Мацюшонак Міхаіл Міхайлавіч

Macyushonak MПрацоўная слава Глыбоччыны

  

Macyushonok M. 16

Мацюшонак Міхаіл Міхайлавіч. Герой Сацыялістычнай Працы.

Нарадзіўся ў 1915 г. у вёсцы Пятроўшчына Дзісенскага павета (цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці) у шматдзетнай сялянскай сям’і.

З дзяцінства працаваў на панскай гаспадарцы, абслугоўваючы млын. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 годзе ўступіў у калгас.

У час Вялікай Айчыннай Вайны да 1944 года пражываў на акупіраванай тэрыторыі. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў быў прызваны ў Савецкую Армію. Атрымаў цяжкае раненне, пасля чаго быў камісаваны і вярнуўся ў Пятроўшчыну.  

 

Macyushonok M. 15Працаваў у калгасе “Перамога” нарыхтоўшчыкам лесу, затым узначальваў звяно па вырошчванню лёну (1947—70 гг.). З-за поўнай адсутнасці ў калгасе спецыяльнай тэхнікі ўсе пасяўныя і ўборачныя работы выконвалі з дапамогай коней, пры апрацоўцы лёну выкарыстоўваліся архаічныя прылады працы. 

Аднак звяну Мацюшонка ўдавалася атрымоўваць высокую ўраджайнасць, якая дасягала да 6,5 цэнтнера льновалакну і 7,6 цэнтнераў ільнасемя з гектара.

Macyushonok M. 20

Macyushonok M. 14Аднак, звяну Мацюшонка ўдавалася атрымоўваць высокую ўраджайнасць, якая дасягала да 6,5 цэнтнера льновалакну і 7,6 цэнтнераў ільнасемя з гектара. "Льноводство в истории колхоза «Победа» (СПК "Петровщина") 

2 чэрвеня 1950 г. Загадам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за атрыманне высокіх ураджаяў ільну звеннявому калгаса “Перамога” Мацюшонку Міхаілу Міхайлавічу было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

У 1970 годзе выйшаў на заслужаны адпачынак. Памёр 25 снежня 1978 года. 

 

Мацюшонак Міхаіл Міхайлавіч узнагароджаны двумя Ордэнамі Леніна, Залатым медалём "Серп и Молот" і іншымі ўзнагародамі. 

Імя Мацюшонка М.М. занесена на Дошку Гонару Герояў Сацыялістычнай Працы Глыбоцкага  раёна, у кнігу “Слава и гордость земли Витебской”.

Macyushonok M. 13Macyushonok M. 18

        

 

 

 

 

 

  

Літаратура:

  1. Саулич, В. Ударное звено / В. Саулич // Знаменосцы трудовой славы / сост. Г.С. Гужва, В.Г. Скопа, Е.Я. Рыклин. – Мн., 1984. – С. 216-222.
  2. Дулеба Г. I. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць.- Мн.: Бел.Сав.Энцыклапедыя, 1985. – С.239.– № 1210.– [Cтэла на магіле Мацюшонка М.М.]
  3. Мацюшонак Міхаіл Міхайлавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэд.: Б.І. Сачанка [і інш.] ; маст. А.М. Хількевіч. – Мн., 1995. – С. 406.
  4. Матюшонок Михаил Михайлович // Слава и гордость земли Витебской: биогр. справ. / сост. М.Н.Пригожий. – Витебск: Витеб. обл. тип., 2009. – С. 274
  5. Матюшонок Михаил Михайлович //  Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда: биографический справочник / [составители: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов. - Минск : Беларуская Энцыклапедыя, 2014. - 287 с.  –  С. 151.
  6. Мацюшонак, М. Працоўная слава // Шлях перамогі.- 1977.- 20 верасня
  7. Жыгуноў, А. Героі Сацыялістычнай Працы Глыбоччыны // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 30 чэрвеня .

Пошук па сайту

Russian Belarusian Chinese (Traditional) English French German Italian Spanish
Версия для слабовидящих

Simvaly RB

kulturaby

2024 gk

80 god vuzvalennya Belarusi

forum 2024

bazar 2024g

mchs

pravo.by logo main

glub rik

02

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

scyag gerb

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 14

Учора 131

За тыдзень 1100

За месяц 3082

Усяго 144888

Перыяд:

2018-01-01 - 2024-05-19

Зарэгістравалася: 283