«Приключения на острове Книг»
О чём положено знать детям, говорили в Глубокской детской библиотеке
Арт-салон “Прыгожыя ў прыгожым” у Прошкаўскай бібліятэцы
 Альгердаў шлях. З мінулага ў будучыню
Знакомство с Белорусским Поозерьем
“Думайте сами – решайте сами!”, — заклікала бібліятэкар Запрудскай сельскай бібліятэкі
4 октября — всемирный день защиты животных
         Во время осенних каникул состоялся яркий и захватывающий литературный калейдоскоп «Приключения на острове Книг», который провели работники Коробовской се... Читать далее...
  5 ноября  в Глубокской детской библиотеке для воспитанников детского воспитательно-оздоровительного лагеря «Планета детства» (СШ №2 г. Глубокое им. П.Н. Свирко) прошёл урок безопасности «Детям знать ... Читать далее...
Падарожжа па Альгердаваму шляху прапануе Прошкаўская сельская бібліятэка. ... Читать далее...
Дорога снова позвала активных читательниц Подсвильской горпоселковой библиотеки в путь. На этот раз маршрут «Акварели Подвинья» был проложен в сторону Белорусского Поозерья.  ... Читать далее...
“Думайте сами – решайте сами”- пад такой назвай прайшла  прафілактычная гутарка ў Запрудскай бібліятэцы. Мерапрыемства прыўрочылі да Міжнароднага дня адмовы ад курэння. ... Читать далее...
 Всемирный день защиты животных, или просто День животных — международный день, призванный обратить внимание человечества на проблемы остальных обитателей планеты Земля. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-11-07

Зарегистрировалось:

301

Сёння 638

Тыдзень 4,399

Месяц 5,067

Усяго 537,409

 

***  Для персаналій юбілейнымі лічацца
50, 60, 70, 75, 80, 90, 100, 110, 120, 125, 130, 140, 150, 160, 170, 175, 180, 190, 200... год, 

для падзей – 20, 25, 30, 40, 50... (далей як для персаналій) год.

470 гадоў назад (1552 г.) – першы пісьмовы ўпамін у рэвізіі Полацкага ваяводства аб вёсках Галубічы, Пліса, Празарокі, Псуя. Крыніца: Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю. — Мн. : БЕЛТА, 2014. — с. 12. 

470 гадоў назад (1552 г.) – першы пісьмовы ўпамін у рэвізіі Полацкага ваяводства аб вёсках Удзела, Чарневічы, Азярцы. Крыніца: // Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10 : Віцебская вобласць, кн. 2 / [В. М. Князева і інш. — 2019. — С. 530 (в. Удзела), с. 537 (в. Чарневічы), с. 392. (в. Азярцы); Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю. — Мн. : БЕЛТА, 2014. — с. 12; Бунто У. Удзела // Веснік Глыбоччыны. — 1993. — 2 сакавіка.

  • 80 гадоў назад (30 ліпеня 1642 г.) – Юзаф Рыгоравіч Корсак Удзельскі заснаваў францысканскі касцёл і кляштар у вёсцы Удзела. Францысканам пераданы вёскі Шоці, Русакі, Загараднікі, Кавалі, Сапеліна, Зенкаўшчына, Заазер’е.

  • 280 гадоў назад (1742 г.) — у Глыбокім пабудавана сінагога. Крыніца: Глыбоччына. Зямля любімая навечна, дзе Доўгае і Беразвечча... . – Мн.: Літаратура і мастацтва, 2012. — С. 15.

  • 230 гадоў назад (1792) – пабудаваны касцёл Святой Ганны ў вёсцы Мосар, помнік архітэктуры ранняга класіцызму. Крыніца: Памяць. гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна. Мн., 1995. — С. 63; Кулагін, А.М. Каталіцкія храмы Беларусі / А.М. Кулагін ; фатограф А.Л. Дыбоўскі. – Мн., 2008. – С. 239; 

  • 230 гадоў назад (1792) – пабудавана царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы ў в. Бушыкі. Крыніца: Шарыпкін, Р. Царква ў Бушыках / Р. Шарыпкін // Веснік Глыбоччыны. – 1997. – 31 снежня. — С. 2.

