Восеньская пятніца радуе паэтычна-кветкавым настроем
Школьники в гостях у библиотеки: юбилей земляка и знакомство с профессией
Віншаванне работнікам культуры!
Вечер-встреча с ветеранами труда сферы культуры ”Года - лишь мудрости ступенька“
Велапакатушкі па родных гатаўшчынскіх мясцінах
Юбілейныя даты, падзеі, хроніка жыцця малой радзімы... 2027 год
1 октября — День пожилого человека
В связи с празднованием юбилея известного земляка Владимира Саулича, а также в целях повышения интереса к деятельности библиотеки и профессии библиотекаря, Глубокскую центральную районную библиотеку посетили учащиеся 9”... Читать далее...
6 октября  сотрудники Глубокской ЦРБ совместно с Белорусским профсоюзом работников культуры, информации, спорта и туризма организовали вечер-встречу ”Года - лишь мудрости ступенька “ для ветеранов труда сферы ... Читать далее...
  О, дзіўны край маіх дзядоў,Гасцінцаў край і сцежак вузкіх.Край сэрцаў шчырых, край садоў,Пяшчотны край мой беларускі! ... Читать далее...
Откройте для себя литературу, где мудрость возраста обретает голос. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-10-11

Зарегистрировалось:

301

Сёння 244

Тыдзень 3,227

Месяц 5,738

Усяго 517,502

Litaraturny yubiley 3..

Saulich Ul. 8

1 верасня 2026 г. адзначыў юбілей наш земляк, драматург, журналіст і публіцыст Уладзімір Уладзіміравіч Сауліч.

 Уладзімір Уладзіміравіч нарадзіўся ў 1951 г. у в. Мацясы. Вучыўся ў Кіраўскай СШ, закончыў філалагічны факультэт БДУ (1973).  

Працоўную дзейнасць пачаў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Азярэцкай сярэдней школе Глыбоцкага раёна. Потым працаваў карэспандэнтам Глыбоцкага раённага радыёвяшчання. 3 1980 года перайшоў на журналісткі шлях — уласны карэспандэнт абласной газеты "Віцебскі рабочы", пазней рэспубліканскіх "Сельской газеты", "СБ Беларусь сегодня".

Першая публікацыя старшакласніка Валодзі Сауліча — апавяданне “Горкі яблык”, з'явілася на старонках раённай газеты “Шлях Перамогі” у 1968 годзе. 

А ўвосень 1968 г. газета “Літаратура і мастацтва” змясціла рэцэнзію першакурсніка Ул. Сауліча “На жыццёвых дарогах” на зборнік апавяданняў Івана Чыгрынава “Самы шчаслівы чалавек”.

 

 Паступова раскрываўся талент Уладзіміра Уладзіміравіча як журналіста і драматурга. Яго пяру належаць п’есы "Адзін Гаўрыла ў Полацку”, "Халімон камандуе парадам", "Сабака з залатым зубам”.

П'еса "Халімон камандуе парадам" (1986 г.) пастаўлена Глыбоцкім тэатрам Дома культуры, Слонімскім народным Гродзенскай вобласці і Лоеўскім народным Гомельскай вобласці.

П'еса "Адзін Гаўрыла ў Полацку" пастаўлена Глыбоцкім тэатрам, тэатрам г. Дзяржынска Мінскай вобласці і народным тэатрам г. Лоева.

П'еса "Сабака з залатым зубам" (1992 г.) пастаўлена калектывам тэатра імя Янкі Купалы на "Вольнай сцэне" з народнымі артыстамі Беларусі Стэфаніяй Станютай і Генадзем Аўсяннікавым у галоўных ролях. П'еса  ставілася ў Глыбокім, а таксама Докшыцкім і Лоеўскім народнымі тэатрамі і Слонімскім прафесійным.

У 1993 годзе п’есы выйшлі пад вокладкай зборніка "Халімон камандуе парадам".

