Падарожжа па малой радзіме. Мярэцкаўскі край

 Vandrouka pa Glubochchyne 00

Petrunova 1961.

 Дзяржаўная ўстанова культуры “Глыбоцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”

Марцыбылінская сельская бібліятэка, 2022 г.

 Турыстычны маршрут "Падарожжа па малой радзіме. Мярэцкаўскі край"

 

Гісторыя гарадоў, мястэчак, вёсак... Быццам бы мазаіка, збіраецца яна з паданняў, фактаў, падзей, лёсаў. І як маленькі кавалачак гэтай пярэстай мазаікі – гісторыя мярэцкаўскага краю. Я правяду невялічкае падарожжа па сваіх мясцінах, дзе паспрабую адзначыць і гістарычныя, і сучасныя адметнасці сваёй мясцовасці.

Першы пунк нашай вандроўкі – вёска Марцэбыліна.

Пра вёску Марцэбыліна значных гістарычных звестак амаль няма. Назва пайшла ад прозвішча ці імя Марцыбыля, або Марцыля. Адпаведна і назва вёскі была – Марцыбыліна. Сучасная назва вёскі МарцЭбыліна.

На сёняшні дзень у вёсцы Марцэбыліна знаходзіцца адміністрацыя сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Мярэцкія”. На пачатку 60-х гадоў на беразе возера Беразвецкае, быў адкрыты цэх птушкаводчай брыгады саўгаса “Глыбоцкі”. У 1967 г. уладамі было прынята рашэнне аб арганізацыі буйной птушкафабрыкі ў Марцэбыліна. Там былі ўзведзены птушнікі, складскія памяшканні, рамонтная база, адміністрацыйныя будынкі.  Значная частка жыхароў з'яўляецца працаўнікамі гаспадаркі. 

Marcebylina 11

Marcebylina 13

 З гэтага часу невялічкая вёсачка паступова ўзбуйнялася, будавалася жылле, адміністратыўныя памяшканні.

 Быў адчынены двухпавярховы Марцыбылінскі культурна-спартыўны цэнтр.  На першым паверсе арганізавана сталовая, працуе фірменная крама і Марцэбылінская сельская бібліятэка. На другім — клуб з вялікай глядзельнай залай і службовымі памяшканнямі.  Уражвае наведвальнікаў прыгожае аздабленне файе і клубнага памяшкання — каваныя і драўляныя ўзоры, мастацкія карціны на сценах.

Marcebylina Klub 12

Marcebylina Klub 0240419 102839 1Marcebylina Klub 20240419 102839 4

 

 

 

 

 

 

 

 

 

vozera Zabelskae 2Mjareckija Shkola 5Другі пункт нашага падарожжа – вёска Забелле, размешчаная на беразе аднайменнага возера. Існуе меркаванне, што назва вёскі пайшла ад назвы возера. А вучоны В. А. Жучкевіч лічыць, што назва вёскі Забелле — гэта назва-арыенцір, што азначае пасяленне “за беллю”, за чымсьці белым, напрыклад, квітнеючым садам, квітнеючай чаромхай. Ад назвы вёскі і назва возера. — Чыё возера? — Забельскае. (I. ВОЛКАЎ Возера Забельскае // Веснік Глыбоччыны.- 2001.- № 11)

Вёска Забелле ў XVII ст. уваходзіла ў склад Полацкага ваяводства Рэчы Паспалітай. Да 1642 г. належала магнатам Корсакам, потым з’яўлялася манастырскай уласнасцю. Пасля 2-гаZabelle Hram22 падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. увайшла ў склад Расіі.

 З дарэвалюцыйных часоў на вясковых могілках вёскі Забелле стаіць Крыжа-Узвіжанская царква. Пабудаваная ў ХХ ст. з дрэва, яна з’яўляецца творам народнага дойлідства. Служба ў храме праводзіцца на Радаўніцу і Узвіжанне.

