В ее книгах вы найдете улыбариков и смешулек. Познакомились с писательницей Жанной Миус
«Культурная прастора»: ад мінулага да сучаснасці праз інавацыі
Новый проект Глубокской районной библиотеки
Выстава-прагляд «Зорны вяночак беларускіх пісьменнікаў» у Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы
Старэйшая жыхарка вёскі Чарневічы Ірына Юльянаўна Сямчонак адзначыла сваё 95-годдзе
Калядныя сустрэчы “Калядкі ідуць – радасць нясуць” у Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы
2026 год — Год беларускай жанчыны
У апошні дзень мінулага года ўрад Беларусі зацвердзіў Дзяржаўную праграму «Культурная прастора». Яна распрацавана на 2026-2030 гады і павінна быць забяспечана фінансаваннем у памеры 2,29 мільярда рублёў, паведамілі ў ... Читать далее...
В новом году Глубокская районная библиотека бросает библиовызов читателям! ... Читать далее...
8 студзеня 2026 года адзначыла сваё 95-годдзе старэйшая жыхарка вёскі Чарневічы Сямчонак. ... Читать далее...
Падчас галоўных зімовых святаў у Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы прайшлі калядныя сустрэчы “Калядкі ідуць – радасць нясуць”. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-01-19

Зарегистрировалось:

293

Сёння 425

Тыдзень 425

Месяц 9,063

Усяго 283,492

8 студзеня 2026 года адзначыла сваё 95-годдзе старэйшая жыхарка вёскі Чарневічы Сямчонак.krasivye otkrytki kartinki s ubileem na 95 let zhenshhinam i muzhchinam chast 1 aya 1

 Павіншаваць яе з юбілеем завіталі старшыня Празароцкага сельвыканкама Міхайлоўская І.І.. упраўляючая справамі Шышкіна А.В., культарганізатар Чарневіцкага СДК Арэхава В.А. і бібліятэкар Чарневіцкай сельскай бібліятэкі Пратасевіч Н.Ф.

Нина Фёдараўна ўручыла юбіляру памятны падарунак – кнігу і выказала словы падзякі старэйшаму чытачу бібліятэкі і свае пажаданні з нагоды дня нараджэння Ірыны Юльянаўны.
Нягледзячы на свой узрост, Ірына Юльянаўна з’яўляецца актыўным чытачом бібліятэкі. Сама наведаваць установу ўжо не мае магчымасці, але рэгулярна абменам кніг займаецца яе дачка Каснікоўская Л.А. 
Сімвалічна, што за мінулы год Ірына Юльянаўна прачытала 95 кніг, сярод якіх, у асноўным, сучасныя любоўныя раманы і дэтэктывы. Ірына Юльянаўна вядзе актыўнае жыццё, акрамя чытання, яна вяжа, вышывае і шчыруе ў агародзе. У сваім узросце мае добрую памяць і чытае вершы, вывучаныя калісьці ў школе.
Ірына Юльянаўна цікавая расказчыца і любіць распавесці пра сваё далёкае дзяцінства і юнацтва. Родам яна з Псуеўшчыны. Яе сям’і прыйшлося многае перажыць падчас Вялікай Айчыннай вайны. Бацька, старэйшая сястра і два браты былі ў партызанах, а маці з пяццю дачушкамі выжывалі як маглі. Ірына Юльянаўна памятае жахі вайны і не жадае іх паўтарэння сваім унукам і праўнукам.

Сямчонак Ірына Юльянаўна ўвасабляе ў сабе сапраўдную беларускую жанчыну, якая на сваіх плячах вынесла шмат цяжкасцей, але не згубіла жыццярадаснасць, любоў да людзей, веру ў дабрыню і з’яўляецца прыкладам у жыцці і працы для родных і аднавяскоўцаў.

І таму яшчэ раз дзякуем Ірыне  Юльянаўне за любоў да кнігі і чытання, за адданасць нашай бібліятэцы, жадаем здароўя, бязмернага шчасця, душэўнага цяпла і ўвагі ад дарагіх сэрцу людзей!

chernevichi 2chernevichichernevichi 3

Бібліятэкар Чарневіцкай сельскай бібліятэкі Пратасевіч Н.Ф.