  • 200 гадоў назад (1822) — пабудаваны касцёл Узнясення Дзевы Марыі , помнік архітэктуры. Крыніца: Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10 : Віцебская вобласць, кн. 2 / [В. М. Князева і інш. — 2019. — С. 430 ; Кулагін, А.М. Каталіцкія храмы Беларусі / А.М. Кулагін ; фатограф А.Л. Дыбоўскі. – Мн., 2008. – С. ...

  •  

  • 80 гадоў назад 

  •  1942 г., ліпень  —  пачаўся масавы партызанскі рух на тэрыторыі Глыбоцкага і суседніх раёнаў.  Крыніца :  Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна. Мн., 2004, — С. 177.

  • 1942 г., 17 верасня – партызанскай брыгадай “Смерць фашызму” праведзена Шошынская аперацыя, якая завяршылася разгромам ахоўнага гарнізона і знішчэннем чыгуначнага маста праз р. Шоша ў Глыбоцкім раёне на лініі Маладзечна – Полацк.
  • 1942 г., снежань  — пачаў дзейнічаць Пліскі падпольны райком ЛКСМ. Крыніца: Глыбоччына. Зямля любімая навечна, дзе Доўгае і Беразвечча... / [аўтар тэксту У. І. Бацкалевіч. – Мн.: Літаратура і мастацтва, 2012. — С. 16-17. ; !!! У выданні Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю. — Мн. : БЕЛТА, 2014. — с. 50.  — пачатак дзейнасці 12 лістапада 1942 г. 
     1942 г. — пачала дзейнічаць падпольная група пад кіраўніцтвам Ю.А.Сабалеўскага. Крыніца : Патрыёты Глыбоччыны. – Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна. — Мн., 1995. — С. 221.

  •  

1952 г., 1 верасня — адчынена музычная школа-сямігодка, зараз ДУК “Глыбоцкая школа мастацтваў”. Крыніца: Мядзелец, А. Гады пасляваеннага аднаўлення рэгіёна / А.Мядзелец // Веснік Глыбоччыны. — 2009. — 17 чэрвеня.

  • На працягу 1961 - 62 гадоў адбылася газіфікацыя западных раёнаў Віцебскай вобласці, былі ўтвораны Лепельскі, Глыбоцкі і Браслаўскі ўчасткі зжыжанага газу. 

  • 1962 – устаноўлены помнік на брацкай магіле воінаў і партызан у г.п. Падсвілле.

  • 1962, май  — арганізавана ААТ «Глыбоцкі аграсэрвіс» (Глыбоцкая раённае аб’яднанне «Сельгастэхніка»).Крыніца: Календарь государственных, профессиональных, религиозных праздников, районных мероприятий, памятных дат из истории района. — Глубокое, 2006. — 28 с.

  • 1972 – устаноўлены помнік загінуўшым землякам у в. Стрынадкі Падсвільскага пассавета. 

  • 1972, ІІ чвэрць – пачатак гісторыі Дзяржаўнай установы адукацыі "Карабоўская дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна імя Р.І.Мацеюна".

  • 1972, сакавік  – выпушчана першая партыя малочнай прадукцыі на Глыбоцкім малочна-кансервавым камбінаце. Крыніца: Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю. — Мн. : БЕЛТА, 2014.— с. 65 ; Гісторыя газеты — гісторыя раёна // Веснік Глыбоччыны. — 2009.– 23 верасня.— С. 5.

  • 1982 г., 3 верасня  — адкрыўся школьны музей Ігната Цярэнцьевіча Буйніцкага дзяржаўнай ўстановы адукацыі «Празароцкая дзіцячы сад – сярэдняя школа Глыбоцкага раёна». 
     

  • 1992 – выйшла з друку выданне Жарунове, М. и Я. Глубокое : история и памятники / Малгожата и Ян Жарунове.– Издательство «История профутуро», Варшавское издательство «Гриф».– Варшава, 1992. – (Библиотечка «Кресова»). – [Перевёл с польского языка протоиерей Серафим Гоголушко, 1993г.].

  •  

  • 2012 год 
    - устаноўлены памятны знак на заснаванне Узрэцкага дэндрапарку ва ўрочышчы Дзядок.
    - рашэннем Глыбоцкага райвыканкама СШ №1 г. Глыбокае прысвоена імя Паўла Восіпавіча Сухога. 

