Гадзіна духоўнасці ”Рождественская метель. Истории в снежных узорах‟ прайшла ў Глыбоцкай раённай бібліятэцы
В ее книгах вы найдете улыбариков и смешулек. Познакомились с писательницей Жанной Миус
«Культурная прастора»: ад мінулага да сучаснасці праз інавацыі
Новый проект Глубокской районной библиотеки
Выстава-прагляд «Зорны вяночак беларускіх пісьменнікаў» у Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы
Старэйшая жыхарка вёскі Чарневічы Ірына Юльянаўна Сямчонак адзначыла сваё 95-годдзе
Калядныя сустрэчы “Калядкі ідуць – радасць нясуць” у Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы
16 студзеня ў актавай зале Глыбоцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі сабраліся ўдзельнікі студыі паэтычнай творчасці “Сустрэчы для душы”: паэты, кампазітары, выканаўцы. ... Читать далее...
У апошні дзень мінулага года ўрад Беларусі зацвердзіў Дзяржаўную праграму «Культурная прастора». Яна распрацавана на 2026-2030 гады і павінна быць забяспечана фінансаваннем у памеры 2,29 мільярда рублёў, паведамілі ў ... Читать далее...
В новом году Глубокская районная библиотека бросает библиовызов читателям! ... Читать далее...
8 студзеня 2026 года адзначыла сваё 95-годдзе старэйшая жыхарка вёскі Чарневічы Сямчонак. ... Читать далее...
Падчас галоўных зімовых святаў у Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы прайшлі калядныя сустрэчы “Калядкі ідуць – радасць нясуць”. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-01-19

Зарегистрировалось:

293

Сёння 617

Тыдзень 617

Месяц 9,255

Усяго 283,684

 Padsville vinzavod 00

 85 год Глыбоцкаму раёну

З архіва Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі

 Пліскі раённы харчкамбінат, затым Падсвільскі вінзавод, пазней завод харчовых прадуктаў быў адным з буйнейшых прадпрыемстваў у пасёлку і асноўным месцам працы для многіх падсвільчан.  Размяшчаўся ў г.п. Падсвілле па вул. Савецкай, 70, плошча тэрыторыі завода – 2,7 га (1997).

Padsville vinzavod

 Прадпрыемства —  Пліскі раённы харчкамбінат, было адкрыта ў 1954 годзе ў будынку польскіх казармаў. Харчкамбінат выпускаў кандытарскія вырабы – пячэнне ў абмежаваным асартыменце, булкі двух сартоў, а таксама займаўся саленнем агуркоў, грыбоў і выпускам пладовых він.

Прамыслова-вытворчы персанал складаўся з 10 чалавек. Вытворчасць ажыццяўлялася саматужным спосабам. Кандытарскя вырабы выпякаліся ў жаравой печы. 

У 1955 годзе выканкам Пліскага раённага савета дэпутатаў працоўных прыняў рашэнне аб будаўніцтве вытворчай базы райхарчкамбіната. У 1956 годзе былі пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю цахі па вытворчасці  безалкагольных напіткаў, нарыхтоўцы і пераапрацоўцы пладоў і ягад, засолкі капусты і агуркоў, вырабу пладова-ягаднага віна, выпуск якога у будучым складаў 100 дкл.

Да 1964 года большасць працэсаў выпуска віна ажыццяўлялася ўручную. У цаху перапрацоўкі сыравіны былі ўстаноўлены толькі драбілка КДП-3 і ручны прэс. Падача пладоў і ягад, ачышчэнне ад адходаў ажыццяўлялася ўручную. 

Padsville vinzavod 1У 1964 годзе, калі Падсвільскі райхарчкамбінат рашэннем Віцебскага аблвыканкама перайменаваны ў “Падсвільскі вінаробчы завод”, пачалася паступовая мадэрнізацыя вытворчасці. На працягу трох гадоў былі мехазаваныя многія працэсы. Завод набыў новае тэхнічнае абсталяванне:

  • Аўтаматы для розліва віна
  • Аўтамат для закаркоўвання бутэлек
  • Аўтамат для сургучкі бутэлек
  • Аўтамат для наклейкі этыкетак на бутэлькі
  • Прэсы для адціскання пладоў і ягад – “М- 221”
  • Транспарцеры
  • Мыечныя машыны.

Вялася значная работа па пашырэнню асартыменту выпускаемай прадукцыі, асвойваліся новыя віды вырабаў. У 1967 годзе завод выпускае да 15 найменаванняў пладова-ягадных він, апрацоўвае і выпускае да 10 найменаванняў вінаградных він. У 1966 годзе на заводзе працавала каля 120 рабочых. 

1985 годзе, у час антыалкагольнай кампаніі, выпуск віна зменьшыўся.  Каб не спыніць прадпрыемства, дырэктар Падсвільскага вінаробчага завода Леанід Францавіч Багдановіч пачаў меркаваць, якую прадукцыю можна выпускаць заводу. “Не вином единым…” – вырашылі на прадпрыемстве і пачалі выпускаць разнастайныя прысмакі.

