Асноўная
- 368

- 782
Для персаналій юбилейными считаются 50, 60, 70, 75, 80, 90, 100, 110, 120, 125, 130, 140, 150, 160, 170, 175, 180, 190, 200... лет, для событий – 20, 25, 30, 40, 50... (далее как для персоналий) лет.
Юбілейныя даты, падзеі, хроніка жыцця малой радзімы... 2024 год
610 гадоў назад
- 1414 – першы ўпамін у пісьмовых крыніцах (Метрыцы Вялікага Княства Літоўскага) пра мястэчка Глыбокае // У кн.: “Памяць. Глыбоцкі раён”.- Мн, 1995; // ЭБД “Глыбоччына: ад мінулага да сучаснага”. (Зяновій Братошыч атрымаў дазвол ад Вялікага князя ВКЛ Вітаўта дазвол на валоданне спадчыны свайго бацькі. Сярод уладанняў адзначалася і Глыбокае).
1514, 9 мая - запіс у Літоўскай Метрыцы пра суд у караля і вялікага князя Жыгімонта Старога пра гвалты, якія ўчынілі падданыя Юрыя Зяновіча на падданых Мікалая Радзівіла. У гэтай судовай справе - першая згадка пра Глыбокае, Верхняе і Мосар.
510 гадоў назад
- 1514 – першы ўпамін у пісьмовых крыніцах пра в.Мосар // У кн.: “Памяць. Глыбоцкі раён”.- Мн, 1995; // ЭБД “Глыбоччына: ад мінулага да сучаснага”; Беларускаму версалю – 500 гадоў. Веснік Глыбоччыны.- 2014.– 10 мая (№ 37); 25 чэрвеня (№50); 13 жніўня (№64); 27 жніўня (№ 68)
… гадоў назад
- 1644 - Айцец Язафат Тышкевіч прамовіў у глыбоцкім касцёле а. кармэлітаў казанне на пахаванне Аляксандра Тышкевіча, земскага суддзі полацкага. Гэтае казанне было выдадзена ў гадоўзе кнігай у Вільні - можна сцвердзіць, што гэта першая кніга, напісаная ў Глыбокім
- 1644 гадоў - першая згадка пра царкву ў вёсцы Кавалі. У пачатку ХХ ст. было захаваўшыся Евангелле з надпісам, што кармэліты яго падарылі для царквы ў вёсцы Кавалі
370 гадоў назад
- 1654 – заснаваны касцёл і кляштар кармелітаў босых, сучасны Кафедральны сабор Ражджаства Прасвятой Багародзіцы (1639-54) // У кн.: “Памяць. Глыбоцкі раён”.- Мн, 1995.- С. 48; Галагушка С. Глыбоцкая царква // Веснік Глыбоччыны.- 2002.- 10 жніўня
260 гадоў назад
- 1764 – 1782 гг., 1902 –1908 гг. Пабудаваны касцёл Св. Троіцы (Глыбокае) // У кн.: “Памяць. Глыбоцкі раён”.- Мн, 1995;
150 гадоў назад
- 1874 – Беразвецкі праваслаўны манастыр з-за адсутнасці манахаў закрыты, храм прыпісаны да Глыбоцкага праваслаўнага прыхода // Буклет “Глыбокае. Глыбоцкі раён. Даты. Падзеі. Людзі”
140 гадоў назад
- 1884 (2-я пал. XIX ст.) пабудаваны храм Узнясення Гасподня у в.Парэчча;
- 1884 – Заснавана Празароцкая школа // Усцінаў А. Празароцкай школе – 135 гадоў // Веснік Глыбоччыны.- 2019.- 19 кастрычніка.- С.8
- 1884 — пабудаваны храм Вялікамучаніцы Параскевы Пятніцы ў в. Пліса
110 гадоў назад
- 1914 г. – адбылася эвакуацыя насельнікаў Беразвецкака жаночага кляштара
- 1914 – пабудаваны храм Свяціцеля Мікалая Цудатворцы у в.Забор’е // ; Кулагін, А.М. Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін ; маст. Э.Э.Герасімовіч, У.П.Свентахоўскі. – Мн., БелЭн, 2007. – С. 170; 1914 г. – пабудавана царква св. Мікалая ў в.Забор’е (Пліскі с\с).
90 гадоў назад
- 1934, снежня адкрылася гимназія імя Люблінскай Уніі, зараз ДУА “СШ №1 г. Глыбокае імя П.В.Сухога”
80 гадоў назад
- 1944, 2 студзеня г. у Беразвецкім шатлагу з’явілася тысяча палонных італьянцаў, якіх выкарыстоўвалі ў якасці рабочай сілы. // Кола дзён: Каляндар памятных падзей Глыбоччыны.– Глыбокае: СШ№2, 2004.– 42 с. – С.3
- 1944, вясна – Пачатак ваеннай аперацыі нямецкіх войскаў супраць партызан “Веснавое свята” і “Лівень” // У кн.: “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 55; “Памяць. Глыбоцкі раён”.- Мн, 1995.- С. 242-243
- 1944 – Партызанская брыгада імя Суворава разам з іншымі брыгадамі ў раёне вёскі Кульгаі (Глыбоцкі раён) прарвала кальцо блакады. // Кола дзён: Каляндар памятных падзей Глыбоччыны.– Глыбокае: СШ №2, 2004. – 42 с. – С.14
- 1944 – ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вызвалены вёскі Празарокі і Юркава (30 чэрвеня), вёскі Сукліна і Пліса (1 ліпеня), г.п. Падсвілле, станцыя Зябкі (2 ліпеня), г.Глыбокае – 3 ліпеня // У кн.: “Памяць. Глыбоцкі раён”.- Мн, 1995
- 1944, верасень — адкрыта педагагічнае вучылішча Глыбоцкае педвучылішча. (Установа адукацыі «Глубоцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй») (Спецыяльнасць—настаўнік пачатковых класаў. Зачынілася 1.09.1955 гадоўа) // У кн.: “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 61; Мядзелец, А. Гады пасляваеннага аднаўлення рэгіёна; Алена МЯДЗЕЛЕЦ.- Веснік Глыбоччыны. - 2009. - 17 чэрв.; ЭБД “Глыбоччына: ад мінулага да сучаснага”;
- 1944 – Глыбоцкі і Пліскі раёны ўключаны ў склад Полацкай вобласці // У кн.: “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 61
- 1944 – адноўлена дзейнасць калгаса імя Сталіна («ХХ партз'езд») Глыбоцкага р-на (ОАО «Канстанцінаў Двор»), саўгаса «Азярцы» Азярэцкага сельсавета (РУПСП «Азерцы») // Календарь государственных, профессиональных, религиозных праздников, районных мероприятий, памятных дат из истории района.- Глубокое, 2009.- С. 2.
