Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 850

Тыдзень 5,524

Месяц 11,433

Усяго 356,978

 Glubochane 12

 

Колькі дзён назад работнікі Гатаўшчынскай сельскай бібліятэкі-клуба правялі свята вёскі Забор’е. Вядучыя і госці свята караценька ўзгадалі нядаўнюю гісторыю вёсачкі, працавітых людзей, якія ўсё жыццё аддалі маленькай радзіме…

А што было ў далёкі мінулым? За смугой стагоддзяў? Аб гэтым паведаў газеце “Веснік Глыбоччыны”  супрацоўнік Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея А.Хайноўскі. Прапануем вашай увазе гэты гістарычны артыкул. Чытайце, ведайце, памятайце...

Вёска Забор’е салідны ўзрост мае

Zabore 1Пра тое, што месца гэта было заселена людзьмі яшчэ ў дагістарычны час, сведчыць добра захаваны курганны могільнік ля вёскі. Пад час археалагічных даследаванняў было ўстаноўлена, што некаторыя насыпы можна датаваць X стагоддзем.

Датаваная гісторыя вёскі пачынаецца з сярэдзіны XIV стагоддзя. Вялікі князь Полацкі Андрэй Альгердавіч, які княжыў з 1350 па 1387 год, у адной з даравальных грамат нашчадкам вядомага княжацкага роду Корсакаў на валоданне сялом Семянцова на Беразвеччы пазначыў наступную мяжу: “... от Демьяного дорогою к Забор”ю, а от Забор”я дорогою к Озерцам, а от Озерец дорогою к Залесью”.

Больш падрабязныя звесткі пра вёску мы знаходзім у “Полацкай рэвізіі” 1552 г. Згодна гэтага дакумента, маёнтак Забор”е знаходзіўся ў спадчыне Корсакаў: “Остафей Глебович Корсак мает имене отчызное, двор Заборье. К тому двору местечко новоселое домов 13...”. Забор”е як новастворанае мястэчка мела карчму дваровую, а пры маёнтку працаваў млын, які малоў на дваровыя патрэбы. Значымасць мястэчка на землях Вялікага княства літоўскага падцвярджае карта Полацкага ваяводства, састаўленая вядомым картографам С. Пахалавіцкім у 1579 г. На ёй гэты населены пункт размясціўся на так званым “альгердавым шляху” пры выездзе з густога бору, што і тлумачыць назву паселішча. На працягу стагоддзяў Забор”е шмат разоў мяняла сваіх уласнікаў—прадстаўнікоў вядомых шляхецкіх родаў. Ад Корсакаў яно перайшло да Дэшпат-Зяновічаў, якія гаспадарылі тут да канца XVIII стагоддзя.

3 пачатку XIX стагоддзя маёнтак Забор”е належыў Алаізу Буйніцкаму. “Слоўнік геаграфічнага Каралеўства Польскага і іншых краёў славянскіх” змяшчае звесткі аб тым, што на той час Забор”е славілася сваімі кірмашамі і рознымі забавамі, якія адбываліся тут у жніўні месяцы. Усіх, хто прыязджаў на свята, гасцінна прымаў гаспадар Алаіз Буйніцкі, маршалак дзісненскі.

Хутчэй за ўсё, за ўдзел у паўстанні 1830-31 г.г. маёмасць Буйніцкага была канфіскавана, а маёнтак Забор”е перайшоў да Міхайлоўскіх.

У 1739 годзе пабудавана ў Забор’і праваслаўная царква св. Мікалая, якая прымала прыхаджан да 1876 г. і была зачынена з-за сваёй спарахнеласці. Трэба адзначыць, што праваслаўе тут было распаўсюджана з даўніх часоў.