У першыя дні 1987 года выпушчана першая партыя новай прадукцыі – кукурузныя палачкі. Месцам для цэха па вытворчасці кукурузнай палачкі выбралі вінасховішча. Тады нават цяжка было паверыць, што паўпадвальнае памяшканне з адзіным акном праз тры месяцы набудзе зусім другі выгляд. Зрабілі ўсе сваімі сіламі: паклалі падлогу, абліцавалі пліткай сцены, прарэзалі вокны. Былыя вінаробы перакваліфіцыраваліся на будаўнікоў і слесароў. Паколькі з абсталяваннем па вытворчасці палачкі раней не былі знаёмы, прайшлі двухтыднёвую падрыхтоўку на лідскім заводзе, які выпускаў такую ж прадукцыю. За першы год выпусцілі 340 тон кукурузнай палачкі.

Лінія па вытворчасці кукурузных палачак – не адзіная навінка завода. У былых спіртасховішчах былі пачаты работы па абсталяванні цэха па вытворчасці пячэння. Былі завезены машыны для апрацоўкі ўзарваных зярнят рысу, кукурузы, ячнай крупы. Як кукурузная палачка, так і гэтыя ласункі вырабляліся з прывазной сыравіны. У 1988 годзе завод выпусціў: 86 т аўсянага пячэння, 125 т журавіны ў цукру, 2,4 т усходніх прысмакаў.

Выпуск кандытарскіх вырабаў рос. У 1991 г. было выпушчана кукурузных палачак – 765 тон, аўсянага пячэння – 626 тон, усходніх прысмакаў – 128 тон, журавіны ў цукру – 3 тоны. Але пачынаючы з 1992 года аб'ёмы вытворчасці пачалі зніжацца. У 1995 годзе аўсянага пячэння выпушчана 48 тон, усходніх прысмакаў – 2 тоны. З 1996 года выпуск прысмакаў спыніўся.  

З алкагольных напіткаў у асартыменце заставаліся толькі сокі спіртавыя, якія пастаўляліся на прадпрыемствы па выпуску безалкагольных напіткаў. У 1988 годзе пачалі выпускаць лікёра-гарэлачныя вырабы. Пастаўшчыкі спірту-рэктыфікату – Лынтупскі і Багушэўскі спіртзаводы, пладоў і ягад – калгасы і саўгасы, раённыя нарыхтоўчыя канторы (РНК) і насельніцтва Віцебскай вобласці.

Тэхналагічны і мікрабіялагічны кантроль ажыццяўляла лабараторыя завода, якая  адпавядала патрабаванням для выканання вымярэння і выпрабоўвання аб’ектаў кантроля з патрабаванай дакладнасцю па паказанням і мела атэстацыю.

Прадукцыя, выпускаемая Падсвільскім заводам харчовых прадуктаў, рэалізоўвалася гандлёвымі арганізацыямі Віцебскай, Мінскай, Магілеўскай абласцей. 

На заводзе харчовых прадуктаў вытворчы працэс не спыняўся, своечасова і з найменшымі затратамі закуплялася сыравіна, удасканальваліся вытворчыя працэсы, знаходзіліся шляхі збыту гатовай прадукцыі, якая паспяхова рэалізавлася і двала прыбытак.  На заводзе працавала звыш 300 чалавек. Завод будаваў новыя дамы і кватэры. Працаўнікі былі ўпэўнены, што свае жыллёвыя ўмовы яны палепшаць, і гарантам таму было іх роднае прадпрыемства. Папулярызацыю завод заваяваў не толькі прадукцыяй, але калектывам, які ўзначальваў Валерый Іванавіч Акуленка

Мянялася эканамічнае становішча краіны і завода, змянялася кіраўніцтва. Новы кіраўнік – Іван Іванавіч Пустыннікаў, рабіў усё магчымае, каб узначалены ім завод працягваў працаваць нават у складаных рынкавых умовах. Быў праведзены рамонт у цаху разліву: адрамантаваны дах, замененыя вокны і дзверы, ўстаноўлена вентыляцыйная сістэма, зроблены санітарныя прапускнікі, змантаваныя сістэма відэаназірання і пажарная сігналізацыя, пабудавана дах-навес для тары. Праведзены бягучы рамонт купажного цэха. Пачынаючы з 2013 года нарыхтоўка сыравіны на Падсвільскім вінзаводзе ажыццяўлялася без прыцягнення крэдытных рэсурсаў.

 Але эканамічнае становішча ускладнялася. У маі 2015 года ў эканамічны суд Віцебскай вобласці паступіла заява аб узбуджэнні вытворчасці па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці прадпрыемства. Прэтэнзія да заводу была адна: неабходна пакрыць запазычанасць па акцызным падатку ў памеры больш за 60 млрд. рублёў, што і прывяло гэтае прадпрыемства да працэдуры банкруцтва.

На пачатак 2020 года колькасць работнікаў складала 42 человекі. 13. 05. 2020  г. завод харчовых прадуктаў завяршыў свае існаванне.