Генрык Віньча, першы краязнавец Глыбоччыны

Glubochane 12 155 год з дня нараджэння Генрыка Віньчы, першага глыбоцкага краязнаўцы

Генрык Віньча. Краязнаўца, фатограф-аматар, аўтар артыкулаў і здымкаў краязнаўчай і этнаграфічнай тэматыкі. Яго імя пакуль малавядома жыхарам горада і раёна. Дзеля знаёмства з гэтай асобай прапануем вашай увазе артыкул К.Шыталя  "Генрык Віньча - першы глыбоцкі краязнаўца".

Генрык Віньча – першы глыбоцкі краязнаўца

Сёння ў Глыбокім і на Глыбоччыне ёсць некалькі дзясяткаў чалавек, якія займаюцца краязнаўствам, якія рупяцца пра збіранне і захаванне ведаў пра наш край, яго прыродныя, культурныя, гістарычныя каштоўнасці, ды захаваннем саміх тых каштоўнасцяў. Аднак, як у кожнай сферы чалавечай дзейнасці ёсць свой пачынальнік і першапраходца, так і ў краязнаўчым вывучэнні Глыбоччыны быў чалавек, які першы зрабіў крокі на гэтай ніве.

Гэтага чалавека звалі Генрык Віньча, яго радзімай быў маёнтак Літоўшчына каля вёскі Мярэцкія. І, на маю думку, менавіта яго трэба называць першым глыбоцкім краязнаўцам. Што праўда, звесткі пра гісторыю Глыбокага можна сустрэць у яшчэ ранейшых працах Міхала Баліньскага, Аляксея Сапунова, Ян Ходзькі. Аднак яны мелі шырокія тэмы даследвання, і пра Глыбокае пісалі толькі тое, што ўваходзіла ў межы іх навуковых інтарэсаў. А Генрык Віньча быў першы, хто паставіў Глыбокае ў цэнтр сваіх даследчых інтарэсаў, і вывучаў наш край з розных бакоў – геаграфічнага, гістарычнага, этнаграфічнага. Ён першы задакументаваў на фота і архітэктурныя помнікі, і старасвецкія партрэты магнатаў, і традыцыйную вопратку сялянаў.

“Мястэчка Глыбокае, размешчанае ў Віленскай губерні “сярод лясных пагоркаў і сярод зялёных лугоў”, у багатай на азёры мясцовасці, за некалькі вёрст ад Варганскага ўзвышша, якое дзеліць Вяллю ад прытокаў Дняпра і Дзвіны – даўней было досыць важнай мясцовасцю. Недалёка, у пушчах на ўсход, насельніцтва дагэтуль паказвае грэблі, зробленыя з агромністых бярвенняў праз балоты, называюць іх Вітаўтавымі. У наваколлі ёсць некалькі гор з равамі, якія маюць назву замкавых, а вуголле, зброю і розныя прадметы старалітоўскага жыцця, сведчаць, што гэта сляды прадаўніх драўляных умацаванняў”, - пісаў Віньча у артыкуле “Мястэчка Глыбокае”, які выйшаў у папулярным варшаўскім часопісе “Tygodnik Ilustrowany”, №28 за 11 ліпеня 1903 года.

Артыкул праілюстраваны трыма здымкамі Генрыка Віньчы. Першы – гэта панарама Глыбокага, на якой бачны парафіяльны касцёл да яго перабудовы і кляштар кармэлітаў босых з цэлымі трыма карпусамі. Другі – капліца святога Язафата на дарозе паміж Беразвеччам і Глыбокім, праз некалькі год перабудававаная праваслаўнымі манахінямі. Трэці – фасад парафіяльнага касцёла, яшчэ не перабудаванага, з нізкімі вежамі, у святочны дзень (на плошчы перад касцёлам відаць сялянскія вазы і шляхецкую брычку). Чацвёрты – копія партрэта Іосіфа Корсака, які знаходзіўся ў парафіяльным касцёле і каля 1905 года быў прададзены на аўкцыёне ў Варшаве.

У 1904 годзе Генрык Віньча публікуе ў “Tygodniku Ilustrowanym” артыкул “Дзяды на Літве” – па старадаўняй традыцыі ён заўсёды называў свой край Літвой і пратэставаў у газетах, калі ў 1906 годзе яго і радню запісалі ў выбарчых спісах як беларусаў – аздоблены чатырма здымкамі могілак і памінальных звычаяў. Мастак Станіслаў Багеньскі праілюстраваў запісаныя Віньчам паданні двума сваімі малюнкамі, надрукаванымі ў тым жа нумары.

Аўтарству Генрыка Віньчы належыць і артыкул “Глыбокае”, надрукаваны ў №46 тыднёвіка “Zorza Wileńska” за 1909 год і падпісаны псеўданімам “Henryk Litwin”. Да тых звестак, што былі надрукаваныя раней у “Tygodniku Ilustrowanym”, аўтар дадае некалькі цікавых дэталяў.

