Фама Ляшонак

news 2014-11-26- Lyashonak 

 

 

Фама Васільевіч Ляшонак (псеўданім Тамаш Ляшонак ) нарадзіўся ў вёсцы Загор'е Глыбоцкага раёна (5.09.1935 – 2004). Пасля заканчэння Залескай сярэдняй школы (1954) тры гады служыў у войску. У 1957–1958 гг. вучыўся ў Глыбоцкім тэхнічным вучылішчы, а затым працаваў электраманцёрам і завочна вучыўся ў Беларускім інстытуце механізацыі сельскай гаспадаркі. 

3 1967 г. працаваў на інжынернай пасадзе на Глыбоцкім прадпрыемстве электрычных сетак, а з 1970 па 1997 гг. – кіраўніком Глыбоцкага міжраённага аддзялення «Энерганагляду», якое ўваходзіць у склад рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскэнерга».

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1997 г.

Пісаць пачаў у сталым узросце. Першая кніга вершаў “Запознены дар” выйшла ў 1995 годзе. Потым былі вершаваныя зборнікі “Сустрэча” (1997), “Апошні лістапад” (2005),песенны зборнік “Гронка бэзу” (1997).

Адна з новых вуліц г.Глыбокае ў мiкрараёне “Беразвечча” носіць імя паэта.  

 

ЛІТАРАТУРА

  1. Берніковіч, Д. «Уславім лістапад, бо не апошні ён, а вечны» / Д. Берніковіч // Веснік Глыбоччыны. – 2005. – 8 кастр. – С. 6.
  2. Буткевіч, С. Памяць запозненай не бывае / С.Буткевіс // СБ Беларусь.- 2007. - 2 сакавіка. -   №35-36 
  3. Жыгуноў, А. «Можа, услед за прозвішчам Машары нашчадкі зрэдку ўспомняць і маё» / А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. – 2010. – 13 лістап. – С. 6.
  4. Жыгуноў, А. Муза паэта / А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. – 2012. – 7 сак. – С. 5.
  5. Ляшонак Тамаш // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. Сіўко. – Віцебск, 2001. – С. 47.
  6. Салтук, А. Ліст у агромністым садзе / А. Салтук // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 5 ліп. – С. 4.
  7. Сушко, М. «Я душою заўжды малады» / М. Сушко // Клiч Радзiмы (Шаркаўшчына). – 1998. – 26 верас. – С. 4.

news 2014-11-26-2news 2014-11-26-4news 2014-11-26-5

news 2014-11-26-3

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

sm

kulturaby

2023 god miru

01

glub rik

02

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 9

Учора 90

За тыдзень 99

За месяц 1578

Усяго 97587

Перыяд:

2018-01-01 - 2023-03-21

Зарэгістравалася: 236