Юбілейныя даты, падзеі, хроніка жыцця малой радзімы... 2024 год
Для персаналій юбилейными считаются 50, 60, 70, 75, 80, 90, 100, 110, 120, 125, 130, 140, 150, 160, 170, 175, 180, 190, 200... лет, для событий – 20, 25, 30, 40, 50... (далее как для персоналий) лет.
Юбілейныя даты, падзеі, хроніка жыцця малой радзімы... 2024 год
610 гадоў назад
- 1414 – першы ўпамін у пісьмовых крыніцах (Метрыцы Вялікага Княства Літоўскага) пра мястэчка Глыбокае // У кн.: “Памяць. Глыбоцкі раён”.- Мн, 1995; // ЭБД “Глыбоччына: ад мінулага да сучаснага”. (Зяновій Братошыч атрымаў дазвол ад Вялікага князя ВКЛ Вітаўта дазвол на валоданне спадчыны свайго бацькі. Сярод уладанняў адзначалася і Глыбокае).
1514, 9 мая - запіс у Літоўскай Метрыцы пра суд у караля і вялікага князя Жыгімонта Старога пра гвалты, якія ўчынілі падданыя Юрыя Зяновіча на падданых Мікалая Радзівіла. У гэтай судовай справе - першая згадка пра Глыбокае, Верхняе і Мосар.
510 гадоў назад
- 1514 – першы ўпамін у пісьмовых крыніцах пра в.Мосар // У кн.: “Памяць. Глыбоцкі раён”.- Мн, 1995; // ЭБД “Глыбоччына: ад мінулага да сучаснага”; Беларускаму версалю – 500 гадоў. Веснік Глыбоччыны.- 2014.– 10 мая (№ 37); 25 чэрвеня (№50); 13 жніўня (№64); 27 жніўня (№ 68)
… гадоў назад
- 1644 - Айцец Язафат Тышкевіч прамовіў у глыбоцкім касцёле а. кармэлітаў казанне на пахаванне Аляксандра Тышкевіча, земскага суддзі полацкага. Гэтае казанне было выдадзена ў гадоўзе кнігай у Вільні - можна сцвердзіць, што гэта першая кніга, напісаная ў Глыбокім
- 1644 гадоў - першая згадка пра царкву ў вёсцы Кавалі. У пачатку ХХ ст. было захаваўшыся Евангелле з надпісам, што кармэліты яго падарылі для царквы ў вёсцы Кавалі
370 гадоў назад
- 1654 – заснаваны касцёл і кляштар кармелітаў босых, сучасны Кафедральны сабор Ражджаства Прасвятой Багародзіцы (1639-54) // У кн.: “Памяць. Глыбоцкі раён”.- Мн, 1995.- С. 48; Галагушка С. Глыбоцкая царква // Веснік Глыбоччыны.- 2002.- 10 жніўня
260 гадоў назад
- 1764 – 1782 гг., 1902 –1908 гг. Пабудаваны касцёл Св. Троіцы (Глыбокае) // У кн.: “Памяць. Глыбоцкі раён”.- Мн, 1995;
150 гадоў назад
- 1874 – Беразвецкі праваслаўны манастыр з-за адсутнасці манахаў закрыты, храм прыпісаны да Глыбоцкага праваслаўнага прыхода // Буклет “Глыбокае. Глыбоцкі раён. Даты. Падзеі. Людзі”
140 гадоў назад
- 1884 (2-я пал. XIX ст.) пабудаваны храм Узнясення Гасподня у в.Парэчча;
- 1884 – Заснавана Празароцкая школа // Усцінаў А. Празароцкай школе – 135 гадоў // Веснік Глыбоччыны.- 2019.- 19 кастрычніка.- С.8
- 1884 — пабудаваны храм Вялікамучаніцы Параскевы Пятніцы ў в. Пліса
110 гадоў назад
- 1914 г. – адбылася эвакуацыя насельнікаў Беразвецкака жаночага кляштара
- 1914 – пабудаваны храм Свяціцеля Мікалая Цудатворцы у в.Забор’е // ; Кулагін, А.М. Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін ; маст. Э.Э.Герасімовіч, У.П.Свентахоўскі. – Мн., БелЭн, 2007. – С. 170; 1914 г. – пабудавана царква св. Мікалая ў в.Забор’е (Пліскі с\с).