Ёсць падставы меркаваць, што Віньча быў аўтарам яшчэ дзвюх публікацый пра Глыбоччыну. У часопісе “Tygodnik Ilustrowany” №6 за 1901 год была надрукаваная серыя здымкаў Беразвечча і каментар да гэтых здымкаў. А ў часопісе “Wędrowiec” №30 за 1902 год – артыкул “Удзела”. Абодва матэрыялы не падпісаныя. Аднак у іх выразна прасочваецца цікавасць да этнаграфіі і пошук сувязяў мясцовай тапанімікі з літоўскай мовай, а мясцовых звычаяў – з перажыткамі балцкага паганства. Гэта якраз тыя тэмы, якія Віньча закранаў у іншых сваіх публікацыях.

Калі гіпотэза пра аўтарства Віньчы гэтых дзвюх публікацый праўдзівая, то тады можна дапусціць, што яму належыць і серыя здымкаў царквы і кляштара ў Беразвеччы, зробленых каля 1900 года – тры здымкі, на якіх бачныя царква з абсыпанай тынкоўкай пасля чвэрці стагоддзя запусцення перад перадачай яе праваслаўным манахіням, а таксама руіны муроў базыльянскай школы. Негатывы гэтых здымкаў знаходзяцца ў Інстытуце мастацтва Польскай акадэміі навук, а тагачасныя якасныя копіі – у прыватнай калекцыі ў Варшаве. Гаспадар калекцыі дасылаў іх сканы для выставы, якая ў мінулым годзе была ў глыбоцкім касцёле.

Генрык 

Віньча апынуўся з фотаапаратам у патрэбным месцы ў патрэбны час! Ён стварыў серыю фотаздымкаў сялянаў вёскі Мярэцкія ў традыцыйных строях. Здымкі друкаваліся ў 1901-1903 гадах і пазней у выданнях “Wisła”, “Tygodnik Ilustrowany”, “Wieś Ilustrowana”, “Zorza Wileńska”. На конкурсе ў Варшаве ў 1903 годзе ён прадстаўляе серыю мярэцкаўскіх здымкаў пад агульнай назвай “Зямля маіх прапрадзедаў” і атрымлівае ўзнагароду ІІІ ступені. Пройдуць лічаныя гады – і фабрычная вытворчасць, а таксама новыя моды назаўсёды знішчаць традыцыйны строй сялянаў з-пад Глыбокага.

Vincha g. Shytal 133 Shytal 3 1024x820

Што можна сказаць пра біяграфію Генрыка Віньчы? Нарадзіўся ў 1865 годзе – “пасля вяртання майго святой памяці бацькі з вязніцы (за паўстанне) ў Дынабургу” – піша ён. Дзяцінства і юнацтва Генрыка прышлося на час суровых рэпрэсій, якія расійскі ўрад ужываў супраць каталіцкага насельніцтва былой Рэчы Паспалітай пасля разгрому паўстання 1863 года. “У навучальныя ўстановы мяне прымалі ў лік працэнту дапушчаных да іх палякаў. Па сканчэнні, як “лицо польского происхождения”, не мог заняць ніводнай пасады ў сваім краі, нават просьба аб гэтым, якая была паданая маім бацькам на Найвышэйшае Імя, была адрынутая”.

Цікавая дэталь: Румбальт Полацкі піша ў 1913 годзе ў квартальніку “Litwa I Ruś”, што ўладальнік Літоўшчыны (то бок, бацька Генрыка Віньчы) перапахаваў парэшткі Язэпа Корсака пасля таго, як пахаванне было разрабаванае ў 1860-х ці 70-х гадах. Генрык Віньча пісаў у сваіх артыкулах пра рабаванне парэштак Корсака, аднак не пісаў пра далейшы іх лёс. Застаецца загадкай: ці то Віньча з-за нейкіх меркаванняў не пажадаў агалошваць гэтую інфармацыю, ці то звесткі, якія падаў Р. Полацкі, непраўдзівыя.

Скончыўшы навучанне на ветэрынара ў Дорпаце (цяпер Тарту, Эстонія), Генрык Віньча працаваў спачатку ў Тыфліскай губерні (цяпер Грузія), пасля ў Мінску-Мазавецкім і Улацлаўку (Польшча). На “зямлі сваіх прапрадзедаў” ён мог бываць толькі зрэдчас, падчас летніх адпачынкаў.

У 1920 годзе Генрык Віньча перабіраецца бліжэй да радзімы, займае пасаду павятовага ветэрынара ў Свянцянах. Але хутка памірае – у газетах 1922 года з’яўляецца абвестка пра неабходнасць нашчадкам памерлага Генрыка Віньчы заявіць правы на ягоную спадчыну, фальварак Петэрнава (цяпер Петрунова) Глыбоцкай гміны.