Наступная кропка нашай экскурсіі – вёска Мярэцкія.

У к. ХІХ – п. ХХ ст. вёска адносілася да Глыбоцкай воласці Дзісенскага павета. У 1900 г. працавала школа царкоўнай граматы. Назва вёскі паходзіць ад прозвішча Мярэцкі. 

Marcebylina 1Litoushchyna 7Мярэцкія раслі і з цягам часу паглынулі сабой суседнюю вёсачку Літоўшчына. На пачатку ХХ ст. уладальнікамі Літоўшчыны былі Віньчы. Адзін з іх — Генрык Віньча быў знакамітым фатографам і пакінуў нам у спадчыну цікавыя этнаграфічныя фотаздымкі сялян у іх звычайным вясковым асяроддзі – за штодзённай працай, у штодзённай вопратцы. Каштоўнымі з’яўляюцца і фотаздымкі інтэр’еру колішняй сядзібы з камінам у стылі барока, зробленым у ХУІІІ ст.

3 1944 па 1954 гг. Літоўшчына была цэнтрам сельскага савета Глыбоцкага раёна Вілейскай вобласці.

Вёска мае свой  невялічкі парк, які размясціўся ўздоўж дарогі. Калісьці ў ім стаяў прыгожы двухпавярховы будынак клуба і бібліятэкі. У парку знаходзіцца помнік землякам загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Урачыстае адкрыццё памятнага знака адбылося напярэдадні 50-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь і Глыбоцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 2 ліпеня 1994 года. Штогод ў Дзень Перамогі ля памятнага знака праводзіцца мітынг, узгадваюцца імёны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і тут жа прымаюць ў піянерскую арганізацыю вучняў ДУА "Мярэцкаўская базавая школа Глыбоцкага раёна імя Героя Сацыялістычнай Працы Л. К. Пугаўка".

Mjareckija Klub 4Mjareckija 3

 

 Мярэцкаўская школа дала шлях у сферу абароны Айчыны Гарачка Валерыю Сцяпанавічу, у навуковае асяроддзе Аляксандру Анатольевічу Мацясу, кандыдыту эканамічных навук.

Доўгі час настаўнічала ў Мярэцкаўскай школе Ганна Зінкевіч, паэтка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Мярэцкія — радзіма Клемята Канстанціна Іванавіча, кандыдата тэхнічных навук. Мярэцкія сталі месцам працоўнай славы Героя Сацыялістычнай працы Вайтэцкага Уладзіміра Канстанцінавіча, Кавалера ордэнаў Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга і «Знак Пашаны» У. П. Яцына.

 

Macjas A. 19

 Mjareckija 17

 

 

 

 Калісьці Мярэцкія радавала сядзіба Фянько Марыі Антонаўны, самадзейнай мастачка інсітнага накурунку. Пакінуў пасля сябе прыгожыя карціны, якія захоўваюцца ў бібліятэцы, самадзейны мастак Віктар Пятровіч Цімашэнкаў.

Mjareckija Fenko M. 22

АMarcebylina 18матарам інсітнага накірунку прапануем наведаць сядзібу жыхара Марцыбыліна Карабёнка …, які стварае вясёлыя і маляўнічыя скульптурныя кампаз

 

  

 

іцыі .+ раёнкаMjareckija 6

У вёсцы няма храма. Таму ў 1991 г., побач з дзіцячым садком і фельчарска-акушэрскі пунктам, мясцовыя жыхары ўстанавілі паклонны Крыж.

