Турыстычны маршрут "Карабоўская мясцовасць"

 Vandrouka pa Glubochchyne 00

 

 

 

 Дзяржаўная ўстанова культуры “Глыбоцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”

Карабоўская сельская бібліятэка-клуб

 Турыстычны маршрут "Карабоўская мясцовасць"

Карабоўская мясцовасць не багатая на велічныя і значныя адметнасці. Але аматарам падарожжа па малавядомых мясцінах прапануем некалькі кропак для наведвання.

GirstunyНа тэрыторыі Карабоўскага сельсвета беражліва захоўваецца памяць аб Вялікай Айчыннай вайне. Помнікі загінуўшым землякам знаходзяцца ў вёсках Зарубіна і Карабы, брацкая магіла лётчыкаў — непадалёк ад в. Гірстуны, індывідуальныя і брацкая магілы невядомых воінаў і бязвінных ахвяр вайны ў вёсках Гулідава, Жураўнёва і Гінькі. Кожны помнік старанна даглядаецца вучнямі Карабоўскай школы, імёны загінуўшых захоўваюцца ў памяці пакаленняў.

koroby 1 chasovnya I. Baj 2018 1472278152 b5Мясцовай адметнасцю лічаць жыхары Карабоў царкву імя Архістратыга Божага Міхаіла.

На ўскрайку Карабоў, дзе пачыналася поле, у  2013 годзе вырасла царква нябачнай прыгажосці. Усё ў ёй, як унутры, так і звонку, нагадвала закончаны архітэктурны ансамбль: і іканастасы, і ўзорыстыя вокны, і вытанчанай формы купалы, і пазалочаныя крыжы. Каб зрабіць усё гэта, спатрэбіліся б адмысловыя цесляры, сталяры, бляхары, кавалі. Аднак нікога не было. Пабудаваў царкву адзін чалавек — Фёдар МІХАЛЕВІЧ, пенсіянер, які ніколі ў жыцці не меў дачынення да названых вышэй прафесій…  (Сауліч У.  «Будзеце пісаць, абавязкова пазначце: «Усяму гэтаму творца Гасподзь Бог!» / Ул. Сауліч // Беларуская нива.- 2013.- 13 марта)

У 2014 годдзе капліцу асвяцілі ў царкву імя Архістратыга Божага Міхаіла. Дарчы, царква мае 20 купалочкаў-“цыбулін”.

 

Macjajun R

 

 

Сярод адметных асоб карабоўскага краю воін-інтэрнацыяналіст Мацяюн Раман. Імя земляка-афганца прысвоена Дзяржаўнай установе адукацыі – "Карабоўская сярэдняя школа Глыбоцкага раёна імя Р.І.Мацеюна" (2022) у якой ён вучыўся.  

 

 

Karaby Sjadziba Akushki

Суседняя з Карабамі вёска Канстанцінаў Двор калісьці належыла роду Акушкаў. Як памяць аб мінулым засталіся будынкі колішняй сядзібы. Сучасная мясцовая калектыўная гаспадарка ААТ “Канстанцінаў Двор” называецца так таму, што машынны двор размясціўся на тэрыторыі сядзібы Акушкаў. Машынны двор у 60-я -70-я гады ХХ ст.

быў лепшым у рэспубліцы. Сюды прыязджалі першы сакратар ЦК КПБ Машэраў і замежныя дэлегацыі.

  

Kanstancinau Dvor. D.Czlash Касцёл Святой Троіцы ў вёсцы Канстанцінава нараджаўся двойчы.  Месцам сілы і духоўнай падтрымкі веруючых касцёл быў да 1962 года. Але храм, як птушка Фенікс, аднавіўся дзякуючы старанням вяскоўцаў. 

 Касцёл бурылі зняволеныя Беразвецкай турмы. Пройдзе шмат гадоў і адзін з іх будзе мець гаворку з карабоўскім краязнаўцам Пятром Станіслававічам Раловічам. Ад яго і даведаўся Пётр Станіслававіч пра крыж, які месціўся на даху касцёла. На гэтым крыжы была выбіта дата “1648”. 

Пазней на месцы храма быў узведзены  магазін. Аднак, вернікі нястомна маліліся, перадавалі веру продкаў сваім дзецям і чакалі ўваскрэшання разбуранай святыні.

 У 1993 годзе  старшыня калгаса “ХХІІ партз’езд” Уладзімір Цярэнцьевіч Якаўлеў распарадзіўся будаваць новы магазін у іншым месцы. І вернікі сваімі намаганнямі і ахвярамі пачалі аднаўляць Канстанцінаўскі касцёл. Нанава адбудаваны касцёл асвяціў 21 лістапада 1995 года Яго Эмінацыя Кардынал Казімір Свёнтак. У снежні 1996 г. парафію ўзяў пад сваю апеку ксёндз Вітольд Малей.

 Значны ўклад у адраджэнне Канстанцінаўскага касцёла ўнёс Пётр Станіслававіч Раловіч. Ён аб’ехаў шмат касцёлаў перад тым, як узяцца за яго будаўніцтва. Пётр Станіслававіч сам распрацаваў праект касцёла і сумесна з вернікамі будваў святы храм. 

