Галоўная
Дзяржаўная ўстанова культуры “Глыбоцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”
Абрубская сельская бібліятэка-клуб
Турыстычны маршрут “Шляхамі Абрубскага краю”, 2023 г.
Калі вы будзеце ехаць па трасе Вільнюс — Віцебск, праязжаючы Глыбокае убачыце дарожны паказальнік “Галубічы”. Звярніце з трасы направа і наведайце Абрубскі край.
Па правы бок маляўнічай звілістай дарогі вы ўбачыце прыгожае лясное возера Крывое. Плошча возера 0,05 км2. Даўжыня 0,4 км. Найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км. Знаходзіцца ў басейне ракі Дзісна, за 2,5 км на поўдні ад г. Глыбокае, сярод балоцістай роўнай паверхні. Праз возера цячэ ручай, які ўпадае ў возера без назвы ў межах Глыбокага. Да яго складана падыйсці. Але панарамнае фота на памяць будзе прыгожым.
Далей направа будзе непрыкметная дарога. Праехаўшы лясным масівам, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны немцы арганізавалі ваенныя склады, праз 1,5 км перад вамі паўстане прыгожае месца. Калісьці тут была невялікая вёсачка Русакі, якой ўжо нет на карце Глыбоцкага раёна. Але пра Русакі памятаюць многія. Ураджэнцы, выхаванцы, адпачываючыя.
Калі ў паслеваенны час востра паўстаяла пытанне аб барацьбе з дзіцячай безпрызорнасцю, мясцовыя ўлады прынялі рашэнне аб адкрыцці ў Русках, на базе былых панскіх сядзіб, дзіцячага дома. З 1945 (1947) па 1969 гг. у цяжкі паслеваенны перыяд тут знайшлі прытулак ад 70 да 90 сірот. Дырэктарамі працавалі Юрчанка Іван Кірылавіч (1946 — 1948), Старавойтава Аляксандра Фёдараўна, заслужаная настаўніца БССР. Послевоенное развитие Глубокского района: 1944-1950 гг.: документы и материалы / сост. Н.А.Боровик [и др.].- Минск: Медисонт, 2010.- 424 с.
Пасля закрыцця дзіцячага дома ў 70-80-я гады ў Русаках быў піянерскі лагер, месца падрыхтоўкі дзяцей і падлеткаў да самастойнага жыцця. У канцы 90-х — пач. 2010-х г. тут дзейнічала база адпачынку “Русакі” Глыбоцкай сельгастэхнікі.

Далей па дарозе Глыбокае — Галубічы справа пазначана невялікае ўрочышча, у якім устаноўлены (1986) помнік спаленым вёскам Глыбоцкага раёна. Падыдзіце да помніка, аддайце хвіліну павагі і памяці бязвінным ахвярам вайны.


А далей маляўнічая дарога прывядзе вас у вёску Лаўрынаўка.
Назва вёскі паходзіць ад імя ці прозвішча Лаўрын, Лаўрыновіч.
У пачатку XX ст. вёска Глыбоцкай воласці Дзісенскага павета, 41 жыхар, да вёскі адносілася каля 70 дзесяцін зямлі. З 1921 г. ў складзе Польшчы, вёска Глыбоцкай гміны Дзісенскага павета. Паводле польскага перапісу 1921 г. 14 дамоў, 89 жыхароў. У 1939 г. у складзе БССР. У 1940 г. у вёсцы было 18 двароў, 77 жыхароў. У ліпені 1944 г. вёска спалена гітлераўцамі. У 1959 г. 70 жыхароў. У 2001 г. 7 двароў, 12 жыхароў. На 01.01.2023 г. пражывае 9 дарослых людзей.
У гады ваеннага ліхалецця немцы спалілі веску. Дзівам ацалела толькі хата пры дарозе з боку Ластавіч і захавалася да сённяшніх дзён. Вёска настолькі маляўнічае, што Язэп Драздовіч, наведаўшы гэта месца, быў зачараваны і аставіў пасля сябе пейзажную замалёўку.


