:

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Абрубскага сельсавета

Abrub 01

 

На тэрыторыі Абрубскага сельсавета знаходзіцца 3 помнікі землякам, загінуўшым падчас Вялікай Айчыннай вайны. 

Імем расстраляных, закатаваных, паўшых

Мы вам свет завяшчаем без слёз і вайны.

Толькі ў вашых сэрцах, у памяці вашай

Хай ніколі не змоўкнуць нашы званы!       Г.Бураўкін

Побач з будынкам былой Кіраўскай сярэдняй школы ў вёсцы Абруб ў 1974 годзе ўстаноўлены помнік – скульптура воіна. на памяць На помніку шыльда з імёнамі 56 жыхароў калгаса ім.Кірава,  якія загінулі ў барацьбе за Радзіму, 

Abrub SAM 1953Abrub SAM 1953 1 Abrub SAM 1953 2  

 

                                                                                   

 

 

Pripernae SAM 1953 2

У цэнтры вёскі Прыпернае стаіць помнік-стэла на ўшанаванне памяці 52 жыхароў вёсак Прыпернае, Сарокі, Харашкі, Шуневічы, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. 

Стэла пастаўлена ў 1970 годзе. На помніку надпіс “Памяти павших будьте достойны, вечно достойны. 1941-1945”  і спіс загінуўшых воінаў-землякоў. 

Новы помнік загінуўшым землякам у в. Прыпернае  адкрыты 22 жніўня 2011 г. 

Pripernae SAM 1953 3 Pripernae SAM 1953 1

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Batilovzhchina SAM 1953 1

Напярэдадні 45-й гадавіны з дня Перамогі ў 1980 годзе, па ініцыятыве парторга саўгаса імя Энгельса У.Б.Хмялеўскага, у вёсцы Бацілоўшчына пастаўлены памятны знак воінам, памёршым ад ран у медсанбаце. Медыцынскі санітарны батальён  размясціўся ў Бацілоўшчыне ў 1944 годзе адразу пасля вызвалення Глыбоччыны ад нямецка-фашысцкай акупацыі.  

Па словах сведкаў, у брацкай магіле пахавана 30-35 салдат. На помніку надпіс “Вечная память павшим воинам. 1941-1945 д.Батиловщина”. Імёны большасці памерлых невядомы. 

Літаратура: Капшуль, А. Ізноў кветкі пры дарозе  //  Веснік Глыбоччыны.- 1990.- 22 мая

 

 

Lavrinovka 1На маляўнічым месцы ў лесе, недалёка ад вёскі Лаўрынаўка ўстаноўлены памятны знак спаленым вёскам Глыбоччыны. Гэта шматпакутныя вёскі Мурзы,  Лаўрынаўка, Галубічы, Слабада, Барыкаўшчына, Пліса,  Чашкі, Бабуліна, Хралы, Калечполле, Скрабатуны, Гарані, Галінова, Латышы, Вострава, Надазер'е, Вуглы...           Бетонны дах хаты, 17 плітаў з назвамі вёсак, блакітныя елкі  і туяй. I вечны агонь – сімвал жыцця на зямлі...

Помнік устаноўлены ў 1986г. па ініцыятыве І-га сакратара Глыбоцкага РК ЛКСМБ М.П.Чарапкоўскага з удзелам камсамольскіх арганізацый г. Глыбокага і Кіраўскай СШ. Помнік знаходзіцца за 2 км на захад ад в.Лаўрынаўка, па дарозе Глыбокае-Галубічы. 

Lavrinovka 2Lavrinovka 3

Літаратура: 

Марцынкевіч, Р. Гэта трэба жывым // Шлях перамогі.- 1986.- 3 ліпеня.

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 126

Учора 158

За тыдзень 531

За месяц 2252

Усяго 39087

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-02-27

Зарэгістравалася: 165