Гадзіна духоўнасці ”Рождественская метель. Истории в снежных узорах‟ прайшла ў Глыбоцкай раённай бібліятэцы
В ее книгах вы найдете улыбариков и смешулек. Познакомились с писательницей Жанной Миус
«Культурная прастора»: ад мінулага да сучаснасці праз інавацыі
Новый проект Глубокской районной библиотеки
Выстава-прагляд «Зорны вяночак беларускіх пісьменнікаў» у Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы
Старэйшая жыхарка вёскі Чарневічы Ірына Юльянаўна Сямчонак адзначыла сваё 95-годдзе
Калядныя сустрэчы “Калядкі ідуць – радасць нясуць” у Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы
16 студзеня ў актавай зале Глыбоцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі сабраліся ўдзельнікі студыі паэтычнай творчасці “Сустрэчы для душы”: паэты, кампазітары, выканаўцы. ... Читать далее...
У апошні дзень мінулага года ўрад Беларусі зацвердзіў Дзяржаўную праграму «Культурная прастора». Яна распрацавана на 2026-2030 гады і павінна быць забяспечана фінансаваннем у памеры 2,29 мільярда рублёў, паведамілі ў ... Читать далее...
В новом году Глубокская районная библиотека бросает библиовызов читателям! ... Читать далее...
8 студзеня 2026 года адзначыла сваё 95-годдзе старэйшая жыхарка вёскі Чарневічы Сямчонак. ... Читать далее...
Падчас галоўных зімовых святаў у Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы прайшлі калядныя сустрэчы “Калядкі ідуць – радасць нясуць”. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-01-19

Зарегистрировалось:

293

Сёння 644

Тыдзень 644

Месяц 9,282

Усяго 283,711

 Glubochane 12

 Працоўная слава Глыбоччыны

 

Максім Аляксандравіч Клімянок. Герой свайго часу

Klimenok M.A. 15 мая 2022 года спаўняецца 120 год з дня нараджэння Клімянка Максіма Аляксандравіча. 

 

"ГЕРОЙ СВАЙГО ЧАСУ

105-годдзю з дня нараджэння Героя Сацыялістычнай працы М.А. Клімянка прысвячаецца

Усіх, хто пад'язджае да вёскі Сокалава з боку Глыбокага, сустракае Klimyanok M.A. 8бярозавая алея: вясной і ўлетку  кучаравая і цяністая, восенню  шчодрая колеравай гамай, зімой — абсыпаная зіхаткімі брыльянтамі сняжынак. У 60-х гадах мінулага стагоддзя гэтыя бярозкі, як тыя падлеткі, былі тоненькія і юныя. За паўстагоддзя выцягнуліся, пасталелі. Сведка далёкіх падзей, Клімянкова алея, і сёння жывы помнік чалавеку, які стаў Героем свайго часу.

 

 

Klimenok M.A. 2У 1953-ім годзе жыхары Сокалава і суседніх вёсак, што ўваходзілі ў калгас імя Чапаева, не ведалі, што іх старшыня Максім Аляксандравіч Клімянок, які "вырас" на іхніх вачах да Героя, пачынаў сваю працоўную біяграфію з 14 год наймітам у пана Рыбнікава. Садзіў і выбіраў бульбу, пасвіў жывёлу, падсабляў па гаспадарцы, касіў за пяць капеек у дзень, стараўся, бо гультаям пан не плаціў. Сам ён меў гаспадарскае вока, любіў парадак, быў патрабавальным. Азы навукі кіравання Максім Аляксандравіч пераймаў ад яго, і навука з ліхвой апраўдала сябе.

... Максім Аляксандравіч, ураджэнец Гомельскай вобласці, патомствены хлебароб. Усё своё жыццё звязаў з хлебаробскай справай, выключаючы гады войны. Яшчэ ў 1928 годзе ў сябе на радзіме у Ніжніх Жарах ён арганізаваў калектыўную гаспадарку з 50 сем'яў. Якая радасць была для калгаснікаў, былых батракоў і беднякоў, калі быў заложаны першы пладовы сад, набыта малацілка з прывадам і куплены першы племянны кныр. Першы ўраджай молодой сельгасарцелі быў даволі высокі для того часу.

