Гадзіна духоўнасці ”Рождественская метель. Истории в снежных узорах‟ прайшла ў Глыбоцкай раённай бібліятэцы
В ее книгах вы найдете улыбариков и смешулек. Познакомились с писательницей Жанной Миус
«Культурная прастора»: ад мінулага да сучаснасці праз інавацыі
Новый проект Глубокской районной библиотеки
Выстава-прагляд «Зорны вяночак беларускіх пісьменнікаў» у Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы
Старэйшая жыхарка вёскі Чарневічы Ірына Юльянаўна Сямчонак адзначыла сваё 95-годдзе
Калядныя сустрэчы “Калядкі ідуць – радасць нясуць” у Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы
16 студзеня ў актавай зале Глыбоцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі сабраліся ўдзельнікі студыі паэтычнай творчасці “Сустрэчы для душы”: паэты, кампазітары, выканаўцы. ... Читать далее...
У апошні дзень мінулага года ўрад Беларусі зацвердзіў Дзяржаўную праграму «Культурная прастора». Яна распрацавана на 2026-2030 гады і павінна быць забяспечана фінансаваннем у памеры 2,29 мільярда рублёў, паведамілі ў ... Читать далее...
В новом году Глубокская районная библиотека бросает библиовызов читателям! ... Читать далее...
8 студзеня 2026 года адзначыла сваё 95-годдзе старэйшая жыхарка вёскі Чарневічы Сямчонак. ... Читать далее...
Падчас галоўных зімовых святаў у Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы прайшлі калядныя сустрэчы “Калядкі ідуць – радасць нясуць”. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-01-19

Зарегистрировалось:

293

Сёння 568

Тыдзень 568

Месяц 9,206

Усяго 283,635

 Ideya 3 jpg

Супрацоўнікі бібліятэкі ў займальнай форме пазнаёмілі дзяцей з асноўнымі прававымі дакументамі Рэспублікі Беларусь і навучылі карыстацца слоўнікамі і даведнікамі. 

 

19 лістапада ў Падсвільскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэцы прайшоў турнір знаўцаў “Ведай свае правы , прымеркаваны да Сусветнага дня дзіцяці.    

Padsville 2025 20 11 1Супрацоўнікі бібліятэкі ў займальнай форме пазнаёмілі дзяцей з асноўнымі прававымі дакументаміКанстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека, Дэкларацыяй правоў дзіцяці, Канвенцыяй аб правах дзіцяці.

Узгадваючы казкі "Залаты ключык або прыгоды Бураціна", "Чырвоная шапачка", "Папялушка", "Шэрая шыйка" дзеці разважалі, ці заўсёды выконваюцца правы герояў, вызначалі, дзе крыўдзяць казачных герояў, значыць там парушаюць іх правы, а дзе героі вясёлыя, шчаслівыя,то іх правы выконваюцца. Актыўна дзеці адказвалі на пытанні ў заданні "Абавязкі".

Напрыканцы сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі зрабілі выснову, што кожны павінен адказваць за свае словы і ўчынкі. Чытачоў папрасілі ведаць не толькі свае правы, але і адказна ставіцца да сваіх абавязкаў: выконваць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, паважаць дзяржаўныя сімвалы краіны, клапаціцца аб захаванасці гістарычнай і культурнай спадчыны.

Padsville_2025_20_11_2.jpg22 лістапада — Дзень слоўнікаў і энцыклапедый, а бібліятэка — месца, дзе прадстаўлена мноства разнастайных слоўнікаў, даведнікаў і энцыклапедый, якія дапамагаюць папоўніць слоўнікавы запас, знайсці адказы на розныя пытанні, атрымаць тлумачэнні тэрмінаў і паняццяў.

Padsville 2025 20 11 2Да гэтага дня супрацоўнікі Падсвільскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэкі арганізавалі і правялі ўрок-практыкум “Сто вопросов  в голове, а ответы  в словаре”

Бібліятэкар пазнаёміла наведвальнікаў бібліятэкі з разнавіднасцямі слоўнікаў і энцыклапедый і магчымасцямі іх выкарыстання. Падчас урока дзеці даведаліся, што азначае слова “слоўнік і хто першым яго вынайшаў. Пазнаёміліся з асобай Уладзіміра Даля і яго ўнёскам у вывучэнне і развіццё рускай мовы.

Далей, у ходзе практычнай часткі урока, дзеці выконвалі граматычныя заданні: устаўлялі літары ў прапушчаныя словы, расстаўлялі націскі ў словах, перакладалі словы з адной мовы на іншую. І ўсё не без дапамогі слоўнікаў! Тым самым упэўніліся ў неабходнасці слоўнікаў для граматнасці чалавека.

Загадчык Падсвільскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэкі А. І. Каляга