90 гадоў назад
- 1934, снежня адкрылася гимназія імя Люблінскай Уніі, зараз ДУА “СШ №1 г. Глыбокае імя П.В.Сухога”
80 гадоў назад
- 1944, 2 студзеня г. у Беразвецкім шатлагу з’явілася тысяча палонных італьянцаў, якіх выкарыстоўвалі ў якасці рабочай сілы. // Кола дзён: Каляндар памятных падзей Глыбоччыны.– Глыбокае: СШ№2, 2004.– 42 с. – С.3
- 1944, вясна – Пачатак ваеннай аперацыі нямецкіх войскаў супраць партызан “Веснавое свята” і “Лівень” // У кн.: “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 55; “Памяць. Глыбоцкі раён”.- Мн, 1995.- С. 242-243
- 1944 – Партызанская брыгада імя Суворава разам з іншымі брыгадамі ў раёне вёскі Кульгаі (Глыбоцкі раён) прарвала кальцо блакады. // Кола дзён: Каляндар памятных падзей Глыбоччыны.– Глыбокае: СШ №2, 2004. – 42 с. – С.14
- 1944 – ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вызвалены вёскі Празарокі і Юркава (30 чэрвеня), вёскі Сукліна і Пліса (1 ліпеня), г.п. Падсвілле, станцыя Зябкі (2 ліпеня), г.Глыбокае – 3 ліпеня // У кн.: “Памяць. Глыбоцкі раён”.- Мн, 1995
- 1944, верасень — адкрыта педагагічнае вучылішча Глыбоцкае педвучылішча. (Установа адукацыі «Глубоцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй») (Спецыяльнасць—настаўнік пачатковых класаў. Зачынілася 1.09.1955 гадоўа) // У кн.: “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 61; Мядзелец, А. Гады пасляваеннага аднаўлення рэгіёна; Алена МЯДЗЕЛЕЦ.- Веснік Глыбоччыны. - 2009. - 17 чэрв.; ЭБД “Глыбоччына: ад мінулага да сучаснага”;
- 1944 – Глыбоцкі і Пліскі раёны ўключаны ў склад Полацкай вобласці // У кн.: “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 61
- 1944 – адноўлена дзейнасць калгаса імя Сталіна («ХХ партз'езд») Глыбоцкага р-на (ОАО «Канстанцінаў Двор»), саўгаса «Азярцы» Азярэцкага сельсавета (РУПСП «Азерцы») // Календарь государственных, профессиональных, религиозных праздников, районных мероприятий, памятных дат из истории района.- Глубокое, 2009.- С. 2.
- 1944 – аднаўлена работа Глыбоцкага мясакамбіната (ОАО «Глыбоцкі мясакамбінат») // Календарь государственных, профессиональных, религиозных праздников, районных мероприятий, памятных дат из истории района.- Глубокое, 2009.- С. 2.
- 1944 – аднаўлена работы Глыбоцкай цэнтральной раённай бальніцы (Установа аховы здароўя «Глыбоцкая цэнтральная раённая бальніца», з 1993 г. – ТМА ) // Календарь государственных, профессиональных, религиозных праздников, районных мероприятий, памятных дат из истории района.- Глубокое, 2009.- С. 2.; Глыбоцкай ЦРБ – 70 гадоў // ВГ.– 2014.– 14 чэрвеня
- 1944 – адноўлена дзейнасць Глыбоцкага лясгаса (ГЛХУ «Глыбоцкі вопытный лясгас») // Календарь государственных, профессиональных, религиозных праздников, районных мероприятий, памятных дат из истории района.- Глубокое, 2009.- С. 2.
- 1944 – адноўлена дзейнасць Мосарскага льнозавода // Мосарскі льнозавод: далёкая блізкая гісторыя // Сутула, Г. / Г.Сутула// Веснік Глыбоччыны. – 2014. – 27 жніўня
- 1944, ліпень – арганізавана жыллева-камунальная гаспадарка // Марцынкевч, Р. РВА ЖКХ – 55 гадоў //Веснік Глыбоччыны. – 1999. – 17 ліпеня
70 гадоў назад
- 1954 — 1960 – 8 студзеня Глыбоцкі раён, згадона новаму адміністрацыйнаму падзелу, уключаны ў склад Маладзечанскай вобласці // У кн.: “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 63
- 1954 – адкрыўся Падсвільскі вінзавод // Зінкевіч А. Слава краю – яго працавітыя людзі /А.Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. - 2014. – 23 жніўня. – С 4.
