Навіны
Калядныя сустрэчы “Калядкі ідуць – радасць нясуць” у Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы
Падчас галоўных зімовых святаў у Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы прайшлі калядныя сустрэчы “Калядкі ідуць – радасць нясуць”.
Святочнае мерапрыемства традыцыйна пачалося з тэатралізаванага фальклорнага абрада “Калядкі”, які падрыхтавалі ўдзельніцы жаночага клуба “Сяброўкі”. З пажаданнямі здароўя, багацця і дабрабыту зорканоша, калядоўшчыкі, мядзведзь, каза і механоша выконвалі калядныя песні і вершы, прадэманстравалі традыцыі калядавання, падарылі святочны настрой сваім сябрам, а ў адказ атрымалі пачастункі.


Цікава і насычана адзначылі пачатак новага года ў бібліятэцы. А гэта значыць, што можна быць упэўненым у тым, што традыцыі нашых продкаў не забытыя.
- 48