- 1944 – аднаўлена работа Глыбоцкага мясакамбіната (ОАО «Глыбоцкі мясакамбінат») // Календарь государственных, профессиональных, религиозных праздников, районных мероприятий, памятных дат из истории района.- Глубокое, 2009.- С. 2.
- 1944 – аднаўлена работы Глыбоцкай цэнтральной раённай бальніцы (Установа аховы здароўя «Глыбоцкая цэнтральная раённая бальніца», з 1993 г. – ТМА ) // Календарь государственных, профессиональных, религиозных праздников, районных мероприятий, памятных дат из истории района.- Глубокое, 2009.- С. 2.; Глыбоцкай ЦРБ – 70 гадоў // ВГ.– 2014.– 14 чэрвеня
- 1944 – адноўлена дзейнасць Глыбоцкага лясгаса (ГЛХУ «Глыбоцкі вопытный лясгас») // Календарь государственных, профессиональных, религиозных праздников, районных мероприятий, памятных дат из истории района.- Глубокое, 2009.- С. 2.
- 1944 – адноўлена дзейнасць Мосарскага льнозавода // Мосарскі льнозавод: далёкая блізкая гісторыя // Сутула, Г. / Г.Сутула// Веснік Глыбоччыны. – 2014. – 27 жніўня
- 1944, ліпень – арганізавана жыллева-камунальная гаспадарка // Марцынкевч, Р. РВА ЖКХ – 55 гадоў //Веснік Глыбоччыны. – 1999. – 17 ліпеня
70 гадоў назад
- 1954 — 1960 – 8 студзеня Глыбоцкі раён, згадона новаму адміністрацыйнаму падзелу, уключаны ў склад Маладзечанскай вобласці // У кн.: “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 63
- 1954 – адкрыўся Падсвільскі вінзавод // Зінкевіч А. Слава краю – яго працавітыя людзі /А.Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. - 2014. – 23 жніўня. – С 4.
- 1954 – адкрыўся кінатэатр «Родина» у г. Глыбокае, сучасны “Гарадскі цэнтр культуры”. // У кн.: “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 6; Мядзелец, А. “Гады пасляваеннага аднаўлення рэгіёна” // Веснік Глыбоччыны. - 2009. - 17 чэрв.
- 1954 г. – адкрыты Удзелаўскі клуб, у цэнтры калгаса, на былым пустыры // С. Савета “Расце культура вёскі" // газета “За камунізм”: орган партыйнай і камсамольскай арганізацый і праўлення калгаса “За радзіму”- 1958.-31 снежня.- С.2.
- 1954 г. – адкрыты Удзелаўская сельская бібліятэка, Бабічоўская сельская бібліятэка
- 1954 гадоў – Глыбоцкі раён удзельнічаў у ВДНГ СССР у Маскве. // У кн.: “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 63.
60 гадоў назад
- 1964, студзень – пачалася ўстаноўка газавых пліт са зжыжаным газам у дамах жыхароў Глыбокага // Шлях Перамогі.- 1964.- 24 студзеня.
- 1964, верасень – у Глыбокім здадзены ў эксплуатацыю новы будынак СШ № 2 на 640 месцаў // “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 64; Веснік Глыбоччыны.- 2009.– 23 верасня.- С. .3
- 1964 – у цэнтры калгаса імя Чапаева (Верхняе) адкрылася швейная майстэрня // Веснік Глыбоччыны.- 2009.– 23 верасня.- С. 3.
- 1964 – у в. Удзела адкрыўся дзіцячы садок і яслі на 50 месцаў // Шлях перамогі. – 1964. – 24 кастрычніка. – С. 4.
- 1964-68 – Адкрыты помнік землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў в. Псуя.
- 1964 – у Глыбокім дзейнічалі: Дом культуры, раённая, дзіцячая, 17 ведамственных бібліятэк і 17 бібліятэк перасовак з агульным кніжным фондам 75 тысяч тамоў. Апрача кінатэатра “Радзіма” працавалі 4 кінаўстаноўкі. Жыхары райцэнтра выпісвалі штогадоў каля 13 тысяч экзэмпляраў газет і часопісаў. // Глыбокаму – 450 гадоў // Шлях перамогі. – 1964. – 24 лістапада.– С. 4.
50 гадоў назад
- 1974 гадоў - пабудаваны Глыбоцкі хлебазавод // У кн.: “Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 65; Панкрат А. Глубокскому хлебозаводу – 40 А.Панкрат // Веснік Глыбоччыны.– 2014.– 21 мая. – С. 1.
