В ее книгах вы найдете улыбариков и смешулек. Познакомились с писательницей Жанной Миус
«Культурная прастора»: ад мінулага да сучаснасці праз інавацыі
Новый проект Глубокской районной библиотеки
Выстава-прагляд «Зорны вяночак беларускіх пісьменнікаў» у Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы
Старэйшая жыхарка вёскі Чарневічы Ірына Юльянаўна Сямчонак адзначыла сваё 95-годдзе
Калядныя сустрэчы “Калядкі ідуць – радасць нясуць” у Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы
2026 год — Год беларускай жанчыны
У апошні дзень мінулага года ўрад Беларусі зацвердзіў Дзяржаўную праграму «Культурная прастора». Яна распрацавана на 2026-2030 гады і павінна быць забяспечана фінансаваннем у памеры 2,29 мільярда рублёў, паведамілі ў ... Читать далее...
В новом году Глубокская районная библиотека бросает библиовызов читателям! ... Читать далее...
8 студзеня 2026 года адзначыла сваё 95-годдзе старэйшая жыхарка вёскі Чарневічы Сямчонак. ... Читать далее...
Падчас галоўных зімовых святаў у Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы прайшлі калядныя сустрэчы “Калядкі ідуць – радасць нясуць”. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-01-19

Зарегистрировалось:

293

Сёння 425

Тыдзень 425

Месяц 9,063

Усяго 283,492

У апошні дзень мінулага года ўрад Беларусі зацвердзіў Дзяржаўную праграму «Культурная прастора». Яна распрацавана на 2026-2030 гады і павінна быць забяспечана фінансаваннем у памеры 2,29 мільярда рублёў, паведамілі ў Міністэрстве культуры.

 

Праграма складаецца з дзвюх падпраграм: «Культурная спадчына» і «Мастацтва і творчасць», кожная з іх скіравана на пэўныя кірункі, сярод якіх і тыя, што традыцыйна цікавяць чытачоў «Звязды».

— Дзяржаўная праграма закладвае сістэмную аснову для захавання гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця народных традыцый і падтрымкі сучаснай творчасці, — адзначыла памочнік міністра культуры Настасся Каротчыкава. — Яна скіравана на падтрымку ўстаноў і праектаў не толькі ў сталіцы ці абласных цэнтрах, але і ў рэгіёнах, у глыбінцы, каб пазбегнуць «культурнага разрыву» і забяспечыць найлепшы доступ да нацыянальных набыткаў.

Адна з актуальных задач, якая стаіць перад галіной — даступнасць культуры, далучанасць да яе ўсіх жыхароў Беларусі. Пры гэтым павінна захоўвацца высокая якасць паслуг, якія людзі могуць атрымаць у розных установах і арганізацыях, парках культуры і адпачынку і г. д. (І не толькі таму, што ў краіне працягваецца пяцігодка якасці, а наогул ад культуры як крэатыўнай сферы найбольш чакаюць яркіх уражанняў, якія б надавалі людзям натхненне на творчы падыход у сваёй працы). Але як чалавек, які жыве, напрыклад, на Палессі і не мае магчымасці падарожнічаць далёка, можа даведацца, напрыклад, пра творы ці з’явы, што захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ці ў Віцебску альбо ў Гродне?.. ХХІ стагоддзе пашырае гэтыя магчымасці дзякуючы больш шырокаму ўкараненню лічбавых тэхналогій. Яны ўжо актыўна выкарыстоўваюцца ў айчынных культурных праектах і мерапрыемствах — гэта цікавая і карысная практыка, таму...