Saulich Ul. Vesnik Glydochchyny . 1994. 30 maja

У1994 г. Уладзімір Сауліч прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Стаў адным з пераможцаў конкурсу "Літаратурнай газеты" на лепшы мастацкі твор, быў удзельнікам нарады маладых пісьменнікаў у Маскве, лаўрэатам творчага конкурсу часопіса “Беларуская думка”.

У 1998 г. літаратар стаў лаўрэатам прэміі “Залатое пяро” Беларускага Саюза журналістаў, вылучаўся кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларусі.

У 2003 годзе ў рэспубліканскім конкурсе на лепшы нарыс стаў пераможцам і стыпендыятам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

У 2006 годзе ў аўтарстве з пісьменнікам Васілём Шырко падрыхтаваў сацыяльны нарыс Чашніцкага раёна «Чароўная чаша». Вядомую краязнаўчу. кнігу, зборнік легенд, паданняў і гістарычных нарысаў, прысвечаных гісторыі, культуры і сакральнай геаграфіі Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці

У 2010 годзе выйшаў зборнік нарысаў пра кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў “Антэі Прыдзвіння”. Героі кнігі — працаўнікі Глыбоцкага, Пастаўскага, Докшыцкага, Міёрскага, Шаркоўшчынскага і Браслаўскага раёнаў.

Кніга ўтрымлівае сямнаццаць нарысаў пра сённяшнюю вёску, пра яркія і самабытныя характары кіраўнікоў сельскагаспадарчай вытворчасці Віцебшчыны. 

І ў гэтым жа 2010 годзе ўшанаваны Дыпломам І-й ступені за перамогу ў рэспубліканскім конкурсе "на лепшы твор у галіне паэзіі, прозы, драматургіі, літаратурнай крытыкі, дзіцячай літаратуры, публіцыстыкі, перакладу, сатыры і гумару, дэтэктыўнага і песеннага жанраў". Узнагароджаны статуэткай “Залаты Купідон” і грашовай прэміяй за кнігу “Антэі Прыдзвіння”.

У 2011 г. уласны карэспандэнт абласной газеты “Віцебскі рабочы” па Глыбоцкаму і  бліжэйшых раёнах, празаік, драматург і гумарыст, Уладзімір Сауліч стаў лаўрэатам абласнога конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі і прэміі імя Францыска Скарыны ў намінацыі “Лепшы аглядальнік”. Дыплом пераможцы і спецыяльны прыз – статуэтку беларускага першадрукара і асветніка Францыска Скарыны  уручыў земляку старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Косінец.

Зараз Уладзімір Уладзіміравіч працуе ў рэспубліканскай газеце “Сельская газета”, СБ Беларусь сегодня" плённа супрацоўнічае з рэдакцыяй часопіса “Беларуская думка”.

Жыве ў г. Глыбокае.

На зямлі пісьменніка Сауліча

Расхінаю полаг смалянога бору
На зазыўны голас злога камара.
Скрозь каля Глыбокага — глыбіня азёрная.
За яе глыбейшай, пэўна што, няма.

А павее вецер, узаўецца каня.
I ў дугу вудзільны выгнуць чараты.
Можа, гэта сонца ў завадзі люстранай?
Мо карась на лёсцы б'ецца залаты?

Паглядзі навокал — прыгажосць і сіла!
Рэкі і азёры, вёскі, як гучаць —
Мнюта... Пліса... Свіла... Свіліца... Падсвілле...
Музыка суцэльная! Лепш не перадаць!

Глыбаччанін, вогнішчам ля вады падсвечаны,
з лёгкаю усмешкай сёння недарма:
скрозь такія людзі, вёскі і азёры!
I глыбей глыбінкі анідзе няма!..

Генадзь ПАШКОЎ, галоўны рэдактар Беларускай Энцыклапедыі, паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.

 Бібліятэкары і чытачы шчыра віншуюць паважанага Уладзіміра Уладіміравіча з юбілеем і жадаюць здароўя, бадзёрасці духа, творчых праектаў, цікавых сюжэтаў!

Ізаітка М.В., бібліятэкар АБМ Глыбоцкай ЦРБ