- 1974 – Адкрыты помнік землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў весках Абруб, Абруб-Беразвецкі, Запруддзе, Зарубіна
- 1974 – задзена ферма на 400 галоў у калагасе імя Кірава (Абруб) // Веснік Глыбоччыны.- 2009.– 23 верасня.- С. 5.
- 1974 – адкрыты Падсвільскі Дом культуры // Глинская, Е. Юбилей отметили большим концертом // Веснік Глыбоччыны.– 20019.– 28 снежня.– С. 8.
- 1974 г. – адкрыты комплексны прыёмны пункт у в.Бабічы // Крыніца: Шлях перамогі.- 1974. – 29 кастр.- С. 3.
- 1974 г. – адкрыты магазін у в.Арэхаўна Крыніца: // Шлях перамогі.- 1974. – 29 кастр.- С. 3.
- 1974, 8 лютага г. – урачыста адкрыты Дом культуры ў г.п. Падсвілле // Веснік Глыбоччыны.- 2000.– 12 студзеня.- С. 3. [у газеце памылка, не ў 1975 гадоўзе, а ў 1974.]
- 974 – па ініцыятыве Глыбоцкага гарадскога Савета і па праекту В.А.Ламака з удзелам старшакласнікаў СШ №2 закладзены маладзёжны сквер па вул. Савецкай.
40 гадоў назад
- 1984 – у саўгасе “Івесь” (в. Івесь) пабудаваны гандлёвы цэнтр // Веснік Глыбоччыны.- 2000.– 12 студзеня.- С. 3
- 1984 – здадзены ў эксплуатацыю двухпавярховы будынак па вул. Энегельса для "Рамбыттэхнікі" // Веснік Глыбоччыны.- 2000.– 12 студзеня.- С. 3
- 1984 – У мікрараёне вуліц Міру - Маладзёжная адкрыліся сад-яслі, трэцяя па ліку гарадская дашкольная ўстанова // Веснік Глыбоччыны.- 2009.– 23 верасня.- С. 5
- 1984 – за развитие производства товаров народного потребления и сферы услуг Глубокский район награждён Памятным Знаменем ЦК КПБ, Президиума ВС и СМ БССР, переходным Красным Знаменем ЦК КПБ, СМ БССР, ЦК комсомола, переходным Красным Знаменем областного комитета КПБ, облисполкома, облсовпрофа и обкома комсомола.
- 1984 – на камбікормавым заводзе пабудаваны цэх папярэдняга дазіравання і змешвання сыравіны.
30 гадоў назад
- 1994 – выйшаў зборнік паэзіі А.Жыгунова “Мая Тройца”
- 1994 – адкрыты помнік 21 загінуўшаму земляку ў в. Мярэцкія // Веснік Глыбоччыны.-1994.- 5 ліпеня
- 1994 - Ва Узрэцкай школе заснаваны заснаваны школьны музей.
- Пажарная частка пераехала ў новае дэпо // Веснік Глыбоччыны.- 2000.– 12 студзеня.- С. 5.
- 1994 – у калгасе”17 верасня” (в. Бабічы) створана конегадоўчая ферма.
20 гадоў назад
- 2004, 9 лютага — Указам Прэзідэнта Рэспублкі Беларусь ад 09.02.2004 № 60 зацверджана Палажэнне аб гербе гарадскога пасёлка Падсвілле Глыбоцкага раёна. // Указ Президента Республики Беларусь от 09.02.2004 № 60 "Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области"
- 2004 г., красавік - адкрыта раённая нацыянальная гімназія
- 2004, 5 кастрычніка — пачатак газіфікацыі Глыбоцкага раёна. Прэзідэнт РБ А.Р.Лукашэнака падчас наведвання раёна, запаліў факел, сівалізуючы прыход прыроднага газу ў г.Глыбокае.
- 2004 г. – усталяваны самы высокі ў Беларусі 23-метровы крыж у гонар 490-годдзя вёскі Мосар.
- 2004 – адбыўся І-ы Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм "Magnifikat"
- 2004 – выйшаў зборнік паэзіі А.Жыгунова “Пагавары са мной пра восень”.- Мн.: Веды, 2004.- 107 с.
- Ёзас Булька, пробашч касцёла св. Ганны (в. Мосар) атрымаў прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”.
- 2004 – упершыню праведзены “Падсвільскі світанак” // Садовіч, А. Любімы ўсімі “світанак” // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 26 жніўня.
10 гадоў назад
- 2014, 23 красавіка — адбылося адкрыццё і асвячэнне помніка "Іісус і самаранка". Ідэя належыць скульптару Вячаславу Долгаву, а ажыццявілі яе Мікалай Сталяр і Яраслаў Парахневіч.
- 2014, 4 ліпеня – у Скверы славутых людзей устаноўлены бюст Ю.А.Сабалеўскага //
- 2014, 4 ліпеня — адбылосяадкрыццё Дошкі Славы Герояў Сацыялістычнай Працы Глыбоцкага раёна
- 2014, 5 ліпеня – праведзена гашэнне паштовай маркі спецыяльным штэмпелем у гонар 600-гадоўдзя горада
- 2014 – адкрыты сквер маладажонаў, устаноўлены скульптуры малых форм на набярэжнай возера Кагальнае
- 30 чэрвеня 2014 г. – асвечаны Паклонны крыж па вул. М.Горкага
- выйшаў у свет зборнік фальклору “Глыбоччыны духоўнасці глыбіні”: народная духоўная культура Глыбоцкага раёна. - Мн. : БЕЛТА, 2014. - 303 с.