- 1954 – адкрыўся кінатэатр «Родина» у г. Глыбокае, сучасны “Гарадскі цэнтр культуры”. // У кн.: “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 6; Мядзелец, А. “Гады пасляваеннага аднаўлення рэгіёна” // Веснік Глыбоччыны. - 2009. - 17 чэрв.
- 1954 г. – адкрыты Удзелаўскі клуб, у цэнтры калгаса, на былым пустыры // С. Савета “Расце культура вёскі" // газета “За камунізм”: орган партыйнай і камсамольскай арганізацый і праўлення калгаса “За радзіму”- 1958.-31 снежня.- С.2.
- 1954 г. – адкрыты Удзелаўская сельская бібліятэка, Бабічоўская сельская бібліятэка
- 1954 гадоў – Глыбоцкі раён удзельнічаў у ВДНГ СССР у Маскве. // У кн.: “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 63.
60 гадоў назад
- 1964, студзень – пачалася ўстаноўка газавых пліт са зжыжаным газам у дамах жыхароў Глыбокага // Шлях Перамогі.- 1964.- 24 студзеня.
- 1964, верасень – у Глыбокім здадзены ў эксплуатацыю новы будынак СШ № 2 на 640 месцаў // “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 64; Веснік Глыбоччыны.- 2009.– 23 верасня.- С. .3
- 1964 – у цэнтры калгаса імя Чапаева (Верхняе) адкрылася швейная майстэрня // Веснік Глыбоччыны.- 2009.– 23 верасня.- С. 3.
- 1964 – у в. Удзела адкрыўся дзіцячы садок і яслі на 50 месцаў // Шлях перамогі. – 1964. – 24 кастрычніка. – С. 4.
- 1964-68 – Адкрыты помнік землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў в. Псуя.
- 1964 – у Глыбокім дзейнічалі: Дом культуры, раённая, дзіцячая, 17 ведамственных бібліятэк і 17 бібліятэк перасовак з агульным кніжным фондам 75 тысяч тамоў. Апрача кінатэатра “Радзіма” працавалі 4 кінаўстаноўкі. Жыхары райцэнтра выпісвалі штогадоў каля 13 тысяч экзэмпляраў газет і часопісаў. // Глыбокаму – 450 гадоў // Шлях перамогі. – 1964. – 24 лістапада.– С. 4.
50 гадоў назад
- 1974 гадоў - пабудаваны Глыбоцкі хлебазавод // У кн.: “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 65; Панкрат А. Глубокскому хлебозаводу – 40 А.Панкрат // Веснік Глыбоччыны.– 2014.– 21 мая. – С. 1.
- 1974 – Адкрыты помнік землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў весках Абруб, Абруб-Беразвецкі, Запруддзе, Зарубіна
- 1974 – задзена ферма на 400 галоў у калагасе імя Кірава (Абруб) // Веснік Глыбоччыны.- 2009.– 23 верасня.- С. 5.
- 1974 – адкрыты Падсвільскі Дом культуры // Глинская, Е. Юбилей отметили большим концертом // Веснік Глыбоччыны.– 20019.– 28 снежня.– С. 8.
- 1974 г. – адкрыты комплексны прыёмны пункт у в.Бабічы // Крыніца: Шлях перамогі.- 1974. – 29 кастр.- С. 3.
- 1974 г. – адкрыты магазін у в.Арэхаўна Крыніца: // Шлях перамогі.- 1974. – 29 кастр.- С. 3.
- 1974, 8 лютага г. – урачыста адкрыты Дом культуры ў г.п. Падсвілле // Веснік Глыбоччыны.- 2000.– 12 студзеня.- С. 3. [у газеце памылка, не ў 1975 гадоўзе, а ў 1974.]
- 974 – па ініцыятыве Глыбоцкага гарадскога Савета і па праекту В.А.Ламака з удзелам старшакласнікаў СШ №2 закладзены маладзёжны сквер па вул. Савецкай.
