Шакола Ганна

 

Шакола Ганна Казіміраўна. 

Shakolo Anna 1Нарадзілася 20 кастрычніка 1957 года ў в. Мышкі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Дзявочае прозвішча – Мышко. Скончыла мясцовую сярэднюю школу і Варапаеўскую музычную. У 1974 г. паступіла ў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М. Горкага на спецыяльнасць “Музыка і спевы”. Пасля яго заканчэння працавала выкладчыкам па класу вакалу і фартэпіяна ў Полацкім педвучылішчы (1979 – 1981 гг.).

Пасля замужжа пераехала жыць у Грузію. Назначана настаўніцай спеваў у СШ № 2 г. Ахалцыне Грузінскай ССР, у 1982 г. Г. Шакола прынята на пасаду кіраўніка харавога калектыву Дома афіцэраў Ахалцыхскага гарнізона, затым пераведзена на пасаду кіраўніка мастацкай самадзейнасці. У сувязі з пераводам мужа на новае месца службы, пераехала ў пасёлак Вазіані Грузінскай ССР, дзе працавала мастацкім кіраўніком Вазіанскай сярэдняй школы.

 

Shakolo Anna 2 У 1988 г. Г.К. Шакола з дачкой Юлей пераехала жыць у Глыбокае. Працавала спачатку загадчыцай перасоўным аўтаклубам, затым ў 1989 г па 1996 г. пераведзена на пасаду дырэктара Глыбоцкага РДК. З 1997 г. -- выкладчык музыкі ў СШ № 3 і раённай гімназіі.

Пачала пісаць музыку ў пачатку 2000-х гг.

У зборніку песень “Глыбоцкі вальс” апублікаваны вершы паэта Віталя Гарановіча на музыку Ганны Шаколы (“Глыбоцкае танга”, “Наш горад”, “Азёры” і інш.) Некаторыя з песняў уключаны таксама ў зборнік “У Будслаўскай святыні ты ранішняй зоркай”.

Супрацоўнічае ў творчым плане з іншымі мясцовымі паэтамі (Ганна Зінкевіч, Міхаіл Осіпащ, Зоя Наваенка і інш.).

 

Shakolo Anna 3 Shakolo Anna 4

Г. Шакола – аўтар музыкі да гімну валанцёраў Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, гімну раённай арганізацыі ГА “БРСМ”, гімну Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі; яна пераможца абласнога конкурсу кампазітараў Віцебшчыны, прысвечанага 60-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, лаўрэат 4 Усебеларускага фестывалю нацыянальных культур у Гродне.

Выступае салісткай у народным камерным хоры пад кіраўніцтвам Д. Волкавай, касцёльнага хору “Ave Maria”, з’яўляецца кіраўніком ансамбля польскай песні “Глыбачане”, уключана ў калектыўнае аўтарства альманаха “Пралеска сіняй Беларусі” і зборніка “Вітай ў Будславе, Марыя!”.

У 2004 г. супрацоўнікі раённай бібліятэкі арганізавалі першы творчы вечар самадзейнага кампазітара “Музыка маёй душы”. У 2008 г. у раённай гімназіі прайшоў другі творчы вечар “Калядныя сустрэчы”. У 2011 г. у рамках святкавання Дня незалежнасці на Цэнтральнай плошчы адбыўся сольны канцэрт Г. Шаколы “Табе, маё Глыбокае”.

З 1995 г. Ганна Шакола з’яўлялася дэпутатам раённага Савета народных дэпутатаў.

Shakolo Anna 5 Узнагароджана ў 1995 г. ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў, у 2011 г. – граматай Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта; маецца шмат грамат ад раённай ГА БСРМ, аддзела культуры, аддзела адукацыі, аддзела па справах моладзі, падзяк ад кіраўніцтва раённай гімназіі, цэнтра пазашкольнай работы і іншых арганізацый і ўстаноў.

Удастоена звання "Человек года Витебщины-2011".

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 68

Учора 66

За тыдзень 134

За месяц 1434

Усяго 50289

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-11-24

Зарэгістравалася: 190