Гадзіна духоўнасці ”Рождественская метель. Истории в снежных узорах‟ прайшла ў Глыбоцкай раённай бібліятэцы
В ее книгах вы найдете улыбариков и смешулек. Познакомились с писательницей Жанной Миус
«Культурная прастора»: ад мінулага да сучаснасці праз інавацыі
Новый проект Глубокской районной библиотеки
Выстава-прагляд «Зорны вяночак беларускіх пісьменнікаў» у Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы
Старэйшая жыхарка вёскі Чарневічы Ірына Юльянаўна Сямчонак адзначыла сваё 95-годдзе
Калядныя сустрэчы “Калядкі ідуць – радасць нясуць” у Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы
16 студзеня ў актавай зале Глыбоцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі сабраліся ўдзельнікі студыі паэтычнай творчасці “Сустрэчы для душы”: паэты, кампазітары, выканаўцы. ... Читать далее...
У апошні дзень мінулага года ўрад Беларусі зацвердзіў Дзяржаўную праграму «Культурная прастора». Яна распрацавана на 2026-2030 гады і павінна быць забяспечана фінансаваннем у памеры 2,29 мільярда рублёў, паведамілі ў ... Читать далее...
В новом году Глубокская районная библиотека бросает библиовызов читателям! ... Читать далее...
8 студзеня 2026 года адзначыла сваё 95-годдзе старэйшая жыхарка вёскі Чарневічы Сямчонак. ... Читать далее...
Падчас галоўных зімовых святаў у Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы прайшлі калядныя сустрэчы “Калядкі ідуць – радасць нясуць”. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-01-19

Зарегистрировалось:

293

Сёння 644

Тыдзень 644

Месяц 9,282

Усяго 283,711

 01010101101

29 красавіка 2022 года споўняецца 135 год з дня нараджэння вядомага польскага краязнаўца і гісторыка Отана Гедэмана. Сёлета адначае своеасаблівы юбілей кніга О.Гедэмана “Глыбокае: гістарчны нарыс”. 10 год таму назад яна была ўпершыню перакаладзена на беларускую мову і стала даступнай для чытачоў .

З гэтай нагоды прапануем вашай увазе артыкул глыбоцкага краязнаўцы Іосіфа Уладзіміравіча Бунто, напісаны ў 1997 годзе.  

“ … Гэты чалавек заслугоўвае таго, каб імя яго з удзячнасцю ўспаміналі і ўшаноўвалі глыбачане. Менавіта О. Гедэман з’яўляецца стваральнікам гістарычна-даследчай працы, кнігі пра наш горад (прытым адзінай). Манаграфія «Глыбокае» была выдадзена ў Вільні ў 1935 годзе. Многія яе старонкі і артыкулы пакладзены ў аснову гісторыкадакументальнай хронікі «Памяць. Глыбоцкі раён».

А. ВІНІКОВІЧ.

Gedeman O. 1Сярод даследчыкаў, якія займаліся вывучэннем гісторыі Глыбокага, першае месца належыць Ота Гедэману, якім у 1935 годзе ў Вільні была выдадзена кніга «Глыбокае» на польскай мове. Нарадзіўся ён 29 красавіка 1887 г. у в. Мнішчызна Рэчыцкага павета Мінскай губерні ў сям’і меліяратара. Скончыў гімназію ў Гомелі, затым вучыўся на гісторыка-філалагічным факультэце Кіеўскага універсітэта.

3 1922 г. працаваў настаўнікам гісторыі ў Браславе. 3 1928 г. працаваў у Вільні, збіраў матэрыялы па гісторыі Браслаўшчыны і сярэдняга Прыдзвіння. Навукова-даследчая дзейнасць яго за гэты перыяд прынесла вельмі значныя вынікі. У 1930 г. ім быў выдадзены том «Гісторыя Браслаўскага павета», «Дзісна і Друя» (1934 г.), у 1937 годзе — кніга пра вучылішча ў Лужках, у якім за перыяд існавання з 1744 г. па 1832 г. атрымалі адукацыю шмат дзяцей з Глыбоччыны і суседніх паветаў.

Усяго ім было выдадзена 7 навуковых прац. Кнігі 0. Гедэмана адразу выклікалі цікавасць у грамадскасці, прыхільна былі сустрэты і навукоўцамі. Яго кнігі спрыялі развіццю краязнаўства на Браслаўшчыне і Дзісеншчыне, былі дапаможнікамі па гісторыі ў тагачасных школах. Жыхары Дзісны і Глыбокага называлі яго прозвішчам вуліцы ў сваіх гарадах. Усю сваю энергію Гедэман накіраваў на гістарычныя даследаванні і напісанне кніг, над якімі працаваў да апошніх дзён жыцця. 18 мая 1937 г. даследчык раптоўна памёр і быў пахаваны ў Вільні.

Найлепшай памяццю аб гэтым чалавеку застануцца яго кнігі. Выдадзеныя ў 30-я гады невялікімі накладамі, яны, на жаль, сталі бібліяграфічнай рэдкасцю. Яго кніга «Глыбокае» у перакладзе (1992 г.) была перадрукавана ў нашай раённай газеце, пазней у скарочаным варыянце змешчана ў кнізе «Памяць. Глыбоцкі раён».

Gedeman O. 2Gedeman O. 3

У Браслаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі сабраны ўсе яго кнігі, праводзіцца, мэтанакіраваная праца на пошук матэрыялаў, звязаных з жыццём і дзейнасцю даследчыка, музей збірае ўспаміны старажылаў аб яго жыцці на Браслаўшчыне. На жаль, да гэтага часу не знойдзены яго архіў, не знойдзена і магіла.

Я. БУНТО, краязнаўца."

Крыніца: Бунто, Я. Заслугоўвае, каб памяталі // Веснік Глыбоччыны. — 1997 . — 13 мая. 

***

Неабходна адзначыць тое, што кніга "Гыбокае : гістарычны нарыс" у перакладзе на беларускую мову выйшла ў год, калі Свята беларускага пісьменства адзначалася ў Глыбокім — у горадзе, гісторыю якога даследаваў польскі краязнаўца. Работа О.Гедэмана застаецца найбольш каштоўным даследаваннем гісторыі Глыбокага. 

Бібліяграфія О.Гедэмана (на беларускай мове): 

"Глыбокае. Гістарычны нарыс", "Друя — магдэбурскі горад", "Даўнія пушчы і воды",  "Валерыянаўскія школы айцоў піяраў лужэцкіх".

Па матэрыялах інтэрнета.