*** Для персоналій юбілейнымі лічацца
50, 60, 70, 75, 80, 90, 100, 110, 120, 125, 130, 140, 150, 160, 170, 175, 180, 190, 200... год,
для падзей – 20, 25, 30, 40, 50... (далей як для персоналій) год.
610 гадоў назад
1414 год –- Першы ўпамін у пісьмовых крыніцах (Метрыцы Вялікага Княства Літоўскага) пра мястэчка Глыбокае. (Зяновій Братошыч атрымаў ад Вялікага князя ВКЛ Вітаўта дазвол на валоданне спадчыны свайго бацькі. Сярод уладанняў адзначалася і Глыбокае). Крыніца: Старонкі мінулага // Памяць. Глыбоцкі раён.- Мн., 1995. - С.32.
510 гадоў назад
1514 год -- Першы ўпамін у пісьмовых крыніцах пра вёску Мосар. Крыніца: Брэхун, Л.Р. Мосар Глыбоцкі ў мінулым і ўчора / Л.Р.Брэхун. Глыбокае. – 2007 ; Беларускаму Версалю – 500 гадоў // Веснік Глыбоччыны. – 2014.– 10 мая (№ 37); 25 чэрвеня (№50); 13 жніўня (№64); 27 жніўня (№ 68).
370 гадоў назад
1654 -- Закончана будаўніцтва касцёла Успення Багародзіцы кляштара кармелітаў «босых», сучасны Кафедральны сабор Ражджаства Прасвятой Багародзіцы (1639-1654). Крыніца: Касцёл і кляштар кармелітаў босых // Памяць. Глыбоцкі раён.- Мн., 1995.- С. 48.
320 гадоў назад
1704 год -- Мястэчка Глыбокае налічвала 263 дамы, насельніцтва складала 1600-1700 чалавек. Дзейнічала 17 крамаў. Крыніца: Пашкевіч У.І. // Веснік Глыбоччыны. – 1991. – 15 кастрычніка.
150 гадоў назад
1874 год -- Беразвецкі праваслаўны манастыр з-за адсутнасці манахаў закрыты, а храм прыпісаны да Глыбоцкага праваслаўнага прыхода. Крыніца: Буклет “Глыбокае. Глыбоцкі раён. Даты. Падзеі. Людзі”.
140 гадоў назад
1884 год -- Пабудавана царква Узнясення Гасподня ў в. Парэчча. (Рэканструяваны ў 1989 г.). Крыніца: Храм Вознесения Господня // Храмы и монастыри Полоцкой епархии : фотоальбом / текст: О. В. Молодечкина, А. М. Якубовского ; фото О. В. Молодечкина. – Новополоцк, 2006. – С. 35.
1884 год -- заснавана гмінная школа ў Празароках. Крыніца: Усцінаў, А. Празароцкай школе – 135 гадоў / А.Усцінаў // Веснік Глыбоччыны. – 2019. – 19 кастрычніка. – С.8.
110 гадоў назад
1914 год -- Пабудавана царква Свяціцеля Мікалая Цудатворцы ў в. Забор’е (святары храма). Крыніца: Кулагін, А.М. Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін ; маст. Э.Э.Герасімовіч, У.П.Свентахоўскі. – Мн., БелЭн., 2007. – С. 170.
100 гадоў назад
1924 год -- 14 верасня, асвечаны касцёл Узвышэння Крыжа ў в. Чарневічы.
1924 год -- выйшла кніга В. Ластоўскага “Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік”. – Коўна, 1924. – 841 с.
1924 год -- выйшаў першы нумар часопіса "Глос Дзісненскі" на польскай мове (1924-1926). Крыніца: Перыядычны друк Глыбоччыны (1924-2020) : даведачнае выданне. – Глыбокае, 2020. – С.11.