Колькасць матэрыялаў, якія апублікаваў Генрык Віньча, сёння не здаецца вялікай. Аднак яны маюць для нас неверагодную каштоўнасць праз тое, што ён сабраў і апублікаваў іх своечасова. На мяжы ХІХ і ХХ стагоддзя яшчэ можна было пачуць ад людзей легенды пра “Вітавы шляхі”, пра размяшчэнне пакояў у кармэліцкім кляштары, у якіх начаваў Напалеон, можна было даведацца ад відавочцаў пра рабаванне пахавання Язэпа Корсака і пра знаходку ў сутарэннях касцёла Святой Тройцы надмагілля Падбіпенты. Толькі тады яшчэ можна было сфатаграфаваць замужнюю жанчыну ў намітцы і мужчыну ва ўборы, які называўся “глыбоцкай шапкай або кармэліткай”. Прайшло нямнога часу – і сведкі тых падзей памёрлі, вопратка насельніцтва змянілася, частка кляштара была зруйнаваная, касцёл перабудаваны, а партрэты Корсака пагарэлі падчас рэвалюцый і войнаў.

Сучасныя мастакі па фотаздымках Віньчы аднавілі партрэты Язэпа Корсака, і мы можам бачыць іх у Глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеі і ў касцёле Святой Тройцы. Ды і помнік Корсаку на плошчы ў Глыбокім не мог бы паўстаць, калі б знешнасць ваяводы і фундатара святыняў не была вядомая.

Звесткамі Віньчы карыстаўся ў сваёй класічнай працы “Глыбокае. Гістарычны нарыс” найвялікшы даследчык Глыбокага Отан Гедэман. Імі ж, а таксама ягонымі фотаздымкамі, карысталіся і іншыя аўтары, якія пісалі пра Глыбокае. Панарама Глыбокага, якую зняў Віньча, двойчы друкавалася на паштоўках (гэта самыя старыя паштоўкі з выявамі Глыбокага!), і некалькі разоў перадрукоўвалася ў краязнаўчых выданнях. Верагодна, гэтая выява была і ў зборах Музея Дзісненскай Зямлі ў Глыбокім, які існаваў у 1931-1939 гадах.

А літаральна гэтымі днямі на адным з расійскіх інтэрнэт-аўкцыёнаў мне здарылася ўдача адшукаць і набыць велікодную паштоўку, якую ў 1910 годзе Генрык Віньча адправіў з Улацлаўка, дзе працаваў, свайму брату Паўліну Віньчу ў маёнтак Літоўшчына. Так што ў дадатак да звестак, расцярушаных па старонках газет і часопісаў, мы маем арыгінальны аўтограф Генрыка Віньчы.

Пакуль што нам невядомы фотаздымак або партрэт Генрыка Віньчы. Але, можа, калі-небудзь знойдзецца выпадкова на старонках старых выданняў ці нечакана ўсплыве на аўкцыёне.

http://shtobylo.by/kastus-shytal-znajsho-cikavyya-zdymki-zvyazanyya-z-glybokim/ 

Подпісы да фотаздымкаў.

1 wincz

1. Паштоўка “Глыбокае”, якую надрукаваў выдавец А. Хадавецкі ў Варшаве паводле фотаздымка Генрыка Віньчы. Паштоўку выявіў краязнаўца Кастусь Шыталь, а на яе набыццё ахвяраваў грошы бізнэсовец Павел Блышко з Санкт-Пецярбурга.

 

 

 

 

 

22 wincz2. “Літоўскі пастух”. Фота друкавалася ў часопісах “Tygodnik Ilustrowany” №42 за 1904 год і “Wieś Ilustrowana” №9 за 1910 год.

 

 

 

 

 

 

 

 

4 wincz

3. Велікодная паштоўка, якую ў 1910 годзе адправіў Генрык Віньча з Улацлаўка свайму брату Паўліну ў маёнтак Літоўшчына. Тэкст: “Алелюя! Сардэчнае віншванне. Генрык Віньча”.

 

 

 

 

55 wincz4. Старадаўні камін у двары Літоўшчына, уласнасці Віньчаў. Фота надрукавана ў часопісе “Wieś Ilustrowana”, Nr. 11, 1910 год. Камін мае выразныя рысы віленскага барока і збудаваны, відавочна, у другой палове XVIII стагоддзя. У лістападзе 1918 года разагітаванае бальшавікамі сялянства разрабавала і спаліла маёнтак Літоўшчына, у агні згарэў і адзін з двух вядомых партрэтаў Язэпа Корсака.

Крыніца: Вольнае Глыбокае.- 2019.- 19 верасня.- №38. 

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

 Глыбоцкі Дом рамёстваў.

sm

kulturaby

god adzinstva

sm full

glub rik

sb kk

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

2018 03 26 00987

gogul

webland

uni

vit

Vitebskie vesti

 

Счетчик посещений

Сёння 0

Учора 31

За тыдзень 248

За месяц 1176

Усяго 65857

Перыяд:

2018-01-01 - 2021-10-24

Зарэгістравалася: 208