Гадзіна духоўнасці ”Рождественская метель. Истории в снежных узорах‟ прайшла ў Глыбоцкай раённай бібліятэцы
В ее книгах вы найдете улыбариков и смешулек. Познакомились с писательницей Жанной Миус
«Культурная прастора»: ад мінулага да сучаснасці праз інавацыі
Новый проект Глубокской районной библиотеки
Выстава-прагляд «Зорны вяночак беларускіх пісьменнікаў» у Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы
Старэйшая жыхарка вёскі Чарневічы Ірына Юльянаўна Сямчонак адзначыла сваё 95-годдзе
Калядныя сустрэчы “Калядкі ідуць – радасць нясуць” у Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы
16 студзеня ў актавай зале Глыбоцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі сабраліся ўдзельнікі студыі паэтычнай творчасці “Сустрэчы для душы”: паэты, кампазітары, выканаўцы. ... Читать далее...
У апошні дзень мінулага года ўрад Беларусі зацвердзіў Дзяржаўную праграму «Культурная прастора». Яна распрацавана на 2026-2030 гады і павінна быць забяспечана фінансаваннем у памеры 2,29 мільярда рублёў, паведамілі ў ... Читать далее...
В новом году Глубокская районная библиотека бросает библиовызов читателям! ... Читать далее...
8 студзеня 2026 года адзначыла сваё 95-годдзе старэйшая жыхарка вёскі Чарневічы Сямчонак. ... Читать далее...
Падчас галоўных зімовых святаў у Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы прайшлі калядныя сустрэчы “Калядкі ідуць – радасць нясуць”. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-01-19

Зарегистрировалось:

293

Сёння 617

Тыдзень 617

Месяц 9,255

Усяго 283,684

 

 Vandrouka pa Glubochchyne 00

Дзяржаўная ўстанова культуры “Глыбоцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”

Гатаўшчынская сельская бібліятэка-клуб

Турыстычные падарожжа “Усё павінна след пакінуць…”

У кожнага з нас ёсць свой невялічкі і непаўторны край, які называем Радзімай. Тут мы рабілі першыя крокі, вымаўлялі першыя словы, сталелі і пачыналі разумець, што наш край – гэта часцінка дабрыні, прыгажосці, вечнасці і адметнасці… Мы запрашаем вас у падарожжа па маляўнічым куточкам Гатаўшчынскага краю.

"Вёска Гатаўшчына. 

Так называюць паселішча, якое змешчана каля "гаці" – дарогі праз гіблае, балоцістае месца, вымашчанае паленнем і галлём. Магчыма і наша вёска таму атрымала такую назву.
"На пачатку ХХ ст. упамінаецца як фальварак у Пліскай воласці Дзісненскага павета, у якім было каля 20 жыхароў. Належыў Куроўскім. У 1921-1939 г. вёска Арэхаўскай гміны Дзісненскага павета Віленскага ваяводства Польшчы. Паводле польскага перапісу 1921 г. — 16 дамоў. Каля 80 жыхароў. У 1949 г. створаны калгас імя Леніна, з 1969 г. калгас "1-е мая". Па перапісу 1959 г.— 53 жыхары. У пачатку 2000-х г. тут працавалі    сярэдняя школа, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, амбулаторыя, магазін, сталовая, Дом культуры, бібліятэка. У 2015 годзе пражывала 255 чалавек.  (Ганна ДУЛЕБА, кандыдат гістарычных навук. // Веснік Глыбоччыны, 2004 г.)

Пачнем падарожжа ад помніка-абеліска землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. З вайны на радзіму не вярнуліся 115 чалавек. Па ініцыятыве старшыні калгаса “1-га Мая” Сяргея Пятровіча Слабухі і пад кіраўніцтвам прараба Мікалая Антонавіча Хадасевіча працаўнікі гаспадаркі ўзвялі за кароткі час помнік. Вяскоўцы і школьнікі добраўпарадкавалі тэрыторыю, высадзілі дрэвы. Урачыстае адкрыццё помніка адбылося 9 мая 1968 года. 
Інфармацыя аб загінуўшых земляках і ветэранах Вялікай Айчыннай вайны захоўваецца ў Гатаўшчынскай сельскай бібліятэцы-клубе. Штогод ля помніка сутракаюцца жыхары розных пакаленняў, каб разам аддаць даніну павагі сваім аднавяскоўцам.

