- 470 гадоў назад (1552 г.) – першы пісьмовы ўпамін у рэвізіі Полацкага ваяводства аб вёсках Галубічы, Пліса, Празарокі, Псуя. Крыніца: Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю. — Мн. : БЕЛТА, 2014. — с. 12.
- 470 гадоў назад (1552 г.) – першы пісьмовы ўпамін у рэвізіі Полацкага ваяводства аб вёсках Удзела, Чарневічы, Азярцы. Крыніца: // Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10 : Віцебская вобласць, кн. 2 / [В. М. Князева і інш. — 2019. — С. 530 (в. Удзела), с. 537 (в. Чарневічы), с. 392. (в. Азярцы); Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю. — Мн. : БЕЛТА, 2014. — с. 12; Бунто У. Удзела // Веснік Глыбоччыны. — 1993. — 2 сакавіка.
- 380 гадоў назад (30 ліпеня 1642 г.) – Юзаф Рыгоравіч Корсак Удзельскі заснаваў францысканскі касцёл і кляштар у вёсцы Удзела. Францысканам пераданы вёскі Шоці, Русакі, Загараднікі, Кавалі, Сапеліна, Зенкаўшчына, Заазер’е.
- 280 гадоў назад (1742 г.) — у Глыбокім пабудавана сінагога. Крыніца: Глыбоччына. Зямля любімая навечна, дзе Доўгае і Беразвечча... . – Мн.: Літаратура і мастацтва, 2012. — С. 15.
- 230 гадоў назад (1792) – пабудаваны касцёл Святой Ганны ў вёсцы Мосар, помнік архітэктуры ранняга класіцызму. Крыніца: Памяць. гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна. Мн., 1995. — С. 63; Кулагін, А.М. Каталіцкія храмы Беларусі / А.М. Кулагін ; фатограф А.Л. Дыбоўскі. – Мн., 2008. – С. 239;
- 230 гадоў назад (1792) – пабудавана царква Покрыва Прасвятой Багародзіцыў в. Бушыкі. Крыніца: Шарыпкін, Р. Царква ў Бушыках / Р. Шарыпкін // Веснік Глыбоччыны. – 1997. – 31 снежня. — С. 2.
- 200 гадоў назад (1822) — пабудаваны касцёл Узнясення Дзевы Марыі ў вёсцы Дзеркаўшчына, помнік архітэктуры. Крыніца: Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10 : Віцебская вобласць, кн. 2 / [В. М. Князева і інш. — 2019. — С. 430 ; Кулагін, А.М. Каталіцкія храмы Беларусі / А.М. Кулагін ; фатограф А.Л. Дыбоўскі. – Мн., 2008. – С. ...
- 145 гадоў назад (1877) – пабудавана царква Узнясення ГасподнягаУзнясення Гасподнягаў вёсцы Парэчча. Крыніца : Царква ў гонар Узнясення Гасподняга // Кулагін, А.М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А.М. Кулагін. – Мн., 2007. – С. 314-315.
- 1942 — пачала дзейнічаць падпольная групапад кіраўніцтвам Ю.А.Сабалеўскага. Крыніца : Патрыёты Глыбоччыны. – Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна. — Мн., 1995. — С. 221.
- На працягу 1961-62 гадоў адбылася газіфікацыязападных раёнаў Віцебскай вобласці, былі ўтвораны Лепельскі, Глыбоцкі і Браслаўскі ўчасткі зжыжанага газу.
- 1962 – адкрыты помнік на брацкай магіле воінаў і партызан у г.п. Падсвілле.
- 1972 – адкрыты помнік загінуўшым землякам у в. Стрынадкі Падсвільскага пассавета.
- 1972, ІІ чвэрць – пачатак гісторыі Дзяржаўнай установы адукацыі "Карабоўская дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна імя Р.І.Мацеюна".
- 1982 – пачатак дзейнасці музею Ігната Цярэнцьевіча Буйніцкага пры ДУА «Празароцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа імя І. Ц. Буйніцкага».
