Патриотический урок «Беларусь – страна единства» 

14 сентября работники Глубокской детской библиотеки провели  патриотический урок «Беларусь – ст…

День народного единства в Глубокском районе 

ПЛАН&nbs приятий по празднованию 17 сентября 2021 г. Дня народного единства в Глубокс йоне…

“Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь!” 

У Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы прайшла сустрэча, прымеркаваная да году народнага адзінства,…

Феакціст Фядотаў

Glubochane

 

 

 

 

 

 

Fdotov F. 3

Будзем знаёмы -- глыбачанін-юбіляр Феакціст Фядотаў. Ніхто пра чалавека лепш не раскажа, як ён сам.

"ПРА СЯБЕ

Нарадзіўся я 9 студзеня 1951 г. недалёка ад Глыбокага ў вёсцы Новае Запалоўе былога Пліскага раёна. У памяці захавалася драўляная дзедава хата на ўскрайку лесу, да якой уначы, па аповедам бабулі Фядотавай Домны Кірылаўны прыходзілі ваўкі, каб прыхапіць з сабой якога-небудзь не вельмі спрытнага на ногі цюціка. Найбольш глыбокія ўспаміны засталіся ад хутара Петрунова, дзе сям’я жыла пазней, і дзе зараз знаходзіцца вядомы на Віцебшчыне інтэрнат для адзінокіх састарэлых людзей.Нарадзіўся я 9 студзеня 1951 г. недалёка ад Глыбокага ў вёсцы Новае Запалоўе былога Пліскага раёна. У памяці захавалася драўляная дзедава хата на ўскрайку лесу, да якой уначы, па аповедам бабулі Фядотавай Домны Кірылаўны прыходзілі ваўкі, каб прыхапіць з сабой якога-небудзь не вельмі спрытнага на ногі цюціка.

Рознакаляровы духмяны бэз пад блакітам бяздоннага неба, у два абхопы ліпы і асіны са шматлікімі птушынымі гнёздамі, купкі мяты, прытоеныя кусты парэчак і агрэсту з гронкамі салодкіх ягад, чарэшні і слівы... А яшчэ - пачарнелыя рэшткі панскага будынка, як сімвала іншага часу і старадаўняй культуры, напаўнялі маё сэрца любоўю да прыроды і цікавасцю да роднага краю.Добра памятаю пах жытнёвага хлеба, выпечанага на зялёным аеры ці на кляновых лістах і выцягнутага з печы на драўлянай лапаце.

Кіламетры праз тры на беразе Марцыбылінскага возера жыла мая бабуля па маці Варвара Кірылаўна і дзядуля Адоля (Чымкоўскі Адольф Сцяпанавіч). Праўда, гэта было другое бабуліна замужжа. Свайго кроўнага дзеда я ніколі не бачыў, бо яго забілі немцы, прыняўшы за партызана, калі ён вярхом на кані вяртаўся з Беразвечча. Таго самага Беразвечча, у якім і зараз уражваюць збудаванні старажытнага кляштара, і якое ў 1812 г. наведаў сам Напалеон Банапарт.

Бацька мой працаваў на чыгунцы, да якой было сем кіламетраў. На ўсё жыццё я запомніў першы навагодні падарунак, які ён прывёз з працы, - да таго невядомыя апельсіны, шакаладныя цукеркі ў залацістай абгортцы, халву ў прыгожай бляшанцы, вафлі і грэцкія арэхі.

У 1959 г. маці адвяла мяне ў школу. Вучыўся я ў Мярэцкаўскай, цалкам беларускамоўнай школе, да якой было тры кіламетры хады праз невялікі барок са старымі каталіцкімі могілкамі. На іх да цяперашняга часу захаваліся лацінскія надпісы і, па аповедах старых людзей, пахавальны панскі склеп.  У пятым класе я быў перакананы, што больш прыгожых жанчын, чым мае настаўніцы беларускай і рускай літаратуры, няма ў свеце. У сёмым класе “захварэў” на вершы. Жаданне выразіць думкі праз паэтычнае слова прыйшло нечакана зімовым калядным вечарам. У гэты час бабуля спала на печы, дзед быў у бальніцы, а я пры святле газнічкі рабіў урокі.

3 1964 г. і да заканчэння школы я жыў у сваіх дзядоў Чымкоўскіх. Дзядуля быў каталік, бабуля - праваслаўная. Менавіта з гэтай нагоды я двойчы на год святкаваў Раство Хрыстова і Вялікдзень. Даводзілася адбіваць паклоны ў царкве і касцёле. Жывучы ўтрох на дванаццаць рублёў дзедавай пенсіі, я навучыўся ўспрымаць жыццё такім, якім яно было на самой справе. Бабуля ведала розныя замовы, травы і ветліва сустракала тых, хто прыходзіў да яе па дапамогу. Мы з дзедам займаліся рыбнай лоўляй і іншай працай, без якой немагчыма жыццё на хутары, дзе не было нават электрычнасці.

Пасля заканчэння васьмігодкі мне вельмі захацелася быць вайскоўцам, і я апынуўся ў аркестры дэсантнага палка, што дыслакаваўся недалёка ад Наваполацка, у пасёлку Баравуха - 1. Там я атрымаў пачатковае паняцце аб нотнай грамаце, музычных  інструментах, навучыўся страляць з “калашнікава”. Калі прыходзіла чарга, дзяжурыў сігнальшчыкам на стрэльбішчы або ў штабе. Вечарамі разам з іншымі выхаванцамі наведваў мясцовую школу.