— Адна з задач прадпраграмы «Культурная спадчына» — інфарматызацыя і стварэнне нацыянальнага лічбавага кантэнту ў сферы культуры, — тлумачыць Настасся Каротчыкава. — Гэта прадугледжвае распрацоўку аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм і рэсурсаў для выкарыстання ў рабоце бібліятэк. Больш увагі да тэхналогій павінна стаць у музейнай сферы — гаворка не толькі пра алічбоўку фондаў, але і пра стварэнне віртуальных экскурсій, якія маглі б наведвальніка зацікавіць культурай Беларусі. Нельга недаацэньваць і дапамогу лічбавых тэхналогій у захаванні аб’ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, традыцыйных рамёстваў і выяў адметных прадметаў побыту беларусаў, што захаваліся праз стагоддзі. І яшчэ важны кірунак, асабліва ў сувязі з тым, што мы адзначылі стагоддзе беларускага кіно, — стварэнне лічбавага архіва айчынных кінафільмаў, якія адлюстравалі жыццё і клопаты народа ў розныя часы.

Што тычыцца сучаснай кінавытворчасці, то ў праграму закладзена стварэнне фільмаў у ігравой, неігравой, анімацыйнай і змяшанай формах (пры гэтым прадугледжана экспертыза літаратурных сцэнарыяў) і вытворчасць іх лічбавага фармату. А каб кіно ў Беларусі хацелася глядзець у залах, то плануецца правядзенне капітальных рамонтаў і мадэрнізацыя будынкаў арганізацый кінематаграфіі. А гэта прапісана ў падпраграме «Мастацтва і творчасць», якая скіравана на падтрымку і развіццё розных відаў прафесійнага мастацтва на сучасным этапе. Разам з правядзеннем фестываляў і конкурсаў, выставак, пленэраў і іншых мерапрыемстваў дзяржава будзе набываць творы мастацтва ў свае калекцыі, фінансаваць новыя тэатральныя пастаноўкі і канцэртныя і цыркавыя праграмы. Што не менш важна, працягнецца ўзвядзенне і рэканструкцыя будынкаў тэатральна-відовішчных арганізацыі і іх напаўненне найноўшым абсталяваннем: культурна — там дзе прыстойна, гожа і сучасна.

Застаецца актуальным міжнароднае супрацоўніцтва ў культурнай сферы, таму што адна з задач гэтай часткі — умацаванне іміджу Беларусі як дзяржавы з адметнай традыцыйнай культурай і цікавай сучаснай, што стварае глебу для яе шырокага прадстаўніцтва ў сусветнай культурнай прасторы.

Сучасная творчасць паказвае, на што мы здольныя сёння. У той час як аб’екты гісторыі паказваюць, які шлях мы прайшлі, якую культурную глебу маем. Таму хацелася б асобна вылучыць тое, што вялікая ўвага, паводле праграмы, будзе ўдзелена захаванню архітэктурнай спадчыны. Плануюцца работы па аднаўленню і рэстаўрацыі за кошт рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, у прыватнасці, Ружанскага палацавага комплексу Сапегаў, Навагрудскага замка, Нясвіжскага касцёла Божага цела і іншых аб’ектаў — гэта справа гонару для нашых сучаснікаў. І азначае не проста далучанасць да культуры, а спрыяе паглыбленню ў яе карані і гісторыю, што дае адчуванне сувязі з зямлёй, на якой мы жывём. А гэта тычыцца не толькі саміх беларусаў, але і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў, што ўзбагачаюць нашу краіну матэрыяльна (працуючы на яе), і духоўна (праз свае традыцыі), таму праграмай прадугледжана падтрымка культур нацыянальных меншасцяў. І нават клопат пра беларусаў замежжа — каб гэтыя людзі адчувалі, што ў іх ёсць радзіма, якая не ставіцца абыякава да таго, якія песні яны спяваюць і ў якіх касцюмах выступаюць. У рэшце, гэта ўсё пра нашу Беларусь...

У культурнай сферы даўно існуе падыход, паводле якога праграмы ствараюцца менавіта на пяцігодку — у гэтым ёсць рацыя, бо значнасць многіх кірункаў становіцца больш відавочнай праз доўгатэрміновую працу і праекты. Чакаецца, што дзякуючы рэалізацыі гэтай праграмы на 18,6 % павялічыцца колькасць наведвальнікаў арганізацый культуры рэспублікі.

Крыніца   13.01.2026  Аўтар: Ларыса Цімошык