90 гадоў назад
1934 год -- адкрылася гімназія імя Люблінскай Уніі (1934), зараз ДУА “СШ №1 г. Глыбокае імя П.В.Сухога”. Крыніца: Синицкая, А. “Школьные годы чудесные, с дружбою, с книгою, с песнею…” / Анна Синицкая // Веснік Глыбоччыны. – 2014.– 29 лістапада. – № 95. – С.4.
1934 год -- выйшаў першы нумар часопіса "Ведамасці крэсовыя" на польскай мове (1934-1935). Крыніца: Перыядычны друк Глыбоччыны (1924-2020) : даведачнае выданне. – Глыбокае, 2020. – С.19-20.
1934 год -- выйшаў першы нумар газеты "Глыбоцкі тыдзень" на яўрэйскай мове (1934-1936). Крыніца: Перыядычны друк Глыбоччыны (1924-2020) : даведачнае выданне. – Глыбокае, 2020. – С.29.
80 гадоў назад
1944 год -- 2 студзеня, у Беразвецкім шталагу з’явіліся палонныя італьянцы. Крыніца: Гэта было ў Глыбокім // Памяць. Глыбоцкі раён. – Мн., 1995. – С. 222-225.
1944 год -- вясна, пачатак карнай ваеннай аперацыі нямецкіх войскаў супраць партызан “Веснавое свята” і “Лівень”. Крыніца: “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”. – Мн.: БЕЛТА, 2014. – с. 55; Апошняя блакада: з успамінаў К.М.Быстровай // Памяць. Глыбоцкі раён”. – Мн., 1995. – С. 242-243.
1944 год -- партызанская брыгада імя Суворава разам з іншымі брыгадамі ў раёне вёскі Кульгаі (Глыбоцкі раён) прарвала блакаду. Крыніца: Ішла вайна свяшчэнная // Памяць. Глыбоцкі раён. – Мн., 1995. – С. 175-180.
1944 год -- чэрвень-ліпень, часці Чырвонай Арміі вызвалілі вёскі Празарокі і Юркава (30 чэрвеня), вёскі Сукліна і Пліса (1 ліпеня), г.п. Падсвілле, станцыя Зябкі (2 ліпеня), 3 ліпеня -- г. Глыбокае ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Крыніца: Ішла вайна свяшчэнная // Памяць. Глыбоцкі раён. – Мн., 1995. – С.175-180.
1944 год -- Глыбоцкі і Пліскі раёны ўвайшлі ў склад Полацкай вобласці (1944-1945). Крыніца: Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю.– Мн.: БЕЛТА, – С. 61.
1944 -- Пачалі дзейнічаць прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы:
- Райпрамкамбінаты, мылаварны і гарбарны заводы, райспажыўсаюз, кантора па нарыхтоўцы лёну, лінейна-тэхнічны вузел, лесапільня, рамесныя арцелі, гарадская электрастанцыя. Былі створаны цагельныя заводы і торфазавод. Крыніца: Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю. - Мн. : БЕЛТА, 2014. - с. 61.
- Калгас імя Сталіна («ХХ партз'езд», ОАО «Канстанцінаў Двор») Карабоўскага сельсавета. Крыніца: Недзведзь, Г. Жывуць традыцыі, не згасаюць надзеі : да 50-гадавога юбілею калгаса “ХІІ партз’езд” // Веснік Глыбоччыны – 1999. – 15 верасня; ААТ “Канстанцінаў Двор” – 60 год // Веснік Глыбоччыны – 2004. – 31 ліпеня.
- Саўгас «Азярцы» (РУПСП «Азярцы») Азярэцкага сельсавета. Крыніца: Жыгуноў, А. Хай крэпнуць парасткі надзеі : саўгасу “Азярцы” – 70 год / А.Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны – 2014. – №97. – 6 снежня.
