Навіны
Святочныя зімовыя дні ў Празароцкай бібліятэцы
Чароўныя і казачныя святы — Каляды, Раджаство і Новы год знайшлі сваё адлюстраванне ў Празароцкай сельскай бібліятэцы.
Тут аформлена выстава “Калядная і Навагодняя гісторыя ў творах літаратуры і жывапісу”.
Тэма Божага Нараджэння адлюстроўваецца ў творах мастацтва на працягу многіх стагоддзяў. Бібліятэкар сабрала рэпрадукцыі карцін найбольш вядомых цікавых мастакоў розных краін і часоў.
Побач на выставе прастаўлены літаратурныя творы на тэму “Рождественских историй” для сямейнага чытання ў Святыя вечары.
Разнастайнасць гэтай экспазіцыі аб’ядноўвае светлая, урачыстая чалавечая радасць Свята Божага Нараджэння з усімі ўзнёслымі адценнямі.

Для адзінокапражываючых жыхароў зоны абслугоўвання сталага ўзросту бібліятэкар правяла штогадовую акцыю "Каляднае бібліятэчнае віншаванне". Усе даўнія сябры бібліятэкі, усе адзінокія людзі сталага ўзросту атрымалі ад бібліятэкі святочныя паштоўкі і раздрукаваныя вершы тэматычнага зместу.
У час зімовых канікулаў наведвальнікі аздараўленчага лагера “Празоры” удзельнічалі ў навагоднім турніры “Этот праздник самый главный”. Мерапрыемства ўключала ў сабе тэсціраванне ”Новый год и безопасность” , “Какой новогодний костюм тебе подойдет?”, разгадванне крыжаванкі “Зіма прыйшла”, інфарм-хвілінка “Снежны харавод” – некалькі фактаў аб снежным надвор’і.
Затым , бібліятэкар распавяла гісторыю каляднай ёлкі, адвенткаляндара і навагодняй паштоўкі. Чым зацікавіла дзяцей і прапанавала павіншаваць адзін аднаго святочнымі паштоўкамі, гэтым, цяпер ужо дзіўным, спосабам. Завяршылася сустрэча гульнёй у фанты каля прыбранай школьнай ёлкі.
Напярэдадні Ражджаства Хрыстова дзеці завіталі ў бібліятэку на конкурсна-гульнявую праграму “Зімовыя святы ў бібліятэцы”.
Праграма была насычанай і цікавай. Вучні даведаліся аб гісторыі надыходзячага Свята, праглядзелі мультфільм “История Рождества” і відэа-кліп “Ночь тиха над Палестиной”. Конкурсах “Выбери слова, относящиеся к празднику Рождества Христова”, “Угадай запах Рождества”, “Загадки от Ангелочка” былі вясёлымі і пазавальнымі.
Напрыканцы мерапрыемства школьнікі атрымалі ў падарунак пячэнкі з пажаданнямі і размалёўкі “Мы славим Христа”.






Бібліятэкар В.І.Бурэнь
- 87