- 1992 – выйшла з друку выданне Жарунове, М. и Я. Глубокое : история и памятники / Малгожата и Ян Жарунове.– Издательство «История профутуро», Варшавское издательство «Гриф».– Варшава, 1992. – (Библиотечка «Кресова»). – [Перевёл с польского языка протоиерей Серафим Гоголушко, 1993г.].
-
2012 – адкрыты памятны знак на заснаванне Узрэцкага дэндрапарку ва ўрочышчы Дзядок.
-
2012 – выйшла з друку кніга Там, дзе возера Глыбокае : Глыбоччына літаратурная : проза, драматургія, публіцыстыка. — Мн.: Маст. літ., 2012. – 414 с., 8 [л.] іл. – [Беларусь літаратурная].
- 2012 – выйшла з друку кніга Глыбокае : повязь часоў: Фотаальбом. – Мн. : ЛіМ, 2012. — 87 с., іл.
- 2012 – пабачыла свет 2-е выданне кнігі Гедэман, О. Глыбокае: гістарычны нарыс / Отан Гедэман ; пераклад з польск. мовы Міхала Гіля. – Глыбокае – Паставы : Прэфект–Інфо, 2012. – 60 с., іл.
- 2022 – настаяцельніца Беразвецкага жаночага манастыра ў гонар Архістратыга Божага Міхаіла горада Глыбокае ігумення Міхаіла (Суровцева) ўдастоена звання «Чалавек года Віцебшчыны-2022».
***
СТУДЗЕНЬ
- 7 студзеня — 70 год з дня нараджэння Гарановіча Віталя Рыгоравіча (07.01.1952, в. Ермакі, Маладзечанскага раёна — 17.04.2012, г. Глыбокае), настаўніка, паэта, аўтара шасці вершаваных зборнікаў. Крыніца : Жыгуноў, А. Глыбоцкаму паэту Віталю Гарановічу – 60 год / А.Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. — 2012. — 6 студзеня.
- 7 студзеня — 105 год з дня нараджэння Сухавіла Фёдара Іванавіча(1917, в. Крывічы Зябкаўскага сельсавета — 1994), самабытнага мастака, майстра маляваных дываноў. Крыніца : Волкаў, І. Майстар насценных дываноў / І.Волкаў // Веснік Глыбоччыны. — 2000. — 23 лютага.
- 20 студзеня — 130 год з дня нараджэння Пятроўскага Канстанціна Максімавіча(20.01.1892, м. Глыбокае —1965, г. Цемрук), Героя Савецкага Саюза ((1942). Крыніца : Веснік Глыбоччыны.– 2013.– 2 ліпеня.
ЛЮТЫ
- 2 лютага – нарадзілася Святлана Анатольеўна Скавырка(1972, в. Вішанка Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.), майстар маляваных дываноў, член Саюза народных майстроў Беларусі. Крыніца : Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны. — Віцебск, 2011. — 440 с. — С. 176 ; Жыгуноў А. Зямныя зоркі Святланы Скавыркі / А.Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. — 2017. — 01 красавіка.
- 14 лютага — нарадзілася Вера Васільеўна Байкова(1952, в. Ліхабалоцце Карабоўскага сельсавета), майстар па ткацтву, член Саюза народных майстроў Беларусі. Крыніца : Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны. — Віцебск, 2011. — 440 с. — С. 402.
САКАВІК
- сакавік, 1972 – выпушчана першая партыя малочнай прадукцыі на Глыбоцкім малочна-кансервавым камбінаце. Крыніца: Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю. — Мн. : БЕЛТА, 2014.— с. 65 ; Гісторыя газеты — гісторыя раёна // Веснік Глыбоччыны. — 2009.– 23 верасня.— С. 5.
КРАСАВІК
- 29 красавіка — 135 год з дня нараджэння Отана Гэдэмана (29.04.1887, в. Мнішчызна Рэчыцкага пав. Мінскай губ. – 16.05.1937, г. Вільня), краязнаўцы, гісторыка, натураліста і педагога, даследчыка Наддзвіння, аўтара кнігі “Глыбокае: гістарычны нарыс” (1935) і інш. Крыніца : Бунто, Я. Заслугоўвае, каб памяталі : Да 60-х угодкаў смерці О.Гедэмана / Бунто, Я. // Веснік Глыбоччыны.— 1997. — 13 мая.