Наступная вёска Ластавічы знаходзіцца на беразе возера Ластавіцкае. Назва вёскі, магчыма, утворана ад назвы возера. Вёска вядома з 2-й пал. XVI ст., калі знаходзілася ў складзе ВКЛ, а з 1569 г. – у Полацкім павеце Полацкага ваяводства Рэчы Паспалітай. У час Лівонскай вайны (1558-1583) Ластавічы былі заняты рускімі войскамі. Адзначаны на “карце Полацкага павета” другой паловы XVI ст. пад назвай Ластавіца. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) увайшла ў склад Расійскай імперыі, вёска Глыбоцкай воласці Дзісенскага павета. З’яўлялася манастырскай уласнасцю, а з 1842 г. – дзяржаўнай. Паводле перапісу 1897 г. 61 двор, 390 жыхароў, працаваў стараверскі малітоўны дом. У 1897 г. тут адкрыта школа царкоўнай граматы. У 1921-1939 г.г. у складзе Глыбоцкай гміны Дзісенскага павета Польшчы. Па польскаму перапісу 1921 г. быў у вёсцы 51 дом, 256 жыхароў. У 1959 г. 316 жыхароў, на 2001 г. — 73 двары, 150 жыхароў. На 01.01. 2023 г. 78 жыхароў (дарослыя – 72, дзеці – 6). Веснік Глыбоччыны. – 2004. – №53. – 3 ліпеня.
Пачынаючы з XVIІ ст. у в. Ластавічы пражываюць стараверы. Тут знаходзяцца іх могілкі і малітоўны дом. Прынята лічыць, што стараабрадніцкая Богаяўленская царква ў Ластовічах пабудавана ў 1876 годзе.
Драўляны храм працягвае традыцыі народнага дойлідства, мае лаканічны вонкавы выгляд. Цыбульная глаўка надае яму рысы рэтраспектыўна-рускага стылю. Царква дзеючая. Служба праходзіць па вялікіх рэлігійных святах. Пэўны час святаром службу вёў мясцовы жыхар – Семіон Нікіцін. На сёняшні дзень святар прыязжае з іншага раёна.


Возера Ластавіцкае
Вёска Ластавічы расцягнулася ўздоўж возера Ла́ставіцкае (Ластавец). Возера знаходзіцца ў басейне ракі Бярозаўка (прыток Дзісны),
за 4 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Глыбокае. Плошча паверхні возера 0,2 (0,17[1]) км². Даўжыня 1,12 км, найбольшая шырыня 0,2 км, даўжыня берагавой лініі 2,5 км. Плошча вадазбору 7,25 км².
Мясцовасць пераважна градзістая, вышынёй да 20 м., месцамі парослая рэдкалессем і хмызняком, на захадзе і поўначы размешчаны шырокі лясны масіў. Зарастае нязначна. На поўначы злучана рэчкай Бярозаўкай з возерам Крывое, на поўдні і на захадзе ўпадаюць 2 ручаі.
Возера насяляюць акунь, плотка, лешч, шчупак, лін і інш. рыба. Арганізавана платнае аматарскае рыбалоўства.
Далей наш шлях накіроўваецца на ўсход.
Вёска Кавалі вядома з XVII ст., калі знаходзілася ў складзе Полацкага ваяводства Рэчы Паспалітай. Да 1642 г. належала Корсакам, а потым была манастырскай уласнасцю. У выніку ІІ-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) увайшла ў склад Расіі як сяло Глыбоцкай воласці Дзісенскага павета. Адзначана на "Карце Дзісенскага і Вілейскага паветаў Мінскай губерні" 1800 года. На 1886 год у сяле 15 двароў, 152 жыхары, працавалі царква (з 1748) і народнае вучылішча (з 1858). Згодна перапісу 1897 года — 39 двароў, каля 250 жыхароў. У 1901 годзе адкрыта школа царкоўнай граматы.
