Помнікі Вялікай Айчыннай вайны Удзелаўскага сельсавета

01 Udelovskij selsovet

 

Дрэвы забылі пра буры і страты
Раны свае загасіла зямля,
Толькі нічога забыць не змагла ты –
Памяць мая...

М.Танк

Verhnyae 1969 г. 3У цэнтры вёскі Верхняе ў памяць загінуўшых землякоў у 1969 годзе ўзведзены скульптурна-архітэктурны ансамбль.

Асноўным кампазіцыйным цэнтрам з'яўляецца абеліск, на якім размешчана зорка і надпіс “1941-1945”. Абеліск вянчае Ордэн Перамогі. Ад абеліска расходзціца стэла с надпісам "Вечная слава павшим в боях. Вечная слава партизанам". На ёй выбіты імёны 84 загінуўшых землякоў, працаўнікоў калгаса імя Чапаева. Па краях стэлы – фігуры жанчыны з дзіцём на руках (з левага боку) і салдата (справа). 

«История создания памятника в деревне Верхнее»

...Давно окончилась война. Окопы покрылись зеленью - жизнь берёт своё. Постепенно рубцуются в человеческой памяти. Но никогда люди, оставшиеся в живых, не забудут тех, кто отдал свою жизнь за сегодняшнее счастье, за чистое, мирное небо. Ещё и сегодня люди ищут тех, кто пропал без вести; ещё и сегодня на обелисках пишут живые: «Неизвестному солдату от благодарных потомков»... 

Война коснулась своим смертельным крылом и СПК «Верхнее» (раньше колхоз имени Чапаева). Восемьдесят четыре члена колхоза не вернулись домой. Им, отдавшим свою жизнь, им, восьмидесяти четырём не вернувшимся домой, в родную деревню, решили соорудить Обелиск Победы трудящиеся колхоза имен Чапаева.                          

Verhnyae1 1969 г. 2Verhnyae 2 1969 г. 3

... Шла зима 1967 года. Страна готовилась отметить 50-летие Советской власти. Несколькими месяцами раньше на территории деревни Мурзы были обнаружены останки неизвестного солдата, погибшего здесь в годы войны. Позже останки солдата бережно перенесли и похоронили в братской могиле в г.Глубокое.

Тогда окончательно было решено на общем собрании колхозников: «1. Построить обелиск Победы, как символ бессмертия тех, кто сегодня спит на безбрежных, мирных просторах нашей Родины».

Правление колхоза обеспечило строителей всем необходимым. Лучшие строители колхоза: Хуцкий Леонтий, Шавелько Семён, Дырко Анатолий, Никифорович Павел и другие добросовестно трудились над строительстве обелиска Победы. Все знали, обелиск Победы должен воплотить в себе любовь и уважение к памяти погибших односельчан.          

И вот из строительных лесов вырисовывались контуры обелиска. Точно подобранный вид обелиска хорошо вливался в общий ансамбль окружающего пейзажа. Фигура воина-партизана и матери с ребёнком на руках олицетворяет мужество людей, их жизнелюбие и веру в победу. На сером граните высечены имена восьмидесяти четырёх земляков, погибших в годы Великой Отечественной войны.

Торжественное открытие обелиска Победы состоялось 6 ноября, в канун 50-летия Советской власти. На открытии обелиска выступили: председатель колхоза Клименок М.А., секретарь парторганизации Дягилев С.С, военком Неустроев, секретарь РККПБ Майоров СИ., участники Великой Отечественной войны Миклашевич Милентий, Иванов Николай и другие.          

Звучит оружейный салют воинов воинской части, к подножью обелиска ложатся венки ярких цветов -- как признательность и благодарная память о погибших от живущих ныне людей".

Сивко Л., библиотекарь Верхнянской сельской библиотеки.

Udelo 1977 Помнік землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, у вёсцы Удзела ўстаноўлены ў 1977 г.

Фігура мужчыны з паніклай галавой сімвалізуе смутак і жаль. Моцна сцісненая ў кулак рука з шапкай выказвае рашучасць у далейшым адстойваць свабоду сваёй Бацькаўшчыны. 

На помніку змешчаны імёны 16 землякоў, якія загінулі на фронце.  

  

Mereckie 1994Mereckie 1994 2Напярэдадні 50-годдзя вызвалення Беларусі і Глыбоцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 2 ліпеня 1994 года ў цэнтры вёскі Мярэцкія адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага знака ў гонар загінуўшых у Вялікую Айчынную вайну землякоў. 

На гранітным валуне --мармуровая дошка з імёнамі 21 загінуўшага. 

Надпіс “Память потомков, как солнце нетленно. Погибшим землякам в годы войны 1941 – 1945” сведчыць аб памяці нашчадкаў. 

Ідэя ўзвядзення помніка і яго мастацкае вырашэнне належыць старшыні калгаса імя Калініна Л.І.Новіку.

Крыніца: Усцінаў А. Сімвал памяці / А.Усцінаў // Веснік Глыбоччыны.- 1994.- 8 ліпеня.

 

 

Mereckie 0

Ахвярамі вайны і чалавечай жорсткасці стала сям'я Коласаў. Мірныя жыхары, бацька і сыны расстраляны фашыстамі 4 жніўня 1941 г.

Пахаванне загінуўшых знаходзіцца на грамадскіх могілках вёскі Мярэцкія. На помніку надпіс Колосы. Игнатий Осипов[ич] род. 6 мая 1866 г., Осипъ Игнатьев[ич] род 15 мая 1915 г., Игнатий Игнатьев[ич] род. 5 мая 1910 г., убитые 4 августа 1941 г. Мир праху их”.