МАЙ
- май, 1962 — арганізавана ААТ «Глыбоцкі аграсэрвіс» (Глыбоцкая раённае аб’яднанне «Сельгастэхніка»). Крыніца: Календарь государственных, профессиональных, религиозных праздников, районных мероприятий, памятных дат из истории района. — Глубокое, 2006. — 28 с.
- 4 мая — 60 год з дня нараджэння Валерыя Зыгмунтавіча Мацюшонка (04.05.1962, в. Мнюта Глыбоцкага раёна), народнага майстра, разьбяра, загадчыка Падсвільскага філіяла Глыбоцкага дома рамёстваў.
- 10 мая — 85 год з дня нараджэння Батвінёнак Галіны Юльянаўны (10.05.1937-?), заснавальніка і першага кіраўніка Глыбоцкага дома рамёстваў.
- 15 мая — 120 год з дня нараджэння Клімянка Максіма Аляксандравіча (15.05.1902, в. Ніжнія Жары, Брагінскі раён – 04.07.1992), работніка сельскай гаспадаркі, Героя Сацыялістычнай Працы (1966), дэпутата Вярхоўнага совета Беларускай ССР, старшыні калгаса імя Чапаева (в. Верхняе). Крыніца : Памяць. гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна. — Мн., 1995. — С. 405.
- 29 мая 1982 г. — адкрыўся музей І.Ц.Буйніцкага ў Празароцкай СШ.
- 31 мая — 70 гадоў з дня нараджэнняТамары Канстанцінаўны Чабан (31.05.1952 – 20.03.1992), ураджэнкі в. Чабаны Глыбоцкага раёна, беларускага крытыка і літаратуразнаўцы. Крыніца : Чабан Тамара // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І.Э. Багдановіч [і інш.]. – Мн., 1995. - Т. 6. - С. 242-243.
ЧЭРВЕНЬ
- 1 чэрвеня – 125 год з дня нараджэння Іофе Сямёна Самуілавіча (1.06.1897 – 1938, уражэнца, м.Глыбокае, Дзісненскага павета Віленскай губерніі), савецкага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча. Крыніца : Глыбоччына. Зямля. Любімая навечна, дзе Доўгае і Беразвечча... . – Мн. : Літаратура і мастацтва, 2012.- С. 39.
- 26 чэрвеня – 125 год з дня нараджэння Крывічаніна Леаніда [сапр.: Савёнак Леанід Вікенцевіч; іншы псеўданім: Л.Свэн; ], пісьменніка, журналіста, (26.6.1897, в. Вялец Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл. — 21.2.1974, Памон, ЗША). Крыніца : Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна. — Мн., 1995. — С. 413.
- 29 чэрвеня — нарадзіўся краязнаўца Шарыпкін Рыгор Леанідавіч. (29.06.1967, в. Усава Глыбоцкага раёна).
- 29 чэрвеня 2007 г. — адбылося адкрыццё касцела Маці Божай Ружанцовай і Ісуса Хрыстаў в. Азярцы. Крыніца : Марцынкевіч, Р. Новая святыня на Глыбоччыне / Р. Марцынкевіч // Веснiк Глыбоччыны. — 2007. — 18 ліп. — С. 1-2.
ЛІПЕНЬ
- Ліпень 1942 г. — 80 год назад пачаўся масавы партызанскі рух на тэрыторыі Глыбоцкага і суседніх раёнаў. Крыніца : Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна. Мн., 2004, — С. 177.
ЖНІВЕНЬ
- 2012 – у парку Перамогі ўстаноўлена БМП (баявая машына пяхоты).
- 3 жніўня 2012 вышла з друку другая кніга серыі “Послевоенное развитие” — Послевоенне развитие системы народного образования Брасловского, Докшицкого, Глубокского, Миорского, Поставского, Шарковщинского районов. 1944-1950 годы : Сб. документов.- Мн.: Медисонт, 2012.- 48 с., падрыхтаваная калектывам Глыбоцкага занальнага архіва.