- Глыбоцкі мясакамбінат (ОАО «Глыбоцкі мясакамбінат»). Крыніца: Слізкая, В. Мясакамбінату – 50 год : Ад саматужнай бойні да буйнога прадпрыемства // Шлях перамогі. – 1986. – 10 ліп.; Пад акорды юбілейных гадоў. Глыбоцкі мясакамбінат: 75 год напружанай працы // Веснік Глыбоччыны. – 2011. – № 91. ; История Глубокского мясокомбината // Веснік Глыбоччыны. – 2019. – 1 ліст.; Глубокскому мясокомбинату – 85 // Веснік Глыбоччыны. – 2021. – 27 ліст.
- Санітарна-эпідэміялагічная служба. Крыніца: Сутула, Г. Будзьце здаровы, землякі / Г.Сутула // Веснік Глыбоччыны. – 2014. – 3 верасня. – № 70. – С. 3.
- Жыллёва-камунальная гаспадарка. Крыніца: Марцынкевіч, Р. РВА ЖКХ – 55 гадоў / Р. Марцынкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 1999. – 17 ліпеня.
- Адкрыта Глыбоцкае педагагічнае вучылішча (1944, верасень – 1955) (УА "Глыбоцкі дзяржаўны прафесійны каледж"). Крыніца: Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю. – Мн.: БЕЛТА, 2014 – С. 61. ; Мядзелец, А. Гады пасляваеннага аднаўлення рэгіёна / А.Мядзелец // Веснік Глыбоччыны. – 2009.– 17 чэрв.
1944 -- Адноўлена дзейнасць:
- Глыбоцкай цэнтральнай раённай бальніцы (УАЗ «Глыбоцкая цэнтральная раённая бальніца», з 1993 г. – ТМА). Крыніца: Глыбоцкай ЦРБ – 70 гадоў // Веснік Глыбоччыны.– 2014.– 14 чэрвеня. – С.4-5.
- Глыбоцкага раённага дзяржаўнага архіва («Учреждение “Зональный государственный архив в г. Глубокое”»)
- Глыбоцкага лясгаса (ДЛГУ «Глыбоцкі вопытны лясгас»). Крыніца: Календарь государственных, профессиональных, религиозных праздников, районных мероприятий, памятных дат из истории района.- Глубокое, 2009.- С. 2.
- Мосарскага льнозавода (ААТ «Мосарлён»). Крыніца: Брэхун, Л.Р. Мосар Глыбоцкі ў мінулым і ўчора / Л.Р.Брэхун. – Глыбокае. – 2007. ; Сутула, Г. Мосарскі льнозавод: далёкая блізкая гісторыя / Г.Сутула // Веснік Глыбоччыны. – 2014. – 27 жніўня; "Мосарлён" у друку": бібліяграфічны паказальнік.
70 гадоў назад
1954 год -- Глыбоцкі раён (у адпаведнасці з новым адміністрацыйным падзелам) увайшоў у склад Маладзечанскай вобласці (08.01.1954-1960). Крыніца: Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- С. 63.
1954 год -- Глыбоцкі раён удзельнічаў у Выставе дасягненняў народнай гаспадаркі (ВДНГ) СССР у Маскве ў галіне ільнаводства. Крыніца: Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю. - Мн.: БЕЛТА, 2014. - С. 63.
Пачалі дзейнічаць прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы:
- Падсвільскі вінзавод. Крыніца: Берникович, Д. Полувековой юбилей виноделов // Веснік Глыбоччыны. - 2004. – 7 жніўня; Зінкевіч, А. Слава краю – яго працавітыя людзі / А.Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. - 2014. – 23 жніўня. – С 4.
- Калгас “17 Верасня” – “Кастрычнік” – філіяла “Мнюта” ААТ “Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат” (Пліскі сельсавет). Крыніца: Садовіч, А. Гісторыя гаспадаркі: калгас “17 Верасня” – калгас “Кастрычнік” – філіял “Мнюта” // Веснік Глыбоччыны. – 2014.– С.4.
- Кінатэатр «Родина» у г. Глыбокае. Крыніца: Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю. - Мн.: БЕЛТА, 2014. - с. 6; Мядзелец, А. Гады пасляваеннага аднаўлення рэгіёна / А. Мядзелец // Веснік Глыбоччыны. - 2009. - 17 чэрв.