 Адметнасцю Мярэцкіх з’яўляецца "Лысая Гара". Падобная назва распаўсюджана даволі шырока і часцей за ўсе звязваюцца з прыстанішчам нячыстай сілы. Лічыцца, што быццам бы ад сутыкнення з нячыстай сілай яны і аблыселі. Пра Лысыя Горы таксама расказваюць паданні, што на гэтых месцах правалілася царква ці паселішча, што тут закапана карэта з золатам, у некаторых паданнях чорт-жаніх прыносіць нявесце ў падарунак вяршыню Лысай Гары. Найчасцей можна пачуць, што на вяршыні гары ў 12 гадзін ночы збіраюцца ведзьмы. (Людміла ДУЧЫЦ. Старажытнасці Глыбоччыны ў народных паданнях // Веснік Глыбоччыны.- 1999.- 20 кастрычніка). Што рабіла нячыстая сіла на мярэцкаўкім пагорку гісторыі невядома.  

Marcebylina Strala 2 Захавальнік Віленскага музея старажытнасцей Ф.В.Пакроўскі ў “Археалагічнай карце Віленскай губерні” (1893) згадвае пра курганы каля вёскі Мярэцкія, якія да нашага часу не зберагліся. Аднак, археолаг з Гродна Гаршкоў А.Д. паведаміў аб знаходцы чаранковага наканечніка каля в. Мярэцкія.

Даследчык адносіць гэты артэфакт да арэнсбургскай культуры, якая існавала ў інальным палеаліце, каля 11-10 тысяч год да нараджэння Хрыста. Гэта быў перыяд апошняга пахаладання ледавіковай эпохі, і на поўначы Беларусі была тундра. Людзі арэнсбургскай культуры выжывалі пераважна за кошт палявання, у тым ліку на паўночных аленяў. Не мелі пастаянных паселішчаў, часта змянялі месца жыхарства.

Па перакананю Гаршкова, гэта вельмі важная знаходка, бо мяняе ўяўленне пра час першага пранікнення чалавека на Беларускае Паазер'е. Дагэтуль лічылася, што людзі з'явіліся тут толькі ў мезаліце. (Віцебскі край / рэдкал.: Т. М. Адамян [і інш.]. — Мінск, 2016— // Т. 9 : матэрыялы ІХ Міжнар. навук.-практ. канфер. "Віцебскі край", прысвеч. 85-годдзю ўтварэння Віцебскай вобласці, 23 лістап. 2023 г., Віцебск. — С. 92—94. — 1КР182021. — Мінск, 2024.)

 

Вёска Кашталянаўшчына. Паселішча было вядома як маёнтак Чарняўскіх. Меў 800 маргоў (морг = 0,71 га) абшару, з іх 300 лесу. Глеба вельмі ўраджайная, прыдатная для вырошчвання пшаніцы, часткова жыта. Маёнтак уваходзіў у Глыбоцкую воласць Дзісенскага павета. У 1811 г. у Кашталянаўшчыне — 87 душ, у 1866 г. – 28 жыхароў. Вясной 1861 г. тут адбыліся хваляванні сялян, якія адмовіліся выконваць павіннасці ў гаспадарцы сваіх паноў. На пачатку ХХ ст. у маёнтку жыло 47 чалавек.

У 1921-1939 гг. фальварак Кашталянаўшчына адносіўся да Глыбоцкай гміны Дзісенскага павета Польшчы. Паводле польскага перапісу 1921 г. – 2 дамы, 26 жыхароў. Па перапісу 1959 г. – 86 жыхароў.

 Kashtaljanaushchyna 9Апошнім уладальнікам Кашталянаўчыны ў 1930-я гг. быў Баляслаў Быхавец. Па словах старажылаў, цагляныя будынкі маёнтка, рэшткі якіх захаваліся да нашых дзён, узведзеныя менавіта ім. Для эканоміі грашовых сродкаў у маёнтку мелася ўласная цагельня. У 1939 годдзе заходнія землі Польшчы ўвайшлі ў склад Савецкай Беларусі, пачалася калектывізацыя.

Баляслаў Быхавец з-за сталага ўзросту ў Сібір не быў сасланы, але тры мураваныя пабудовы і свіран, будынкі для жывёлы, млын, уся яго маёмасць адышла да калгаса. Жылы дом на два канцы, які мясцовыя жыхары называлі “пакоі”, у вайну згарэў. 