40 гадоў назад
- 1984 – у саўгасе “Івесь” (в. Івесь) пабудаваны гандлёвы цэнтр // Веснік Глыбоччыны.- 2000.– 12 студзеня.- С. 3
- 1984 – здадзены ў эксплуатацыю двухпавярховы будынак па вул. Энегельса для "Рамбыттэхнікі" // Веснік Глыбоччыны.- 2000.– 12 студзеня.- С. 3
- 1984 – У мікрараёне вуліц Міру - Маладзёжная адкрыліся сад-яслі, трэцяя па ліку гарадская дашкольная ўстанова // Веснік Глыбоччыны.- 2009.– 23 верасня.- С. 5
- 1984 – за развитие производства товаров народного потребления и сферы услуг Глубокский район награждён Памятным Знаменем ЦК КПБ, Президиума ВС и СМ БССР, переходным Красным Знаменем ЦК КПБ, СМ БССР, ЦК комсомола, переходным Красным Знаменем областного комитета КПБ, облисполкома, облсовпрофа и обкома комсомола.
- 1984 – на камбікормавым заводзе пабудаваны цэх папярэдняга дазіравання і змешвання сыравіны.
30 гадоў назад
- 1994 – выйшаў зборнік паэзіі А.Жыгунова “Мая Тройца”
- 1994 – адкрыты помнік 21 загінуўшаму земляку ў в. Мярэцкія // Веснік Глыбоччыны.-1994.- 5 ліпеня
- 1994 - Ва Узрэцкай школе заснаваны заснаваны школьны музей.
- Пажарная частка пераехала ў новае дэпо // Веснік Глыбоччыны.- 2000.– 12 студзеня.- С. 5.
- 1994 – у калгасе”17 верасня” (в. Бабічы) створана конегадоўчая ферма.
20 гадоў назад
- 2004, 9 лютага — Указам Прэзідэнта Рэспублкі Беларусь ад 09.02.2004 № 60 зацверджана Палажэнне аб гербе гарадскога пасёлка Падсвілле Глыбоцкага раёна. // Указ Президента Республики Беларусь от 09.02.2004 № 60 "Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области"
- 2004 г., красавік - адкрыта раённая нацыянальная гімназія
- 2004, 5 кастрычніка — пачатак газіфікацыі Глыбоцкага раёна. Прэзідэнт РБ А.Р.Лукашэнака падчас наведвання раёна, запаліў факел, сівалізуючы прыход прыроднага газу ў г.Глыбокае.
- 2004 г. – усталяваны самы высокі ў Беларусі 23-метровы крыж у гонар 490-годдзя вёскі Мосар.
- 2004 – адбыўся І-ы Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм "Magnifikat"
- 2004 – выйшаў зборнік паэзіі А.Жыгунова “Пагавары са мной пра восень”.- Мн.: Веды, 2004.- 107 с.
- Ёзас Булька, пробашч касцёла св. Ганны (в. Мосар) атрымаў прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”.
- 2004 – упершыню праведзены “Падсвільскі світанак” // Садовіч, А. Любімы ўсімі “світанак” // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 26 жніўня.
10 гадоў назад
- 2014, 23 красавіка — адбылося адкрыццё і асвячэнне помніка "Іісус і самаранка". Ідэя належыць скульптару Вячаславу Долгаву, а ажыццявілі яе Мікалай Сталяр і Яраслаў Парахневіч.
- 2014, 4 ліпеня – у Скверы славутых людзей устаноўлены бюст Ю.А.Сабалеўскага //
- 2014, 4 ліпеня — адбылосяадкрыццё Дошкі Славы Герояў Сацыялістычнай Працы Глыбоцкага раёна
- 2014, 5 ліпеня – праведзена гашэнне паштовай маркі спецыяльным штэмпелем у гонар 600-гадоўдзя горада
- 2014 – адкрыты сквер маладажонаў, устаноўлены скульптуры малых форм на набярэжнай возера Кагальнае
- 30 чэрвеня 2014 г. – асвечаны Паклонны крыж па вул. М.Горкага
- выйшаў у свет зборнік фальклору “Глыбоччыны духоўнасці глыбіні”: народная духоўная культура Глыбоцкага раёна. - Мн. : БЕЛТА, 2014. - 303 с.
- 2014 – У Глыбокім з'явіўся свой "нулявы" кіламетр, устаноўлены скульптурныя кампазіцыі “Іісус і самаранка”, “Барон Мюнхаўзен”, адкрыты Сквер маладажонаў // Веснік Глыбоччыны.- 2014.- 23 мая,
- 2014 – падрыхтаваны да друку “Туристический атлас Глубоччины” / составитель Е.М.Дмитриева. – Глубокое, 2014.- 25 с. (аўтар Е.М.Дзмітрыева, настаўнік Кіраўскай СШ)
- 2014 – выйшаў у свет зборнік фальклору “Глыбоччыны духоўнасці глыбіні”: народная духоўная культура Глыбоцкага раёна. - Мн. : БЕЛТА, 2014. - 303 с.