У 1931 годзе комсомолец Клімянок уступае ў рады Камуністычнай партыі. Райком пасылаў яго туды, дзе патрабавалася гарачае сэрца, веданне сялянскай душы, уменне ўзяць з зямлі ўсё, што магчыма. Малады камуніст кіруе буйным калгасам імя Кірава Лукоўдоўскага раёна Гомельскай вобласці, працуе участковым агрономам, намеснік дырэктара Камарынска-Ельчанскай МТС, затым дырэктарам гэтай жа МТС.

Разам з тэхнікай МТС у перыяд войны Клімянок эвакуіруецца ў Карагадзінскую вобласць, дзе некаторы час працуе старшынёй калгаса "Адраджэнне".

Разам з тэхнікай МТС у перыяд войны Клімянок эвакуіруецца ў Карагадзінскую вобласць, дзе некаторы час працуе старшынёй калгаса "Адраджэнне".

Акупіраваная гітлераўцамі зямля звала на помсту. Клімянок хадатайнічае перад УК КПБ аб пасылцы яго ў тылKlimyanok M.A. 2 ворога. Пасля абучэння ў дэсантнай школе вясной 1943 года ён з групай патрыётаў накіроўваецца ў тыл ворога для арганізацыі партызанскага руху ў Міёрскім раёне, дзе назначаецца камісарам атрада, затым з 1944 года – камісарам брыгады імя Калініна Вілейскай вобласці і членам бюро Міёрскага падпольнага РК КП(б)Б. Много буйных аперацый і засад праведзена пад кіраўніцтвам вопытнага партызана. Ён постоянна быў сярод народных мсціўцаў, мясцовага насельніцтва, усяляў веру ў перамогу.  

Адгрымелі гады вайны. М.Клімянок закончыў Горацкую школу аграномаў...

Калі ведаць, што чалавек з пасады старшыні Міёрскага райвыканкама перайшоў загадчыкам сельгасаддзела Глыбоцкага райкама партыі, а пасля ўзначаліў адсталы на той час калгас, можна сказаць: кар'ера не ўдалася  што з гары ўніз з'ехаў. Звычайна з узростам людзі падымаюцца па службовай лесвіцы, а не наадварот. У большасці выпадкаў так і бывае, але выпадак з Клімянком  выключэнне. Прэстыжнае крэсла кіраўніка высокага рангу ён без ваганняў памяняў на пах цёплай раллі, на працу да сёмага поту, на мазалі,  на прыгажосць вясковых росных світанкаў, на смак і водар свежага сырадою.

Klimyanok M.A. 33 чаго ж пачынаў Максім Аляксандравіч у калгасе імя Чапаева? 3 незадавальнення паказчыкамі ўраджайнасці, аплатай за працадзень, адносінамі вяскоўцаў да калгаснай маёмасці, іх заняткамі ў вольны час. Усе гэтыя незадавальненні і сталі першачарговымі планамі старшыні. На першым сходзе калгаснікаў Клімянок нічога не абяцаў людзям. Ён прасіў іх сумленна працаваць і прылюдна адмовіўся ад зарплаты ў тысячу рублёў у месяц па цэнах 1953 года  і сказаў, што будзе атрымліваць, як усе, працадні. А на працад­зень тады налічвалі па 10 капеек. I хоць метр паркалю каштаваў пяць капеек, людзі лічылі, што ім плацяць грошы.

 

Са згоды калгаснікаў старшыня купіў "Волгу". На ёй адвозілі хворых у бальніцу, цяжарных  у роддом, маладых — у сельсавет. Штодзённым клопатам пра людзей Максім Аляксандравіч пераконваў сяльчан у неабходнасці адносіцца да калгаснага, як да свайго. Гаспадыням, у якіх запускаліся каровы, выпісваў малако. Хворым і дзецям выдзяляў мёд. Восенню адпраўляў садоўніка з яблыкамі і з загадам раздаваць іх працуючым па брыгадах. Летам заключаў дамову з раённай пякарняй і кожнай жанчыне ў час жніва выдаваў па дзве здобныя булкі і па бутэльцы фруктовай вады. Не думаючы пра ўласны аўтарытэт, старшыня "рос" у вачах вяскоўцаў. А тых, хто паранейшаму блытаў калгаснае са сваім, лавіў на месцы, бо сам ноччу вартаваў склады: саромеў, пераконваў, але ніколі не аддаваў пад суд.