- Удзелаўскі клуб. Крыніца: Расце культура вёскі // газета “За камунізм” : орган партыйнай і камсамольскай арганізацый і праўлення калгаса “За Радзіму”. - 1958. - 31 снежня. - С.2.
- Адкрыліся Удзелаўская і Бабічоўская сельскія бібліятэкі.
60 гадоў назад
1964 год -- Пачалі дзейнічаць прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы, уведзены ў эксплуатацыю:
- Гасцініца па вул. Маскоўская. Крыніца: Веснік Глыбоччыны.- 2009.– 23 верасня.- С. 5.; Сутула, Г. Гасцям мы рады … / Г.Сутула // Веснік Глыбоччыны.– 2014.– 13 снежня.– № 99. – С. 5.
- Будынак СШ № 2 на 640 месцаў. Крыніца: Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю. – Мн.: БЕЛТА, 2014.– с. 64; Веснік Глыбоччыны. – 2009.– 23 верасня. – С. 3.
- Дзіцячы садок і яслі на 50 месцаў у вёсцы Удзела. Крыніца: Шлях Перамогі. – 1964. – 24 кастрычніка. – С. 4.
1964 год -- Пачалася ўстаноўка газавых пліт са зжыжаным газам у г. Глыбокае. Крыніца: Шлях Перамогі. – 1964. – 24 студзеня.
1964 год -- адкрыты помнік 75 загінуўшым землякам у в. Псуя.
50 гадоў назад
1974 -- Пачалі дзейнічаць прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы:
- Глыбоцкі хлебазавод. Крыніца: Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- С. 65; Панкрат, А. Глубокскому хлебозаводу – 40 / А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны.– 2014.– 21 мая. – С.1.
- Ферма на 400 галоў у калгасе імя Кірава (в.Абруб-Ластавіцкі). Крыніца: Веснік Глыбоччыны.- 2009.– 23 верасня.- С. 5.
- Комплексны прыёмны пункт у в.Бабічы, магазін у в.Арэхаўна. Крыніца: Шлях Перамогі. – 29 кастр.- С. 3.
- Дом культуры ў г.п. Падсвілле (08.02.1974). Крыніца: Глинская, Е. Юбилей отметили большим концертом // Веснік Глыбоччыны. – 20019. – 28 снежня. – С. 8.; Веснік Глыбоччыны. – 2000.– 12 студзеня. – С. 3. [у газеце памылка, не ў 1975 гадоўзе, а ў 1974.] )
- Залеская сярэдняя школа. (ДУА "Залеская дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна”).
1974 -- Устаноўлены помнікі Вялікай Айчыннай вайны:
- помнік 56 загінуўшым землякам у в. Абруб-Ластавіцкі.
- помнік 37 загінуўшым землякам у в. Запруддзе.
40 гадоў назад
1984 год -- адкрыты помнік Пліскім падпольным райкамам КП(б)Б і ЛКСМБ, якія дзейнічалі ў наваколлі в. Вострава ў 1942-1944 гг..
1984 -- Пачалі дзейнічаць прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы:
- Гандлёвы цэнтр у в. Івесь. Крыніца: Веснік Глыбоччыны. - 2000. – 12 студзеня.- С. 3.
- Сад-яслі №3 у Глыбокім (мікрараён вул. Міра-Маладзёжная). Крыніца: Веснік Глыбоччыны. - 2009. - 23 верасня. - С. 5
- Уведзены ў эксплуатацыю будынак для прадпрыемства "Рамбыттэхніка", з 2008 г. размешчана Бібліятэка сямейнага чытання. Крыніца: Веснік Глыбоччыны. - 2000.– 12 студзеня.- С. 3.
30 гадоў назад.
1994 год -- Адкрыты помнік 21 загінуўшаму земляку ў в. Мярэцкія. Крыніца: Веснік Глыбоччыны.– 1994. - 5 ліпеня.
