Лета з кнігай працягваецца ў бібліятэках ДУК “Глыбоцкая ЦБС”. Каб не згубіць сваіх карыстальнікаў у летні час, супрацоўнікі Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі імкнуцца пранаваць штосьці цікавае і неардынарнае. Прыцягвае ўвагу падлеткаў і школьнікаў бібліятэчны навігатар “Чытацкая усмешка летам, або Кніга на канікулах”. Гэта кніжная выстава ў "штанах", якая знаёміць з лепшымі творамі беларускай і сусветнай літаратуры, з кнігамі па псіхалогіі, этыцы, слоўнікамі.
Акрамя гэтага, аформлены кніжны куток або бібліятэчны фрымаркет “Прочитал сам – передай другому”. Фрымаркет - гэта свабодны кнігаабмен, накіраваны на папулярызацыю чытання. У бібліятэку можна прыносіць любыя кнігі, пажадана ў добрым стане, на розных мовах, а таксама слоўнікі, карты, атласы, часопісы, паштоўкі, кніжныя закладкі, словам усё, што можна чытаць і гартаць. Нейкіх асаблівых правілаў у фрымаркета няма. Проста кожны можа прыносіць непатрэбныя кнігі, а ўзяць сабе неабходныя.Супрацоўнікі бібліятэкі спадзяюцца, што бібліятэчны фрымаркет знойдзе сваіх прыхільнікаў і чытаючых падлеткаў стане больш.
Дзеркаўшчынская сельская бібліятэка правяла пазнавальна-конкурсную гадзіну “Что дороже золота?”, якая была прыурочына да Міжнароднага дня сяброўства.
На працягу мерапрыемства бібліятэкар расказвала прысутным, што значыць сябраваць, хто з’яўляецца сапраўдным сябрам. Зачытвала вершы і прымаўкі пра сяброўства і дабрыню, зрабіла агляд твораў па тэме мерапрыемства.
Дзеці разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, удзельнічалі ў гульнях. За правільныя адказы атрымлівалі салодкія бонусы- цукеркі.
У Ломашаўскай бібліятэцы прайшла экагадзіна “Пусть бьётся зелёное сердце прекрасной планеты Земля”. У ходзе мерапрыемства дзеці здзейснілі віртуальную экскурсію па кантынентах нашай планеты. Даведаліся пра асаблівасці расліннага і жывёльнага свету розных краін, пра незвычайныя прыродныя з’явы. Бібліятэкар нагадала дзецям правілы паводзін у прыродзе, аб беражлівым стаўленні да ўсяго, што нас акружае . Дзеці чыталі вершы аб прыродзе,з завальненнем адказвалі на пытанні віктарыны. 29.06.2021г.