ZaborjeПомнік землякам не адзіны ў нашай мясцовасці. На вясковых могілках суседняй вёскі Забор'е знаходзіцца брацкая магіла чырвонаармейцаў. Па ўспамінах відавочцаў "праз вёску Забор’е восенню 1941 года немцы гналі ў Беразвецкі лагер калону палонных салдат. Калі  змардаваныя людзі ўбачылі вадаём, яны кінуліся да яго, а фашысты адкрылі па салдатах агонь... Жывых пагналі далей, а забітых мясцовыя пахавалі за вясковымі могілкамі..." Раскопкі месца пахавання расстраляных на ўсход ад вёскі Забор’е праводзіліся сіламі вайсковай часткі 28443. У выніку пашуковых работ былі знойдзены тры брацкія магілы і індывідуальнае пахаванне. Па знойдзеных у пахаванні рэчах спецыялісты ўстанавілі, што гэта савецкія салдаты.
Цырымонія перапахавання астанкаў 15 чырвонаармейцаў адбылася 10 жніўня 2023 года. Вясной 2024 года на брацкай магіле устаноўлены новы помнік(Пашкевич, Т. Проводили в последний путь / Т. Пашкевич // Витебские вести. – 2023. – 11 августа. – С.4.) 

3486 2Гатаўшчынскі край мае свае духоўныя святыні. Суседняя вёска Забор’е вядома ў наваколлі сваёй Царквой Свяціцеля Мікалая Цудатворцы. 
Храм быў пабудаваны ў 1914 году на месцы старой царквы па распараджэнні Імператарскай археалагічнай камісіі і з'яўляецца ўнікальным прыкладам драўлянай архітэктуры.  На прыхрамавай тэрыторый знаходзяцца чатыры захараненні (1890, 1938, 1953, 1959 гадоў) свяшчэннаслужыцелей царквы  У XIX стагоддзі ў Заборскім прыходзе акрамя апісанага вышэй храма знаходзіліся дзве цэрквы. Адна з іх размяшчалася на адлегласці 70 сажняў (прыкладна 150 метраў) ад вёскі Забор'е, а другое - сажнях за 50 ад вёскі Азярцы.
З'яўляецца аб'ектам гісторыка-культурнай спадчыны ІІІ катэгорыі (213Г000383).

 

 

Gataushchyna kaplica

У вёсцы Гатаўшчына на скрыжаванні дарог устаноўлена капліца ў імя Святых апосталаў Пятра і Паўла. Пабудавана яна на сродкі жыхароў  Гатаўшчыны і навакольных вёсак. Першае Богаслужэнне адбылося 12 ліпеня 1998 года. Штогод на Пятро, а гэта 12 ліпеня, праходзіць святочная служба.

 

 

Gataushchyna vozera P1310206 1Нашу мясцовасць называюць азёрным краем не здарма. З усіх бакоў нас акружаюць азёры. Акунёва — возера ў басейне ракі Мнюта. Найбольшая глыбіня возера 11,8 м, даўжыня 0,97км., шырыня 0,6 км. Акунёўскае возера з’яўляецца цудоўным месцам адпачынку для глыбачан. Малавядомае возера Баброва знаходзіцца ў забалочаным месцы і злучаецца пратокай з возерам Сельцы. Возера Сельцы адносіцца да басейна ракі Лучайка, як і возера Восава. Амаль усе азёры, акрамя Баброўскага, знаходзяцца ў маляўнічых мясцінах, спрыяльных для адпачынку. Азёры радуюць рыбакоў багатым уловам шчупакоў, акунёў, лешчоў, плоткі і карася.

Мае Гатаўшчына і свае крыніцы — Гатаўшчынскую і Генечыну. Але крыніцы схаваліся ад вяскоўцаў ў хмызняках і зарослай траве. 

Адпачываючы  на Акунёўскім возеры, можна здзейсніць невялікае падарожжа і пазнаёміцца з "натуральнай вёскай". Так кажуць пра вёску Валодзькава, якая захавала аўтэнтычны выгляд і чаруе прыроднай прыгажосцю.
Калісьці ў вёсцы існавала аграсядзіба “Родны край”, якая запрашала гараджан на вясковы адпачынак. Зараз вёска пусцее, з кожным годам змяншаецца колькасць яе жыхароў.

Gataushchyna krynicaValodzjkava 1Valodzjkava 2

Побач з Валодзькавам, у колішнім маёнтку Акунёва, нарадзіўся  будучы  польскі пісьменнік  Тадэвуш Даленга-Мастовіч. Яго бацька Стэфан, арандаваў маёнтак і вёў узорную гаспадарку, якая лічылася адной з лепшых у акрузе. Пазней сям’я перабралася ў Глыбокае на вуліцу Кракаўскую, цяпер дом №2 па вуліцы Савецкай.Gataushchyna shkola

Сумна, калі паступова сыходзяць з зямлі людзі і будынкі, якія радавалі вока і напаўнялі жыццём наваколле. Да такой страчанай спадчыны адносіцца сядзібна-паркавы ансамбль роду Куроўскіх. Аднапавярховы мураваны сядзібны дом з чарапічным дахам быў пабудаваны ў 1880-я гг. (?) у стылі неакласіцызму. Дом меў сем прасторных пакояў, у двух з іх праходзілі банкеты і баляванні. Сядзібны комплекс уключаў шматлікія гаспадарчыя будынкі: стайня, жыллё дваровых і інш. Каля сядзібы былі дзве сажалкі і пейзажны парк з ліпамі, клёнамі і  дэкаратыўнымі хмызнякамі. Ля дома расло шмат кветак. Пасля Вялікай Айчыннай вайны дом Куроўскіх пераабсталявалі пад Шчарбоўскую школу. Першыя заняткі ў ёй пачаліся ў 1956 годзе. 