1994 год -- У калгасе “17 Верасня” (в. Бабічы) створана конегадоўчая ферма (бібліяграфія).
1994 год -- Пачала выходзіць газета “Вольнае Глыбокае” (12.1994-12.2020).
1994 год -- Заснаваны Узрэцкі школьны музей. (Зараз не існуе).
1994 год -- Пажарная частка Глыбоцкага РАНС пераехала ў новае дэпо. Крыніца: Веснік Глыбоччыны.- 2000.- 12 студзеня. - С.5. З гісторыі Добраахвотнай пажарнай аховы ў Глыбокім у 1920-1930-я гг.
20 гадоў назад
2004 год -- Выйшлі з друку выданні:
- Жарнасек І. Спрэчка анёлаў: аповесць-казка / Ірына Жарнасек. - Мн. : Про Хрысто, 2004. - 78, [1] c.
- Жыгуноў, А. Пагавары са мной пра восень... : Зб. вершаў / Алесь Жыгуноў. - Мн. : Веды, 2004. - 107 с.
- Мароз, Г. Жыццёвыя віражы: Кн. вершаў / Галіна Мароз. - Магілёў : Абл. друк., 2004. - 71 с.
2004 год -- Герб атрымаў гарадскі пасёлак Падсвілле (09.02.2004). Крыніца: Указ Президента Республики Беларусь от 09.02.2004 № 60 "Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области".
2004 год -- Пачатак газіфікацыі Глыбоцкага раёна (05.10.2004). Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка запаліў факел, сімвалізуючы прыход прыроднага газу ў г.Глыбокае. Крыніца: “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”. – Мн.: БЕЛТА, 2014. – С. 55; “Памяць. Глыбоцкі раён”. – Мн., 1995. – С. 88.
2004 год -- Адкрыта ДУА «Глыбоцкая раённая гімназія» (на базе СШ№3) (2004, красавік). Крыніца: Хверанец Л.М. Дзесяцігоддзе сёння адзначае Глыбоцкая гімназія / Л.М.Хверанец; гутарыла Г. Сутула // Крыніца: Веснік Глыбоччыны.– 2014. – 20 верасня. – № 75. – С.5.
2004 год -- Пачаў дзейнічаць Беразвецкі Міхаіла-Архангельскі жаночы манастыр (12.08.2004, самы першы праваслаўны храм у Беразвеччы быў асвечаны ў гонар Святога Міхаіла).
2004 год -- Адбыўся І Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм "Magnifikat".
2004 год -- Устаноўлены самы высокі ў Беларусі 23-метровы крыж у гонар 490-годдзя вёскі Мосар.
10 гадоў назад
2014 год -- Выйшлі з друку выданні:
- Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю. – Мн.: БЕЛТА, 2014. – 152 с, іл
- Глыбоччыны духоўнасці глыбіні: народная духоўная культура Глыбоцкага раёна; зборнік фальклору. - Мн. : БЕЛТА, 2014. – 303 с. Крыніца : Хайноўская, А. Духоўнасці глыбіні /А.Хайноўская // Веснік Глыбоччыны.– 2014.– 21 чэрвеня. – № 49. – С. 4.
- Шакола, Г. Табе, маё Глыбокае! [Ноты]: (600–годдзю горада прысвячаецца): зборнік песень: [для голасу з літарна–лічбавым абазначэннем суправаджэння] / песні Ганны Шаколы. - Глыбокае : [б. в.], 2014. - 175, [3] с.
2014 год -- Выйшлі з друку мясцовыя выданні
- Грамадскі рух Глыбоччыны : партрэт на фоне часу : Зборнік артыкулаў / уклад. Г.Сутула. – Глыбокае, 2019.
- Ломыш, Т. Глубокое… Город, что в сердце живёт: Сборник стихов. – Глубокое, 2014. – С. ;
- Наваенка, З. Вот такая любовь: кніга прозы – Глубокое, 2014. – 72 с.