  •  
  • 2012 г. 7 верасня – адкрылася капліца Святого велікамучаніка і лекара Панцелеймона на тэрыторыі Глыбоцкай раённай бальніцы. Крыніца: Глыбоцкай ЦРБ – 70 год  // Веснік Глыбоччыны.- 2014. - 14 чэрвеня.

  • выйшла з друку кнігі: 

    Там, дзе возера Глыбокае : Глыбоччына літаратурная : проза, драматургія, публіцыстыка. — Мн.: Маст. літ., 2012. – 414 с., 8 [л.] іл. – [Беларусь літаратурная].

    Глыбокае : повязь часоў: Фотаальбом. – Мн. : ЛіМ, 2012. — 87 с., іл.

    Гедэман, О. Глыбокае: гістарычны нарыс : 2-е выданне. 

     

  • 2022  – настаяцельніца Беразвецкага жаночага манастыра ў гонар Архістратыга Божага Міхаіла горада Глыбокае ігумення Міхаіла (Суровцева) удастоена звання «Чалавек года Віцебшчыны-2022».

  • 2022  –  у рамках рэспубліканскага суботніка і рэспубліканскай акцыі "Дрэва героя" (ініцыятар акцыі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя) ва ўрочышчы Марусіна (Празарокскі сельсавет Глыбоцкага раёна) была закладзена алея з елак і бяроз.

 

***

СТУДЗЕНЬ 

  • 7 студзеня — 70 год з дня нараджэння Гарановіча Віталя Рыгоравіча (07.01.1952, в. Ермакі, Маладзечанскага раёна — 17.04.2012, г. Глыбокае), настаўніка, паэта, аўтара шасці вершаваных зборнікаў. Крыніца : Жыгуноў, А. Глыбоцкаму паэту Віталю Гарановічу – 60 год / А.Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. — 2012. — 6 студзеня.
  • 7 студзеня — 105 год з дня нараджэння Сухавіла Фёдара Іванавіча(1917, в. Крывічы Зябкаўскага сельсавета — 1994), самабытнага мастака, майстра маляваных дываноў. Крыніца : Волкаў, І. Майстар насценных дываноў / І.Волкаў // Веснік Глыбоччыны. — 2000. — 23 лютага.
  • 20 студзеня — 130 год з дня нараджэння Пятроўскага Канстанціна Максімавіча(20.01.1892, м. Глыбокае —1965, г. Цемрук), Героя Савецкага Саюза ((1942). Крыніца : Веснік Глыбоччыны.– 2013.– 2 ліпеня.  

ЛЮТЫ

  • 2 лютага – нарадзілася Святлана Анатольеўна Скавырка(1972, в. Вішанка Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.), майстар маляваных дываноў, член Саюза народных майстроў Беларусі. Крыніца : Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны. — Віцебск, 2011. — 440 с. — С. 176 ; Жыгуноў А. Зямныя зоркі Святланы Скавыркі / А.Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. — 2017. — 01 красавіка.
  • 14 лютага — нарадзілася Вера Васільеўна Байкова(1952, в. Ліхабалоцце Карабоўскага сельсавета), майстар па ткацтву, член Саюза народных майстроў Беларусі. Крыніца : Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны. — Віцебск, 2011. — 440 с. — С. 402.

САКАВІК

  • 4 сакавіка — 110 гадоў з дня нараджэння Пугаўка Леаніда Канстанцінавіча (04.03.1917, в. Паўлова, Глыбоцкі р-н — 02.10.1990), работніка сельскай гаспадаркі, Героя Сацыялістычнай Працы (1966), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, былога старшыні калгаса “17 верасня” (в.Бабічы). Сайт “Прыдзвінскі край : гісторыя і сучаснасць”. 

КРАСАВІК

  • 29 красавіка — 135 год з дня нараджэння Отана Гэдэмана (29.04.1887, в. Мнішчызна Рэчыцкага пав. Мінскай губ. – 16.05.1937, г. Вільня), краязнаўцы, гісторыка, натураліста і педагога, даследчыка Наддзвіння, аўтара кнігі “Глыбокае: гістарычны нарыс” (1935) і інш. Крыніца : Бунто, Я. Заслугоўвае, каб памяталі : Да 60-х угодкаў смерці О.Гедэмана / Бунто, Я. // Веснік Глыбоччыны.— 1997. — 13 мая.

