Гадзіна духоўнасці ”Рождественская метель. Истории в снежных узорах‟ прайшла ў Глыбоцкай раённай бібліятэцы
В ее книгах вы найдете улыбариков и смешулек. Познакомились с писательницей Жанной Миус
«Культурная прастора»: ад мінулага да сучаснасці праз інавацыі
Новый проект Глубокской районной библиотеки
Выстава-прагляд «Зорны вяночак беларускіх пісьменнікаў» у Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы
Старэйшая жыхарка вёскі Чарневічы Ірына Юльянаўна Сямчонак адзначыла сваё 95-годдзе
Калядныя сустрэчы “Калядкі ідуць – радасць нясуць” у Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы
16 студзеня ў актавай зале Глыбоцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі сабраліся ўдзельнікі студыі паэтычнай творчасці “Сустрэчы для душы”: паэты, кампазітары, выканаўцы. ... Читать далее...
У апошні дзень мінулага года ўрад Беларусі зацвердзіў Дзяржаўную праграму «Культурная прастора». Яна распрацавана на 2026-2030 гады і павінна быць забяспечана фінансаваннем у памеры 2,29 мільярда рублёў, паведамілі ў ... Читать далее...
В новом году Глубокская районная библиотека бросает библиовызов читателям! ... Читать далее...
8 студзеня 2026 года адзначыла сваё 95-годдзе старэйшая жыхарка вёскі Чарневічы Сямчонак. ... Читать далее...
Падчас галоўных зімовых святаў у Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы прайшлі калядныя сустрэчы “Калядкі ідуць – радасць нясуць”. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-01-19

Зарегистрировалось:

293

Сёння 634

Тыдзень 634

Месяц 9,272

Усяго 283,701

 Geraldyka

 

У лютым 2024 года спаўнілася 20 год геральдычнаму знаку гарадскому пасёлка Падсвілле.

Геральдыка Беларусі мае глыбокія гістарычныя і культурныя карані. Гарады сталі атрымліваць свае гербы разам з магдэбургскім правам яшчэ ў XV ст. Найбольш старажытныя гербы маюць Полацк і Камянец. Звычайна герб адлюстроўваў гістарычныя абставіны ўзнікнення горада, яго геаграфічныя асаблівасці, або прыналежнасць да магнацкага рода.

Першым нарматыўным прававым актам, які датычыцца заснавання гербаў і сцягаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак нашай краіны, з'явіўся Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лютага 2004 г. нумар 60 "Аб заснаванні афіцыйных геральдычных сімвалаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Віцебскай вобласці". Гэты дакумент адрадзіў агульнаеўрапейскую гістарычную традыцыю атрымання населенымі пунктамі гербаў ад кіраўніка дзяржавы. Беларуская гарадская геральдыка, якая прайшла некалькі этапаў у сваім развіцці, мае глыбокія карані. 

Таму Указ з'явіўся па сваёй сутнасці афіцыйным пацвярджэннем гістарычных гербаў, якія існуюць ужо некалькі стагоддзяў, і гербаў, створаных сучаснымі геральдыстамі.

Падсвілле ўвайшло ў лік 43 гарадоў і пасёлкаў Віцебскай вобласці, якія маюць гербы.

Герб гарадскога пасёлка Падсвілле быў зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  № 60 ад 09.02.2004 

ПАЛАЖЭННЕ

пра герб гарадскога пасёлка Падсвілле Глыбоцкага раёна

  1. Герб гарадскога пасёлка Падсвілле з'яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам.

 Gerb Padsville 2004 Герб гарадскога пасёлка Падсвілле з'яўляецца ўласнасцю гарадскога пасёлка Падсвілле, правам распараджэння якой валодае Падсвільскі пасялковы выканаўчы камітэт.

  1. Выява герба гарадскога пасёлка Падсвілле размяшчаецца на будынках, у якіх размешчаны органы мясцовага кіравання і самакіравання гарадскога пасёлка Падсвілле і яго тэрыторый, а таксама ў памяшканнях пасяджэнняў гэтых органаў і службовых кабінетах іх кіраўнікоў.

Выява герба гарадскога пасёлка Падсвілле можа размяшчацца ў тых месцах гарадскога пасёлка Падсвілле, дзе ў адпаведнасці з заканадаўствам прадугледжваецца размяшчэнне выявы Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Пры адначасовым размяшчэнні герба гарадскога пасёлка Падсвілле і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь герб гарадскога пасёлка Падсвілле павінен размяшчацца з правага боку ад Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, калі знаходзіцца да іх тварам.

Выява герба гарадскога пасёлка Падсвілле можа выкарыстоўвацца таксама падчас дзяржаўных свят і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, народных, працоўных, сямейных свят і мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных дат.

  1. Права на выкарыстанне выявы герба гарадскога пасёлка Падсвілле ў выпадках, якія не ўказаны ў пункце 2 гэтага Палажэння, можа быць прадастаўлена па рашэнню Падсвільскага пасялковага выканаўчага камітэта.

Герб: у блакітным полі іспанскага шчыта са срэбным перакуленым вастрыём тры рыбіны: адна (у цэнтры) – блакітнага, дзве па краях - срэбнага колеру. Усе рыбы ўсплываючыя і вы­гнутыя ў выглядзе маладзіка. 

DSCN1459

DSCN1454

Водная стыхія рэк і азёр Віцебшчыны перададзена ў гербе Падсвілля. Гарадскі пасёлак  Падсвілле Глыбоцкага раёна размешчаны на берагах азёр Алаізберг і Белае. 

 

 

Gerb Padsville 2004 2 Набліжанасць да вадаёмаў перададзена ў гербе "вастрыём" - другаснай геральдычнай фігурай, якая падзяляе шчыт, рассякаючы яго, і "паглыбляе" верхнюю частку, а таксама адлюстраваннем трох рыбін процілеглых колераў на срэбным і блакітным полі.

Рыбы і іншыя насельнікі падводнага свету даволі ча­ста сустракаюцца як у гістарычнай, так і сучаснай тэрытарыяльнай геральдыцы. У гербе (2006 г.) суседняга горада Паставы - тры залатыя рыбы, ( у гербе 1582 г.) польскага горада Сураж-Падляшскі адлюстраваны карп, у гербе (1845 г.) літоўскага горада Свянцяны - дзве срэбныя сялявы, у гербе (1781 г.) расіійскага Саратава - тры сцерлядзі, у  гербе (1779 г.) расіійскага Новага Аскола - тры вырезуба, у  гербе (пач. XVIII ст.) расіійскага Азова - тры асётры і інш.

Паўзуновыя, рыбы, насякомыя і земнаводныя прылічваюцца да натуральных негеральдычных фігур. У той жа час рыба з'яўляецца адным з важнейшых сімвалаў хрысціянства. Тры рыбіны ў гербе Падсвілля ўвасабляюць не толькі прыродную адметнасць мясціны, але і розныя накірункі хрысціянства. Прадстаўнікі трох з іх здавён жывуць у гэтым рэгіёне.

Аўтар герба г.п. Падсвілле М.М.Елінская, мастак А.У.Леўчык.

Крыніцы:

Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь.- 2004.- № 26.- 19 лютага.

Адамушка, У.І. Геральдычны вянок Віцебшчыны / У.І.Адамушка, М.М.Елінская, С.В.Рублеўскі.- Віцебск: Віцеб. абл. друк., 2010.- 92 с.- С.65.

Адкрытая інфармацыя з сеткі Інтэрнет