Tumashe. Budynak

Аматары даўнейшай вясковай архітэктуры могуць завярнуць у вёску Тумашы. На  тумашаўскіх могілках высіцца капліца, а непадалёку стаць гаспадарчая пабудова, верагодна польскага часу. 

 

Zarubina Garadzishcha 2На тэрыторыі Карабоўскага краю знаходзяцца два археалагічных помніка.

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага часу, датуецца V ст. да н. э. - V ст. н. э. Размяшчаецца за 0,9 км на поўнач ад в. Зарубіна за мастом праз раку Аржаніца, на яе левым забалочаным беразе. Помнік знаходзіцца на лузе і займае ўзгорак авальнай формы. Ён быў выяўлены ў канцы ХІХ стагоддзя Ф.В.Пакроўскім. Раскопкі гэтага гарадзішча не праводзіліся, і іх прыналежнасць да ранняга жалезнага веку вызнчана па шурфоўцы. Археалагічны помнік знаходзіцца пад аховай дзяржавы. Шыфр 213В000390

 

Курганны могільнік -1 размяшчаецца за 0,9 км на паўночнай ускраіне вёскі Зарубіна,  справа ад дарогі, у хвойніку. Група курганных могільнікаў пашкоджаны лесапасадкай, таму над паверхняй зямлі частка з іх малапрыкметная. Два насыпы вышынёй 1,3 м, дыяметрам да 10 м. Абследаваў у 1972 годзе М.А.Ткачоў. Раскопкі дадзенага курганнага могільніка не праводзілася.

Курганны могільнік -2 размяшчаецца за 0,4 км на поўнач ад  вёскі Зарубіна, складаецца з трох курганоў на невялікай адлегласці адзін ад аднаго. Шыфр 213В000391.

Аматарам водных працэдур ці рыбалкі прапануем наведаць Гулідаўскае возера. Возера знаходзіцца ў басейне ракі Маргва, за 13 км на захад ад г. Глыбокае, каля в. Гулідава. Схілы катлавіны вышынёй 2-3 м., параслі хмызняком, месцамі на паўночным і паўднёвым напрамках разараныя. Плошча 0,27 км. кв. Даўжыня 0,8 км. Найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 1,95 км. З возера выцякае ручай у Маргву.

Унікальным памятнікам прыроды з’яўляецца Крыніца «Альховікі».

Alhoviki Krynica 2У 2016 годзе Мінпрыроды, абапіраючыся на даследаванні вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аб'явіла 10 біятопаў на Віцебшчыне гідралагічнымі помнікамі прыроды рэспубліканскага значэння. Такі статус атрымала ў тым ліку, крыніца "Альховікі" на тэрыторыі Карабоўскага сельскага савета. Інфармацыі аб ёй няшмат, але крыніца, безумоўна, заслугоўвае ўвагі. Знайсці яго лёгка. Галоўны арыенцір - вёсачка з аднайменнай назвай у Корабаўскім сельсавеце. Праехаўшы па трасе Глыбокае - Паставы вёску Коробы-1, трэба звярнуць налева. Праз некалькі сотняў метраў маляўнічая грунтавая дарога, якая ідзе праз малады сосняк, прывядзе прама да крыніцы.

Чым жа яна ўнікальная? У пашпарце помніка прыроды адзначана, што «Альховікі» з'яўляюцца прыкладам крынічна-ручаёвага прыроднага комплексу Беларускага Паазер'я, які захаваўся ў натуральным стане. Пры выхадзе на паверхню крыніца ўтварае невялікі праточны вадаём, так званую "ванну", на дне якой б'юць ключы. З вадаёма выцякае ручай, дно якога – гліністае, што ў Беларусі сустракаецца рэдка. Вада ў крыніцы ставіцца да карбанатна-хларыдна-кальцыева-магніевага тыпу, аднак піць яе не варта з-за падвышанага ўтрымання жалеза. Гэта відаць нават па колеры - у крыніцы яна карычняватага адцення. У Беларусі распаўсюджаныя халодныя крыніцы, «Альховікі» не выключэнне: тэмпература вады ў ім каля 8 ° С. Плошча ахоўнай тэрыторыі вакол помніка прыроды - 0,2 гектара. Аўтар

 Карабоўская сельская бібліятэка-клуб з’яўляецца інфармацыйным і асветніцкім цэнтрам. Наведаўшы яе вы знодзіце больш матэрыялаў аб узгаданых мясцінах.

Пошук па сайту

Russian Belarusian Chinese (Traditional) English French German Italian Spanish
Версия для слабовидящих

Simvaly RB

kulturaby

2025gb25

80 peramoga

mchs

pravo.by logo main

glub rik

02

kidspomogut.by

nlbby1

vlib

vggazetaby

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

scyag gerb

ncpi

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 311

Учора 351

За тыдзень 2522

За месяц 8314

Усяго 267193

Перыяд:

2018-01-01 - 2025-10-25

Зарэгістравалася: 292