Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 850

Тыдзень 5,524

Месяц 11,433

Усяго 356,978

Аzarcy 0 01 На тэрыторыі Азярэцкага сельскага савета знаходзіцца 7 помнікаў Вялікай Айчыннай вайны. 

  

 

Перад суровым абеліскам
Схілюся ў пояс нізка-нізка...
Хачу,  каб бачылі сыны
Бацькоў, што не прыйшлі з вайны.
                                                           М.Мішчанчук 

Аzarcy SAM 1953 1У цэнтры в. Азярцы ў 1968 годзе ўстаноўлены помнік – скульптура воіна. На помніку надпіс: “Зямны паклон вам, мужныя салдаты, багатыры Радзімы дарагой. Імёны вашы мы шануем свята, яны навекі ў памяці людской. 1941-1945”.  

 

 Побач з помнікам пліты з імёнамі 59 землякоў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, ураджэнцаў вёсак Азярцы, Мамаі, Пялеўшчына, Каміншчына, Кухты, Кісарэўшчына, Шубнікі, Хацілаўцы.

Аzarcy SAM 1953 2Аzarcy SAM 1953 3

 

 

 

 

 

  

У цэнтры в.Абруб-Беразвецкі, на ўшанаванне памяці 60 жыхароў-аднавяскоўцаў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, у 1973 годзе ўстаноўлены помнік – скульпура воіна. На ім шыльда з імёнамі загінуўшых землякоў. 

Abrub Berazvechcha P1070620Abrub Berazvechcha P1070620 1

 

 

Arehavna 1998У маі 1998 г.  у лясным масіве  в.Арэхаўна 1-м спецыялізаваным пошуковым узводам Міністэрства абароны праводзіліся пошукавыя работы. У выніку былі знойдзены астанкі 19 чалавек, італьянскіх ваеннапалоных і мірных жыхароў, расстраляных фашыстамі. 

11 жніўня 1998 г. на месцы перазахавання астанкаў загінуўшых устаноўлены помнік у выглядзе двух крыжоў і валуна.  Аўтарам праекта помніка-абеліска стаў глыбачанін У.І.Скрабатун. 
На помніку змешчаны надпіс: “Здесь захоронены останки мирных жителей и итальянских военнопленных, зверски замученых фашистами в годы мировой войны в 1941-1944 г. Вечная память”.  На помніку шыльда “Воінскае пахаванне №4070”.  

Помнік на месцы жудаснай трагедыі ўзведзены кіраўнікамі і рабочымі Глыбоцкага лясгаса пад кіраўніцтвам гал. ляснічагга Р.М.Долгі, прараба У.Л.Жэнаў, работнікамі АП №16.  

Літаратура:

Сауліч, Ул. Трагедыя ля Арэхаўна // Веснік Глыбоччыны.- 1998 .- 17 чэрвеня.- С.2; 
Зінкевіч, А. Абеліск на магіле ахвяр вайны // Веснік Глыбоччыны.- 1998.- 19 жніўня.- С.1; 
Зінкевіч, А. Гісторыя з працягам //  Веснік Глыбоччыны.-  1998.-  22 жніўня. - С.5.  

Gvazdova nevyadomy 3927Ля дарогі Глыбокае – Полацк, за 1 км перад в. Гваздова, стаіць пад сонцам, ветрам, дажджом і снегам бетонная  піраміда з чырвонай зоркай наверсе. 
Пахаваны тут невядомы воін Чырвонай  Арміі, аб чым сведчыць надпіс “Невядомы” і шыльда “Воінскае пахаванне №4069”.

 

 

 На вясковых могілках в.Гваздова размешчана індывідуальная магіла Кукушкіна Пятра Аляксеевіча. На помніку з бетона і мармуровай крошкі надпіс “Кукушкин Пётр Алексеевич зверски убит немецко-фашистскими захватчиками в 1942 году”.  Помнік устаноўлены ў 1975 годзе. На помніку шыльда “Воінскае пахаванне №4064”. 

Аzarcy SAM 1953 5

Індывідуальная магіла Баракіна Рыгора Дзмітрыевіча на могілках в.Пялеўшчына.

На помніку з бетона і мармуровай крошкі надпіс “Баракин Григорий Дмитриевич зверски убит немецко-фашистскими захватчиками в 1941 году”. Помнік на магіле Р.Д.Баракіна зроблены рукамі вучняў Азярэцкай СШ і ўстаноўлены ў 1975 годзе. На помніку шыльда “Воінскае пахаванне    №4065”.

Літаратура: Гінзбург, І. Следапыты вядуць пошук // Шлях перамогі.- 1979.- 20 кастрычніка.- С.2              

  

 Аzarcy SAM 1953 4

 

Брацкая магіла мірных жыхароў, расстраляных каля в. Арэхаўна на могілках в. Хацілаўцы.

Помнік устаноўлены Азярэцкім сельскім саветам 9 мая 1998 г. На помніку надпіс “Мирным жителям, расстреляным в годы Великой Отечественной войны” і шыльда “Воінскае пахаванне №5597”. Імёны 9 пахаваных невядомы. Брацкая магіла знаходзіцца на могілках в. Хацілаўцы. 

   

Mikulichi 1Помнік падпольшчыкам і партызанам, у гонар разведак партызанскай брыгады імя Леніна і атрада “Северные”, якія дзейнічалі ў 1943-1944 гадах. Помнік адкрыты 3 ліпеня ў 1988 годзе на месцы былой вескі Мікулічы, на ўскрайку леса ля рачулкі Мікулінка. 

На помніку напіс:  “Тут, у вёсцы Мікулічы, у доме сям’і Тарыкавых у 1943-1944 гадах знаходзілася падпольная яўка партызанскай брыгады імя Леніна і атрада “Паўночныя”. 

Рашэннем выканкама Віцебскага абласнога савета народных дэпутатаў  ад 27.12.1990 № 348 помнік падпольшчыкам і партызанам, у гонар разведак партызанскай брыгады імя Леніна і атрада “Северные”, якія дзейнічалі ў 1943-1944 гадах, унесены ў Дзяржаўны спіс нерухомых помнікаў гісторыі мясцовага значэння.

Літаратура:

1. Лукашэвіч, А. Хутар у Мікулічах / А. Лукашэвіч // Шлях перамогі (Глыбокае). – 1988. – 19 ліп. – С. 2. —  (аб дзейнасці  брыгады “Паўночныя”, сям’і Тарыкавых)

2. Сурнін, Ю. Адкрыты памятны знак / Ю. Сурнін // Шлях перамогі (Глыбокае). – 1988. – 9 ліп. – С. 2.