Вядомы гісторык даўніны А.Сапуноў у сваіх працах адзначае, што ў канцы XIX стагоддзя, акрамя дзеючай царквы, тут знаходзіліся два царкавішчы, дзе калісьці дзейнічалі храмы. У 1874 годзе для Заборскай царквы куплены новыя званы вагой 3 пуды 57 фунтаў, а служачы паштовай станцыі Навашэўскі ахвяраваў царкве абраз “Христа Спасителя”. 3 1884 года пры царкве існавала перасоўная царкоўна-прыхадская школа, якую ў 1887 годзе наведвала 9 вучняў. Акрамя гэтай школы ў вёсках Гваздова і Восава дзейнічалі школы граматы. 3 1898 года пачала працаваць у вёсцы аднакласная прыхадская школа пры царкве.

У канцы XIX стагоддзя вёска Забор”е — цэнтр сельскай абшчыны, у склад якой уваходзілі вёскі Стэфанова, Валодзькава, Варанова. У 1880 годзе ў Забор”і налічвалася 12 дамоў з 138 прыхаджанамі. Згодна перапісу 1897 года, колькасць жыхароў у вёсцы значна вырасла (147 мужчын і 128 жанчын).

3 1861 года ў дакументах сустракаюцца звесткі пра Заборскую паштовую станцыю, якая выконвала важную ролю на шляху Вілейка-Дзісна. На станцыі мелася 10 коней, пры гэтым на ўтрыманне аднаго каня дзяржава выдзяляла 97109 рублёў у год. У 1885 годзе Глыбокае і Лужкі злучыла тэлеграфная сувязь, якая прайшла і праз вёску Забор”е.

У пачатку XX стагоддзя засценак Забор”е з вёскай набыў багацейшы землеўладальнік Глыбоччыны таго часу памешчык Граўр. На месцы старой царквы па тыповаму праекту імператарскай археалагічнай камісіі ў першыя гады стагоддзя была збудавана новая драўляная царква. У архітэктуры гэтага храма даволі яскрава праявіліся рысы афіцыйнага рэтраспектыўнага рускага стылю".

А.ХАЙНОЎСКІ,  навуковы супрацоўнік  гісторыка-этнаграфічнага  музея.

Насельніцтва 

1880 год  — 138 прыхаджан, 12 дамоў.

1897 год  — 285 жыхароў, (147 мужчын і 128 жанчын).

1921 год — 261 жыхар, 52 двары. 

1931 год — 278 жыхароў, 56 двароў.

2000 год  — 129 жыхароў.

2024 год – 55 жыхароў

Славутасці

 Zabore Hram 1Свята-Мікалаеўская царква (1914) 

 

 

 

 

 

 

Kurgan. Zaborje 6Курганны могільнік - 1, Знаходзіцца за 0,8 км на паўночны захад ад вёскі. 40 курганоў добрай захаванасці, вышынёй 0,8-3,2 м, дыяметрам 5-12 м. Вядомы з канца XIX стагоддзя. У 1974 годзе Г. В. Штыхаў раскапаў 1 курган. Знойдзены шкілет, арыентаваны галавой на захад, жалезны нож, віты бронзавы бранзалет з завязанымі канцамі, ганчарны гаршчок. У 1981 годзе абследавала Л. У. Дучыц. Датуецца XX стагоддзем [удакладніць], належаў крывічам.

Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі АН БССР.

курганны могільнік-2 Знаходзіцца за 1 км на паўночны захад ад дарогі ў в. Юзуфава, ва ўрочышчы Зялёнка. 28 курганоў вышынёй 0,8-3,2 м, дыяметрам 5-12 м. Абследаваў у 1972 годзе М. А. Ткачоў. Раскопкі не праводзіліся.

Крыніцы інфрмацыі:

1. Хайноўскі А. Вёска Забор'е салідны ўзрост мае / А.Хайноўскі // Веснік Глыбоччыны. - 2001. - 7 лістапада.
2. Планы бібліятэчнага абслугоўвання жыхароў раёна 2000, 2024 гадоў.
3. Адкрытыя старонкі сеткі Інтэрнет