Гадзіна духоўнасці ”Рождественская метель. Истории в снежных узорах‟ прайшла ў Глыбоцкай раённай бібліятэцы
В ее книгах вы найдете улыбариков и смешулек. Познакомились с писательницей Жанной Миус
«Культурная прастора»: ад мінулага да сучаснасці праз інавацыі
Новый проект Глубокской районной библиотеки
Выстава-прагляд «Зорны вяночак беларускіх пісьменнікаў» у Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы
Старэйшая жыхарка вёскі Чарневічы Ірына Юльянаўна Сямчонак адзначыла сваё 95-годдзе
Калядныя сустрэчы “Калядкі ідуць – радасць нясуць” у Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы
16 студзеня ў актавай зале Глыбоцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі сабраліся ўдзельнікі студыі паэтычнай творчасці “Сустрэчы для душы”: паэты, кампазітары, выканаўцы. ... Читать далее...
У апошні дзень мінулага года ўрад Беларусі зацвердзіў Дзяржаўную праграму «Культурная прастора». Яна распрацавана на 2026-2030 гады і павінна быць забяспечана фінансаваннем у памеры 2,29 мільярда рублёў, паведамілі ў ... Читать далее...
В новом году Глубокская районная библиотека бросает библиовызов читателям! ... Читать далее...
8 студзеня 2026 года адзначыла сваё 95-годдзе старэйшая жыхарка вёскі Чарневічы Сямчонак. ... Читать далее...
Падчас галоўных зімовых святаў у Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы прайшлі калядныя сустрэчы “Калядкі ідуць – радасць нясуць”. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-01-19

Зарегистрировалось:

293

Сёння 585

Тыдзень 585

Месяц 9,223

Усяго 283,652

 Arhealogiya 1

 

З бібліятэчнага архіва

Стаянка cтаражытнага чалавека. Вёска Паддубнікі Міёрскага раёна

На памежжы Глыбоцкага і Міёрскага раёнаў на адлегласці 400 метраў на поўнач ад знакамітай ў нашых краях крыніцы "Святы Ян" знаходзіцца археалагічны помнік - гарадзішча 6 - 1 стагоддзяў да нашай эры "Паддубнікі". Яно знаходзіцца на правым надпоймавым беразе ракі Авута сярод ланцуга ўзгоркаў і валоў, якія параслі, пераважна хваёвым лесам і цягнуцца вузкай (да 300 метраў у шырыню) паласой уздоўж ракі. Вакол гарадзішча - лясны масіў, пераважна ляшчыннікі.

Шлях ад Чарневіч да гарадзішча складае прыкладна 3,5 кіламетры. Ад Чарневіцкай школы маршрут праходзіць па вуліцы Азёрнай, якая заканчваецца лесам, а потым паварочвае амаль пад прамым вуглом на паўночны ўсход і па грунтовай дарозе, якая з'яўляецца як бы мяжой лесу і поля. Дарога праходзіць ля вёскі Слабада. Вёска знаходзіцца за 100 метраў справа ад дарогі.

Лясны масіў злева ад дарогі (насупраць Слабады) амаль поўнасцю знік у выніку гаспадарчай высечкі і змену высаджваецца маладняк. Па заканчэнню мяжы з полем дарога зноў рэзка, амаль пад прамым вуглом, паварачвае ўлева, на паўночны захад, і збягае рэзка ўніз да былога рэчышча ракі Авута. Гэты шлях (каля 200 метраў) праходзіць у выемцы сярод град і валоў (магчыма былых гарадзішчаў старажытных людзей), якія параслі сасняком. Адразу па заканчэнню спуску пачынаецца лугавіна, а за ёй, на ўзгорку, які зноў парос лесам, размешчаны сучасны могілкі, дзе знаходзяцца пахаванні пераважна вернікаў праваслаўнай канфесіі. Ад яго дарога зноў рэзка паварочвае ўправа і праходзіць сярод гушчару яловага лесу, па заканчэнню якога яна ўецца зноў між поля і лесу. Потым дарога праходзіць амаль ля самай крыніцы "Святы Ян". Ад магільніка да крыніцы неабходна прайсці больш аднаго кіламетра. I, нарэшце, зрабіўшы паварот улева, дарога пройдзе пад полагам нахіленых ляшчын і трапляе на пойму Авуты, дзе справа ўзвышаецца старажытнае гарадзішча.

