Навіны
Работнікі Карабоўскай сельскай бібліятэкі-клуба сумесна з школай правялі навагодні ранішнік
29 снежня 2025 года ў памяшканні школы работнікі Карабоўскай сельскай бібліятэкі-клуба сумесна з ДУА "Карабоўская сярэдняя школа Глыбоцкага раёна імя Р.І.Мацеюна" правялі навагодні навагодні ранішнік “Когда приходят чудеса…”. Атмасфера чараўніцтва і казкі панавала на ранішніку. Навагоднее свята падаравала дзецям сустрэчу з казачнымі героямі.
Кульмінацыяй ранішніка была сустрэча з галоўнымі гасцямі свята — Дзедам Марозам і Снягуркай. Для іх дзеці з асаблівым задавальненнем чыталі вершы, эмацыянальна абаранялі казачныя касцюмы персанажаў, якіх прадстаўлялі. Дзед Мароз і Снягурка ўдзельнічалі ў гульнях, вадзілі карагод з дзецьмі і спявалі навагоднія песні.
Свята атрымалася на славу, прайшло весела, забіяцка! Навагодні ранішнік пакінуў самыя цудоўныя ўражанні ў памяці дзяцей. Бацькі дзякавалі ўдзельнікам прадстаўлення за дастаўленую радасць і добры настрой.



- 153
