Мароз Галіна

Мароз Галіна нарадзілася ў в.Ракаўцы на Глыбоччыне. Жыве за межамі раёна.
Вершы пачала пісаць са школьнага ўзросту.
З 2003 года піша тэксты песень і складае да іх музыку.
З 2014 года – член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Спрабуе сябе ў розных жанрах. Займаецца мастацкай самадзейнасцю.
Неаднойчы была госцей раённай бібліятэкі. Падаравала глыбоцкім чытачам свае вершаваныя зборнікі.

Мароз Г. Душэўная скарбонка : паэзія / Г.Мароз / Мн. : Выд. Печанко А. Г. – 2011. – 104 с.
Жаночая паэзія складаецца з кахання да мужчыны, надзейнай сям’і, веры ў Бога, верных сяброў…
Мароз Г. Жыццёвыя віражы : кніга вершаў / Г.Мароз . – Магілёў, 2004. – 72 с. 2
У кнізе зімешчаны вершы пра маці, жаночае шчасце, жыццёвых пуцявінах, роднай Глыбоччыне, гумарыстычныя байкі.
- 1814
