. Пецярбург – 1945 (Ваўкавыск (?)). Л-ра : Аграном з Глыбоцкага хутара // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна. – Мн., 1995. – С. 169.

18 мая – 100 гадоў з дня нараджэння Героя Сацыялістычнай Працы, брыгадзіра трактарнай брыгады калгаса “За Радзіму” (в. Удзела) Соф’і Мартынаўны Юргель (18.05.1935, в. Казюкі, Глыбоцкая гміна, Дзісненскі пав., Віленская губ. — 21.07.2007, г. Глыбокае). Л-ра: Марцынкевіч, Р. Багацце Соф'і Мартынаўны Юргель // Веснік Глыбоччыны. - 2005. - 25 мая. - С. 2. 

ЧЭРВЕНЬ

6 чэрвеня – 55 гадоў з дня нараджэння мясцовага мастака Дзмітрыя Літвінскага (06.06.1970, г. Глыбокае). Л-раСутула, Г. Споведзь Глыбокаму / Г. Сутула // Веснік Глыбоччыны.- 2009.- 3 кастр.; Народная культура Віцебшчыны. ― Віцебск : ВДУ, 2007. — 271 с. : іл., табл.

26 чэрвеня – 65 гадоў з дня нараджэння воіна-інтэрнацыяналіста, загінуўшага ў Афганістане, Аляксандра Якаўлевіча Дзегцярова  (26.06.1960, в. Перадолы, Падсвільскі с/с, Глыбоцкі р-н – 23.05.1980, захав. в. Ластавічы, Абрубскі с/с Глыбоцкі р-н.  

ЛІПЕНЬ

22 ліпеня – 130 гадоў з дня нараджэння двойчы Героя Сацыялістычнай працы, авіяканструктара Паўла Восіпавіча Сухога, відэафільм "Павел Сухі. Узлётная паласа" (22.06.1895, м. Глыбокае, Дзісненскі пав., Віленская губ. – 1975, г. Масква). Л-ра: Кузьміна Л. Генеральный конструктор Павел Сухой: страницы жизни.- Мн.: Беларусь, 1985. г. – 239 с. 

ЖНІВЕНЬ

23 жніўня – 145 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Грына (23.08.1880 – 1932), расійскага пісьменніка з роду Грынеўскіх з в. Якубенкі Дзісненскага павета Віленскай губерніі, суч. Пліскага сельсавета Глыбоцкага р-на.

23 жніўня – 65 гадоў з дня нараджэння разьбяра, мастака Віктара Дудкевіча (23.08.1960, г. Браслаў). Л-ра: Панкрат, А. Секреты мастеров открываются избранным / А.Панкрат // Веснік Глыбоччыны. - 2009.- 7 кастр.,

29 жніўня – 115 гадоў з дня нараджэння інжынера лесагаспадарчых культур Глыбоцкага лясгаса, Ганаровага грамадзяніна Глыбоцкага раёна, аднаго з заснавальнікаў Глыбоцкага дэндрапарку Віктара Антонавіча Ламака (29.08.1910, в. Дубіцкая Слабада, Мінскі р-н – 2001, г. Глыбокае). Л-ра: Чайка, Л. Щедрое наследие // Веснік Глыбоччыны.- 2002.- 8 чэрвеня.

ВЕРАСЕНЬ

5 верасня – 90 гадоў з дня нараджэння паэта  Фамы Васільевіча Ляшонка (05.09.1935, в. Загор’е, Глыбоцкі р-н – 2004, г. Глыбокае). Л-ра : Зінкевіч, А. Бясцэнны дар душы / А. Зінкевіч // Веснік Глыбочыны. – 1995. – 12 верасня.

9 верасня – 70 гадоў з дня нараджэння самадзейнага кампазітара Браніслава Браніслававіча Грамакоўскага (09.09.1955, в. Дуброўка Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.).

КАСТРЫЧНІК

9 кастрычніка 1960 г. – нарадзілася  Марыя Вячаславаўна Ермаловіч  (г. Глыбокае), народны майстар Беларусі па саломапляценню. Л-ра : Ермаловіч Марыя Вячаславаўна // Народныя майстры Віцебшчыны.- Віцебск, 2011.- С. 369.

26 кастрычніка – 135 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта, фалькларыста Янкі Пачопкі (сапр.: Іван Пятровіч Пачопка, (8.11) 1890, в. Летнікі, Дзісненскага пав. Віленская губ. – 26.05.1977, в. Малінаўка, Глыбоцкі р-н). Л-ра: Марачкіна, І. Паэт з вёскі Летнікі / І. Марачкіна // Веснік Глыбоччыны.- 2008. - 8 кастрычніка.

ЛІСТАПАД

СНЕЖАНЬ

9 снежня – 70 гадоў з дня нараджэння паэтэсы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Ганны Браніславаўны Зінкевіч (09.12.1955, в. Рагачы, Шчучынскі р-н, Гродзенская вобл.)

27 снежня – 100 гадоў з дня нараджэння каталіцкага святара, ксёндза пробашча касцёла Св.Ганны ў в.Мосар Іозаса Булька (27.12.1925 в. Рыпайчай (літ. Ripaičiai) Уценскі р-н, Літва – 09.01.2010, в. Мосар, Удзелаўскі с/с, Глыбоцкі р-н).

28 снежня – 130 гадоў з дня нараджэння рускага пісьменніка, члена Саюза пісьменнікаў СССР Лявонція Іосіфавіча Ракоўскага (28.12.1895, м. Глыбокае, Дзісненскі пав., Віленская губ. – 15.08.1979, г. Ленінград). Л-ра: Лявонцій Іосіфавіч Ракоўскі // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна. - Мн., 1995. - С. 166-167.

Пошук па сайту

Russian Belarusian Chinese (Traditional) English French German Italian Spanish
Версия для слабовидящих

Banner 2 belyj fon

Simvaly RB

kulturaby

gb 2025

80 гадоў вызвалення Беларусі

mchs

pravo.by logo main

glub rik

02

kidspomogut.by

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

scyag gerb

ncpi

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 0

Учора 286

За тыдзень 841

За месяц 4370

Усяго 193082

Перыяд:

2018-01-01 - 2025-01-23

Зарэгістравалася: 290