Навіны
Запрудскія валачобнікі
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад.
На Вялікдзень дзеці разам з дарослымі ладзілі гэты абрад.
Валачобнікі, прыбраўшыся ў народныя строі, выйшлі з мясцовага сельскага Дома фальклору з песняй “Святы Вялікдзень”, каб аднавяскоўцы іх пачулі і пачалі рыхтавацца да радаснай сустрэчы. Абыйшлі дзесьці каля 20 хат в. Запруддзе. Зайшоўшы ў двор, дзеці-валачобнікі пыталіся ў гаспадароў дазволу павіншаваць са святам. Атрымаўшы яго, выконвалі велікодныя песні і гаварылі цёплыя словы. У валачобнікаў заўсёды з сабой вялікі кошык, у якія яны збіраюць падарункі ад тых, каго наведалі.
Цікава, што ў пахмурнае надвор'е раптам выглянула сонейка: усе гадзіны, пакуль хадзілі валачобнікі, было светла і радасна. Такая вось удзячнасць ад прыроды за добрыя спевы і шчырыя віншаванні з пажаданнямі здароўя, дабрабыту, асабістага і сямейнага шчасця.




Татарчук А.М., метадыст Глыбоцкай ЦРБ
- 47