- 2014 – У Глыбокім з'явіўся свой "нулявы" кіламетр, устаноўлены скульптурныя кампазіцыі “Іісус і самаранка”, “Барон Мюнхаўзен”, адкрыты Сквер маладажонаў // Веснік Глыбоччыны.- 2014.- 23 мая,
- 2014 – падрыхтаваны да друку “Туристический атлас Глубоччины” / составитель Е.М.Дмитриева. – Глубокое, 2014.- 25 с. (аўтар Е.М.Дзмітрыева, настаўнік Кіраўскай СШ)
- 2014 – выйшаў у свет зборнік фальклору “Глыбоччыны духоўнасці глыбіні”: народная духоўная культура Глыбоцкага раёна. - Мн. : БЕЛТА, 2014. - 303 с.
- 2014 – аграэкасядзіба «Нарушоўка» прызнана “Лепшай аграэкасядзібай 2013 года на Віцебшчыне” // Веснік Глыбоччыны.- 2014.- 26 лістапада
- 2014 – Традыцыйны абрад “Насіць намётку” жыхароў в.Папшычы і традыцыйнаму мастацтву маляваных дываноў Віцебскага Паазер’я (носьбіт Скавырка С.) нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці па Глыбоцкаму раёну Віцебскай вобласці.
- 2014 – У Глыбокім з'явіўся свой "нулявы" кіламетр, устаноўлены скульптурныя кампазіцыі “Іісус і самаранка”, “Барон Мюнхаўзен” (Веснік Глыбоччыны.- 2014.- 23 мая), адкрыты Сквер маладажонаў
- 2014, 7 кастрычніка – у вёсцы Карабы-ІІ (Карабоўскі сельсавет) асвечаны храм св. Архістратыга Міхаіла // Усцінаў, А. Асвечаны храм у Карабах / А.Усцінаў // Веснік Глыбоччыны. – 2014.– 12 лістапада. – № 90. – С.3.
- 2014 – Зачынены Зарубінская, Зябкаўская, Пліская, Стрынадкаўская, Станульская, сельскія бібліятэкі, Урожайнаўскі клуб-бібліятэка
- 2014, 30 чэрвеня – асвечаны Паклонны крыж па вул. М.Горкага
- 2014 – Круглыя даты рознай узроставай “важкасці” адзначаюць ААТ “Глыбоцкі камбікормавы завод” і хлебазавод, раённая бальніца і цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, гасцініца, сельгаспрадпрыемствы “Мнюта”… А напярэдадні каталіцкіх Каляд 70-гадоўдзе з дня ўтварэння святкавалі супрацоўнікі жыллёва-камунальнай службы раёна.
2024 год
2024, 02 ліпеня — адбылося адкрыццё Дошкі гонару Глыбоцкага малочнакансервавага камбіната.
2024, 16 сентября – У вёсцы Каробы-2 адбылося адкрыццё станцыі абезжалезвання вады.
СТУДЗЕНЬ
- 4 студзеня 1894 г. нарадзіўся Пугачэўскі Палікарп Восіпавіч, савецкі военачальнік (1894-1939, в.Чарневічы Глыбоцкага р-на). Камбрыг, камендант Ленінграда. Па “справе Тухачэўскага” прыгавароны да вышэйшай меры пакарання. // У кн.: “Памяць. Глыбоцкі раён”.- Мн., 1995.- С. 164-165;
- 10 студзеня 1919 г. нарадзіўся паэт Аркадзь Гейне, галоўны рэдактар раённай газеты // Кола дзён: Каляндар памятных падзей Глыбоччыны.– Глыбокае: СШ№2, 2004.– 42 с. – С.5
ЛЮТЫ
- 27 лютага 1954 г. нарадзіўся Жыгуноў Алесь Міхайлавіч, паэт, журналіст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Крыніца: ЭБД “Глыбоччына: ад мінулага да сучаснага”
САКАВІК
КРАСАВІК
- 19 красавіка нарадзіўся а. Серафім (Серафім Адамавіч Гагалушка) (1919-1997),настаяцель Сабора Раства Прасвятой Багародзіцы і благачынны Глыбоцкага благачынія
- 25 красавіка 1824 г. нарадзіўся Самуіл Магілевер, габрэйскі рэлігійны дзеяч, рабін, (25.04.1824— 10.06.1898, Глыбокае, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя) — піянер рэлігійнага сіянізму і адзін з заснавальнікаў руху «Хавявэй Сіён». Крыніца:
МАЙ
ЧЭРВЕНЬ
ЛІПЕНЬ
ЖНІВЕНЬ
ВЕРАСЕНЬ
КАСТРЫЧНІК
ЛІСТАПАД
- 29 лістапада (1964 - ) нарадзіўся Дзмітрый Батура, воін-інтэрнацыяналіст. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі // У кн.: “Памяць. Глыбоцкі раён”.- Мн, 1995.– С.
СНЕЖАНЬ
- 156
Юбілейныя даты, падзеі, хроніка жыцця малой радзімы... 2026 год
595 гадоў назад
- 1431 першы ўпамін пра вёску Галубічы.
460 гадоў назад
- 1566 – Пастановай Віленскага сейма Літвы і Беларусі ўзаконены раздзел Глыбокага па рацэ Бярозаўка (Бярэзвіца) паміж Віленскім ваяводствам (паўднёва-заходняя частка) і Полацкім ваяводствам (паўночна-ўсходняя частка). “Віленскае” Глыбокае належала роду Зяновічаў, “Полацкае” – роду Корсакаў.
425 гадоў назад
- 1601 – Кароль Рэчы Паспалітай Сігізмунд-Аўгуст заснаваў першы на Глыбоччыне касцёл Касцёл Маці Божай Ласкавай у в. Задарожжа.
