01 01333

 

Адбылася чарговая сустрэча ўдзельніц жаночага клуба “Сяброўкі”.

Сустрэліся сяброўкі дзеля VLTmZEyCX3Iвандроўкі “Падсвілле – край азёрны”. Актыўныя і спартыўныя, скандынаўскай хадой яны прайшліся па беразе возера Алаізберг. Папутна ўзгадалі цікавую гісторыю пра назвы, якія мела возера ў розныя часы. Завяршылася вандроўка ігрой у дартс.

Гарадскі пасёлак Падсвілле раскінуўся на маляўнічым беразе возера Алаізберг. Вядома, што возера раней мела некалькі назваў: Красоцкае або Красавецкае, Жывіца, Люзбэрак, Лязбэрак і Алаізберг.

Мяркуем, што назву Красоцкае або Красавецкае возера атрымала за тое, што яно было настолькі чыстым, прыгожым, што людзі, калі бачылі возера, с захапленнем усклікалі: “Якая краса!” Таму і называлі яно Красоцкім.

mvAV5T 7ggkСталыя жыхары Падсвілля захавалі ў сваёй памяці назву возера – Жывіца, што азначала жывое, чыстае, як кроплі сасновай смалы – жывіцы.

Назву Люзбэрак возера атрымала, магчыма, ад вобразнага выказвання – люстраны бераг, ад люстраной гладзі вады. Існуе яшчэ адно меркаванне, у перакладзе з польскай мовы “Las” – лес, атрымліваецца - лясны бераг.

Назва Алаізберг нямецкага паходжання. Па сведчанню былой настаўніцы геаграфіі Падсвільскай СШ Крупскай Лідзіі Лукінічны, на беразе возера, непадалёк ад былога ільнозавода, месціўся фальварак. Гаспадар фальварка, немец па паходжанню, меў прозвішча Алаізберг. Яму належыла і возера, якое па прозвішчу гаспадара сталі пазней называць.

079iP7WSXsUАдметна наша возера і тым, што розныя куткі яго таксама маюць свае мянушкі. Напрыклад, Бацяноўка, Сырапятка. Жыхары мястэчка заўважылі, што на адным беразе збіраюцца бацяны, бо знаходзяць сабе ежу. Адсюль і назва – Бацяноўка. А назва Сырапятка гаворыць сама за сябе – бераг сыры, балоцісты. Аступіўся, ногі замачыў, сырая пятка стала!.. )))

Вось так, пазнавальна і карысна, прайшла краязнаўчая вандроўка сябровак.

Н.Аўласевіч, бібліятэкар Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі.

16/06/2021/

Пошук па сайту

Russian Belarusian Chinese (Traditional) English French German Italian Spanish
Версия для слабовидящих

Simvaly RB

kulturaby

2025gb25

80 peramoga

sb 2025

mchs

pravo.by logo main

glub rik

02

kidspomogut.by

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

scyag gerb

ncpi

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 3

Учора 137

За тыдзень 1114

За месяц 4170

Усяго 233981

Перыяд:

2018-01-01 - 2025-06-20

Зарэгістравалася: 291