У наступныя гады, як мне падаецца, лёс быў дастаткова лагодны да мяне, хоць зусім пазбавіцца ад яго выбрыкаў не ўдалося. У 1970 г. паступіў у Рыжскае мараходнае вучылішча, але згублены камсамольскі білет стаў падставай, каб на тры гады апынуцца ў марфлоце. Тым не менш, гэты час быў па-свойму цікавы і карысны, бо разам з рамантыкай марскіх дарог пад роінакаляровым ззяннем палярнага неба набываўся жыццёвы вопыт, які дапамагаў пераадольваць цяжкасці, а часам і сапраўдны жах.

Пасля службы, у 1978 г., закончыў рыбагаспадарчы факультэт Маскоўскага інстытута харчовой прамысловасці і пятнаццаць годоў адпрацаваў у Палярным навукова-даследчым інстытуце Мурманска. Гэта быў мой зорны час. Пашчасціла ўдзельнічаць у розных экспедыцыях ад Паўночнага Ледавітага акіяна да Паўднёвай Атлантыкі, вывучаць багатае і разнастайнае жыццё мораў і акіянаў, наведаць розныя краіны і часткі свету. Канарскія выспы, Гібралтар, Перу, Нарвегія, Панама, Англія, Шпіцберген, пра што раней нават не меў уяўлення, набылі канкрэтныя рысы. Усё гэта было па-сапраўднаму цікава.

Працуючы ў даследчым інстытуце, даводзілася многа чытаць, рыхтаваць розныя аналітычныя матэрыялы, пісаць рэцэнзіі на артыкулы ў навуковых журналах, распрацоўваць рэйсавыя заданні ў самыя экзатычныя раёны сусветнага акіяну, але вершы, невялікія апавяданні і прысвячэнні жанчынам займалі значную частку майго вольнага часу.

Пачатак перабудовы вымусіў вярнуцца на Радзіму. Я быў упэўнены, што ў такія часы мы заўсёды павінны быць разам, і таму далейшыя годы жыцця былі прысвечаны роднай Полаччыне.

Давялося папрацаваць у рыбгасе, прымерыць на сябе кашулю фермера, акунуцца з галавой ў асаблівасці жыллёва - камунальнай гаспадаркі і нарэшце патрапіць у сферу культуры. Праўда, каб праз усё гэта прайсці, спатрэбіліся новыя, зусім іншыя веды. I ў гэтым сэнсе тое, што даў факультэт “Эканоміка і права” Наваполацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, падалося зусім не лішнім.

Fdotov F. 2На свой першы літаратурны урок я патрапіў выпадкова, пазнаёміўшыся ў 1998 годзе з выдатным паэтам і ўдзельнікам народнага літаратурнага аб’яднання “Наддзвінне” Змітраком Куніцкім. Тут я ўпершыню прачытаў сваю паэму “Валянціна”, праўда, надрукавана яна была значна пазней і ў першаю чаргу дзякуючы новаму редактарскаму саставу аб’яднання. Добрай школай для мяне было і народнае літаратурна-музычнае аб’яднанне “Крылы,” дзе лекцыі па тэорыіі вершаскладання ў той час чыталі Мікалай Балдоўскі, Ларыса Міхновіч, Анатоль Бясперстых і іншыя прафесіянальныя філолагі. У гэты час паэт-крылавец Міхаіл Блізнец паклаў некалькі маіх вершаў на музыку, і яны гучалі ў яго выкананні пад мандаліну не толькі на пасяджэннях, але і пад час “усяночных шахматных баталій” у мяне на кватэры. Дарэчы, шахматы на той момант сталі той сілай, што яднала многіх крылаўцаў. Бо, акрамя саміх гульцоў, заўсёды прысутнічалі паэты і паэткі - шахматныя аматары, якія не толькі гатовыя былі ў любы момант падказаць самы “правільны ход”, але займаліся гатаваннем гарбаты, кавы, а для асабліва прагаладаўшыхся смажыліся курыныя кумпячкі.

 

Fdotov F. 1

Некалькі пазней Лілія Чарняўская, Ірына Каралёва, Наталля Чацверякова, Раіса Клімуш, Міхаіл Зудзілаў, Васіль Граноўскі, Дзмітрый Пугачэўскі, Людміла Фёдарава іншыя барды і кампазітары-песеннікі Полаччыны адкрылі дарогу ў жыццё маім вершам-песням. I гэта стала для мяне стымулам захапіцца відэакліпамі. У далейшым школа полацкіх літаратараў стала больш прывабнай, і многія творцы апынуліся ў “Наддзвінні”, а шахматныя гульні ў Наваполацку паволі сышлі на нішто.

Тэмы для вершаў і апавяданняў падказвае само жыццё, але найбольш блізкія мне пытанні нашай гісторыі, дзяржаўнасці, экалогіі, духоўнасці, у тым ліку, і мовы, бо без гэтага, па маім разуменні, няма будучыні. Той будучыні вольнага і шчаслівага чалавека, які жыве на сваёй зямлі, сярод свайго народу з павагай да сябе і праўдзівай мінуўшчыны. Той будучыні, якая ствараецца сёння нашымі шчырымі ўчынкамі, цеплынёй нашых сэрцаў і жаданнем намагацца перамен да лепшага..."

 

"Мазаік алета" відэакліп Феакціста Фядотава - http://snimaukino.ru/index.php/m-konk-2014/m-uchast-2014/193-mat-film-fedotov-2014-1.html 


Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

 Глыбоцкі Дом рамёстваў.

sm

kulturaby

god adzinstva

sm full

glub rik

sb kk

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

2018 03 26 00987

gogul

webland

uni

vit

Vitebskie vesti

 

Счетчик посещений

Сёння 5

Учора 56

За тыдзень 256

За месяц 935

Усяго 64038

Перыяд:

2018-01-01 - 2021-09-17

Зарэгістравалася: 203