365 гадоў назад
- 1661, 6 лістапада – каля Глыбокага войскі Вялікага княства Літоўскага на чале з С.Чарнецкім разбілі маскоўскія войскі пад камандаваннем І.Хаванскага. (Глыбоччына. Зямля, любімая навечна,дзе Доўгае і Беразвечча. — Мн.: ЛіМ, 2012. — С. 15.)
235 гадоў назад
- 1791 — скончана будаўніцтва Касцёл Бязгрэшнага Зачацця Прасвятой Дзевы Марыі ў в.Удзела (“Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю”.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 15)
115 гадоў назад
- 1911 – прадпрыймальнік Перец Мірман пабудаваў першы ў Глыбокім млын з дызельным топлівам (сучасны будынак кафэ”Таверна”).
- 1911, 18 чэрвеня – у Глыбоцкую царкву Прасвятой Багародзіцы дастаўлены абраз “Достойно есть”.
110 гадоў назад
- 1916 – пабудавана царква Св. Мікалая царква Св. Мікалая ў в.Забор’е (Пліскі с\с).
105 гадоў назад
- 1921, 18 сакавіка – падпісаны Рыжскі мірны дагавор, згодна якому Глыбоччына, як частка Заходняй Беларусі, увайшла ў склад Польшчы, дзе знаходзілася да 17 верасня 1939 г.
100 гадоў назад
- 1926 – выйшла кніга Ластоўскі, В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі: спроба паяснiцельнай кнiгапiсі ад канца X да пачатку XIX стагоддзя / апрацаваў В. Ластоўскі. - Коўна : выдана коштам Беларускага цэнтра ў Літве, 1926. - VIII, 776 с.
95 гадоў назад
- 1931 – адчынена мячэць, дзе спраўлялі набажэнствы глыбоцкія татары. Мячэць згарэла ў 1944 г. (Вярцінская, А.Мячэць у Глыбокім // Веснік Глыбоччыны.- 2004.- 20 сакавіка).
85 гадоў назад
- 1941-1944 – акупацыя Глыбоччыны нямецка-фашысцкімі войскамі.
- 1941 – выйшаў у свет першы нумар падпольнай газеты “За свабоду” на беларускай мове (1941-1944?). (Перыядычны друк Глыбоччыны (1924-2020) : даведачнае выданне. – Глыбокае, 2020. – 139 с.)
80 гадоў назад
- 1946 – адкрыліся Падсвільская гарпасялковая, Мнюцкая сельская бібліятэкі.
- 1946 – адкрыта Падсвільская раённая бальніца (Зінкевіч А. Слава краю – яго працавітыя людзі / А. Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2014. – 23 жніўня. – С. 4.)
- 1946 – устаноўлены помнік Уладзіміру Канстанцінавічу ЛАБЗОВУ, старшыні былога Асінаўскага сельсавета (тэрыторыя сучаснага Зябкаўскага сельсавета) у в. Зябкі. (Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць.- Мн., 1985.- С. 233).
- 1946, снежань – адкрылася Удзелаўская школа, сучасная Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Удзелаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна”.
75 гадоў назад
- 1951 – устаноўлены помнік У. І. Леніну на плошчы 17 верасня. (Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць Мн., 1985.- С. 227.)
- 1951 – устаноўлены помнік ахвярам фашызму (40 загінуўшых) у вёсцы Псуя.
- 1951 – адкрыўся новы будынак раённага Дом культуры (Мядзелец, А. Гады пасляваеннага аднаўлення рэгіёна / А. Мядзелец // Веснік Глыбоччыны. - 2009. - 17 чэрв.)
- 1951 – гаспадарка “17 верасня” атрымала першы аўтамабіль.
- 1951, кастрычнік – створаны Дом піянераў (Цэнтр піянерскай работы і дзіцячых рухаў – Раённы цэнтр пазашкольнай работы). (Срэдзінская, Ю. “Краіне дзяцінства” – 50 год / Ю.Срэдзінская // Веснік Глыбоччыны.- 2001.- 5 снежня. – С. 2.)
70 гадоў назад
- 1956 г. – адкрыта Гатаўшчынская сельская бібліятэка.
- 1956 г. – адбылася электрыфікацыя вёскі Удзела (газета “За камунізм”: орган партыйнай і камсамольскай арганізацый і праўлення калгаса “За радзіму”. – 1958. –31 снежня. – С. 2.)
- 1956 – у хаты калгаснікаў “17 верасня” (в. Бабічы) праведзены “электрасвет”.
- 1956 – адкрылася Суклінская школа (в. Мнюта, Пліскі сельсавет, 1956-2018).
- 1956, 8 верасня — пры Глыбоцкай СШ№1 адкрыты клас з рускай мовай навучання (русский класс).
65 гадоў назад
- 1961, 5 студзеня – пачало вяшчанне Глыбоцкае раённае радыё (Сцяг камунізма.- - 7 студзеня.- С.1)
- 1961 – адкрыўся міжкалгасны дом састарэлых у в. Забелле (Сцяг камунізма.- 1961. – 13 ліпеня.- С. 3.)
- 1961 – арганізаваны "Райбыткамбінат" (Глыбоцкае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства бытавога абслугоўвання “Навінка”) (Нікандрава, А. Калектыву - 45 год. / А.Нікандрава //Веснік Глыбоччыны.-- 22 сакавіка).
- 1961 – створана Глыбоцкая раённае аб'яднанне «Сельгастэхніка» (ОАО «Глыбокі аграсэрвіс») (1961 г.) (Марцынкевіч, Р. “Райаграпрамтэхніцы” – 40 гадоў / Р.Марцынкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2001. – 30 мая.)
