Восеньская пятніца радуе паэтычна-кветкавым настроем
Школьники в гостях у библиотеки: юбилей земляка и знакомство с профессией
Віншаванне работнікам культуры!
Вечер-встреча с ветеранами труда сферы культуры ”Года - лишь мудрости ступенька“
Велапакатушкі па родных гатаўшчынскіх мясцінах
Юбілейныя даты, падзеі, хроніка жыцця малой радзімы... 2027 год
1 октября — День пожилого человека
В связи с празднованием юбилея известного земляка Владимира Саулича, а также в целях повышения интереса к деятельности библиотеки и профессии библиотекаря, Глубокскую центральную районную библиотеку посетили учащиеся 9”... Читать далее...
6 октября  сотрудники Глубокской ЦРБ совместно с Белорусским профсоюзом работников культуры, информации, спорта и туризма организовали вечер-встречу ”Года - лишь мудрости ступенька “ для ветеранов труда сферы ... Читать далее...
  О, дзіўны край маіх дзядоў,Гасцінцаў край і сцежак вузкіх.Край сэрцаў шчырых, край садоў,Пяшчотны край мой беларускі! ... Читать далее...
Откройте для себя литературу, где мудрость возраста обретает голос. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-10-11

Зарегистрировалось:

301

Сёння 241

Тыдзень 3,224

Месяц 5,735

Усяго 517,499

 67

 

 

 

Pivavarchyk A. Glybokae 20250301 095416 35Цудоўнай па  сваёй шчырасці і эмацыянальнасці атрымалася прэзентацыя паэтычнага зборніка Антаніны Піваварчык “Цяпло душы маёй”  у Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы.

 

Поўную залу гледачоў: аматараў паэзіі, сяброў бібліятэкі, Pivavarchyk A. Glybokae 20250301 095416 36родных і даўніх знаёмых сабрала наша зямлячка – Антаніна Васільеўна Піваварчык. Гэтае імя было не знаёма глыбоцкім аматарам паэзіі, бо  Антаніна Васільеўна жыве ў Полацку. Нагодай жа да прыезду ў Глыбокае стаў  выхад яе першага паэтычнага зборніка.   

Настаўнік па прафесіі, Антаніна Васільеўна як ніхто разумее, што  паэтычнымі вобразамі можна зрабіць вялікі эмацыянальны ўплыў на фарміраванне светапогляду чалавека. Адсюль і з’яўленне на свет прыгожых, узнёслых, зразумелых чытачам рознага ўзросту, паэтычных твораў.

У зборніку змешчаны вершы на розныя тэмы – пра Радзіму, Полацк і славутых беларусаў, пра Вялікую Айчынную вайну і яе герояў, вершы духоўнага і лірычнага зместу.

Сваёй творчасцю паэтка сцвярджае, што галоўнае ў жыці чалавека – любоў, якая ва ўсім: у адносінах да Радзімы, да чалавека, да прыроды, працы, жыцця…

Pivavarchyk A. Glybokae 20250301 095416 38Вядучая  Дар’я Прохарава знаёміла з жыццём і творчасцю Антаніны Васільеўны, а аўтар пранікнёна і душэўна чытала ўласныя вершы. З задавальненнем слухалі прысутныя вершы, якія чыталі любыя ўнукі. Упрыгожаннем сталі песні ў выкананні Наталлі Ісялёнак, ураджэнкі Глыбоччыны, салісткі капеллы "Сонорус" і кіраўніка музычнай студыі “HappyVoices”.  Музычным падарункам ад глыбачан было выступленне нашага кампазітара  Ганны Шакола.

 Верш-экспромт Дар’і Прохаравай, напісаны ў гумарыстычнай форме, раскрывае лёгкі, камунікабельны і жыццярадасны характар гераіні нашай сустрэчы:

Чараўніца Антаніна лётаць, як той матыль,
Гэта ладная дзяўчына нібы казка, а не быль!
Клапатлівавая, жывая, Антаніна – на ўсе “сто”!
Вечна сэрцам маладая, аптымістка, як ніхто!
Для радні як матылёчак, пырхаіць, дабро нясець,
Завітала ў свой куточак вершы пачытаць, папець.
Дзякуй Вам, зямля гаворыць, родны Ваш глыбоцкі рай.
Творчасці, хай ззяюць зоры і натхненне б’е праз край!

Нам вельмі прыемна, што Глыбоччына папоўнілася яшчэ адным слаўным паэтам, які прысвячае шчырыя вершаваныя радкі сваёй малой радзіме! 

Больш інфармацыі на сайце раённай газеты "Веснік Глыбоччыны".
Мерапрыемства арганізавана супрацоўнікамі сектар маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы.

Pivavarchyk A. Glybokae IMG 20250301 095416 59

Pivavarchyk A. Glybokae 20250301 095416 37