Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 999

Тыдзень 5,673

Месяц 11,582

Усяго 357,127

121313456 01

 

Марыі Баравік

О божа мой! Жанчына - паэтэса.

Як ёй стае яе жаночых сіл

Сярод хлусні і смутнага прагрэсу,

Сярод мужчын прапашчых і магіл,

Сярод пудовых прадуктовых сумак,

Што рукі адбіраюць да зямлі,

Гукаць у свет сваіх ружовых думак,

Дзе водар лета, соты і чмялі.

У свет, дзе ўсё так ладна і прыгожа

Вядзе яна, і хочацца ісці.

Жанчына - паэтэса. О, мой Божа! –

Ёй помнік трэба ставіць пры жыцці.

                                   А.Жыгуноў

22 лютага наша зямлячка, вядомая паэтка Марыя Якаўлеўна Баравікі адзначала6885354345 свой юбілей. Марыя Якаўлеўна нарадзілся ў вёсцы Прэабражэнка Глыбоцкага раёна ў беднай сялянскай сям’і. Вучылася ў Перадольскай сямігадовай школе, затым у Падсвільскай сярэдняй школе. Пасля заканчэння школы паступіла ў БДУ імя Леніна на факультэт журналістыкі, які паспяхова скончыла ў 1978 годзе.

Працоўны стаж у Марыі Якаўлеўны вялікі. Яна працавала мастацкім кіраўніком Падсвільскага дома культуры, літаратурным работнікам газеты “Шлях Перамогі” (цяпер “Веснік Глыбоччыны”), бібліятэкарам Падсвільскай дзіцячай бібліятэкі. Пры бібліятэцы Марыя Якаўлеўна арганізавала лялечны тэатр “Пятрушка”, дзе ставіліся п’есы, казкі, напісаныя паэткай.

Pratsa u redaktsyiLyalechny gurtokU bibliyatetsy

 

 

 

 Марыя Якаўлеўна актыўна супрацоўнічала з Падсвільскай сярэдняй школай, з цэнтрам дзіцячага турызму і экскурсій, з Домам піянераў і Домам рамёстваў. Вяла гурткі юнкораў, фотакораў, літаратурны, “Юныя экскурсаводы”, “Прырода і фантазія”, узначальвала клубы “Сябры прыроды” і “Чароўная школа”.

 

 VershyПаэзіяй будучая паэтка пачала цікавіцца ў школьныя гады. Першы верш быў надрукаваны ў газеце “Шлях Перамогі”. А далей, пачынаючы з 1965 г., яе вершы друкуюцца на старонках абласных і рэспубліканскіх выданняў, у дзіцячых, юнацкіх і мастацкіх часопісах, у калектыўных зборніках і альманахах.

Воля фантазіі, думка прасторная

Светла душу калыша.

Гэта не я, гэта воблака зорнае

Зорныя вершы піша.

        Месяц прытуліцца зорнай шчакою.

/Вочы нябёс – як вішні/ -

Ясніцца воблака,

Жаркай рукою

Ясныя вершы піша.

                                         Неба разгорнецца сіняй ракою,

                                         І зварухнецца ціша –

                                         Белае воблака

                                         Белай рукою

                                         Белыя вершы піша.

Першы зборнік паэзіі Марыі Баравік “Поле долі” выйшаў у 1985 г. Праз 10 год свет пабачыў другі зборнік вершаў паэтэсы “Вір пяшчоты і журбы”. У 2010 годзе выйшлі адразу два зборнікі – “Зорка гасцюе ў месяца” і “На вас глядзіць мая душа”. Яна пераклала кнігу рускага паэта Ю.Уладзімірава "Дзівакі” на беларускую мову.

Pole doliKamen cmutkuPrimi dusha taymnitsy

Не абыходзіць увагай Марыя Баравік і маленькіх чытачоў, выдала для іх кніжку-маляванку “Ціт”. У зборніку дзіцячай паэзіі "Самавар у лесе” надрукаваны вершаваныя загадкі паэтэсы і казка "Лесавік – бяроставы чаравік”. Марыя Якаўлеўна сама ілюструе свае казачныя творы.

Malynki M.BaravikMalynki M.Baravik 3Malynki M.Baravik 4

121313456

 З 1992 года Марыя Якаўлеўна Баравік з’яўляецца членам Саюза беларускіх пісьменнікаў. У 2000 г. стала пераможцай літаратурнага конкурсу да 100-годдзя з дня нараджэння Л.Геніюш. У 2001 — узнагароджана Ганаровай граматай Саюза пісьменнікаў Беларусі за значны ўклад у літаратуру.

Марыя Якаўлеўна мае дачку Марыю, якая заканчыла музычнае аддзяленне БДПУ імя М.Танка і працуе  настаўніцай музыкі ў п.Самахвалавічы. А яшчэ грае на аргане ў Мінскім касцёле Сымона і Алены. Марыя піша музыку на вершы сваёй маці.

У сваёй творчасці Марыя Якаўлеўна жыве болем і радасцямі людзей, перш за ўсё землякоў. Любіць Марыя Якаўлеўна Глыбоччыну, маляўнічае Падсвілле, родную вёсачку Прэабражэнку, дзе нарадзілася і дзе прайшлі лепшыя гады дзяцінства. Духоўнае крэда Марыі Якаўлеўны як паэта і чалавека выкладзена ў невялічкім вершы са зборніка "Поле долі".    


              Радзіма,

Неба вышыня

І нашых дум велічыня.

Нам нада пакланіцца дню –

Таму сардэчнаму агню,

Якім жыве людская вечнасць.

Будзь блаславёнай, чалавечнасць!

З нагоды юбілею жадаем паважанай Марыі Якаўлеўне здароўя, творчага натхнення, каб доўгія гады яна радавала прыхільнікаў паэзіі сваімі вершамі.