- 1961 – распачата будаўніцтва новай гасцініцы на 70 месц па вул. Маскоўскай. (Веснік Глыбоччыны.- 2009.– 23 верасня.- С. 3.)
- 1961, сакавік – выдзелены ўчастак (14,3 га) на ўскраіне Глыбокага для авіяпляцоўкі (аэрадрома).
60 гадоў назад
- 1966 – уведзены ў эксплуатацыю Пліскі ільнозавод (1966-2017) турыст. (Зінкевіч А. Слава краю – яго працавітыя людзі /А.Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. - 2014. – 23 жніўня. – С 4.)
- 1966 – устаноўлены помнік У. І. Леніну на на тэрыторіі СПТВ (УА “Глыбоцкі дзяржаўны коледж). (Дарагі і блізкі кожнаму // Шлях перамогі. —1976. — 13 сакавіка).
- 1966 – у в. Бабічы (Узрэцкі с/с) адкрыліся магазін, аптэка, пачалася закладка парка (высаджаны бярозкі, ёлкі дэкаратыўныя кустарнікі).
- 1966 – калгас “17 верасня,” на чале з старшынёй Л.К.Пугаўка (в. Бабічы), прымае гасцей Тыдня рускай літаратуры ў Беларусі, пісьменнікаў М.Святлова, М.Лужаніна, П.Панчанку і інш.
- 1966, 8 мая – адкрыты помнік брыгадзе імя Суворава (в. Псуя) (Захарчонак, Ф. Памяць людская не згасне // Веснік Глыбоччыны. – 2005. – 9 ліпеня).
- 1966 – пабудаваны Глыбоцкі піўзавод(1996-04.2005). (Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 65).
- 1966 – адкрылася Глыбоцкая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа (ДЮСШ), сучасная Дзяржаўная спецыялізаваная навучальна-спартыўная ўстанова “Глыбоцкая раённая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа”.
55 гадоў назад
- 1971, жнівень – створаны аддзел капітальнага будаўніцтва Глыбоцкага РВК (з 1972 г – упраўленне капітальнага будаўніцтва (УКС)) (Календарь государственных, профессиональных, религиозных праздников, районных мероприятий, памятных дат из истории района.- Глубокое, 2006.- 28 с.)
- 1971 – у Падсвіллі закончаны мантаж аўтаматычнай тэлефоннай станцыі (АТС). (Тэлефоны ёсць! // Веснік Глыбоччыны.- 2009.– 23 верасня.- С. 4.)
- Убачыла свет выданне Няфёд, У. І. Ігнат Буйніцкі ― бацька беларускага тэатра: вачыма сучаснікаў і ў памяці нашчадкаў / У. І. Няфёд. - Мінск : Навука і тэхніка, 1991. - 122, [2] с., [20] л. iл., партр., факсім.
50 гадоў назад
- 1976, май – арганізаваны саўгас імя Энгельса Глыбоцкага раёна. (Календарь государственных, профессиональных, религиозных праздников, районных мероприятий, памятных дат из истории района.- Глубокое, 2006.- 28 с.; Коллективное хозяйство (колхоз) имени Энгельса, д. Шуневичи Обрубского сельского Совета Глубокского района Витебской области (1950-1975).
- 1976 – арганізаваны саўгас «Прагрэс» Глыбоцкага раёна (з 2014 г. ААТ «Шуневічы”) (1976- 09.2005) (Календарь государственных, профессиональных, религиозных праздников, районных мероприятий, памятных дат из истории района.- Глубокое, 2006.- 28 с.)
- 1976 – заснавана Глыбоцкая школа грэка-рымскай брацьбы. Сярод яе выхаванцаў майстры і кандыдаты ў майстры спорту, першаразраднікі. Гэтым яны абавязаны трэнеру-энтузіясту А.І.Кузняцову.(Веснік Глыбоччыны.– 2001.– 26 снежня.– С.1).
- 1976 – створана арганізацыя “Райсельэнерга”.(Веснік Глыбоччыны.– 2001.– 26 снежня.– С.1).
- 1976 – устаноўлены надмагільны помнік І. Буйніцкаму (в.Празарокі).
- 1976 – адкрыты помнік на месцы партызанскага аэрадрома (Псуеўскі сельсавет).
40 гадоў назад
- 1986 – адкрыты помнік спаленым вёскам Глыбоцкага раёна ў в. Лаўрынаўка (Шлях перамогі.- 1986.- 3 ліпеня).
- 1986 – Выйшла ў свет кніга Жарнасек, І Ліст да сына: апавяданні / Ірына Жарнасек. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. - 155, [2] с. - (Першая кніга празаіка).
35 гадоў назад
- 1991, 17 верасня – адбылася І-я навукова-практычная краязнаўчая канферэнцыя “Гісторыя Глыбоцкага края”.
- 1991 – Глыбоцкі дэндралагічны сад аб'яўлены помнікам прыроды рэспубліканскага значэння. (Ломако, В.Сохраним и приумножим // Веснік Глыбоччыны.— 1997.— 25 апреля.)
- 1991 – у чарзе на набыццё легкавых аўтамабляў налічваецца 4213 чалавекі. (Веснік Глыбоччыны.- 2009.– 23 верасня.- С. 6.)
30 гадоў назад
- 1996 – устаноўлены помнік “Самалёт СУ”.(Недзведзь, Г. Назаўжды прызямліўся ў Глыбокім // Веснік Глыбоччыны. – 1996).
- 1996 – пабудаваны храм (малельны дом) Святога Раўнаапостальнага Князя Уладзіміра ў в. Узрэчча. Адносіцца да Глыбоцкага благачыння.
- 1996 – адбыўся міжнародны плэнер мастакоў, прысвечаны памяці Я. Драздовіча.