Паводле ўмоў Рыжскага дагавору 1921 года Кавалі былі ўключаны ў склад Польшчы як вёска Глыбоцкай гміны Дзісенскага павету. Па польскаму перапісу 1921 года тут было 40 дамоў, 233 жыхары.3 1939 года ў складзе БССР. У 1949 годзе створаны калгас “Гвардзеец”.
У 1959 годзе 216 жыхароў. На 2001 год у вёсцы налічвалася 38 двароў, 75 жыхароў, на 01.01.2023 г. – 33 жыхары (дарослыя – 30, дзеці — 3).
У цэнтры вёскі знаходзіцца Царква Успення Прасвятой Багародзіцы. Помнік архітэктуры драўлянага дойлідства. Пабудаваны ў 1748 годзе глыбоцкімі манахамі кармелітамі босымі на землях, якія належылі манастыру, таму на сённяшні дзень яго архітэктура выглядае вельмі нетыпова для царквы. У дакументах другой паловы XVIII ст. прыход існаваў як уніяцкі. Пасля ліквідацыі царкоўнай уніі, храм быў перададзены праваслаўнаму духавенству.
У храме меўся старажытны абраз Успення Прасвятой Багародзіцы, перададзены сюды пасля закрыцця царквы ў вёсцы Частыя. Надпіс на абразе абвяшчае, што ён «…нададзены ў Чашчанскую царкву, року 1672, месяца жніўня 15 дня». У гэтым храме захоўвалася і перанесенае з Чашчанскай царквы рэдкае Евангелле, надрукаванае ў Вільні ў 1644 годзе «Гаўрыілам Іаанавічам ігуменам Явейскім, друкаром агульнага жыцця».
Значную рэканструкцыю і перабудову прыцярпела царква ў канцы ХІХ ст. Перабудова змяніла як вонкавы, так і ўнутраны выгляд святыні, захаваўшы пры гэтым першапачатковыя элементы барочнага стылю. Тады ж пры царкве была збудавана драўляная званіца. На працягу першай паловы ХХ стагоддзя, у часы І і ІІ сусветных войнаў, царква не перарывала сваю дзейнасць. Працуе і па сённяшні дзень.
Драўляная царква ў вёсцы Кавалі з'яўляецца важным архітэктурным помнікам 18-га стагоддзя, гісторыка-культурнай каштоўнасцю Глыбоцкага раёна (шыфр 213Г000392) і цікавай славутасцю Беларусі. Драўляных храмаў 18-га ст. захавалася ў Беларусі вельмі мала, таму любы з іх, у тым ліку і храм у вёсцы Кавалі, мае вялікую каштоўнасць і пэўную прывабнасць для турыстаў. Яна адзіная ў раёне, якая не мае электрычнасці. Але прыхаджане ніколі не скардзіліся на холад у будынку...
Як застаюцца вельмі ўдзячнымі сваім святарам, якія верай і праўдай служылі Богу і прыхажанам
Вяліку
Метраў 300 па дарозе на вёску Галубічы, злева знаходзіцца Кавальская гара, геалагічны помнік прыроды мясцовага значэння. Гара месціцца паміж вёсак Амбросавічы, Кавалі, Леднікі, Несцеравічы, Шараг,і за 10,0 км на ўсход ад г. Глыбокае.
Кавалеўская гара прымеркавана да Свянцянскай грады і з'яўляецца вышэйшай кропкай Глыбоцкага раёна — 226,4 м. Гара выразна вымалёўваецца ў рэльефе, яе вяршыня мае выгляд купалападобнага ўзняцця з дробнымі спусцістымі ўзгоркамі і западзінамі. Схілы гары спусцістыя, ухіл 5-10%. Адносна суседніх паніжэнняў яна ўзвышаецца на 20 - 26 м. Гара складзена канцава-марэннымі адкладамі: марэннымі суглінкамі і супесямі з талькай і жвірам. Па вяршыні і схілах сустракаецца шмат валуноў. Гара Кавалеўская сфармавалася ў перыяд паазерскага аледзянення 15-20 тысяч гадоў таму. Мясцовыя жыхары сцярджаюць, што ў цэнтры гары на глыбіні 1,5- 2 м закапана капсула з указаннем высаты гары над узроўнем Балтыйскага мора.
