Турыстычны маршрут выходнога дня па Мацюкоўскай мясцовасці

 Vandrouka pa Glubochchyne 00

Дзяржаўная ўстанова культуры “Глыбоцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”

Мацюкоўская сельская бібліятэка

 «Турыстычны маршрут выходнога дня па Мацюкоўскай мясцовасці»

                                                                        

 Турыстычны маршрут уключае восем цікавых месц Мацюкоўскага краю для наведвання, а менавіта гэта:

1. Радавое памесце Грынеўскіх
2. Касцёл Насвяцейшай Дзевы Марыі
3. Першы селькі клуб вёскі Мацюкова
4. Лісіцкая школа
5. Бацькоўская хата Ірыны Жарнасек
6. Помнік загінуўшым землякам
7. Былы сельскі клуб вёскі Мацюкова
8. Мацюкоўская сельская бібліятэка

 А зараз крыху інфармацыі пра кожнае месца.

Радавое памесце Грынеўскіх.

Jakubenki sladziba

Вёска Якубенкі стала радавым гняздом Грынеўскіх у 1822 г., калі "паручнік войскаў польскіх" Леанард Вікенцьевіч Грынеўскі (1760-1826) прадаў сваю долю ў маёнтку Жураўно пад Полацкам і пасяліўся тут. Згодна «Списка дворян Дисенского уезда» за 1840 год, Леанард Грынеўскі з’яўляўся ўладальнікам маёнтка Якубенкі са сваімі братамі і іх дзецьмі. Асабліва буйнога даходу валоданне ў 440 гектараў ніколі не прыносіла і Грынёўскія, якія належылі далёка не да самага бліскучага шляхецкага прозвішча, часта вымушаныя былі ўсяго ў жыцці дамагацца самі. 

Стары маёнтак згарэў у пажары каля 1918 г. У 1926-28 гадах Тэадор Грынеўскі, доктар па адукацыі, узвёў  новы прыгожы маёнтак. У 1929 годзе ён пераязджае ў свой маёнтак Якубенкі і да самай смерці працуе на пасадзе ўрача Пліскай амбулаторыі. Тэадор Грынеўскі з'яўляецца прадзедам вядомага рускага пісьменніка Аляксандра Грына.  Падчас Вялікай Айчыннай вайны маёнтак быў цалкам разбураны і спалены. Зараз ад сядзібы Грынеўскіх затаўся толькі адзін гаспадарчы будынак.  

 

Касцёл Насвяцейшай Дзевы Марыі (в. Задарожжа)

zadarozhzha kascel 1Аб тым, як сапраўды з’явіўся касцёл у Здарожжы мала хто ведае. Але існуе прагожая легенда.

Падчас Польска-Шведскай вайны, што ахапіла тэрыторыю сучаснай Заходняй Беларусі на самым пераломе XVI-XVII ст. ля Задарожжа ішоў бой паміж польскімі і шведскімі войскамі.  З прыгожага ўзгорку, кароль  Жыгімонта ІІІІ сачыў  за боем войскаў. Калі ў час сутычкі з ворагам аслабела надзея на перамогу,  ён лёг на зямлю крыжом і праз заступніцтва Маці Божай Ласкавай прасіў дапамогі. Малітву пачуў Бог і стаўся цуд перамогі. На гэтым узгорку і прыказаў кароль пабудавать святыню, аб чым сведчаць каменные табліцы на будынку касцёла.

15 жніўня, у дзень святкавання Унебаўзяцця Насвяцейшай Панны Марыі штогод вернікі адзначаюць парафіяльная свята. У 2024 годзе касцёл адзначыць 114 год.

На прыкасцельнай тэрыторыі пахаваны продкі Аляксандра Грына – Леанард і Надзея Грынеўскія.

Macjukova byly klub Першы селькі клуб вёскі Мацюкова.