Са справаздачнага дакладу т. Аніскаўца, сакратара Глыбоцкага РК КП(б)Б Вілейскай вобласці аб рабоце за перыяд з 1 студзеня па 11 красавіка 1940 г. вядома, што ў гэтым годзе “арганізавана МТС у колішнім маёнтку Кашталянаўшчына, якая мае 7 колавых трактароў і прычапны сельскагаспадарчы інвентар. Поўным штатам МТС яшчэ не ўкамплектаваны”. Дабрабыту і росквіту калгас імя Калініна дасягнуў дзякуючы Кашталянаўшчыне. Пасля аб’яднання невялікіх калгасаў і ўзвядзеннем жывёлагадоўчага комплексу, галоўнай сядзібай калгаса імя Калініна сталі Мярэцкія. Аднак, пэўны час Кашталянаўскі млын яшчэ меў стратэгічнае значэнне ў сельгасвытворчасці. Млын, які быў найлепшым млынам ва ўсёй акрузе і малоць зерне людзі вазілі здалёк, спыніў сваю дзейнасць толькі на пачатку 2000-х гадоў.

Marcebylina 10Суседняя вёска Дзегцяры даўно замацавался як дачная. Хаткі глядзяцца як лялечкі, запрашаюць да адпачынку на чыстым паветры. 

Petrunova 15Petrunova 16

 

 

 

 

Petrunova 1961.

Паміж Марцэбылінай і Мярэцкімі месціцца невялічкая вёска Петрунова. Яна стала добра вядомай з 1980 г., калі тут адкрыўся дом-інтэрнат для састарэлых, зараз «Глыбоцкі сацыяльны пансіянат «Вішнёвы». Да гэтага гэтага дзейнічаў міжкалгасны дом састарэлых і інвалідаў. 

Дарэчы, у Петрунове першым ў раёне 2008 г. адкрыўся дом сямейнага тыпу сям’і Грабко, якія прынялі шасцёра дзетак. (Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 12 верасня). Тамара Мікалаеўна Грабко стала лаўрэатам прэміі "Чалавек года Віцебшчыны-2019". 

На тэрыторыі колішняга калагаса імя Калініна няма значных адметансцей. Мясцовыя жыхары жывуць звычайным жыццём і толькі праводзяць далёкім позіркам машыны, якія на хуткай скорасці імчаць у бок браслаўскіх азёр… І працягваюць любіць сваю малую радзіму, якая дае Хлеб і Веру ў Будучыню.

Мілей за родныя мясціны
Нішто не можа ў свеце быць.
Любоў да роднае краіны
Ніяк не ў стане я забыць.

Хвалююць сэрца ўспаміны,
Яны прыходзяць як заўжды.
Здаецца, што прайшлі хвіліны, —
Мінулі ж доўгія гады.

Як не любіць блакіту неба
Ды ціхі шолах баравы,
Духмяны пах ржанога хлеба
І кволай маладой травы.

Рамонкі ў жыце з васількамі,
Галоўку колас прыхіліў.
Сабраў, здаецца б, іх рукамі
І да грудзей бы прытуліў.

Мінуць гады — і я вярнуся
І мне бярозка пад акном
Пачне свой спеў, што ў Беларусі
Мой любы край і родны дом.

Кацярына Самусенка

Пошук па сайту

Russian Belarusian Chinese (Traditional) English French German Italian Spanish
Версия для слабовидящих

Simvaly RB

kulturaby

2025gb25

80 peramoga

mchs

pravo.by logo main

glub rik

02

kidspomogut.by

nlbby1

vlib

vggazetaby

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

scyag gerb

ncpi

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 233

Учора 217

За тыдзень 450

За месяц 4278

Усяго 263157

Перыяд:

2018-01-01 - 2025-10-14

Зарэгістравалася: 292