Ад гары мы вяртаемся ў Кавалі і накіруемся ў бок вёскі Бараны, мінуючы могілкі на “Шыпіцы”. Акрамя Кавальскай гары, на тэрыторыі Абрубскага краю знаходзіцца гарадзішча, на 2 км на ўсход ад вёскі Шыпы. (213В000423).
Рака Бярозаўка
Не кожны ведае, што рака Бярозаўка (у мінулым Бярэзвіца), якая падзяляе Глыбокае на дзве часткі, бярэ пачатак у балоцістай мясцовасці на паўднёвы ўсход ад в. Абруб (каардынаты 55006 пн.ш. 27046”30” у.д.) і працякае праз ложа неіснуючага вадаёма, азёры Ластавіцкае, Крывое, Кагальнае (Глыбокае), Вялікае (Беразвецкае), нарэшце Падлужнае (Падлазнае). Рака мае дліну 53 км., правы прыток Дзісны. Працякае праз Глыбоцкі і Шаркаўшчынскі раёны.
Прытокі Бярозаўкі – Аржаніца, Маргва (левыя); Дабрылаўка, Стуканаўка (правыя). Бярозаўка ўпадае ў Дзісну каля вёскі Аляксандрава за пяць кіламетраў на ўсход ад цэнтра пасёлка Шаркаўшчына.
Па версіі вучоных, у раёне вёскі Абруб праходзіць буйнейшы Вяліка- Балтыйска-Чарнаморскі водны падзел.
Вёска Абруб
Вёска Абруб — цэнтр Абрубскага сельскага савета і ўнітаранага прадпрыемства “Каралі”. З 2010 года мае статус аграгарадок.
Назва ўтворана ад тэрміна “абруб”, які азначае астатак зямлі, што застаўся пасля выдзялення надзелаў з агульнага зямельнага ўладання. У XIX – пач. XX ст. Абруб – вёска Глыбоцкай вобласці Дзісенскага павета Мінскай, з 1842 г. Віленскай губерні. У 1896 годзе адкрыта школа царкоўнай граматы. Паводле перапісу 1987 года ў вёсцы каля 390 жыхароў. У пачатку XX ст. насельніцтва складала 319 чалавек, да вёскі адносілася прыкладна 520 дзесяцін зямлі.
Паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавору ад 18 сакавіка 1921 года вёска Абруб уваходзіла ў склад Глыбоцкай гміны Дзісенскага павета Віленскага ваяводства. Перапіс 30 верасня 1921 года сведчыць — у вёсцы было 28 дамоў, каля 300 жыхароў.
У 1939 годзе Дзісненшчына ўвайшла ў склад БССР. З 1940 года Абруб — цэнтр сельсавета. У 1949 годзе створаны калгас імя Кірава. У 1959 г. — 275 жыхароў. На 2001 год было 123 двары, 324 жыхары. На 01.01 2023 г. – 274 жыхары (дарослыя – 245, дзеці – 29). Дзейнічаюць аддзяленне сувязі, бібліятэка-клуб, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін.
На тэрыторыі вёскі ў 1974 годзе пастаўлены помнік землякам, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Калі ў вас з'явілася цікавасць да Абрубскага краю, звяртайцеся ў Абрубскую сельскую бібліятэку-клуб, гісторыя якой пачалася ў далёкім 1947 годзе. Бібліятэкар дапаможа вам пазнаць багатую гісторыю і тапаніміку гэтай мясцовасці, распавядзе пра вёскі існуючыя і зніклыя , колішні млын гаспадаркі , школу, бібліятэкі. Распавядзе пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны працаўнікоў, творчых землякоў Уладзіміра Саўліча, Яўгенію Бартко, Пажога Алену, Лію Кучко.
Поспехаў вам у падарожжы!
КРЫНІЦЫ:
https://www.minpriroda.gov.by/ru/
Ведайбай https://vedaj.by/
Бярозаўка // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 88
- 90
