Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 924

Тыдзень 5,598

Месяц 11,507

Усяго 357,052

 Arhealogiya 1

           Старонкі гісторыі

   Тайна старажытных курганоў

   …З Вечнасці ў Вечнасць плыве Рака часу. На яе берагах паўстаюць і разбураюцца гарады, кіпяць жорсткія бітвы і звіняць дзіцячыя галасы, змяняюцца народы і дзяржавы, нехта нараджаецца, а нехта адыходзіць у нябыт.

 …Маўчаць старажытныя курганы. А можа, мы проста не разумеем іх мовы? І, калі прыслухаешся, паведаюць нам аб жыцці нашай радзімы тысячу год таму.

 …Тады нашы землі былі ў пашане – тут пралягаў вялікі гандлёвы шлях “з варагаў у грэкі ”. Мацнеў і багацеў Полацк – старажытны свяшчэнны горад крывічоў, іх сталіца. Тут былі купцы і тавары адусюль: з халоднай Поўначы і гарачага Поўдня, працавітага Захаду і таямнічага Усходу. Са Скандынавіі везлі жалезную зброю і конскі рыштунак, з Прыбалтыкі – “сонечны камень” бурштын, з Візантыі – золата, дарагія тканіны, перац і духмяныя прыправы. Усё гэта трапляла і да нас, на Глыбоччыну, таму ў курганных пахаваннях тут можна сустрэць побач скандынаўскую грыўню, балцкі бранзалет, усходнія пацеркі з каляровага шкла…

Дзе дакладна праходзіў па Глыбоччыне вялікі гандлёвы шлях – гэта тэма патрабуе асобнага даследавання. Па некаторых меркаваннях ладдзі заморскіх гасцей плылі з Двіны па рацэ Дзісне і Мнюце ў Пліскае возера, а адтуль па рацэ Шоша і волакам у раку Беразіну, адкуль адкрываўся шлях да самага Чорнага мора. На карысць такога меркавання сведчаць шматлікія групы курганоў – знак шчыльнай заселенасці гэтага краю ў мінулым, а таксама характар знаходак у іх.

Другі важны стратэгічны шлях праходзіў тады з Заходняй Еўропы ў Смаленск і далей на усход, і дарога з Полацка да Крывога горада (Вільні) таксама была досыць ажыўленай. Таму і групаваліся вакол яе старажытныя пасяленні і, адпаведна, курганы.

Kurgan. Zaborje 2Адна з такіх курганных груп ля в. Забор’е і прыцягнула сёлета ўвагу археолагаў Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь – старшага навуковага супрацоўніка Л. У. Дучыц і аспірантаў А. Дзярновіча, А. Вайцяховіча і В. Красновай. Навукоўцаў цікавіла шырокае кола праблем – ад асаблівасцей пахавальнага абраду і скандынаўскіх уплываў на Глыбоччыне да сакрэтаў старажытнай кухні і культуры харчавання нашых продкаў.

Курганны могільнік у Забор’і датуецца ХІ – ХІІ ст. і вядомы ў навуцы яшчэ з канца ХІХ ст., бо пазначаны на археалагічнай карце 1892 года.

У 1974 г. адзін курган вывучыў беларускі археолаг Г. В. Штыхаў. Ім было знойдзена пахаванне з гліняным гаршчком, бронзавым бранзалетам і ножыкам.

У 2000 годзе на Заборскіх курганах ужо праводзіліся раскопкі пад кіраўніцтвам Л.У. Дучыц. Было раскапана 8 курганоў, знойдзены жаночыя і мужчынскія пахаванні Х – ХІ ст. і рэчы: ганчарны посуд, паясныя кольцы, спражка, жалезны нож, бронзавыя ўпрыгожванні.

У пачатку чэрвеня гэтага 2001 года мінулагоднія раскопкі атрымалі працяг. Было раскапана 9 курганаў. Знойдзены гліняны посуд, 2 жалезныя ножыкі з рэшткамі драўляных ручак, дротавыя скроневыя кольцы з бронзы, шкляныя пацеркі, сярод якіх сустрэліся і вельмі арыгінальныя. Асабліва цікавым аказалася пахаванне маладой жанчыны са шматлікімі ўпрыгожаннямі. На шыі знойдзены бронзавы віты абруч (шыйная грыўна) – прыкмета багацця і знатнасці пахаванай, а таксама ажарэлак з двух радоў бісера з цёмна – сіняй гранёнай пацеркай пасярэдзіне. На руках было па бронзаваму бранзалету са змяінымі галоўкамі на канцах, якія рабіліся ў Полацкім княстве мясцовымі майстрамі. На скронях знойдзены дротавыя крывічанскія кольцы, якія замянялі тагачасным прыгажуням завушніцы.

Іншыя пахаванні былі больш бедныя. Паколькі смерць лічылася ў нашых продкаў – язычнікаў працягам жыцця, нябожчыку клалі “ў дарогу” не толькі неабходныя рэчы (мужчынам – нож, тапор, крэсіва, жанчынам – прасніцы, упрыгожанні ), але і запасы ежы ў гаршчку. Пасля пахавання над памерлым насыпалі курган, які аберагаў яго спакой і адначасова абараняў жывых ад небяспечнага ўздзеяння смерці. На свежым кургане спраўлялі памінкі – трызну, пакідаючы там рэшткі ежы. Многія стагоддзі курганы былі адзінай формай пахавання.

Kurgan. Zaborje 7Вось далёка не ўсё, аб чым могуць паведаць курганы дасведчанаму чалавеку, не кажучы ўжо аб знаходках цікавых рэчаў – сведкаў мінулага, якія папаўняюць калекцыю музея. Таму мы вельмі ўдзячны вучоным – археолагам за ўвагу да нашай Глыбоччыны і дапамогу ў даследаванні глыбоцкай гісторыі. Таксама вялікую падзяку за дапамогу ў правядзенні раскопак наш музей выказвае камандзіру батальёна падпалкоўніку А. М. Уткіну, намесніку камандзіра роты МПО А.М. Парахневічу і салдатам тэрміновай службы, якія з вялікай адказнасцю і шчырай зацікаўленасцю аднесліся да гэтай справы. А пабачыць знаходкі нашы наведвальнікі змогуць ужо ўвосень, у адноўленай экспазіцыі музея, якая прысвечана археалогіі.

                         

А. ВЯРЦІНСКАЯ, старшы супрацоўнік Глыбоцкага гісторыка – этнаграфічнага музея.

Веснік Глыбоччыны.- 2001.- 1 жніўня