25 гадоў назад
- 2001, студзень – убачыў свет 8-тысячны нумар Глыбоцкай раённай газеты. (Веснік Глыбоччыны.– 2001.– 26 снежня.– С.1).
- 2001, красавік – Залатым крыжом «Pro Ecclesia et Pontifice» адзначаны душапастарскі шлях ксяндза Задарожскага касцёла Люцыяна Паўліка. Такую узнагароду маюць лічаныя каталіцкія святары свету. (Веснік Глыбоччыны.– 2001.– 26 снежня.– С.1).
- 2001 – на тэрыторыі Прошкаўскага лясніцтва (в. Прошкава) закладзена алея памяці В. А. Ламака. (Шыпко, метадыст экалагічнага цэнтра // Чалавек жыве прыродай / А.Шыпко, метадыст экалагічнага цэнтра . – Веснік Глыбоччыны. – 2001. – №37. – 9 мая)
20 гадоў назад
- 2006, студзень – Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 36 ад 20.01.2006 зацверджены Герб і сцяг г. Глыбокае. (Геральдычным сімвалам Глыбокага — 15 гадоў // Веснік Глыбоччыны. — 2021. — 20 студзеня. — С.1, 5).
- 2006, 23 красавіка – адбылося асвячэнне 5-метровай скульптуры Хрыста, устаноўленай на могілках в.Мосар.
- 2006 – адкрыўся Беразвецкі жаночы манастыр у гонар Архістраціга Божыя Міхаіла.
- 2006 – Указам прэзідэнта Беларусі ксёндз Юозас Булька за шматгадовую падзвіжніцкую дзейнасць па ўмацаванні духоўных каштоўнасцяў і прапагандзе здаровага ладу жыцця ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
- 2006–выйшаў з друку зборнік вершаў Зінкевіч, Г. Шляхам любові: вершы / Ганна Зінкевіч. - Мінск : Беларускі кнігазбор, 2006. - 91, [1] с.
15 гадоў назад
- 2011 (сакавік) – адкрыты адноўлены помнік загінуўшым землякам у в.Ломашы.
- 2011, 22 жніўня — адкрыты адноўлены помнік загінуўшым землякам в.Прыпернае (Абрубскі с/с).
- 2011, 3 ліпеня – устаноўлены помнік Ю. А. Сабалеўскаму па вул. Сабалеўскага г. Глыбокае.
- 2011– асвечаны новы будынак касцёла Найсвяцейшага Сэрца Ёзуса ў Падсвіллі.
- 2011– адкрылася дзіцячая пляцоўка “Брыганціна”.
- Выйшлі з друку выданні:
- 2011 – выйшаў першы нумар часопіса “Каталіцкі веснік” на беларускай і рускай мовах. (Перыядычны друк Глыбоччыны (1924-2020) : даведачнае выданне. – Глыбокае, 2020. – 139 с.)
- 2011– выйшла кніга Баравік, М. " Прымі, душа, таямніцу: [зборнік вершаў] / Марыя Баравік. - Глыбокае : Прэфект-інфо, 2011. - 78 с., [1] с. іл. ; ", "Камень смутку"
- 2011– выйшла кніга Баравік, М "Камень смутку" : зборнік вершаў
- 2011– выйшла кніга Мароз, Г. Душэўная скарбонка: паэзія / Галіна Мароз. - Мінск : Печанко А. Г., 2011. - 103, [1] с.
10 гадоў назад
- 2016 – заснаваны Санаторна-курортны комплекс «Пліса»
Выйшлі з друку выданні:
- 2016 – выйшаў з друку зборнік архіўных матэрыялаў, падрыхтаваны калектывам Глыбоцкага занальнага архіва Культурно-просветительская работа на территории западного региона Витебщины: 1944-1950 гг.: Документы и материалы. — Мінск : Колорград, 2016. — 302 с. ил.
- 2016 – выйшла кніга Жыгуноў, А. У храме радасці і смутку / Алесь Жыгуноў. - Мінск : Харвест, 2016. - 189, [1] с. - (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі).
5 гадоў назад
- 2021, 1 верасня —у Глыбоцкім дзяржаўным прафесійным ліцэі адкрыты цэнтр дакладнага (Веснік Глыбоччыны.- 2021.- 2 верасня)
- 2021 – 23 красавіка – у дзень Зямлі на тэрыторыі Мосарскага культурна-дэндралагічнага комплекса (КДК) высаджаны клёны, вербы і цёрн.
Выйшлі з друку выданні:
- 2021 – Па родных мясцінах: зборнік даследчых прац настаўнікаў і навучэнцаў Іўеўскага і Глыбоцкага раёнаў. - Мінск : ІВЦ Мінфіна, 2021. - 359 с. - (Серыя "Беларусь і Эдвард Вайніловіч").
- 2021 – Разрушение Глубокого (Глубокое, Беларусь) / The destruction of Glubokie (Hlybokaye, Belarus) / original book edited by M. and Z. Rajak. / Разрушение Глубокого (Глубокое, Беларусь) / оригинальная книга под редакцией М. и З. Раяк. - New York : JewishGen, 2021. - XVIII, 443 с. – [халакост, гета].
- 2021 – Осипова, Е. Жизнь: рассказы / Елена Осипова. - Минск : Колорград, 2021. - 82 с.