 МАЙ

  • 4 мая — 60 год з дня нараджэння Валерыя Зыгмунтавіча Мацюшонка (04.05.1962, в. Мнюта Глыбоцкага раёна), народнага майстра, разьбяра,  загадчыка Падсвільскага філіяла Глыбоцкага дома рамёстваў. 
  • 10 мая — 85 год з дня нараджэння Батвінёнак Галіны Юльянаўны (10.05.1937-?), заснавальніка і першага кіраўніка Глыбоцкага дома рамёстваў.
  • 15 мая — 120 год з дня нараджэння Клімянка Максіма Аляксандравіча (15.05.1902, в. Ніжнія Жары, Брагінскі раён – 04.07.1992), работніка сельскай гаспадаркі, Героя Сацыялістычнай Працы (1966), дэпутата Вярхоўнага совета Беларускай ССР, старшыні калгаса імя Чапаева (в. Верхняе). Крыніца : Памяць. гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна. — Мн., 1995. — С. 405.29 мая 1982 г. — адкрыўся музей І.Ц.Буйніцкага ў Празароцкай СШ.
  • 31 мая — 70 гадоў з дня нараджэнняТамары Канстанцінаўны Чабан (31.05.1952 – 20.03.1992), ураджэнкі в. Чабаны Глыбоцкага раёна, беларускага крытыка і літаратуразнаўцы. Крыніца : Чабан Тамара // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І.Э. Багдановіч [і інш.]. – Мн., 1995. - Т. 6. - С. 242-243. 

 ЧЭРВЕНЬ

  • 1 чэрвеня – 125 год з дня нараджэння Іофе Сямёна Самуілавіча (1.06.1897 – 1938, уражэнца, м.Глыбокае, Дзісненскага павета Віленскай губерніі), савецкага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча. Крыніца : Глыбоччына. Зямля. Любімая навечна, дзе Доўгае і Беразвечча... . – Мн. : Літаратура і мастацтва, 2012.- С. 39.
  • 29 чэрвеня — нарадзіўся краязнаўца Шарыпкін Рыгор Леанідавіч. (29.06.1967, в. Усава Глыбоцкага раёна).

ЛІПЕНЬ

  •  

 ЖНІВЕНЬ

  • 2012 – у парку Перамогі  ўстаноўлена БМП (баявая машына пяхоты).
  • 3 жніўня 2012 вышла з друку другая кніга серыі “Послевоенное развитие” — Послевоенне развитие системы народного образования Брасловского, Докшицкого, Глубокского, Миорского, Поставского, Шарковщинского районов. 1944-1950 годы : Сб. документов.- Мн.: Медисонт, 2012.- 48 с., падрыхтаваная калектывам Глыбоцкага занальнага архіва. 

ВЕРАСЕНЬ

  •  
  •  

КАСТРЫЧНІК

  • 20 кастрычніка — нарадзілася Ганна Казіміраўна Шакола (1957, в.Мышкі Пастаўскага раёна), самадзейны кампазітар, аўтар песенных зборнікаў. 
  • 22 кастрычніка – 150 год з дня нараджэння Вераксіна Аляксандра Сяргеевіча (1872-1918), царкоўнага, палітычнага і грамадскага дзеяча, члена III дзяржаўнай Думы ад Віленскай губерніі, аўтара гістарычнага нарыса “Гісторыя Беразвецкага манастыра”.

  ЛІСТАПАД

  • 15 лістапада — 120 год з дня нараджэння Лытысава Міхаіла Васільевіча (11.1902,в. Блізняціна Невельскага р-на Пскоўскай вобл -13.02.1979), Героя Сацыялістычнай Працы. Крыніца: Лытысов Михаил Васильевич // Слава и гордость земли Витебской: биогр. справ. / Витебский областной исполнительный комитет / сост. М.Н.Пригожий.— Витебск: Витеб. обл. тип., 2009. — 351, [1] с. : портр.— С. 268.

СНЕЖАНЬ