- 31 жніўня 2012 г. — на доме № 22 па вул. М.Горкага адкрылася мемарыяльная дошка ў гонар земляка, грамадскага дзеяча Клаўдзія Сцяпанавіча Дуж-Душэўскага.
ВЕРАСЕНЬ
- 1 верасня 1952 г. — адчынена музычная школа-сямігодка, зараз ДУК “Глыбоцкая школа мастацтваў”. Крыніца: Мядзелец, А. Гады пасляваеннага аднаўлення рэгіёна / А.Мядзелец // Веснік Глыбоччыны. — 2009. — 17 чэрвеня.
- 3 верасня 1982 г. — адкрыўся школьны музей Ігната Цярэнцьевіча Буйніцкага дзяржаўнай ўстановы адукацыі «Празароцкая дзіцячы сад – сярэдняя школа Глыбоцкага раёна».
- 1 верасня 2012 г. — адбылося рэспубліканскае Свята беларускага пісьменства і друку.
- 1 верасня 2012 г. — на будынку Глыбоцкай бібліятэкі сямейнага чытання змешчана мемарыяльная дошка ў гонар земляка, рускага пісьменніка Лявонція Ракоўскага.
- 1 верасня 2012 г. — устаноўлены памятны знак “Прысвячэнне Кнізе”, аўтар Марозаў Дзмітрый Станіслававіч.
- 2 верасня 2012 г. — да Дня беларускага пісьменства і друку адкрылася Алея гонару, зараз Сквер знакамітых землякоў.
- 7 верасня 2012 г. – адкрылася капліца Святого велікамучаніка і лекара Панцелеймона на тэрыторыі Глыбоцкай раённай бальніцы. Крыніца: Глыбоцкай ЦРБ – 70 год // Веснік Глыбоччыны.- 2014. - 14 чэрвеня.
- 17 верасня 1942 г. – партызанскай брыгадай “Смерць фашызму” праведзена Шошынская аперацыя, якая завяршылася разгромам ахоўнага гарнізона і знішчэннем чыгуначнага маста праз р. Шоша ў Глыбоцкім раёне на лініі Маладзечна – Полацк.
КАСТРЫЧНІК
- 20 кастрычніка — нарадзілася Ганна Казіміраўна Шакола (1957, в.Мышкі Пастаўскага раёна), самадзейны кампазітар, аўтар песенных зборнікаў.
- 22 кастрычніка – 150 год з дня нараджэння Вераксіна Аляксандра Сяргеевіча (1872-1918), царкоўнага, палітычнага і грамадскага дзеяча, члена III дзяржаўнай Думы ад Віленскай губерніі, аўтара гістарычнага нарыса “Гісторыя Беразвецкага манастыра”.
ЛІСТАПАД
- 15 лістапада — 120 год з дня нараджэння Лытысава Міхаіла Васільевіча (11.1902,в. Блізняціна Невельскага р-на Пскоўскай вобл -13.02.1979), Героя Сацыялістычнай Працы. Крыніца: Лытысов Михаил Васильевич // Слава и гордость земли Витебской: биогр. справ. / Витебский областной исполнительный комитет / сост. М.Н.Пригожий.— Витебск: Витеб. обл. тип., 2009. — 351, [1] с. : портр.— С. 268.
СНЕЖАНЬ
- Снежань 1942 г. — пачаў дзейнічаць Пліскі падпольны райком ЛКСМ. Крыніца: Календарь государственных, профессиональных, религиозных праздников, районных мероприятий, памятных дат из истории района. — Глубокое, 2007. — 44 с. ; Глыбоччына. Зямля любімая навечна, дзе Доўгае і Беразвечча... / [аўтар тэксту У. І. Бацкалевіч. – Мн.: Літаратура і мастацтва, 2012. — С. 16-17. ; !!! У выданні Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю. — Мн. : БЕЛТА, 2014. — с. 50. — пачатак дзейнасці 12 лістапада 1942 г.