- 2014 – аграэкасядзіба «Нарушоўка» прызнана “Лепшай аграэкасядзібай 2013 года на Віцебшчыне” // Веснік Глыбоччыны.- 2014.- 26 лістапада
- 2014 – Традыцыйны абрад “Насіць намётку” жыхароў в.Папшычы і традыцыйнаму мастацтву маляваных дываноў Віцебскага Паазер’я (носьбіт Скавырка С.) нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці па Глыбоцкаму раёну Віцебскай вобласці.
- 2014 – У Глыбокім з'явіўся свой "нулявы" кіламетр, устаноўлены скульптурныя кампазіцыі “Іісус і самаранка”, “Барон Мюнхаўзен” (Веснік Глыбоччыны.- 2014.- 23 мая), адкрыты Сквер маладажонаў
- 2014, 7 кастрычніка – у вёсцы Карабы-ІІ (Карабоўскі сельсавет) асвечаны храм св. Архістратыга Міхаіла // Усцінаў, А. Асвечаны храм у Карабах / А.Усцінаў // Веснік Глыбоччыны. – 2014.– 12 лістапада. – № 90. – С.3.
- 2014 – Зачынены Зарубінская, Зябкаўская, Пліская, Стрынадкаўская, Станульская, сельскія бібліятэкі, Урожайнаўскі клуб-бібліятэка
- 2014, 30 чэрвеня – асвечаны Паклонны крыж па вул. М.Горкага
- 2014 – Круглыя даты рознай узроставай “важкасці” адзначаюць ААТ “Глыбоцкі камбікормавы завод” і хлебазавод, раённая бальніца і цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, гасцініца, сельгаспрадпрыемствы “Мнюта”… А напярэдадні каталіцкіх Каляд 70-гадоўдзе з дня ўтварэння святкавалі супрацоўнікі жыллёва-камунальнай службы раёна.
2024 год
2024, 02 ліпеня — адбылося адкрыццё Дошкі гонару Глыбоцкага малочнакансервавага камбіната.
2024, 16 сентября – У вёсцы Каробы-2 адбылося адкрыццё станцыі абезжалезвання вады.
СТУДЗЕНЬ
- 4 студзеня 1894 г. нарадзіўся Пугачэўскі Палікарп Восіпавіч, савецкі военачальнік (1894-1939, в.Чарневічы Глыбоцкага р-на). Камбрыг, камендант Ленінграда. Па “справе Тухачэўскага” прыгавароны да вышэйшай меры пакарання. // У кн.: “Памяць. Глыбоцкі раён”.- Мн., 1995.- С. 164-165;
- 10 студзеня 1919 г. нарадзіўся паэт Аркадзь Гейне, галоўны рэдактар раённай газеты // Кола дзён: Каляндар памятных падзей Глыбоччыны.– Глыбокае: СШ№2, 2004.– 42 с. – С.5
ЛЮТЫ
- 27 лютага 1954 г. нарадзіўся Жыгуноў Алесь Міхайлавіч, паэт, журналіст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Крыніца: ЭБД “Глыбоччына: ад мінулага да сучаснага”
САКАВІК
КРАСАВІК
- 19 красавіка нарадзіўся а. Серафім (Серафім Адамавіч Гагалушка) (1919-1997),настаяцель Сабора Раства Прасвятой Багародзіцы і благачынны Глыбоцкага благачынія
- 25 красавіка 1824 г. нарадзіўся Самуіл Магілевер, габрэйскі рэлігійны дзеяч, рабін, (25.04.1824— 10.06.1898, Глыбокае, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя) — піянер рэлігійнага сіянізму і адзін з заснавальнікаў руху «Хавявэй Сіён». Крыніца:
МАЙ
ЧЭРВЕНЬ
ЛІПЕНЬ
ЖНІВЕНЬ
ВЕРАСЕНЬ
КАСТРЫЧНІК
ЛІСТАПАД
- 29 лістапада (1964 - ) нарадзіўся Дзмітрый Батура, воін-інтэрнацыяналіст. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі // У кн.: “Памяць. Глыбоцкі раён”.- Мн, 1995.– С.
СНЕЖАНЬ
- 148