Paddubniki GaradzishchaГарадзішча мае выгляд даволі высокага і крутога ўзгорку, які з'яўляецца як бы заканчэннем шэрагу такіх жа прыўзнятых узгоркаў і валоў і мае выгляд крутога, высока ўзнятага мыса. Вышыня выступа ад асновы, (якой з'яўляецца з захаду дарога) - каля 15 метраў. Само гарадзішча амаль цалкам парасло дрэвамі (у асноўным кустарнікам). Гарадзішча абмяжоўваецца з захаду поймай ракі Авута. Ад падножжа гэты поймавы луг месцамі зарос лазовымі кустамі. Да самой ракі каля 150 метраў. Бачнае рэчышча яе з гарадзішча абазначаецца ланцугом кустарніку. 3 усходу гарадзішча пачынаецца самае патаемнае (таму што ў цёплы перыяд парослае дрэвамі) відовішча – глыбокі, шырокі роў, выемка.

Калі глядзець уніз з самога гарадзішча, то здаецца, што тут, у гэтай катлавіне знаходзіцца некрануты, беларускі "парк Юрскага перыяду". Тут заўсёды прыцемак, непраходнасць, цяжкадаступнасць. У самым нізе чуваць ледзь улоўнае журчанне ручая, які мае цікавую, напэўна старажытную назву –  Сквірэй. На поўнач узгорак мае невялікі палогі нахіл. Усё гэта створана прыродай. А вось з поўдня і паўднёвага захаду да гарадзішча прымыкаюць 5 валоў і 4 равы. Гэта ўжо праца рук старажытнага чалавека, які ўмацоўваў неабаронны, лёгка даступны бок узгорка. Насыпныя валы маюць вышыню ад 1,5 да 2,5 метраў, а выкапаныя паміж імі равы глыбінёй ад 1,8 да 2 метраў. Ведаючы, як капаюць такія збудаванні з дапамогай тэхнічных сродкаў зараз, можна ўявіць, колькі працы ўклаў тут старажытпы чалавек, выграбаючы зямлю рукамі і як многа часу гэта заняло.

Сама вяршыня, пляцоўка гарадзішча, крыху нахілена на Поўнач і мае памеры 55 метраў у даўжыню і каля 30 метраў ў шырыню.

Гарадзішча адзначана слядамі нядаўняй працы сучаснага чалавека. Сапраўды, тут неаднойчы вяліся археалагічныя раскопкі. Першыя даследванні датуюцца "польскім часам", калі ў 1938 г. праводзіліся ў нашым краі археалагічныя раскопкі курганоў і гарадзішчаў археолагамі мужам і жонкай У. Галубовічам і А. Цэгак-Галубовіч. Матэрыялы іх працы захоўваюцца ў Вільнюсе.

А вось у "савецкі час", у 1956 - 1961 гг. тут працавала група А. Р. Мітрафанава. Археалагічныя знаходкі, матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь.

Што знойдзена? Была ўскрыта, перакапана пляцоўка плошчай каля 530 квадратных метраў. Устаноўлена, што культурны пласт дасягаў 20-40 см. у цэнтры і 60 - 80 см каля заходняга краю. Выяўлены сляды наземнага жытла слупавой канструкцыі.

Выяўлены касцяныя вырабы: прылады для пляцення сетак, якімі лавілі рыбу ў рацэ, нажы, праколкі, шпількі, наканечнікі дроцікаў і стрэл, загатоўкі будучых нажоў і стрэл. У розных месцах знойдземы косці свойскіх жывёл. Вырабаў з жалеза было мала і яны ляжалі ў верхнім гарызонце. Гэта былі сярпы, сякера, шыла, абломкі нажоў. Выяўлены абломкі ляпной керамікі, абпаленыя камяні.

Знаходкі сведчаць, што жыхары займаліся лядным земляробствам, жывёлагадоўляй, паляваннем, рыбалоўствам.

Само гарадзішча існавала ў 6 - 1 ст. да н. э. і адносіцца да часу днепра-дзвінскай культуры.

 

Падрыхтавала Бельская А.І, настаўніца Чарневіцкай СШ, 2005 год