Гадзіна духоўнасці ”Рождественская метель. Истории в снежных узорах‟ прайшла ў Глыбоцкай раённай бібліятэцы
В ее книгах вы найдете улыбариков и смешулек. Познакомились с писательницей Жанной Миус
«Культурная прастора»: ад мінулага да сучаснасці праз інавацыі
Новый проект Глубокской районной библиотеки
Выстава-прагляд «Зорны вяночак беларускіх пісьменнікаў» у Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы
Старэйшая жыхарка вёскі Чарневічы Ірына Юльянаўна Сямчонак адзначыла сваё 95-годдзе
Калядныя сустрэчы “Калядкі ідуць – радасць нясуць” у Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы
16 студзеня ў актавай зале Глыбоцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі сабраліся ўдзельнікі студыі паэтычнай творчасці “Сустрэчы для душы”: паэты, кампазітары, выканаўцы. ... Читать далее...
У апошні дзень мінулага года ўрад Беларусі зацвердзіў Дзяржаўную праграму «Культурная прастора». Яна распрацавана на 2026-2030 гады і павінна быць забяспечана фінансаваннем у памеры 2,29 мільярда рублёў, паведамілі ў ... Читать далее...
В новом году Глубокская районная библиотека бросает библиовызов читателям! ... Читать далее...
8 студзеня 2026 года адзначыла сваё 95-годдзе старэйшая жыхарка вёскі Чарневічы Сямчонак. ... Читать далее...
Падчас галоўных зімовых святаў у Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы прайшлі калядныя сустрэчы “Калядкі ідуць – радасць нясуць”. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-01-19

Зарегистрировалось:

293

Сёння 644

Тыдзень 644

Месяц 9,282

Усяго 283,711

 Tvorchast 10

 

 

 

 

Zprudzdze 02 3“Народнае мастацтва Глыбоччыны мае багатую гісторыю свайго развіцця і надзвычай таленавітых майстроў, якія сёння працягваюць і памнажаюць старадаўнія рамесныя традыцыі. У 1980-я гады майстры народнай творчасці Беларусі аб’ядналіся ў клубы і аматарскія аб’яднанні пры Дамах рамёстваў.

У Глыбокім таксама працуе Дом рамёстваў, дзе кожны жадаючы, нягледзячы на ўзрост, можа навучыцца рознаму рамяству. Для жадаючых працуюць 12 гурткоў – малявання і саломапляцення, ганчарства і ручной лепкі,  выцінанкі і вышыўкі, карункапляцення і бісерапляцення, ткацтва паясоў і ткацтва на кроснах, разьбы па дрэве і інш.

Клуб майстроў “Крыніца” аб’ядноўвае таленавітых людзей Глыбоччыны. У яго ўваходзіць 34 члены, з іх 4 маюць ганаровае званне “Народны майстар Беларусі”. – такімі словамі пачала краязнаўчую гадзіну “Народныя майстры Глыбоччыны” бібліятэкар Запрудскай сельскай бібліятэкі.

Асобую ўвагу яна засяродзіла на анйбольш вядомых таленавітах людзях раёна. Першым у спіску – земляку Аляксандр Дубіна, член Саюза народных майстроў Беларусі, Саюза кавалёў Рэспублікі Беларусь. Быў прызнаным майстрам па мастацкай коўцы металу. Прысутныя, а гэта былі, ў асноўным, жанчыны пажылога ўзросту, добра ведалі і ганарыліся ім.

 

Zprudzdze 02 2Наступным мастрам была Байкова Вера Васільеўна, якая аднавіла ткацтва кілімаў (бязворсавых дываноў), валодала браным, выбарным, пераборным і 4-нітовым ткацтвам “дымкі”. У вялікай калекцыі твораў, якія знаходзяцца ў фондах Дома рамёстваў, ручнікі, посцілкі, абрусы, рэканструяваныя прадметы адзення жаночага і мужчынскага мясцовых строяў. Мае шмат узнагарод абласных і рэспубліканскіх.

Успомнілі і Марыю Вячаславаўну Ермаловіч, народнага майстра Беларусі па саломапляценні. Яна аднавіла тэхналогію вырабу галаўных убораў (брылёў, картузоў). У выставачных залах гарадскога цэнтра культуры і Дома рамёстваў неаднаразова праходзілі персанальныя выставы майстра. Неаднаразовая пераможца абласных, рэспубліканскіх конкурсаў, фестываляў.

 

Zprudzdze 02 4Завяршылі гадзіну інфармацыяй аб добра знаёмым майстры - Скавырка Святлане Анатольеўне. Яе работы, распісныя дываны, часта можна ўбачыць на раённых, абласных і рэспубліканскіх святах. Неаднаразова работы Святланы Скавырка займалі прызавыя месцы на прэстыжных конкурсах. Так, за маляванку “Два анёлы” мастачка атрымала Гран-пры на міжнародным конкурсе “Фарбы нябёсаў”, які праходзіў у рамках “Славянскага базару ў Віцебску”. Яе работы дэманстраваліся не толькі у Беларусі, але і Расіі (г. Санк-Пецярбургу, 2024 г.).

 

 

Zprudzdze 02 5Маляванкі Віцебскага Паазер’я маюць своеасаблівы мастацкі стыль, адметную кампазіцыю, дзякуючы гэтаму ў 2014 годзе яны былі ўнесены ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны. Спрыяла гэтаму і Святлана Скавырка, якую па праву можна лічыць носьбітам гэтай культурнай традыцыі на Глыбоччыне і брэндам раёна.