СТУДЗЕНЬ
- 19 студзеня – 100 год з дня нараджэння СЯНКЕВІЧА Віктара (псеўданім Язэп Барэйка) (1926 - 20017, в.Гірстуны Дзісенскага павета (зараз Глыбоцкі раён). Эміграцыйны гісторык і журналіст, доктар гістарычных навук. Л-ра: Скрабатун У. Сянкевіч Віктар // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т.. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2001. – Т. 6. Кн. І : Пузелі–Усая. – С. 478; Скрабатун, У. І. Віктар Сянкевіч / У. І. Скрабатун // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага. – Мн : БелЭн. імя П. Броўкі, 1995. – С. 414.
- 9 студзеня – 75 год з дня нараджэння Феакціста ФЯДОТАВА (1951 г., в. Новае Запалоўе былога Пліскага раёна), паэта з Наваполацка.
- 31 студзеня 1901 г. – 125 год з дня нараджэння АСЯНЕНКА Васіля Мікалаевіча, Героя Сацыялістычнай Працы (01.1916 – 13.06.1977) (Волкаў, І. Заўсёды ў люднай грамадзе: 60-70-я гады Глыбоччыны. // Шлях перамогі.- 1989.- № 101.- 1 студзеня)
ЛЮТЫ
- 22 лютага – 80 гадоў з дня нараджэння БАРАВІК Марыі Якаўлеўны(1946), паэткі, аўтара шматлікіх паэтычных зборнікаў.(Баравік Марыя // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1992. – Т. 1 : Абуховіч–Ватацы. – С. 548–549)
- 25 лютага – 120 гадоў з дня нараджэння КАРУЗА Паўла Іосіфавіча (25.02.1906-1988), ураджэнца Глыбоцкага раёна, беларускага фалькларыста, музыкаведа, кампазітара, харавога дырыжора, аўтара песень. (Глыбоччына. Зямля, любімая навечна, дзе Доўгае і Беразвечча.... – Мн.: Літаратура і мастацтва, 2012.- С. 43);
- 27 лютага – 90 гадоў з дня нараджэння Зоі Максімаўны НАВАЕНКА (27.02.1936)
САКАВІК
- 13 сакавіка – – 80 гадоў з дня нараджэння Валянціны Уладзіміраўны БАХІР(1956, г. Лепель) самадзейнай паэткі, аўтара вершаваных зборнікаў “Посели в своём серце любовь” (2009), “Пусть говорят” ( 2012 ).
КРАСАВІК
- 23 красавіка – 80 гадоў з дня нараджэння БАГУШЭВІЧА Юрыя Барысавіча(04.1946 г. – 20.12.2022 ), мастак-манументаліст, ураджэнец г. Глыбокае.
- 29 красавіка – 75 гадоў з дня нараджэння ДЗМІТРЫЕВАЙ Лізаветы Міхайлаўны(1951, в. Чабаны Глыбоцкага раёна), заслужанай настаўніца Рэспублікі Беларусь, краязнаўцы, стваральніка сацыяльна-геаграфічнага “Атласа Глыбоцкага раёна”, лаўрэата звання “Чалавек года Віцебшчыны” (Л. Дзмітрыева: сутнасць жыцця не ў гадах, а ў справах.– Веснік Глыбоччыны. – 2021. – 5 мая)
МАЙ
ЧЭРВЕНЬ
- 13 чэрвеня – 140 гадоў з дня нараджэння ВОЛІНА Барыса Міхайлавіча,(06.1886–15.02.1957), ураджэнца г.Глыбокае, савецкага дзяржаўнага і палітычнага дзеяча, публіцыста (Карніловіч, Э. А. Прафесіянал рэвалюцыі / Э. А. Карніловіч // Шлях перамогі (Глыбокае). – 1986. – 6 лістап. – С. 2 ; 25 ліст. – С. 2 ; 2 снеж. – С. 2 ; 9 снеж. – С. 2 ; 16 снеж. – С. 2 ; 23 снеж. – С. 2.); ВОЛІН Б.М. Шлях перамогі.- 1989.- 22 красавіка.- С.2
- 21 чэрвеня – 85 гадоў з дня нараджэння ЛУПАЧ Сцепаніды Аляксандраўны(1941, х. Паўлава, Брэсцкая вобласць-2023?), носьбіта нематэрыяльнай каштоўнасці “Выпечка хлеба”.
ЛІПЕНЬ
- 22 ліпеня – 100 гадоў з дня нараджэннякраязнаўцы БУНТО Іосіфа Уладзіміравіча(07. 1926 г. - 09.2016), краязнаўцы, укладальніка кнігі “Памяць. Глыбоцкі раён”. (“Кола дзён”: каляндар памятных дат Глыбоччыны.– СШ№2, Глыбокае, 2004.– С.20).
ЖНІВЕНЬ
- 22 жніўня – 155 гадоў дня нараджэння БУЙНІЦКАГА Ігната Цярэнцьевіча (1861-1917, в. Празарокі Глыбоцкага раёна), беларускага акцёра, рэжысёра, заснавальніка нацыянальнага прафесійнага тэатра. (Няфёд, У. І. Буйніцкі Ігнат Цярэнцьевіч / У. І. Няфёд // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1984. – Т. 1 : Акапэла–Габелен. – C. 500–511.)
ВЕРАСЕНЬ
- 1 верасня – 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Уладзіміравіча САУЛІЧА (1951, в. Мацясы Глыбоцкага раёна), беларускага драматурга, журналіста, публіцыста. (Сауліч Уладзімір // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. Сіўко. – Віцебск, 2001. – С. 71–72).
КАСТРЫЧНІК
СНЕЖАНЬ
- 17 снежня –75 гадоў з дня нараджэння КАЛАКОЛЬЦАВА Мікалая Іванавіча (1951 г. - 2003), рэзчыка па дрэве, народнага майстра. (Федарыстава, Н. Дрэва жыцця // Веснік Глыбоччыны. - 1999. - 14 ліпеня).
- 188