- Новік, Г.А. Мая мова, маці, радзіма, зямля: зборнік вершаў / Ганна Аляксандраўна Новік. – Глыбокае, 2014. – 92 с.
- Туристический атлас Глубоччины / составитель Е.М.Дмитриева. – Глубокое, 2014.- 25 с. (аўтар Е.М.Дзмітрыева, настаўнік Кіраўскай СШ). Крыніца : Усцінаў, А. Юбілею горада – выдатны падарунак // Веснік Глыбоччыны. – 2014. – 16 жніўня. – № 65. – С. 1.
- Святкуе Мосар юбілей – Красуйся, слаўся і квітней : краязн. зборнік. Склад.і літ. рэдактар Г.Сутула. Рэдактар Т.Шылёнак. – Глыбокае, 2014. – 102 с., іл.
- Стрелковская, А. Мелодия души: зборнік вершаў – Глубокое, 2014. – 94 с.
2014 год -- Устаноўлены і адкрыты новыя аб'екты гарадскога культурнага асяроддзя:
- Бюст Ю.А.Сабалеўскага ў Скверы знакамітых людзей. Крыніца: Зінкевіч, А. Ушанавалі памяць выдатнага земляка, патрыёта, вучонага / А.Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны.– 2014.– 12 ліпеня. – № 55. – С.4.
- Бюст І.Бэн-Ягуды ў Скверы знакамітых людзей. Крыніца: Памятаць, каб жыць // Веснік Глыбоччыны. – 20014. – 17 верасня. – № 74. – С. 8.
- Помнік “Памяці ненароджаных дзяцей” (2014, снежань). Крыніца : Звонка, Г. У абарону ненароджаных дзяцей // Веснік Глыбоччыны.– 2014.– 17 снежня.– С.5.
- Паклонны крыж па вул. М.Горкага. Крыніца : Зинкевич, А. Дорогие святыни нашего края // Веснік Глыбоччыны.– 2014.– 5 ліпеня. - №53. – С.4.
- Помнік "Іісус і самаранка" ( 2014, 23 красавіка). Скульптар В.Долгаў.
- Знак “Нулявы” кіламетр.
- Дошка Славы Герояў Сацыялістычнай Працы . Крыніца: Веснік Глыбоччыны. – 2014. – 23 мая.
- Сквер маладажонаў. Крыніца : Глінская, А. …І ўзляцець на арэлях шчасця / А.Глінская // Веснік Глыбоччыны.– 2014.– 5 ліпеня. - №5. – С.5.
Праведзена гашэнне паштовай маркі спецыяльным штэмпелем у гонар 600-гаддзя Глыбокага (2014, 5 ліпеня).
2014 -- Абрад “Насіць намётку” (традыцыя жыхароў в.Папшычы Удзелаўскага сельсавета) і Мастацтва маляваных дываноў Віцебскага Паазер’я (носьбіт традыцыі С.Скавырка) атрымалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці па Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Крыніца: Жыгуноў, А. Абрад “Насіць намётку” – у спісе каштоўнасцей ЮНЕСКА? // Веснік Глыбоччыны. – 2014.– 22 кастрычніка. – № 84. – С.5. ; Глыбоцкі абыдзённы абрад / Дзяніс Філіпчык // Беларускі фальклор : матэрыялы і даследаванні : зборнік навуковых прац / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Філіял "Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы". — Мінск, 2014. — 2014. ― Вып. 1. ― С. 378―386
2014 -- Асвечана царква св. Архістратыга Міхаіла у вёсцы Карабы-ІІ (Карабоўскі сельсавет) (2014, 7 кастрычніка). Крыніца: Усцінаў, А. Асвечаны храм у Карабах / А.Усцінаў // Веснік Глыбоччыны. – 2014.– 12 лістапада. – № 90. – С.3.
2014 -- Лаўрэатамі абласнога конкурсу “Свет маіх захапленняў” Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі сталі Ганна Шакола и Зоя Наваенка. Крыніца: Сутула, Г. Ганна Шакола і Зоя Наваенка – лаўрэаты абласнога конкурсу / Г.Сутула // Веснік Глыбоччыны. – 2014.– 1 кастрычніка. – № 78. – С.5.