 

Klimyanok M.A. 17Праз год Клімянковага старшынства "чапаеўцы" атрымалі на працадзень па 4 рублі 50 капеек  на той час вялікія грошы. Заробак выплочваўся своечасова. У 1963-ім прыбытак гаспадаркі складаў 600 тысяч рублёў, праз два гады ўзрос на 200 тысяч. Ураджайнасць збожжавых у 1966 годзе складала 35 цэнтнераў з гектара, бульбы  250! Ніжэй планавага быў сабекошт мяса. Літр малака, да прыкладу, каштаваў 12 капеек пры пла­не 15.

Не хлебам адзіным жыве чалавек, Максім Аляксандравіч дбаў і пра культурнае жыццё вяскоўцаў. Па яго прапанове ў Верхнім пабудавалі двухпавярховы клуб. Працавала бібліятэка, драмгурток. Па два-тры разы на тыдзень паказвалі бясплатна кіно. Прыязджалі сталічныя артысты. Па суботах машына прывозіла моладзь з далейшых вёсак на танцы. А вяселле ў калгасе было ўрачыстасцю, бо на маладых ускладалі вялікія надзеі.

Klimyanok M.A. 4Klimyanok M.A. 5Klimyanok M.A. 7Klimyanok M.A. 11Klimyanok M.A. 13Klimyanok M.A. 14Klimyanok M.A. 15Klimyanok M.A. 16Klimyanok M.A. 18

 

 

 

 

 

 

 

Блішчэлі на грудзях Максіма Аляксандравіча ордэны і медалі ваеннай пары. Адлівала пазалотай заслужаная Зорка Героя Сацыялістычнай Працы. Сведка бальшавіцкай рэвалюцыі, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, калектывізацыі, Клімянок умеў быць сучасным і гэтае сучаснае без працы не ўяўляў.

Пайшоўшы на пенсію, узяў соткі ля Сокалава. Прыедзе, рупіцца. Убачаць яго вяскоўцы — хто адкуль спяшаюцца на дапамогу.

Знаходзячыся на пенсіі, колішні стар­шыня быў народным кантралёрам і настаўнікам для пачынаючых кіраўнікоў. Кожны раз, калі Максім Аляксандравіч разважаў пра чалавека і сутнасць яго жыцця, казаў: "Жыццё чалавеку даецца, каб ён нястомна працаваў над сабой, гнаў прэч ляноту... Жыццё  гэта паўсядзённы творчы пошук самога сябе. Гэта працэс, які не толькі нараджае характер, але і прывівае здольнасці, якія мы затым накіроўваем на карысць людзям і грамадству..." Гэтая мудрасць Героя свайго часу ста­ла бясспрэчнай ісцінай і нашага стагоддзя".

 Галіна СУТУЛА. 

           Крыніца : Сутула, Г. Герой свайго часу / Г. Сутула // Веснік Глыбоччыны .- 2007.- 9 чэрвеня

Літаратура :

  1. Клименок Максим Александрович // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-и т. Т. 5. Биографический справочник / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) [и др.]. — Мн.: Бел. Сов. Энциклопедия, 1981. — C. 290.
  2. Клімянок Максім Аляксандравіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. 6: Кішынеў — Манцэвічы / Гал. рэд. П. У. Броўка. — Мн.: Бел. Сав. Энцыкл. — С. 27.
  3. Клименок Максим Александрович // Слава и гордость земли Витебской: биогр. справ. / сост. М.Н.Пригожий.- Витебск: Витеб. обл. тип., 2009.- С. 250.
  4. Клименок М. А. С культурой дружат хлеборобы / Лит. зпись Л.А.Винокурова . — Мн., Ураджай, 1967
  5. Клименок Максим Александрович Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда: биографический справочник / [составители: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов. - Минск : Беларуская Энцыклапедыя, 2014. - 287 с.  –  С. 115.
  6. Ушанаваныя Радзімай: Клімянок Максім Аляксандравіч // Памяць: Брагін р-н: Гіст. — дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Уклад. І. Ф. Ганжураў. — Мн.: Маст. літ., 2003. — С. 643.
  7. Сутула, Г. Герой свайго часу / Г. Сутула // Веснік Глыбоччыны .- 2007.- 9 чэрвеня
  8. Клименок Максим Александрович // Сайт Герои страны .
  9. Максим Александрович Клименок – бывший партизан и председатель колхоза имени Чапаева Глубокского района, Герой Соцтруда // Сайт СБ Беларусь сегодня.