Навіны
Калядаванне на Залесчыне
Якая зіма без калядавання, так сцвярджаюць супрацоўнікі Запрудскай сельскай бібліятэкі і Дома фальклору. Штогод яны разам з дзецьмі і дарослымі
арганізоўваюць гэты абрад, бо ён лічыцца адным з самых любімых, вясёлых абрадаў, які з пакалення ў пакалення звязвае сяльчан з багатымі культурнымі карнямі Глыбоччыны.
Дадзены абрад у гэтым годзе культработнікі прыўрочылі да святочнага перыяду - ад Каляд да Крышчэння і назвалі сваё мерапрыемства “Каляда завітала, шчасця дому жадала”. Мэта яго – не толькі правесці весела свята, а пажадаць сваім вяскоўцам дабрабыту, ураджаю багатага, здароўя, дастатку ў хаце на цэлы год. Раней лічылася, што калі калядоўшчыкі абойдуць усе двары, то вёска будзе абаронена ад нягод, а ў кожнай хаце паселіцца поспех.


Калядоўшчыкі заходзілі ў двор і пачыналі спяваць віншавальныя, хвалебныя песні гаспадару, гаспадыні і іх дзецям, жадаючы ўсяго найлепшага. Кожная сям’я чакала гэтага моманту, таму гаспадар хутка выходзіў на ганак і запрашаў гасцей у дом, дзе разгортвалася сапраўдная тэатральная імпрэза. Галоўнай гераіняй была “каза”, у вобразе якой выступіла бібліятэкар Гаравая Г.Р., у старажытнай славянскай міфалогіі яна лічылася сімвалам урадлівасці і дабрабыту сям'і. Яна кідалася то на калядоўшчыкаў, то на гаспадароў, бадала дзяцей. А потым раптоўна заціхала і падала на падлогу. Калядоўшчыкі кідаліся да казы, спрабавалі ажывіць яе, але нічога не выходзіла. І тады пачыналі песню “Ой, пан ідзе, Каляду нясе, тры кускі сала, каб каза ўстала”. Пачуўшы гэта, гаспадыня ішла ў каморку і выносіла калядоўшчыкам пачастункі. Убачыўшы іх, каза “ажывала”. Госці з развітальнай песняй пакідалі хату.


На Залесчыне прытрымліваюцца народных традыцый. Каляды спрабуюць святкаваць па-ранейшаму, як рабілі бацькі ці дзяды. Паказаць, навучыць святкаванню новае пакаленне спрабуюць культработнікі Запрудскага дома фальклору і бібліятэкі і гэта ў іх атрымліваецца.
У Запрудскай сельскай бібліятэцы дзейніча выстава літаратуры "Новогодние и рождественские чудеса". На ёй прадстаўлены кнігі для дарослых чытачоў, якія ў такія прыгожыыя зімовыя дні не супраць акунуцца ў такі чароўны святочны сусвет...
Дзеткам пад ёлку Дзед Мароз палажыў таксама вясёлыя казачныя кнігі.
- 64