2014 -- Пераможцай у рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь-2014” стала С.У.Мацулевіч, педагог СШ №3. Крыніца: Усцінаў, А. “Крыштальны журавель” – у руках глыбачанкі-настаўніцы / А.Усцінаў // Веснік Глыбоччыны. – 2014.– 4 кастрычніка. – № 79. – С.3.
2014 -- Адкрыўся дом кругласутачнага знаходжання для састарэлых адзінокіх грамадзян у в. Мосар.
2014 -- Аграэкасядзіба «Нарушоўка» прызнана “Лепшай аграэкасядзібай 2013 года на Віцебшчыне”. Крыніца: Веснік Глыбоччыны.- 2014. - 26 лістапада.
***
СТУДЗЕНЬ
120 гадоў таму назад нарадзіўся Міхаіл Дзмітрыеў (1904-1931), член Камуністычнага Саюза моладзі Заходняй Беларусі, удзельнік падпольнага камуністычнага руху ў Глыбоцкім раёне (Дзісненшчына). Крыніца: Карабоўскі, У. Подзвіг М.Дзмітрыева // Шлях перамогі. – 1966. – 15 лютага. – С.2.
4 студзеня – 130 гадоў таму назад нарадзіўся Пугачэўскі Палікарп Восіпавіч (04.01.1894, в.Чарневічы, Глыбоцкі р-н. - 1939), савецкі ваенаначальнік, камбрыг, камендант Ленінграда. Крыніца: Майсяёнак, А.Г. Генерал з Чарневіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Глыбоцкага раёна. – Мн., 1995. – С. 164-165.
ЛЮТЫ
27 лютага – 70 гадоў таму назад нарадзіўся Жыгуноў Алесь Міхайлавіч (27.02.1954, в. Тройца, Шклоўскі раён), паэт, журналіст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
САКАВІК
1 сакавіка – 90 гадоў таму назад нарадзілася Хаванская (Курылёнак) Ніна Мікалаеўна (01.03.1934, в. Шчалкуны, Пліскі с/с, Глыбоцкі р-н - 08.02.2023, п. Усвяты, Пскоўская вобл., РФ), Герой Сацыялістычнай працы, ардэнаносец. Крыніца: Синицкий, Г. Нина Хованская : Биографическая повесть / Геннадий Синицкий. – [б.м.] : Издательские решения, 2019. – 80с с., ил. - [Н.Хованская, уроженка Глубокского района]
24 сакавіка – 100 гадоў таму назад нарадзілася Шакаладава Клаўдзія Герасімаўна (24.03.1924, в. Міхалкіна, Новасакольніцкі р-н, Пскоўская вобл, РФ - 03.06.1943, г. Глыбокае). Партызанка, член разведгрупы І.А Петрусенка Калінінскага фронта. Аб ёй.
КРАСАВІК
25 красавіка (200 гадоў таму) нарадзіўся Самуіл Магілевер (25.04.1824, м.Глыбокае, Дзісненскі ўезд, Віленская губернія — 10.06.1898, Беласток), яўрэйскі рэлігійны дзеяч, рабін, піянер рэлігійнага сіянізму і адзін з заснавальнікаў руху «Хавявэй Сіён».
МАЙ
ЧЭРВЕНЬ
ЛІПЕНЬ
ЖНІВЕНЬ
ВЕРАСЕНЬ
КАСТРЫЧНІК
ЛІСТАПАД
29 лістапада – 60 гадоў таму назад нарадзіўся Дзмітрый Валянцінавіч Батура (28.11.1964, г. Глыбокае – 010.1984), воін-інтэрнацыяналіст. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Крыніца : Загінулі ў Афганістане // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Глыбоцкага раёна. – Мн., 1995. – С.434-435.
СНЕЖАНЬ