Падкатэгорыі

 Усё далей і далей у мінулае адыходзяць суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны. Залячыла раны знявечаная зямля. І толькі помнікі, абеліскі і ўспаміны застаўшыхся ў жывых ветэранаў і сведкаў вайны нагадаюць аб вялікіх і трагічных падзеях, якія калісьці адбыліся, аб мужнай барацьбе савецкіх людзей з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Помнікі Вялікай Айчыннай вайны - гэта сімвал памяці аб подзвігах нашых землякоў. Па падліках, у раёне 70 помнікаў часоў Вялікай Айчыннай, ўзведзеных на месцах асобных і масавых пахаванняў ахвяр вайны і памятных знакаў у гонар подзвігу загінуўшых землякоў.

Пачаткам увекавечання стаў загад №53 Постановление Глубокских райисполкома и РК КП(б)Б  «О приведении в порядок братских и индивидуальных могил воинов Красной Армии, погибших в боях с немецко-фашистскими захватчиками на территории Глубокского района» от 7 сентября 1945 г.

 Глыбокае і Глыбоцкі раён мае сваю даўнюю і добра вывучаную гісторыю, якая шырока прадстаўлена на прасторах інтэрнета. Відарысы Глыбоччыны знаходзяць сваё адлюстраванне ў цудоўных фотаздымках жыхароў і гасцёй горада. А яшчэ Глыбоччына занатавана ў творах мастакоў і таленавітых майстроў па рабоце ў розных тэхніках і з рознымі матэрыяламі. 

Язэп Драздовіч, адзін з першых мастакоў, які аставіў пасля сябе архітэкурныя і пейзажныя замалёўкі Глыбцкага краю.

Вялікая колькасць прац Эдуарда Мацюшонка, мастака  з Вілейкі, прысвечаная Глыбокаму і сваёй малой радзме – вёсцы Мнюта: “Космас Язэпа Драздовіча”, “Маёнтак у Мнюце”, “Глыбокае. Нядзеля”, “Вяртанне Драздовіча”. Цікаўнасць да тэмы сваёй малой радзімы атрымала працяг у карціне "Абуджэнне (Глыбоцкім дударам)". Гэтыя работы прадстаўляюцца на шматлікіх выставах мастака.  Шмат работ стварылі мінскія мастакі Таццяна Анушка, Ніна Маргаева, Ірына Каўзановіч і Галіна Флікоп падчас правядзення ў Глыбокім мастацкага пленэру з нагоды юбілею Язэпа Драздовіча (2018 г.)  Літвінскі Дзмітрый, ураджэнец Глыбокага, фотамайстар і відэааматар у сваіх жывапісных работа занатоўвае Глыбокае з розных ракурсаў.

Творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва — маляваныя дываны (Скавырка Святлана), выцінанкі (Юлія Арэхава),  аб'ёмныя кампазіцыі (Арцём Фамін і Віктар Дудкевіч) ствараюць работнікі Глыбоцкага дома рамёстваў.

Імі ж актыўна распрацоўваецца  Дударская тэма. Карціна Э.Мацюшонка "Дудар" была прэзентаваная падчас фэсту Дударскі рэй 2019, а пазней на выставах у Доме ўрада і Прэзідэнцкай бібліятэцы. Жывапісныя работы Дзмітрыя Літвінскага прыцягваюць увагу гледачоў.

Глыбокае прыцягвае ўвагу мастакоў рознага ўзоўню, ад пачынаючых да прафесіяналаў. Гэта не можа не радаваць і дае надзею, што ўперадзе знаходкі і знаёмствы з новымі жывапіснымі работамі

Пошук па сайту

Russian Belarusian Chinese (Traditional) English French German Italian Spanish
Версия для слабовидящих

Banner 2 belyj fon

Simvaly RB

kulturaby

2024 gk

80 гадоў вызвалення Беларусі

mchs

pravo.by logo main

glub rik

02

kidspomogut.by

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

scyag gerb

ncpi

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 3

Учора 192

За тыдзень 1674

За месяц 3740

Усяго 185035

Перыяд:

2018-01-01 - 2024-12-14

Зарэгістравалася: 286