Па ўзгадках вяскоўцаў, бацька і сыны Коласы сталі ахвярамі навету дзяўчыны, жаніцца на якой адмовіўся адзін з сыноў. Яе помстай стаў данос немцам на сям'ю аб тым, што Коласы быццам бы з'яўляюцца партызанскімі сувязнымі. 4 жніўня маці з дачкой пайшлі ў Глыбокае, а вярнуўшыся, даведаліся аб жудаснай трагедыі — расстрэлу фашыстамі сваёй сям'і. 

Mosar 1

Помнік загінуўшым землякам у вёсцы Мосар устаноўлены ў 1969 г. На пастаменце - фігура смуткуючага воіна, у правай руцэ якога аўтамат, у левай — вянок. На пастаменце замацавана шыльда з імёнамі 19 жыхароў Мосара і навакольных вёсак, якія не вярнуліся з вайны. 

 

 

 

 

PanfilovshchinaPanfilivshchinaПомнік ахвярам вайны ў вёсцы Панфілаўшчына. 

Аб трагедыі гэтай вёскі даведаліся члены краязнаўчага гуртка Мосарскай СШ з вуснаў Марыі Юзэфаўны Радзюк, якая пражывае ў вёсцы Мосар. А матэрыялы перадала ў рэдакцыю раённай газеты "Веснік Глыбоччыны" настаўніца гісторыі Лілія Рышардаўна Брэхун.

"У час вайны ў вёсцы Мосар было 32 хаты. Нямецкія ўлады загадалі жыхарам вёскі вартаваць дарогу, што вяла на Шаркаўшчыну. Партызаны часта мініравалі гэтую дарогу і жыхары Панфілаўшчыны павінны былі правяраць, ці ёсць міны, такім вось небяспечным спосабам: ганяць па дарозе каня, запрэжанага ў барану. Фашысты папярэдзілі: калі ля Панфілаўшчыны падарвецца хоць адна нямецкая машына, жыхары вёскі будуць расстраляны.

Трагедыя здарылася 1 кастрычніка 1943 года. Быў цудоўны восеньскі дзень. Ярка свяціла сонца, і некаторыя жыхары з раніцы адправіліся ў Мосарскі касцёл, каб святкаваць Пакравы. Тым часам з боку Шаркаўшчыны ішла машына з нямецкімі салдатамі. Яна мінула Савуткі і набліжалася да Панфілаўшчыны. I тут раздаўся выбух: машына падарвалася, а немцы, што ехалі ў ёй, загінулі.

Вельмі хутка Панфілаўшчыну акружылі карнікі. Заходзіць у вёску дазвалялі, а вось выходзіць — не. А ў самой вёсцы пачалі шукаць “нядобранадзейных”, каб забраць у заложнікі. Былі арыштаваны Юркевіч Іосіф, Лаўрыновіч Браніслаў (нехта данёс, што аднойчы ноччу ён даваў партызанам прадукты), Забела Адольф. Жонка апошняга, Юзэфа, вельмі прасіла, каб адпусцілі мужа, а скончылася гэта тым, што забралі і яе. Пятым заложнікам стаў пастух Яцына з-пад Лужкоў: паабедаўшы, ён ішоў у лес, дзе пасвіліся каровы. А немцам чалавек, які кіраваў у лес, здаўся падазроным. I яны арыштавалі яго.

Заложнікаў пасля паўдня прывялі да школы, што стаяла за вёскай на беразе возера. Тут ужо былі сагнаныя з усёй вёскі жыхары. Пачуццё страху (“Вось яна, наша смерць!”) ахапіла ўсіх. Чуўся плач, людзі пачалі развітвацца адзін з адным.

...Заложнікаў паставілі каля школьнай сцяны, на іхняй вопратцы якраз там, дзе сэрца, крэйдай былі пастаўлены крыжы. Нехта з вяскоўцаў успомніў, што сёння свята, і прапанаваў стаць на калені. Людзі ўкленчылі і сталі маліцца. Але фашысты прымусілі ўсіх устаць і замоўкнуць. Прыехаў нейкі начальнік і жанчынам і дзецям было загадана ісці ў вёску і не азірацца.

Заложнікаў фашысты расстралялі, а пасля падпалілі іхнія хаты. Пажар перакінуўся і на суседнія дамы.

Целы расстраляных жыхароў пахавалі недалёка ад школы. Іх магілы знаходзяцца там і зараз. Праўда, школы на ранейшым месцы ўжо няма: яна згарэла ў час вайны".

Крыніца: Брэхун, Л. Трагедыя вескі Панфілаўшчына / Л.Брэхун // Веснік Глыбоччыны.- 2003.- 17 снежня.

05.05.2017  года брацкаму пахаванню нададзены статус воінскага пахавання.
Крыніца: Карніловіч, Л. Тут лёсы сплецены ў адзін / Л.Карніловіч // Веснік Глыбоччыны. — 2017. — 1 ліпеня.

 

 

Пошук па сайту

Russian Belarusian Chinese (Traditional) English French German Italian Spanish
Версия для слабовидящих

Banner 2 belyj fon

Simvaly RB

kulturaby

2024 gk

80 гадоў вызвалення Беларусі

mchs

pravo.by logo main

glub rik

02

kidspomogut.by

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

scyag gerb

ncpi

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 3

Учора 192

За тыдзень 1674

За месяц 3740

Усяго 185035

Перыяд:

2018-01-01 - 2024-12-14

Зарэгістравалася: 286