Gataushchyna shkola 21 верасня 1989 года адчыніў свае дзверы сучасны двухпавярховы будынак новай Гатаўшчынскай школы (ДУА "Гатаўшчынская дзіцячы сад-пачатковая  школа, 2005-2015) . А будынкі колішняга маёнтка разбурылі ў 2013 годзе і на яго месцы пабудавалі дзіцячую пляцоўку. 

Непадалёк ад гатаўшчынскага маёнтка знаходзіўся маёнтак Сельцы, які належыў сыну Куроўскага. Маёнтак у 350 га ўключаў некалькі фальваркаў і засценкаў: Пусты Вугал (200 га); Стрынадкі (400 га). Старажылы ўзгадвалі, што ў маёнтку былі лядоўня, сыраварня і іншыя гаспадарчыя пабудовы. Пэўны час існавала невялічкая каплічка. Дарэчы, абноўленая  гаспадарка Адкрытае акцыянернае таварыства  “Сельцы” названая ў памяць былой мясціны.    

А яшчэ нельга не ўзгадаць прыгожыя, авеянных легендамі мясціны. Побач з памяшканнем бібліятэкі-клуба знаходзіцца вялізная лагчына, якая злучае паміж сабой два вадаёмы,  у народзе “сажалкі”. Вяскоўцы ўпэўнены, што гэта свой след аставіў ледавік.

Лясное возера і Чорны ручай.

Брукаваная дарога з Вільні на Полацк праходзіла праз нашу мясцовасць і звязвала Літоўскае і Полацкае княствы, паміж якім ішоў бойкі гандаль. Багатыя купцы з мноствам тавару на начлег спыняліся ў карчме, якая стаяла на прыгожай лясной паляне з вясёлым ручаём. Гаспадар карчмы быў гасцінны, але меў стасункі з рабаўнікамі. Калі купец вяртаўся назад з грашыма, золатам ці каштоўнымі камянямі, то карчмар даваў знаць пра гэтым бандытам і лёс падарожніка быў вырашаны.  Купца забівалі, а нарабаванае дабро дзялілі паміж сабой. Ад крыві нявінна забітых людзей вада ў ручаі стала чорнай. Але Божая кара пала на гаспадара карчмы і яго “сяброў”. Аднойчы ноччу, калі п’яныя і прыстаўшыя пасля гульні ў карты рабаўнікі паснулі, карчма загарэлася. Усе загінулі ў агні так і не прачнуўшыся. А золата карчмара, якое ён хаваў дзесь пад падлогай, засталося ў зямлі назаўсёды.

 Па сённяшні дзень месца, дзе калісьці рабілі свае чорныя справы бандыты-рабаўнікі, называецца Чорны ручэй. Вада ў ручаі і сапраўды здаецца чорнай нават у самы сонечны летні дзень. А калі патрапіць у поўнач на гэтую дарогу, то на месцы згарэўшай карчмы можна ўбачыць чырвонае полымя вогнішча. Гэта паказваецца людзям схаванае ў зямлі багацце.

Kurgan. Zaborje 4 кАрхеолагі мяркуюць, што гандлёвы шлях праз наш край праходзіў ужо ў ХІ – ХІІ ст. Пра гэта сведчаць старажытныя курганы вёскі Забор'е. Курганны могільнік - 40 курганоў добрай захаванасці, вышынёй 0,8-3,2 м, дыяметрам 5-12 м. знаходзяцца ў  800 м на паўночны захад ад Забор'я. Мяркуецца, што гэтыя пахаванні былі створаны крывічамі ў X стагоддзі. Яшчэ адзін курганны могільнік знаходзіцца за 1 км на паўночны захад ад дарогі ў вёску Юзухава, ва ўрочышчы Зялёнка: 28 курганоў вышынёй 0,8–3,2 м, дыяметрам 5–12 м.

Аднак, не засталіся страчанымі рацэпты клёцак, якія вельмі смачна гатуюць у Гатаўшчыне

Мілыя сэрцу ўзгоркі і ручаінкі, ускраек лесу і прасторы палёў, ціхая гладзь возера і шмат іншых прывабных краявідаў назаўжды застануцца ў нашай памяці як самы шчаслівы момант свайго існавання на зямлі.
Там, дзе сосны спяваюць

Песні белым бярозкам,
Там спрадвеку стаіць
Мая родная вёска.

Я не ведаю болей
Месца лепшага ў свеце,
На вялікай, блакітнай,
На нашай планеце.

                                      Антаніна Рыбалка