Навіны
Выстава-прагляд «Зорны вяночак беларускіх пісьменнікаў» у Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы

З пачатку новага 2026 года на старэйшым абанеменце Глыбоцкай дзіцячай бібіліятэкі пачала дзейнічаць кніжная выстава “Зорны вяночак беларускіх пісьменнікаў”, якая прысвечана пісьменнікам, якія ў гэтым годзе адзначаюць свой юбілей. На гэтай выставе прадстаўлены кнігі Змітрака Бядулі (140 год), Кандрата Крапівы (130 год), Івана Мележа (105 год), Івана Шамякіна (105 год), Уладзіміра Ягоўдзіка (70 год).
Побач з кнігамі юбіляраў змешчаны іх партрэты і біяграфіі. Каля выставы з дзецьмі і іх бацькамі была праведзена віктарына “Знаўцы беларускіх пісьменнікаў”. Дзеці і дарослыя паказалі добрыя веды па творах гэтых пісьменнікаў. На пытанні адказвалі хутка і ўпэўнена. Школьнікі з задавальненнем прымалі ўдзел у гучным чытанні па кнізе К.Крапівы “Байкі і вершы”. Выстава выклікала зацікаўненасць у наведвальнікаў бібліятэкі.

Бібліятэкар Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкай Багацкая М.В.
- 43