Вяскоўцы сталага ўросту з цеплынёй ўзгадваюць першы клуб у Мацюкове. Там праходзілі калгасныя сходы і святочныя канцэрты, выступалі артысты з суседніх вёсак і Глыбокага, ладзіліся танцы для моладзі і нараджалася першае каханне... Вёска расла, месца ў клубе ўсім не хапала…
Таму кіраўніцтвам гаспадаркі было вырашала пабудаваць новы, адпавядаючы патрабаванням часу сельскі клуб. А колішні першы клуб зараз знаходзіца ў падпарадкаванні калгаса і адведзены пад жыллё.

Лісіцкая школа

Macjukova bylaja lisickaja shkola У вёсцы Мацюкова існавала “Лісіцкая школа". Чаму так? Трэба выясняць... Менавіта ў Лісіцкую школу, дзе бібліятэцы было выдзелена невялівае памяшканне, у 60-х гадах з Кукроў быў перавезены кніжны фонд. Зараз вялікі будынак знаходзіца ў падпарадкаванні калгаса і адведзены для жылля.

 

 

 Бацькоўская хата Ірыны Жарнасек

Macjukova Hata I.Zhrnasek Мацюкоўская старонка – малая радзіма Ірыны Францаўны Жарнасек, беларускай пісьменніцы ад Бога. Яна піша пра зямное жыццё чалавека, з усімі яго радасцямі і бедамі, марамі і справамі.

Бацькоўскую хату Ірына Францаўна наведвае і зараз. Праведзенае ў звычайнай вясковай хаце дзяцінства і юнацтва падрабязна апісана пісьменніцай у кнізе “Нашых дзён крыгаход”.

 

 

 Сельскі клуб вёскі Мацюкова.

Новы сельскі клуб у Мацюкове быў пабудаваны ў 1967 г. У ім жа размясцілася і бібліятэка.Macjukova byly SDK Дырэктарам клуба працавалі Рудак Часлаў Уладзіміравіч, бібліятэкарам Рудак Валянціна Уладзіміраўна. Гэта быў час, калі вялася сумесная праца работнікаў клуба і бібліятэкі па далучэнню насельніцства да чытання і актыўнага ўдзелу ў мастацкай самадзейнасці. Пасля капітальнага рамонту будынка (1987) клуб атрымаў статус сельскага Дома культуры (СДК). Дырэктарам СДК працавала Хрол Марына, носьбіт нематэрыяльнай каштоўнасці "Масляны баран". На жаль, Дом культуры не дзейнічае.

 Помнік землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны

 Macjukova PomnikПобач з будынкам СДК знаходзіцца помнік землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Тут жа магіла сакратара Пліскага падпольнага райкама камсамола Мікалая Аляксандравіча Пляхновіча і двух невядомых партызан. Рашэннем выканкама Віцебскага абласнога савета народных дэпутатаў ад 27.12.1990 № 348 помнік М.А.Пляхновічу ўнесены ў Дзяржаўны спіс нерухомых помнікаў гісторыі мясцовага значэння. Помнік замацаваны за ДУА "Пліская дзіцячы сад - сярэдняя школа Глыбоцкага раёна". У Дзень перамогі ля помніка адбываецца святочны мітынг, школьнікі ўскладаюць кветкі, узгадваюць імёны ветэранаў Пліскага сельсавета. Нашчадкі загінуўшых, жыхары вёскі памятаюць і смуткуць аб загінуўшых.

Мацюкоўская сельская бібліятэка.

І на фінішы турыстычнага маршруту запрашаем у Мацюкоўскую сельскую бібліятэку, якая з'яўляецца культурна-інфармацыйным цэнтрам для жыхароў Мацюкова і навакольных вёсак.

Пошук па сайту

Russian Belarusian Chinese (Traditional) English French German Italian Spanish
Версия для слабовидящих

Simvaly RB

kulturaby

2025gb25

80 peramoga

mchs

pravo.by logo main

glub rik

02

kidspomogut.by

nlbby1

vlib

vggazetaby

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

scyag gerb

ncpi

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 233

Учора 217

За тыдзень 450

За месяц 4278

Усяго 263157

Перыяд:

2018-01-01 - 2025-10-14

Зарэгістравалася: 292